Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Гэтую з’яву называюць будучыняй інтэрнэту. Што трэба ведаць пра метасусвет?

Сацсетка Facebook нядаўна абвясціла, што збіраецца наняць у Еўропе 10 тысяч чалавек для распрацоўкі метасусвету. Магчыма, гэта будучыня Інтэрнэту.

Што гэта такое?

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Дзяржпрапаганда абвінавачвае дэмсілы ў раз’яднанасці. А як на самай справе?

Не раз у бок беларускай апазіцыі гучала крытыка пра раз'яднанне, пра наяўнасць мноства асобных ініцыятыў. Маўляў, не час для амбіцый асобных палітыкаў: трэба аб'яднацца і выступіць з адзінай пазіцыяй. Актыўна крытыкуе раз'яднанасць дэмакратычных сілаў і беларуская прапаганда.

І вось нядаўна Павел Латушка звярнуўся да офіса Святланы Ціханоўскай, членаў Каардынацыйнай рады і агулам да ўсіх прадстаўнікоў дэмсіл з заклікам аб’яднацца і выпрацаваць адну стратэгію па вырашэнні беларускага крызісу.

Што атрымліваецца з гэтай прапановы, чытайце па спасылцы
У Бабруйскай бальніцы хуткай дапамогі здарыўся пажар

Здарылася ўзгаранне ў палаце кардыялагічнага аддзялення. З паверха эвакуявалі 38 пацыентаў, ніхто не пацярпеў.

Папярэдняя прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Ва Украіне, якая мае падобны да Беларусі ўзровень вакцынацыі, рэкорд па колькасці смерцяў ад кавіду: 538 за дзень

За суткі 18 кастрычніка ва Украіне зафіксавалі 15 579 выпадкаў захворвання на кавід і 538 смерцяў. Шпіталізавалі з кавідам ці падазрэннем на яго 2 852 чалавекі, ачунялі 776 чалавек.

Ва Украіне, як і ў Беларусі, узровень вакцынацыі адзін з самых нізкіх у Еўропе. Ва Украіне поўны курс вакцынацыі прайшлі 14,7% насельніцтва, у Беларусі — 18,6%. Гэта значна ніжэй, чым у суседніх Польшчы (52%) і Літве (58,8%).

Нягледзячы на доступ да заходніх вакцын, насельніцтва Украіны вакцынуецца неахвотна, краіна стала адной з апор кавід-дысідэнцтва. У краіне распаўсюджаная практыка ўнясення ў базу вакцынаваных з выдачай сертыфіката за грошы.

Таксама ўкраінскія медыя паведамляюць пра дактароў, якія за грошы ўводзяць украінцам замест вакцыны фізраствор, а саму вакцыну выліваюць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхар Асіповічаў краў з крамаў скрыні з ахвяраваннямі

Ахоўнік крамы па камерах убачыў, як наведвальнік выносіць царкоўную скрыню з грашыма. Пра здарэнне паведаміў у міліцыю, мужчыну затрымалі.

29-гадовы жыхар райцэнтра не паспеў патраціць 668 рублёў, якія былі ў скрыні. Завялі крымінальную справу.
Небывала пашанцавала. Даляр падае і падае — што адбываецца?

З пачатку месяца курс даляра падае і ўжо апусціўся ніжэй за 2,45 рубля. Час бегчы мяняць валюту і папаўняць рублёвыя ўклады?

Тлумачым разам з экспертамі, чаму так адбываецца і ці надоўга гэта тэндэнцыя.

Чытайце па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Зірніце, як палае 880 тон саломы

У Івацэвіцкім раёне ўчора загарэўся склад. У жніўні там жа згарэў саламяны замак, які пабудавалі да раённых «Дажынак». Міліцыя сцвярджала, што яго спаліў 36-гадовы бульдазерыст.
Мінздароўя растлумачыла, чаму прыпыніла аказанне планавай меддапамогі

Гаворка ідзе пра дыспансерызацыю, скрынінгі, рэабілітацыйную дапамогу, фізіятэрапеўтычныя працэдуры, маніпуляцыі ў аддзяленнях дзённага знаходжання.

«Улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, сёння Міністэрству аховы здароўя падаецца мэтазгодным паставіць больш жорсткія рамкі ў працы амбулаторна-паліклінічнага звяна. Пры гэтым загадам павялічваецца час працы КТ-кабінетаў у Мінску. Гэта дапаможа павысіць частату выяўлення і забяспечыць своечасовую шпіталізацыю і аказанне дапамогі пацыентам з COVID-19. Акрамя таго, вызваляючы медыкаў ад планавай дапамогі, мы павялічваем колькасць кантактных брыгад на выездах. Сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй прымушае расстаўляць прыярытэты», — гаворыцца ў паведамленні.
Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх фарміраванняў

Услед за «Рабочым рухам» і «дзе.чат» экстрэмісцкім фарміраваннем прызналі супольнасць грамадзян, аб’яднаных тэлеграм-каналам і чатам «Буслы ляцяць».
Фотафакт: як праходзіць нарада па барацьбе з каранавірусам у Лукашэнкі

Абласныя кіраўнікі ўдзельнічаюць у ёй анлайн, але не выконваюць масачны рэжым.
Заўтра ў Беларусі можа выпасці першы снег, таксама будзе моцны вецер

Ноччу на захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у ранішнія гадзіны на паўночным усходзе краіны магчымы мокры снег, гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман.

Раніцай і днём месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. У сувязі з гэтым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
Кіраўнік Мінздароўя сцвярджае, што сітуацыя з каранавірусам у Беларусі пад кантролем

Дакладваючы Лукашэнку аб сітуацыі з кавідам у Беларусі, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч сказаў:

«Я хачу без слёз, без стогнаў сказаць: сітуацыя цалкам кантраляваная, праводзіцца ўвесь комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку, на прыпыненне эпідэмічнага працэсу і на лячэнне пацыентаў, пра які ў тым ліку сёння ідзе гаворка», — сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

У той жа час ён адзначыў, што чацвёртая хваля вылучаецца высокім ростам захворвання, з якім краіна яшчэ не сутыкалася.

Нагадаем, учора Міністэрства аховы здароўя праз кавід прыпыніла аказанне планавай медыцынскай дапамогі.

За апошнія дні ў Беларусі былі абноўленыя рэкорды па колькасці новых выпадкаў кавіду за дзень і па колькасці смерцяў.

Беларусь займае адно з апошніх месцаў у Еўропе па ўзроўні вакцынацыі.
Вакцынацыя ў 11 разоў зніжае імавернасць смерці ад кавіду — даследаванне

Прафесар Школы грамадскай аховы здароўя пры Універсітэце Джорджа Вашынгтона Леана Вен распавяла CNN, што вакцыны зніжаюць імавернасць інфікавання кавідам у шэсць разоў, а імавернасць смерці — у 11 разоў.

«Аднак вакцыны супраць COVID-19 не засцерагаюць вас на 100%, як любая іншая вакцына або лячэнне не з'яўляецца 100-працэнтна эфектыўнымі».

Найчасцей у групу рызыкі трапляюць людзі старэйшага ўзросту са спадарожнымі хваробамі і асобы з аслабленым імунітэтам.

Акрамя таго, рызыкі ўзрастаюць пры наяўнасці іншых інфекцый у арганізме.

Непрышчэпленыя асобы трапляюць у бальніцы з-за кавіду ў 17 разоў часцей, чым цалкам вакцынаваныя.
«У характарыстыцы будзе бачна, ты змагар ці ябацька». Як выглядаюць новыя правілы прыёму на працу ў дзяржпрадпрыемствах

На лаяльнасць да ўлады будуць правяраць пры прыёме на працу? Нядаўна прыняты дэкрэт №6 робіць больш жорсткімі патрабаванні да супрацоўнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый.

Адзін з кадравікоў падзяліўся з «Нашай Нівай» страхамі адносна таго, да чаго могуць прывесці новыя правілы гульні.

Чытайце па спасылцы
Лукашэнка прызначыў намеснікам кіраўніка Акадэміі навук экс-камандзіра «Альфы» КДБ

Намеснікам старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стаў Алег Чарнышоў.

З 2014 года ён працаваў на пасадзе намесніка старшыні КДБ, да гэтага быў камандзірам антытэрарыстычнага падраздзялення КДБ – групы «Альфа».

Нагадаем, што ўчора міністрам юстыцыі стаў Сяргей Хаменка, былы намеснік міністра ўнутраных спраў, у якога няма юрыдычнай адукацыі.
Гомельскага валанцёра, які адправіў палітвязням 2500 лістоў, правяраюць на фінансаванне экстрэмізму

Палітвязню Іллю Міронаву, які знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3, могуць інкрымінаваць фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Гэта вынікае з адказу з РАУС Савецкага раёна Гомеля.

Маці Іллі падкрэслівае, што ніякай іншай афіцыйнай інфармацыі пра сапраўдныя прычыны зняволення яе сына яна дагэтуль не атрымала ані ад праваахоўных органаў, ані ад адвакатаў:

— Што яму інкрымінуюць, мне ніхто не паведаміў. Адвакат нават не мае права нумар артыкула назваць. Але яшчэ да арышту Ілля ва УУС напісаў ліст і прасіў сказаць, што з яго маёмасцю, якую ў ліпені ў яго канфіскавалі падчас ператрусу. Прыйшоў адказ на гэты ліст. А там выразна напісана — частка 1-я артыкула 361 — 2.
Кэнсэлінг па-беларуску: праўладныя блогеры адмяняюць выступы нялюбых ім артыстаў і зрываюць мерапрыемствы

У Беларусі адно за адным адмяняюцца канцэрты і масавыя мерапрыемствы. Калі некаторыя скасоўваюць праз каранавірус, то іншыя — справа рук праўладных тэлеграм-каналаў і блогераў-ябацек.

Яны адсочваюць сацсеткі амаль любога выступоўца, які плануе даць канцэрт ці ўзяць удзел у публічным мерапрыемстве. Як толькі ў чалавека знаходзяць фотаздымкі з бела-чырвона-белым сцягам ці асуджэнне гвалту сілавікоў — уздымаецца хваля булінгу.

Як гэта працуе, чытайце па спасылцы
Лукашэнка заняўся кавід-прафілактыкай насельніцтва, але атрымалася толькі горш. Што ён сказаў

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па каранавірусе раскрытыкаваў сілавікоў за кантроль масачнага рэжыму, сказаў, што ніякага прымусу ў пытанні масак і вакцынацыі не будзе, а таксама выказаўся пра «каранафэйкі».

Сабралі цытаты на сайце