Наша Ніва
25.8K subscribers
63.8K photos
9.66K videos
2 files
49.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Магістрантка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Бажэна Ярэміч, якая засядала ў прэзідыуме Усебеларускага народнага сходу побач з Міхаілам Мясніковічам, стала дырэктаркай і мастацкім кіраўніком Нацыянальнай школы прыгажосці.

22-гадовая Бажэна Ярэміч таксама ўваходзіць у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая займаецца распрацоўкай новай рэдакцыі дакумента.

Па спасылцы — архіўны матэрыял пра маладую юрыстку: "Што за загадкавая бландзінка сядзела ў прэзідыуме побач з Мясніковічам?"
«Перастала хадзіць на сесіі, але гэта не стала падставай, каб мяне выключыць». Дэпутатка расказала, як спрабуе пазбавіцца паўнамоцтваў

У лютым 2018 года 23-гадовую Вольгу Цесакову абралі ў Мінскі гарадскі савет дэпутатаў. Пасада не аплачваецца, таму дэпутацкую нагрузку Вольга сумяшчае з асноўнай працай у лізінгавай кампаніі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў Цесакова пачала збор подпісаў за тое, каб адклікаць сваё дэпутацтва. Звязаліся з Вольгай і даведаліся, ці ўдалося ёй гэта.

Чытайце па спасылцы
Лізавета II цалкам адмовілася ад алкаголю: аказваецца, у свае 95 яна магла кульнуць чарачку вечарам

Дактары запэўніваюць: каралева не хварэе — гэта проста парада, каб у найлепшым стане адсвяткаваць налета 70-годдзе ўзыходжання манарха на трон.

Па звестках СМІ, брытанская каралева часам дазваляла сабе чарку па вечарах, а таксама магла выпіць сухое марціні перад абедам.
Узаемны недавер і самазабяспечанасць. Як кавід змяніў глабальную эканоміку

Да пачатку пандэміі кавіду свет рухаўся ў бок глабалізацыі і эканамічнага росту ва ўмовах вольнага гандлю. Цяпер жа мы маем надламаную эканамічную сістэму, дзе постпандэмічная празмернасць прапановы і недавер да замежных эканомік прымушае краіны імкнуцца да самазабяспечанасці.

Свету пагражае эканамічны нацыяналізм?

Меркаванне Яўгена Постнікава з Універсітэта Мельбурна чытайце па спасылцы.
Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі апублікаваў на сайце ведамства зварот да асабовага складу, у якім паведамляе, што ў выпадку надзвычайнага становішча ратавальнікі будуць са зброяй у руках спыняць беспарадкі:

«Наша міралюбівая краіна падвяргаецца пастаяннаму ціску звонку з боку розных дэструктыўных сіл. <...> У гэтым кантэксце вялікая роля ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі адводзіцца беларускім ратавальнікам.

Наш з вамі абавязак — забяспечыць бяспечныя ўмовы жыццядзейнасці насельніцтва, устойлівае функцыянаванне аб'ектаў эканомікі, аператыўнае рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, захаваць унікальную прыроду нашай Радзімы.

Сёння на МНС, у выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча, ускладаюцца задачы па ахове важных аб'ектаў і спыненні беспарадкаў, калі трэба, то са зброяй у руках.

Пры гэтым дзяржавай гарантуецца прававая, сацыяльная і асабістая абарона работнікаў МНС, а таксама членаў іх сем'яў».
ГУБАЗіК яшчэ раз патлумачыў, ці будуць прыцягвацца да адказнасці падпісчыкі тэлеграм-каналаў

«Тэлеграм-канал можа прызнавацца як экстрэмісцкім матэрыялам, так і экстрэмісцкім фарміраваннем, — тлумачыць начальнік аддзела ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі. — Калі ў яго статус экстрэмісцкага фарміравання, то яго падпісанты сапраўды могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў. Што тычыцца падпіскі на каналы, якія прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі, то яна пакуль не караецца.

Але пры адной умове: калі падпісант не аказвае падтрымку ў папулярызацыі канала, то-бок не рэпосціць, не пераводзіць грошай, не злівае туды інфармацыю. Калі пералічаныя дзеянні ёсць, то падпісчыкі, адпаведна, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці».

📍Нагадаем: ні тэлеграм-канал «Нашай Нівы», ні наш сайт, ні сацыяльныя сеткі не прызнаны ўладамі экстрэмісцкімі. Смела чытайце нас, падпісвайцеся, дзяліцеся навінамі з іншымі! Уся карціна дня — на nashaniva.com (з Беларусі — праз VPN).
«Х-фактар ДНР будзе выглядаць прыблізна гэтак жа». Што не так з беларускім варыянтам сусветна вядомага шоу?

На мінулых выходных на Беларусь-1 выйшаў першы выпуск беларускага X-Fаctor. У журы — абяцаныя раней артысты: Вольга Бузава, Сярога, Руслан Аляхно і музычны крытык Сяргей Саседаў.

Паглядзелі выпуск разам з музычным экспертам Сяргеем Будкіным і сфармулявалі галоўныя пытанні да рэалізатараў франшызы.

Высновы чытайце па спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Толькі паглядзіце, як лёгка распраўляюцца з гіганцкімі гарбузамі сланы ў Арэгонскім заапарку.

Ласунак для гадаванцаў адмыслова вырасцілі мясцовыя фермеры. Відэа з інстаграма заапарка.
Выставачны праект, прысвечаны 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, запрацаваў у Нацыянальным мастацкім музеі

Сто год таму Іван Луцкевіч перадаў сваю ўласную калекцыю старажытнасцей Беларускаму навуковаму таварыству ў Вільні — так і пачаўся першы беларускі нацыянальны музей.

Ён існаваў з 1921 па 1945 год, пасля калекцыі падзялілі паміж Беларуссю і Літвой. Найбольшая і самая каштоўная частка музейных рэчаў засталася ў Літве, у Беларусь патрапілі прадметы, якія, на думку ліквідацыйнай камісіі, мелі непасрэднае дачынне да нашай культуры.

Цяпер усе экспанаты з беларускіх сховішчаў сабраныя ў маштабным праекце — не прапусціце. Выстава будзе працаваць да 12 снежня.
Джо Байдэн расказаў пра незвычайную сямейную традыцыю: калі дзіцяці ў іх сям'і спаўняецца 15 год, для яго арганізоўваюць паездку ў першы нямецкі канцэнтрацыйны лагер Дахау, дзе загінула 70 тысяч чалавек.

Чаму ў сям'і амерыканскага прэзідэнта лічаць гэта важным? «Я хачу, каб яны бачылі ладныя дамкі, якія стаялі проста насупраць плота, з іх прыгожымі дахамі. Людзі, якія там жылі, пераконвалі сябе: «Гэта не я, я гэтага не раблю. Я не ведаю, што там адбываецца», — патлумачыў Байдэн.
Наша Ніва
У Польшчы прапаў былы беларускі студэнт, які летась выехаў з краіны ад пераследу 4 кастрычніка Дзяніс Янкоўскі паехаў шукаць кватэру ў Кракаў. Праз чатыры дні ён перастаў выходзіць на сувязь з роднымі і сябрамі. Што яшчэ вядома? Уся карціна дня — на nashaniva.com…
Бацькі былога студэнта БНТУ Дзяніса Янкоўскага, які знік без следу ў Кракаве больш за тыдзень таму, паведамляюць, што іх сын адшукаўся ў Варшаве. З ім усё ў парадку, дзе быў хлопец увесь гэты час, бацькі раскажуць пазней.
Фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць» перамог у конкурсе дакументальных фільмаў Варшаўскага кінафестывалю.

Тыдзень таму мы размаўлялі з рэжысёрам пра самы цяжкі праект у яго жыцці, які годна ацаніла журы фестывалю ў Варшаве. Пачытайце!

«Я ўзяў камеру і апынуўся пад сценамі Акрэсціна». Рэжысёр Андрэй Куціла зняў новы фільм пра беларусаў, дзе кожны знойдзе сябе
У Расіі ўпершыню за час пандэміі ад COVID памерлі больш за 1000 чалавек

У Расіі за суткі 15 кастрычніка ад COVID-19 памерлі 1002 чалавекі — упершыню з пачатку пандэміі штодзённая колькасць памерлых ад кавіду ў Расіі перавысіла адзнаку 1000 чалавек.

Больш за ўсё памерлых у Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Усяго за суткі ў Расіі зафіксавалі 33208 новых выпадкаў — гэта рэкорд пяты дзень запар.

За час пандэміі ў Расіі выявілі больш за 7,9 млн выпадкаў. 222 тысячы чалавек памерлі.
Як беларусам далей жыць са стукачамі і ахвярамі? Вопыт нямецкага грамадства, якому давялося прызнаць калектыўную віну

Пасля Другой сусветнай вайны ў Германіі праходзіла праграма дэнацыфікацыі. Гэта быў важны крок, каб людзі адчулі віну за ўчыненае і змаглі далей жыць у адным грамадстве.

Чым гэты досвед цікавы і чаму ён можа быць карысны Беларусі? Як жыць побач з суседам-даносчыкам і ці ўсё трэба прабачаць? Няпростую тэму абмяркоўваем з псіхолагам Наталляй Скібскай.

Чытайце па спасылцы.
Піневіч: Вакцынацыя ад кавіду зніжае рызыку шпіталізацыі ў 22-29 разоў

Вакцынацыя ад каранавіруса зніжае рызыку шпіталізацыі ў 22-29 разоў. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у эфіры БТ.

— Калі ты прышчэплены, прышчэплена тваё асяроддзе, калі прышчэпленыя твае бацькі — кратна ўзрастае абарона ўсіх. Даказана і пра гэта пішуць міжнародныя крыніцы, што вакцынацыя зніжае рызыку шпіталізацыі ў 22-29 разоў, — адзначыў кіраўнік Мінздароўя.

Піневіч лічыць, што выбар вакцын у краіне дастаткова шырокі. Тым часам жыхарам Беларусі даступныя толькі расійскія і кітайская вакцына. Жыхарам Беларусі недаступныя вакцыны заходніх вытворцаў. Беларускія турфірмы адрэагавалі на гэта адкрыццём тураў ва Украіну і Румынію для вакцынацыі заходнімі вакцынамі з далейшай выдачай сертыфікатаў.
Беларусы — найбуйнейшая група іншаземцаў, якая сёлета атрымала прытулак у Польшчы

За першыя тры кварталы бягучага года заявы аб міжнароднай абароне ў Польшчы падалі амаль 5200 замежнікаў, піша Польскае радыё.

За першыя тры кварталы гэтага года такія заявы падалі амаль 5200 замежнікаў.

Прэс-сакратар Упраўлення па справах іншаземцаў Якуб Дудзяк паведаміў, што да канца верасня прытулку ў Польшчы прасілі, перш за ўсё, грамадзяне Афганістана і Беларусі:

— Такія заявы найчасцей падавалі грамадзяне Афганістана — 1700 чалавек, у тым ліку эвакуяваныя ў Польшчу супрацоўнікі польскага вайсковага кантынгенту і дыпламатыі. На другім месцы грамадзяне Беларусі — 1400 чалавек. Далей Расіі — 800 чалавек, Іраку — 500 і Украіны — 200 чалавек.

Амаль у палове выпадкаў былі вынесены станоўчыя рашэнні:

— Абарону ў Польшчы атрымалі 934 іншаземцы. У асноўным з Беларусі — 733 асобы, Расіі — 64 асобы і Турцыі — 48 асоб. У дачыненні да 941 іншаземца былі выдадзеныя адмоўныя рашэнні. У асноўным гэта былі грамадзяне Расіі і Украіны.
Роўна год таму з’явіўся вірусны кліп «Шчучыншчына».

Песня была апублікаваная на парадыйным ютуб-канале «Чынчынчэнел», які вядуць акцёры-купалаўцы ў вобразах беларускіх чыноўнікаў.

У гэтай песні і кліпе — усё, што трэба ведаць пра афіцыйную прапаганду і эстраду.

Сатырычная песня ўзарвала беларускі інтэрнэт і сабрала амаль мільён праглядаў на Ютубе.

Але што вы ведаеце пра гэты беларускі край? Праверце свае веды ў нашым тэсце.
Спікер расійскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін прапанаваў увесці працэдуру адклікання Нобелеўскай прэміі міру

Як адзначыў спікер Дзярждумы, у розныя гады Нобелеўскую прэмію міру атрымлівалі экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, палітык з М'янмы Аун Сан Су Чжы, былы прэзідэнт ЗША Барак Абама і прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі. Валодзін лічыць, што ўсе яны дапусцілі шэраг маштабных памылак, аж да развязвання войнаў, аднак ні ў адным з гэтых выпадкаў Нобелеўскі камітэт не адклікаў прэмію міру.

Паводле яго слоў, недапушчальна, калі людзі, датычныя да жудасных злачынстваў, да гэтага часу з'яўляюцца яе лаўрэатам. А тыя, хто сапраўды заслугоўвае гэтай узнагароды, — не. «Чаму? Таму што там, дзе няма дакладных крытэрыяў, заўсёды будуць пытанні. Асабліва, калі гаворка ідзе аб рашэннях, якія носяць палітычны характар», — сказаў Валодзін.

У пачатку кастрычніка Нобелеўскую прэмію міру ўручылі галоўнаму рэдактару расійскай «Новой газеты» Дзмітрыю Муратаву.
Будзе вельмі цікава? У рукі ЗША папаў шэры кардынал Мадура, які арганізоўваў абыход санкцый

Улады Каба-Вердэ экстрадзіравалі венесуэльскага спецпасланніка Алекса Сааба, затрыманага на запыт ЗША.

У ЗША Сааба абвінавачваюць у стварэнні міжнароднай сеткі кампаній для абыходу накладзеных на рэжым Мадура эканамічных санкцый. Амерыканскія пракуроры выставілі яму абвінавачванне ў адмыванні $350 млн праз амерыканскую фінансавую сістэму на карысць венесуэльскага ўрада.

Чытайце па спасылцы.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (з Беларусі — праз VPN).
«Любая лепш, чым ніякай!» Інфекцыяніст Мікіта Салавей падрабязна расказаў пра вакцыны. Сабралі галоўнае

Вядомы доктар Мікіта Салавей, былы галоўны інфекцыяніст Мінска, апублікаваў вялікае відэа з разборам пытанняў пра вакцынацыю супраць каранавіруса. «Наша Ніва» сабрала асноўныя моманты.

Чытайце па спасылцы.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (з Беларусі — праз VPN).
Крэмль: Вельмі складана гаварыць са спадаром Зяленскім

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў аб «дрэнных перспектывах» сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і Украіны з-за таго, што Уладзімір Зяленскі не ідзе на саступкі.

«Пакуль асаблівых перспектыў для гэтай размовы не праглядаецца з-за дзеянняў ўкраінскіх уладаў… Вельмі складана гаварыць са спадаром Зяленскім», — сказаў ён.

У прыватнасці, спікер Пуціна адзначыў, што Зяленскі лічыць і працягвае называць Расію бокам ваенных дзеянняў на ўсходзе Украіны, а гэта абсалютна не задавальняе Расію.

«Удзельнікі канфлікту апісаны ў мінскім комплексе мер… Як тут можна мець зносіны? Пуціну вельмі складана размаўляць», — заявіў Пяскоў.

Нагадаем, раней Зяленскі неаднаразова заяўляў, што мір на Данбасе можа быць дасягнуты, калі ён дамовіцца з прэзідэнтам Расіі Пуціным.