Наша Ніва
25.8K subscribers
63.7K photos
9.66K videos
2 files
49.6K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Рэаліі жыцця: калі хочацца есці, а ежу праглынуць не атрымліваецца

Вядомы журналіст і вандроўнік Сяргей Плыткевіч засведчыў сапраўдную жыццёвую драму. Са шчаслівым канцом.
«Матулька, самая любая, вярніся, я сумую». Паглядзіце, якія кранальныя лісты дасылаюць палітзняволеныя жанчыны сваім дзецям (і наадварот)

14 кастрычніка адным жанчынам у Беларусі ўручаюць ордэны Маці, а іншым — не факт, што перададуць перадачу з цёплымі рэчамі і сродкамі гігіены.

У Дзень маці згадваем частку жанчын-палітвязняў, якіх разлучылі з іх маленькімі дзецьмі. Цяпер выхоўваць іх і перадаваць словы любові яны могуць толькі праз лісты і малюнкі.

Чытайце па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Перу паліцэйскія прыклеілі нож да дрона, каб уратаваць голуба

Птушка заблыталася ў вяроўцы і павісла ўніз галавой на кабелі, расцягнутым над гарадской вуліцай. Паліцэйскія прыклеілі да беспілотніка нож, паднялі яго ў паветра і перарэзалі вяроўку.

Вызвалены голуб змог зляцець, але неўзабаве яго злавілі мясцовыя жыхары, каб зняць з лап рэшткі вяроўкі.
Зміцер Дашкевіч прапанаваў правесці «Ноч расстраляных паэтаў» у іншым фармаце

29 кастрычніка 1937 года ў Курапатах былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай культуры. Апошнія гады там праходзілі мемарыяльныя мерапрыемствы, на якіх ўшаноўвалі памяць расстраляных, чытаючы іх творы.

Зміцер Дашкевіч прапанаваў змяніць фармат акцыі, паколькі ў сённяшніх умовах небяспечна ладзіць нейкія мерапрыемствы.

«29 кастрычніка мы чарговы раз будзем узгадваць чорную ноч у гісторыі Беларусі (…) Такога злачынства, кажа Уладзімер Арлоў, ня ведае гісторыя ніводнай Еўрапейскай дзяржавы. (…) Хацелася б 29 кастрычніка сустрэцца ў Курапатах — і, узгадваючы нявінна забітых, разважыць пра тое разам. Ды сем злейшых сіл духаў [адсылка да Евангелля] так узбясіліся, што і гэтага ўжо не зробіш.

Але 29 кастрычніка запрашаю кожнага на сваім месцы ўзгадаць «Ноч расстраляных паэтаў»: пад хэштэгам #Ночпаэтаў запішыце верш, прачытайце твор, паразважайце пра прычыны таго, што з намі адбывалася і адбываецца», — напісаў Дашкевіч.
Сёння раніцай гарэў блок падачы кіслароду на тэрыторыі бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску

У выніку пажару пашкоджана запорная арматура. Падача кіслароду была пераключана на рэзервную сістэму.

Як паведамляе канал Мінгарвыканкама, сістэма медыцынскага газазабеспячэння ў БХМП функцыянуе ў штатным рэжыме.
Міністэрства гандлю расказала, чаму выраслі цэны

У верасні прырост спажывецкіх цэн у цэлым склаў 10,2 працэнта, цэн на сацыяльна значныя тавары — 9,9 працэнта.

 Чытаць больш
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Глыбокім мужчына пабіўся з пенсіянерамі ў чарзе ў паліклініцы, а пасля сам прыйшоў у міліцыю

12 кастрычніка ў глыбоцкай паліклініцы здарыўся канфлікт — мужчына хацеў трапіць да доктара без чаргі. Два пенсіянеры абурыліся нахабнымі паводзінамі, а сварка скончылася тым, што аднаго пенсіянера ўдарылі шапкай, а другі атрымаў кулаком у твар.

У выніку мужчына, які пабіўся ў паліклініцы, сам прыйшоў у міліцыю. На яго склалі пратаколы за хуліганства.
«ГУБАЗіК трохі перабольшыў». Юрыст каментуе новую пастанову пра экстрэмізм

Учора ГУБАЗіК пачаў палохаць: выйшла новая пастанова Саўміна, і падпісчыкам экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў і чатаў будзе пагражаць крымінальная адказнасць. На наступны дзень дакумент нарэшце афіцыйна апублікавалі.

«Наша Ніва» спытала ў юрыста, што важнага змянілася і ці сапраўды цяпер падпіска на «не той канал» пагражае калоніяй?

«У дакуменце няма нормаў, якія б вызначалі крымінальную адказнасць. Там няма нічога такога, што б дало магчымасць ГУБАЗіКу прыцягваць удзельнікаў чатаў да крымінальнай адказнасці за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні.

Як гэта звычайна і бывае ў пастановах Савета міністраў, якія прымаюцца ў працяг закона, гэтая пастанова мае працэсуальны характар, то-бок, вызначае парадак працы і ўзаемадзеяння дзяржворганаў.

Адпаведна, выглядае, што ГУБАЗіК трохі перабольшыў, як гэта было неаднаразова за мінулы год», — кажа юрыст Андрэй Мачалаў.

Чытайце больш па спасылцы
Вядомая амерыканская тэлевядучая Опра Уінфры параіла амерыканцам прачытаць кнігу беларускага пісьменніка

На сайце Уінфры з’явілася рэкамендацыя амерыканскім чытачам азнаёміцца з кнігай Сашы Філіпенкі «Чырвоны Крыж». Гэта заўважыў гендырэктар выдавецтва «Время» Барыс Пастэрнак.

Як адзначае @the_village_me, у 2004 годзе Уінфры раіла прачытаць «Ганну Карэніну», і за некалькі месяцаў людзі разабралі мільённы наклад гэтай кнігі.

Больш навінаў — на Nashaniva.com
Легендарны рэстаран «Журавінка» прадаюць за $75 мільёнаў

Пакупніку за такую суму прапануюць шматфункцыянальны комплекс плошчай больш за 10 тысяч «квадратаў» у цэнтры Мінска, у структуры якога ёсць гатэль, офісныя плошчы, рэстараны, банк, кафэ.

У 2017 годзе будынак выстаўлялі на продаж за даўгі, але тады за яго хацелі 18 мільёнаў рублёў. За чатыры гады комплекс падаражэў у 10 разоў.
«СБ» пахвалілася, што скакун Недасекаў купіў навюткую БМВ, «якой зайздросціць Ціманоўская». Колькі каштуе такое аўто?

«
Советская Белоруссія» выпусціла артыкул пра Максіма Недасекава, які атрымаў на Алімпіядзе бронзу ў скачках у вышыню. У тэксце ўпікнулі Ціманоўскую і расказалі пра новую машыну спартоўца.

«Мы з Максімам атрымліваем асалоду ад цёплай восені ў роднай Беларусі, з акна яго новага аўто глядзім, як, кружачыся, падае на зямлю і бліскучы капот залатое лісце. Гэта заўсёды прыемна, калі праца чалавека ацэньваецца годна. Вось і спартыўныя поспехі Недасекава дазволілі яму атрымаць асалоду ад куплі навюткага вытанчанага BMW. Вельмі нятаннага. І не ў крэдыт. Гэта да пытання аб тым, як беларуская дзяржава клапоціцца пра сваіх герояў. Уяўляю, як раздзірае ад зайздрасці Ціманоўскую!»

Па спасылцы расказваем, што за машына і колькі яна каштуе.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Салдата, які збег з палігона, асудзілі на 7 гадоў калоніі

Такое рашэнне ў дачыненні да 19-гадовага Аляксандра Караткевіча прыняў суд Глыбоцкага раёна.

Караткевіч збег 2 красавіка з палігона на Брэстчыне. Хлопец угнаў грузавік, з сабой у яго была зброя. Аўтамабіль знайшлі на абочыне ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, а салдата знайшлі праз два дні ў адной з вёсак таго ж раёна. Пра гэта міліцыі паведамілі мясцовыя жыхары.
«Мы зробім так, каб Беларусь пачала захлынацца гэтымі мігрантамі». Прадстаўнік польскага ўрада расказаў пра сітуацыю на мяжы

Якія ў Польшчы доказы, што патокам мігрантаў праз яе ўсходнюю мяжу кіруюць беларускія ўлады і як Варшава хоча вырашыць мігранцкі крызіс? Пра гэта ў інтэрв'ю расказаў прэс-сакратар міністра-каардынатара польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын.

Чытайце па спасылцы
Лаўроў заявіў, што абмяркоўваў з Макеем працу расійскіх СМІ ў Беларусі

Пра гэта міністр замежных спраў Расіі заявіў падчас візіту ў Мінск, дзе ён бярэ ўдзел у працы Савета міністраў замежных спраў СНД

«Пытанне гэта абмяркоўвалася. Я размаўляў з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. У нас ёсць агульнае разуменне неабходнасці зрабіць усё, каб расійскія СМІ ў Беларусі і беларускія СМІ ў Расіі працавалі ў максімальна камфортных умовах. У нас ёсць некаторыя ідэі, якія мы будзем рэалізоўваць у найбліжэйшы час», — цытуе Сяргея Лаўрова ТАСС.

Сайт «КП у Беларусі» быў заблакаваны 29 верасня пасля артыкула Генадзя Мажэйкі з каментаром аднакласніцы Андрэя Зельцэра. 1 кастрычніка журналіст быў затрыманы. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Больш навінаў — на Nashaniva.com
На сайце Мінздароўя з’явілася інтэрактыўная карта пунктаў вакцынацыі

На карце можна знайсці інфармацыю пра час працы кожнага з пунктаў і кантакты.
Кіраўнік Віцебска прыйшоў у рэдакцыю газеты абмяркоўваць надзённыя пытанні і каранавірус. Вядома, без маскі

Мікалай Арлоў сустрэўся з калектывам газеты «Віцьбічы». Кіраўнік Віцебскага гарвыканкама прызнаўся, што яго турбуе «некаторая інфантыльнасць грамадства, якая асабліва праяўляецца ў штодзённым, будзённым жыцці і ў стаўленні да працы жыллёва-камунальных службаў».

Чыноўнік звярнуў увагу журналістаў на асвятленне ў газеце тэмы пандэміі. Арлоў мяркуе, што насельніцтва павінна разумець усю глыбіню праблемы і сур'ёзна ставіцца як да свайго здароўя, так і да тых, хто побач жыве і працуе.

У Беларусі ўвялі абавязковае нашэнне масак у грамадскіх месцах. Чыноўнікам закон не пісаны
«Сусед адной з дачок міністра сельскай гаспадаркі. Задача — яго на месца паставіць» — новы зліў былых сілавікоў

Аб'яднанне былых сілавікоў апублікавала сёння аўдыязапіс размовы з галасамі, падобнымі да галасоў начальніка Дзяржынскага РАУС Яўгена Жылінскага і намеснкіа начальніка крымінальнай міліцыі УУС Мінаблвыканкама Ігара Качалава. Падчас размовы ідзе абмеркаванне «працы» па Каліноўскім. Галасы называюць яго суседам дачкі міністра сельскай гаспадаркі і яго, як вынікае з размовы, на самым высокім узроўні «папрасілі паставіць на месца».

«Ну, вось у іх сваркі, так бы мовіць, там суседскія. Ну, і вось аж дайшло да верху. Да нас ні хр*** не звярталіся, а вось па самаму-самаму верху прайшліся, спусціліся да міністра і пасля міністр ужо спусціўся паніжэй», — расказвае першы голас, падобны да голаса Жылінскага.
«Карацей, як такавая палітыка тут не палітыка, да?» — удаклядняе другі голас, падобны да голаса Качалава.
«Увогуле ніякай, абсалютна. Тут проста задача стаіць, каб яго на  месца паставіць», — адказвае першы голас.

Больш падрабязна, пра што ішла гаворка ў аўдыя, чытайце па спасылцы.
Інжынера звольнілі з EPAM за гамафобныя каментары ў інтэрнэце

Скандал у Linkedin каштаваў завадатару пасады. Адзін распрацоўшчык пажартаваў, што не знайшоў мужа-праграміста, каб не працаваць на вуліцы, і пакінуў рэкруцёрам свае кантакты. У каментары прыйшоў сістэмны інжынер з EPAM Мікіта Пастухоў і рэзка выказаўся пра гомасэксуалаў (цяпер гэтыя каментары ўжо выдаленыя). У выніку Пастухоў быў звольнены.

Чытайце больш па спасылцы
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі?

Цяпер больш за 70% прадаваных у Беларусі новых аўто зроблены ў Расіі. З аднаго боку, купля ў салоне дае некалькі гадоў гарантыі на машыну, а таксама магчымасць карыстацца фінансавымі інструментамі накшталт лізінгу і крэдыту, калі не хапае сваіх сродкаў.

З іншага — выбар варыянтаў і мадэляў абмежаваны, а таму аўтамабіль з Еўропы з прабегам нярэдка бачыцца цалкам разумнай альтэрнатывай.

Чытайце больш
Палякі знайшлі каля беларускай мяжы цела маладога сірыйца

У ваколіцах Клімаўкі (Падляшша), у зоне надзвычайнага становішча, знайшлі цела маладога чалавека. Дакументы сведчаць аб тым, што гэта 24-гадовы сірыец, які раней знаходзіўся ў Беларусі, паведаміў прэс-сакратар паліцыі Падляшша Томаш Крупа, паведамляе Радыё Свабода.

Крупа сказаў, што цела было знойдзена ў сераду падчас патрулявання тэрыторыі паліцэйскім верталётам. Цела мужчыны было знойдзена ў полі, дадаў ён. — Папярэднія высновы сведчаць аб тым, што сірыец раней знаходзіўся ў Беларусі: у дакументах ёсць беларуская віза.

Расследаванне абставінаў і прычын смерці мужчыны праводзіць пракуратура.

Гэта пяты падобны выпадак у Польшчы на мяжы з Беларуссю.