На Беларусь апусціўся моцны туман
Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень.
У шматлікіх раёнах краіны бачнасць складае 100-500 метраў. Сіноптыкі папярэджваюць, што туман можа захавацца да 12 гадзін.
Паглядзіце, якія фота туману публікуюць у інстаграме беларусы.

Брытанскі таблоід выбачыўся за артыкул аб тым, што Расія скрала формулу AstraZeneca
Брытанскі таблоід Daily Express выбачыўся за публікацыю, у якой сцвярджалася, што Расія скрала формулу вакцыны AstraZeneca і стварыла на яе аснове «Спутнік V».
Першапачаткова публікацыя з'явілася ў The Sun — выданне без спасылак на крыніцы напісала, што ў «сакрэтных службаў ёсць доказы, што адзін з пуцінскіх шпіёнаў скраў звесткі». Пазней артыкул перадрукавалі некаторыя іншыя таблоіды, у тым ліку Daily Express.
Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ), які курыруе вытворчасць «Спутніка», 11 кастрычніка выпусціў афіцыйную заяву, у якім назваў версію The Sun «чарговым прыкладам fake news» і патлумачыў розніцу паміж структурай «Спутніка» і AstraZeneca.
Пасля гэтага Daily Express выдаліў перадрук арыгінальнага артыкула і апублікаваў прабачэнні і каментар РФПІ. У самой The Sun выбачацца не сталі, толькі дадаўшы ў канцы артыкула ўдакладненне, што РФПІ лічыць інфармацыю ілжывай.

Махляры прыдумалі новую схему — яны рассылаюць паведамленні нібыта ад «Вострава чысціні»
Раней мы паведамлялі, што ў месенджарах беларусы атрымліваюць паведамленні нібыта ад «Еўраопта» і «Беларуснафты», у якіх прапаноўвалася прайсці апытанку і атрымаць каштоўныя прызы. Цяпер аналагічным спосабам махляры дзейнічаюць нібыта ад «Вострава чысціні».
Кампанія папярэджвае, што не праводзіць падобных акцый, заклікае не адкрываць падазроныя спасылкі і не пакідаць персанальных звестак.

Маладзёны здзекаваліся з інваліда — збівалі, прыпякалі цыгарэты і заціскалі пальцы
У Мінску затрымалі двух маладых хлопцаў. Міліцыя падазрае іх у здзеках з інваліда.
Як паведамляе міліцыя, у пачатку кастрычніка яны завабілі ў кватэру 21-гадовага хлопца-інваліда.
«На працягу некалькіх дзён госця ўтрымлівалі пад замком і здзекаваліся з яго ў прысутнасці іншых людзей: прымушалі распранацца, танцаваць на зэдліку, збівалі, прыпякалі да цела цыгарэты і заціскалі абцугамі пальцы. Усё здымалася на мабільны тэлефон», — гаворыцца ў прэс-рэлізе МУС.
Інваліда планавалі прымусіць збіраць шклатару, а грошы забіраць. У адну з такіх вылазак пацярпелы ўцёк.
Распачатая крымінальная справа за незаконнае пазбаўленне волі.

Адвакатку Ціханоўскага, Дзядка і Бабарыкі адхілілі ад працы
Супраць Наталлі Мацкевіч пачалі дысцыплінарную вытворчасць, піша @radiosvaboda са спасылкай на Аляксандра Дзядка. Апошнім часам Мацкевіч абараняла яго сына Мікалая.
Паводле Аляксандра Дзядка, ён валодае дакладнай інфармацыяй, што Мацкеівч ад працы ўжо адхілілі:
«Стаіць пытанне пра пазбаўленне яе ліцэнзіі. У майго сына ў выніку ўвогуле прававая катастрофа — ён падчас судовага следства другі раз застаецца без абароны. Спачатку пазбавілі ліцэнзіі Яўгена Маслава, цяпер пад такой жа пагрозай Наталля Мацкевіч. Лічу, што гэта мэтанакіраванае пазбаўленне права на абарону людзей, якія не ўгодныя рэжыму», — сказаў Аляксандр Дзядок.
Сама адвакатка ад каментара адмовілася.
Наталля Мацкевіч абараняла шмат каго з палітвязняў, у тым ліку Віктара Бабарыку і Сяргея Ціханоўскага.

У Польшчы затрымалі пенсіянера, якога падазраюць у шпіянажы на карысць Беларусі
Пра гэта заявіў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.
Затрыманага абвінавацілі ў шпіянажы на карысць КДБ Беларусі. Затрыманы служыў у спецназе з 1981 года, а потым у міліцыі і паліцыі.
Падазраваны арыштаваны на тры месяцы.
Жарын адзначыў, што нельга выключыць далейшыя арышты ў гэтай справе.

У Хойніцкім раёне трактарыст араў зямлю і знайшоў старажытны склеп
Трактарыст працаваў каля вёскі Алексічы, як раптам у полі ўтварылася вялікая яміна. Ён выйшаў паглядзець і ўбачыў унутры нейкае збудаванне. Аказалася, што гэта старажытны склеп, пішуць «Хойніцкія навіны».
Тэрыторыю абгарадзілі, знаходку ахоўвае міліцыя.
Археолагі мяркуюць, што знойдзены склеп належыць да роду Аскеркаў, бо недалёка ад таго месца ў 2019 годзе была знойдзена магільная пліта з імёнамі дзевяці пахаваных прадстаўнікоў роду. На месцы археалагічнай знаходкі знайшлі труну, увенчаную фігуркамі анёлаў. Ёсць вялікая верагоднасць, што пры больш дэталёвым вывучэнні мясцовасці, удасца выявіць іншыя пахаванні.

Новы рэкорд па каранавірусе: 2060 афіцыйна зафіксаваных дзённых выпадкаў па краіне.
Памерлі 17 чалавек — гэта яшчэ адзін сумны рэкорд пандэміі.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Лошыцкім парку конь праваліўся ў яміну
Сёння раніцай у МНС звярнуўся мужчына, які памедаміў, што яго конь праваліўся ў яміну ў Лошыцкім парку і не можа вылезці.
Жывёлу даставалі 9 чалавек. Ніхто не пацярпеў.