Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«Ала паўтарыла лёс маці». Падрабязнасці дзікай гісторыі ў Мотылі, дзе 15-гадовага сына разам з маці падазраюць у забойстве

9 кастрычніка ў Іванаўскім раёне з ракі вылавілі цела мужчыны. А неўзабаве затрымалі яго былую жонку Алу разам з новым кавалерам і 15-гадовым сынам. Усіх падазраюць у забойстве вяскоўца.

Што кажуць знаёмыя?

▫️«Ала выйшла замуж за таго Івана аж двойчы. Спачатку трохі пажылі разам, пасля развяліся. Затым тое ж самае паўтарылі яшчэ раз».
▫️«Іван біў жонку, нават цяжарную. Бывала, што яна працавала нават за 10 рублёў, элементарна каб пракарміць дзяцей. Бывала, што і вопратку ім шукала па сметніцах».
▫️«Я неаднаразова казала Але: сыходзь! З’язджай! Хай у нікуды, але ж усё лепш, чым такое. Але яна цярпела».
▫️«Ала фактычна паўтарыла лёс маці — тая адсядзела за тое, што таксама забіла мужа».
▫️«Ходзяць чуткі, што Івана напаілі, вывезлі кудысьці, там забілі і пасля патапілі. Цела знайшлі з нажавой ранай. Па чутках, гэта нібыта зрабіў 15-гадовы Жэня».

Падрабязнасці драмы — па спасылцы
Наша Ніва
Амаль 100 дзён у няволі — мужу і жонцы далі чарговыя суткі за рэпосты ў прыватнай перапісцы. Што адбываецца? Драматычная гісторыя сям’і Крупеніч-Кандрацьевых працягваецца: Анастасія і Сяргей ужо адсядзелі 84 дні за рэпосты з «экстрэмісціх» тэлаграм-каналаў…
Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева прызнаныя палітычнымі зняволенымі

Сяргей і Анастасія — муж і жонка, якія правялі амаль 100 сутак за кратамі: учора іх у сёмы раз запар асудзілі за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы. На Крупенічаў склалі ўжо сем пратаколаў па арт. 19.11 КаАП за перасыл адзін адному ў прыватнай перапісцы паведамленняў з «экстрэмісцкіх» тэлеграм каналаў. Такім чынам Сяргей правядзе за кратамі як мінімум 99 сутак, Анастасія — 98. піша @viasna96.

Амаль 100 дзён у няволі — мужу і жонцы далі чарговыя суткі за рэпосты ў прыватнай перапісцы. Што адбываецца?
‼️Памёр Павел Сібілёў, кіроўца аўтобуса, у якога 10 жніўня 2020 года прыляцела граната

Павел Сібілёў не дажыў да свайго 50-гадовага юбілею: яго не стала 10 кастрычніка. Пра гэта @nashaniva паведамілі яго родныя.

Да жніўня 2020-га Павел быў здаровым мужчынам. Вечарам 10 жніўня Сібілёў завяршаў працоўную змену на аўтобусе, які разам з іншым транспартам трапіў у затор. Павел выйшаў абмеркаваць сітуацыю з калегам, як неўзабаве яму ў спіну прыляцела граната і гумовыя кулі. Пасля раненняў мужчына месяц правёў у ваенным шпіталі, перажыў перасадку скуры, атрымаў першую групу інваліднасці.

Пасля выпіскі са шпіталя ў яго знайшлі анкалогію – ён перасоўваўся па вуліцы выключна з кійком у руках.

СК адмовіўся заводзіць справу па факце ранення кіроўцы ў яго працоўную змену.

У Паўла засталося трое дзяцей: малодшы сын у гэтым годзе пайшоў у першы клас. Выказваем свае спачуванні родным і блізкім.

«Гатовы аддаць усё, што ёсць, у абмен на здароўе». Як склалася жыццё кіроўцы, у якога год таму прыляцела граната
Дэмбель распавёў, як служыцца ў беларускай ІТ-роце: ніякай дзядухі і 21 даляр заробку 

У Беларусі вось ужо больш за тры гады ў праграмістаў ёсць шанец паслужыць радзіме, седзячы за клавіятурай і маніторам. У Вайсковай акадэміі служыць так званая «ІТ-рота», у якую рэгулярна набіраюць прызыўнікоў на конкурснай аснове. Ахвотных прамяняць суровыя вайсковыя будні на напісанне кода — вельмі шмат. Сваім досведам дзеліцца адзін з прызыўнікоў.

Чытайце па спасылцы
Урад апублікаваў графік пераносу працоўных дзён. Як будзем адпачываць у 2022-м?

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь зацверджаныя пераносы працоўных дзён у 2022 годзе.

7 сакавіка (панядзелак) пераносіцца на 12 сакавіка (субота). Пры гэтым выхаднымі будуць 5 (субота), 6 (нядзеля), 7 (панядзелак) і 8 (аўторак) сакавіка 2022 года – 4 дні.

2 мая (панядзелак) пераносіцца на 14 мая (субота). Пры гэтым выхаднымі будуць 30 красавіка (субота), 1 (нядзеля), 2 (панядзелак) і 3 (аўторак) мая 2022 года – 4 дні.

Разам з тым арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) даецца права самастойна вызначаць іншы парадак пераносу працоўнага дня.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Адзін дома» перазапускаюць: выйшаў трэйлер рэмэйку культавага фільма

20th Century Studios апублікавала першы трэйлер рэмейку фільма «Адзін дома» (Home Sweet Home Alone). Прэм'ера плануецца 12 лістапада 2021 года.

У ЗША фільм пакажуць на Disney+. Ці будуць фільм паказваць у Беларусі — пакуль невядома.

Галоўную ролю выканаў 12-гадовы Арчы Ейц, вядомы па фільме «Трусік Джоджа».
Мінчанка Алена Амеліна на Акрэсціна захварэла на карону, пасля вызвалення трапіла на ШВЛ і памерла

Алену затрымалі ў пачатку верасня. Яна была сукамерніцай нашай калегі Кацярыны Карпіцкай, асуджанай на 30 сутак, вось што яна згадвае пра жанчыну:

— Сукамерніца Алена, самая энергічная і бойкая з нас, памерла ад кароны. На Акрэсціна мы ўсе на яе хварэлі. Алене за адзін дзень стала вельмі блага, яна амаль трупам ляжала пад нарамі, мы прымушалі яе хоць нешта з'есці. Лячылася ўсё гэта парацэтамолам і, калі зусім чалавеку блага, антыбіётыкам. З ЦІП Алена адправілася на ШВЛ і так і не выкараскалася.

Жанчыне было ўсяго 57 гадоў.
Стала вядома, у чым беларускі бок абвінавачвае Прадстаўніцтва ААН у Беларусі

Яшчэ падчас сустрэчы з генеральным сакратаром ААН Антоніа Гутэрышам, якая адбылася ў рамках Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, Уладзімір Макей паведаміў высокаму чыноўніку, што некаторыя прадстаўнікі каманды арганізацыі ў Беларусі выкарыстоўвалі грошы, якія выдзяляліся для людзей з інваліднасцю, на падтрымку людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях.

І вось сёння пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе была апублікавана заява «Аб нямэтавым выкарыстанні фінансавых сродкаў персаналам Прадстаўніцтва ААН у Беларусі».

Беларускі бок заяўляе, што пасля пратэстаў у жніўні 2020 года двума супрацоўнікамі офіса ААН у Беларусі была распрацавана і рэалізавана схема аплаты паслуг адвакатаў 23 беларускім грамадзянам. На гэта нібыта пайшлі грошы, якія ААН вылучала для Беларусі на барацьбу з хатнім гвалтам і падтрымку людзей з інваліднасцю.
На беларуска-польскай мяжы затрымалі шматдзетнага бацьку з Гародні

За 13 каментарыяў у тэлеграме 36-гадоваму гродзенцу выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Пакуль ішло следства, мужчына быў на волі, бо выхоўвае 4 малых дзяцей. Падчас спробы трапіць у Польшчу яго затрымалі — цяпер ён пад вартай.
Не разумее беларускай мовы, кар'ера ледзь не скончылася, калі прапаршчык скраў танк. Расказваем пра генерала Белаконева

Словы дэпутата Белаконева пра «мачыць у сарціры» выклікалі хвалю абурэння ў беларускім грамадстве. Яго прапанову параўналі з метадамі вермахта.

Што вядома пра былога кіраўніка Генштаба і чаму ён прытрымліваецца такіх поглядаў? @nashaniva пагаварыла з былымі калегамі дэпутата і сабрала цікавыя факты з яго біяграфіі.

Вось некаторыя з іх:

🔘Як адзначаюць нашы крыніцы, Белаконева знялі з пасады кіраўніка слонімскай асобнай механізаванай брыгады, таму што прапаршчык скраў з ангара танк, каб паехаць на разборкі.

🔘 Белаконеў не ведае беларускай мовы. «Калі расійскі генерал спытаў у Белаконева, што за дзіўныя ў вас такія пагоны і чаму там СВВ, а не «СВУ», той адказаў, што гэта азначае «суворовский военный вуз».

🔘Акрамя «мачыць у сарціры» Белаконеў прапануе судзіць тых, хто заклікае да санкцый супраць беларускіх уладаў.

Больш падрабязна пра дэпутата чытайце па спасылцы.
Супраць Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі распачалі яшчэ адну справу

Гэтым разам па артыкуле 382 Крымінальнага кодэкса “Самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы”. Максімальнае пакаранне па ім – 2 гады калоніі.

Гэта рэакцыя ўладаў на шырокае прадстаўніцтва Ціханоўскай і Латушкі за мяжой.
Наша Ніва
У відэааператара, які супрацоўнічае з DW, прайшоў ператрус па справе аб тэрарызме У відэааператара Ягора Камароўскага, які супрацоўнічаў з Deutsche Welle, 1 кастрычніка прайшоў ператрус па крымінальнай справе. У пастанове пра ператрус пазначаны артыкулы крымінальнага…
Пасля 14 сутак выйшаў на волю відэааператар Ягор Камароўскі, які супрацоўнічаў з нямецкім выданнем Deutsche Welle

Яго затрымалі 28 верасня і абвінавацілі ў «хуліганстве». Хаця 1 кастрычніка ў яго дома прайшоў ператрус ужо па крымінальнай справе. У пастанове на ператрус былі пазначаны артыкулы Крымінальнага кодэкса «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці», а таксама — «Акт тэрарызму».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук пераспявалі класічную «Калыханку» на словы Генадзя Бураўкіна і музыку Васіля Раінчыка.
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў аўторак, 12 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

За год — 22 справы. Што вядома пра маладога пракурора Цвяткова, які робіць кар'еру на палітычных судах

Прымушэнне да жалобы і «вясёлая гаўняшачка». За якія каментары судзяць і саджаюць беларусаў

Сталі вядомыя новыя прозвішчы выпушчаных з СІЗА па справе Белгазпрамбанка

«Нікуды не дзелася абвостранае пачуццё справядлівасці» Даведаліся, што са студэнтамі, якія былі на сустрэчы з Качанавай

Ала паўтарыла лёс маці». Падрабязнасці дзікай гісторыі ў Мотылі, дзе 15-гадовага сына разам з маці падазраюць у забойстве

Памёр Павел Сібілёў, кіроўца аўтобуса, у якога 10 жніўня 2020 года прыляцела граната

Не разумее беларускай мовы, кар'ера ледзь не скончылася, калі прапаршчык скраў танк. Расказваем пра генерала Белаконева

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі футбольны трэнер паехаў працаваць ва Украіну і загаварыў па-беларуску

Былы трэнера БАТЭ і «Крумкачоў» Алег Дулуб нядаўна ўзначаліў футбольны клуб «Львоў». Да прыходу беларускага спецыяліста каманда не мела ніводнай перамогі ў сезоне, а пры Дулубе ўжо выйгравала і ў чэмпіянаце, і ў кубку.

А з нядаўняга часу трэнер дае каментары клубнай прэс-службе на беларускай мове. 💪💪
У Беларусі са студзеня даецца адна бясплатная спроба ЭКА. Колькі пар ёй скарысталіся? 

У Беларусі каля 400 сямейных пар скарысталіся правам на бясплатную спробу ЭКА. Пра гэта паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі першая намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан, перадае БелТА.

«З 2021 года ў Беларусі пачата прадастаўленне адной бясплатнай спробы ЭКА. На цяперашні момант каля 400 сямейных пар ужо скарысталіся гэтай магчымасцю», — сказала Алена Богдан.
Справу пасля смерці Вітольда Ашурка так і не завялі, родным перасталі адказваць на пытанні

Актывісту з Бярозаўкі сёння споўніўся б 51 год. Амаль пяць месяцаў таму ён памёр у шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах.

Крымінальнай справы па факце ягонай смерці дагэтуль няма.

Чытаць больш
Дармаед я ці не? Разбіраемся, каго прымусяць плаціць за ацяпленне ў пяць разоў больш

У Беларусі абнаўляюць базу даных людзей, не занятых у эканоміцы. Колькі ў краіне дармаедаў, улады па-ранейшаму не гавораць, але апошні год дакладна даў прырост — Беларусь пакінулі больш за сто тысяч чалавек.

Каго ўключаць у базу, ці трэба будзе за гэта плаціць і для каго зрабілі выключэнні — у нашым матэрыяле.
Учора ўвечары на мінскім падшыпнікавым заводзе здарыўся пажар

У тэрмічным цэху адбылося загаранне драўляных элементаў, уцяпляльніка, а таксама пакрыцця даху светлавога ліхтара на плошчы 70 кв.м.

Ніхто не пацярпеў. Праз 40 хвілін пасля прыбыцця ратавальнікаў пажар быў ліквідаваны.

Прычына здарэння высвятляецца, разглядаецца версія парушэння супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.