Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Прэзідэнта Чэхіі Земана даставілі ў рэанімацыю

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан, пра пагаршэнне стану здароўя якога апошнія дні пісалі СМІ, у нядзелю быў шпіталізаваны і змешчаны ў рэанімацыю. Гэта адбылося на наступны дзень пасля абвяшчэння вынікаў парламенцкіх выбараў, паводле якіх апазіцыя атрымала большасць у парламенце.

Земан быў перавезены ў Прагу са сваёй загараднай рэзідэнцыі на рэанімабілі. Мяркуючы па відэа, па прыездзе ў бальніцу ён быў без прытомнасці. Лекар Земана — ён жа галоўны лекар бальніцы — пацвердзіў журналістам, што прэзідэнт у рэанімацыі, аднак адмовіўся паведамляць яго дыягназ. Раней са спасылкай на крыніцы прэса пісала, што ў 77-гадовага прэзідэнта праблемы з печанню. У сярэдзіне верасня ён ужо быў шпіталізаваны, а пасля выхаду з бальніцы не паказваўся на публіцы. На выбарах ён галасаваў у сваёй рэзідэнцыі.

Земан быў шпіталізаваны адразу пасля таго, як яго наведаў прэм'ер-міністр Андрэй Бабіш, яго палітычны саюзнік.
Сёння за кратамі адзначае свой 30-гадовы юбілей Яўген Бабак, былы памочнік пракурора Першамайскага раёна Мінска.

Бабак стаў вядомы ў жніўні 2020, калі паспрабаваў прыцягнуць да адказнасці невядомых у форме ДАІ, якія па-звярынаму збівалі байкераў у ноч з 11 на 12 жніўня.

Пасля заварочвання праверкі кіраўніцтвам Бабак звольніўся "па меркаваннях сумлення". У чэрвені 2021 кватэра Бабака была разгромлена супрацоўнікамі МУС, а сам ён з'яўляецца абвінавачаным па ч.1 арт. 342.

Павіншаваць палітвязня можна адправіўшы паштоўку на адрас 200030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
Памятаеце дзіўны чайны грыб з 90-х? Цяпер ён у трэндзе ва ўсім свеце

Нядаўна чайны грыб сталі прадаваць на разліў у легендарным універсаме «Цэнтральны». Многія пасміхаліся, узгадваючы 90-я, калі слоік з ім стаяў ледзь не ў кожнай сям’і.

Але насамрэч чайны грыб набірае папулярнасць ва ўсім свеце, у Еўропе яго таксама прадаюць на разліў, а яшчэ вялікімі партыямі выпускаюць буйныя карпарацыі. І нават у дадатках кантролю фізічнай формы з’явілася камбуча — так напой называюць за мяжой.

Чытайце па спасылцы.
Міністр лясной гаспадаркі: Беларусь не экспартуе лес у выглядзе сыравіны

Беларусь не экспартуе лес у выглядзе сыравіны — толькі палетную нарыхтоўку і піламатэрыялы. Пра гэта заявіў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа ў эфіры тэлеканала СТБ.

«Я абсалютна адказна заяўляю, што ніводнага куба драўніны з краіны не вывозіцца. Больш за тое, мы сёння гаворым пра тое, што ўжо дошка — гэта паўфабрыкат, і яго таксама не трэба вывозіць».

У цэлым, што тычыцца экспарту, то лясная гаспадарка Беларусі ўжо выкарыстала сітуацыю, калі былі высокія цэны на такі тавар, атрымаўшы максімальны заробак. Цяпер, па словах міністра, пік ужо пройдзены, адбываецца адкат па цане.

«Мы сыравіну не экспартуем, мы экспартуем палетную нарыхтоўку і піламатэрыялы», — яшчэ раз падкрэсліў Віталь Дрожжа. Экспарт дошкі да ўзроўню мінулага года (за 9 месяцаў) знізіўся на 5%. На фоне гэтага падымаецца спажыванне прадукцыі арганізацый Міністэрства лясной гаспадаркі ўнутры краіны.
Павел Дураў у дзень нараджэння назваў тры недаацэненыя і сем пераацэненых рэчаў у жыцці

У гонар свайго 37-годдзя заснавальнік Telegram склаў спіс парадаў.

Недаацэненыя:
▫️Сон — павышае імунітэт, творчыя здольнасці і псіхалагічны дабрабыт.
▫️Прырода — гэта тое асяроддзе, у якім мы па сваіх біялагічных асаблівасцях адчуваем сябе добра.
▫️Адзінота — дае свабоду для духоўнага і інтэлектуальнага прарыву.

Пераацэненыя:
▫️Вялікія гарады — гэта крыніцы забруджвання, злачыннасці і шуму. Добра мець доступ да іх рэсурсаў, але лепш жыць за іх межамі.
▫️Рэстараны — прапануюць самы павольны і найменш эфектыўны спосаб харчавання. Гатаванне ежы дома дазваляе прытрымлівацца больш здаровага харчавання і кантраляваць інгрэдыенты.
▫️Спякотнае надвор'е. Можа прывесці не толькі да стомы, але і да рызыкі захворвання на рак і больш хуткага старэння. Больш халодная тэмпература, наадварот, умацоўвае дух, цела і розум.
▫️Мода — бясконцае імкненне адпавядаць тэндэнцыям, што пастаянна змяняюцца, — дорага і не трэба.
▫️Нерухомасць — купля часта абмяжоўвае выбар і з'яўляецца сумнеўнай інвестыцыяй. Арэнда дае больш свабоды для перамяшчэння і вывучэння розных месцаў.
▫️Сацыяльныя сеткі — бесперапынны паток непатрэбнай інфармацыі загрувашчвае наш розум, негатыўна ўплывае на шчасце і крэатыўнасць. Пазбавіцца ад гэтых інтэрнэт-сэрвісаў — найлепшае, што мы можам зрабіць у любы дзень.
▫️Парады знакамітасцяў. Вядомыя людзі часта даюць неабгрунтаваныя парады, якія не адносяцца да іх кампетэнцыі. Ва ўсіх важных рэчах ў жыцці лепш спадзявацца на навуковыя дадзеныя і меркаванне экспертаў.
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі на выхадных, 9 і 10 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся

«Сказалі, мы павінны грошы за тое, што скралі, з’елі, разбілі». З мінчука пры звальненні спісалі 1200 рублёў

«Пасля 13 сутак выйшаў зусім іншы чалавек. З цыгарэтнымі апёкамі на твары і на целе». Што вядома пра хлопца, які атрымаў 5 гадоў калоніі за паведамленні

Чаму палітзняволеных 3000, а афіцыйны статус мае толькі 801 вязень

Удаву Зельцэра перавялі на Валадарку, у сваякоў не бяруць перадачы

Ад раённай ЖКГ да Саўміна. Якога адрасата выбраць для свайго звароту? ТЭСТ

Кітайскі забудоўшчык Evergrande вінен $310 мільярдаў. Яго праблемы параўноўваюць з пачаткам крызісу 2008 года

Памятаеце дзіўны чайны грыб з 90-х? Цяпер ён у трэндзе ва ўсім свеце

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
Некалькі дзён таму пісьменнік Алесь Аркуш паведаміў, што ў Полацку знік камень «Таварыства вольных літаратараў». Ён шмат гадоў ляжаў каля Палаты. Гэта было знакавае месца для беларускіх літаратараў.

10 кастрычніка камень вярнулі на месца. Полацкая міліцыя напярэдадні праводзіла праверку. Магчыма, нехта зразумеў, які камень вывез, і сёння прыцягнуў яго назад.
Самае папулярнае — пра сэкс па-беларуску. Пагутарылі з беларускамоўнай ціктокеркай, відэа якой збіраюць сотні тысяч праглядаў

Як у жыццё рускамоўнага біяхіміка Лізы Ветравай прыйшла беларуская мова і развярнула жыццё на 180 градусаў?

Яе відэа ў ціктоку набіраюць сотні тысяч праглядаў, а нядаўна яна стала вядучай новага беларускамоўнага трэвэл-шоу «Бусь Беларусь».

Чытайце па спасылцы
У Босніі 72-гадовы мужчына пабудаваў для жонкі дом, які круціцца, каб у яе быў разнастайны від з акна

Мужчына распавёў, што стаміўся ад скаргаў жонкі і бясконцага рамонту. «Я сказаў: «Пабудую табе дом, які верціцца, круці яго як хочаш», — дадаў ён. На поўнай хуткасці дом здзяйсняе абарот за 22 секунды.

На рэалізацыю праекта сышло шэсць гадоў. Падчас пабудовы мужчына трапіў у бальніцу з сардэчным прыступам. «Я папрасіў лекараў паспрабаваць падоўжыць маё жыццё, таму што ўвесь праект у маёй галаве, ніхто не даведаецца, як яго завяршыць», — распавёў ён.
Бо так справядліва і каб людзі не з’язджалі з вёсак. Міністр фінансаў патлумачыў, чаму ўводзяць падатак на кватэры

Пра гэта Юрый Селіверстаў распавёў у эфіры АНТ.

«Трэба зацікавіць людзей не з'язджаць з сельскай мясцовасці, жыць ва ўласным жыллі. Умовы, якія сёння ёсць для ўладальнікаў гэтай нерухомасці, розныя. Напрыклад, жывуць на тэрыторыі раённага цэнтра два школьныя настаўнікі. Адзін з іх у шматкватэрным доме. Другі жыве ў прыватным доме і плаціць падатак за зямлю прапарцыйна таму ўчастку, які займае яго домаўладанне. Можа, яно і не вельмі вялікае, але сотак 10, напэўна, займае. Плюс дом, які там на ім стаіць. Ён плаціць падатак за зямлю, плаціць падатак за нерухомасць, ды яшчэ яму трэба яго страхаваць ў абавязковым парадку.

Калі ж ён паляпшае жыллёвыя ўмовы і побач дзесьці пераязджае ў шматкватэрны дом, то зразумела, што падатак на зямлю там будзе мінімальны, таму што прыкладна такі ж участак, як гэта домаўладанне, займае дом шматпавярховы, ён расце ўверх, а не ў шырыню. І там не трэба плаціць падатак на нерухомасць, гэта льгота. Вось тут мы забяспечым разумны справядлівы падыход.

Можна, вядома, пайсці іншым шляхам. Хай падатак на нерухомасць не плацяць і ў індывідуальных дамах, але як быць з бюджэтам? І ў свеце асноўныя даходы дзяржава атрымлівае з маёмасці, якой валодаюць. Даражэйшая маёмасць — больш плаціш. Больш маёмасці — адпаведна гэтак жа», — расказаў міністр фінансаў.
СААЗ: Чалавецтва пераадолела 60% шляху ў барацьбе з каранавірусам

Але з'яўленне новых штамаў і іншыя нечаканыя перашкоды могуць значна аддаліць завяршэнне пандэміі. Пра гэта заявіла вядучая навуковая супрацоўніца Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Сумія Свамінатан ў інтэрв'ю швейцарскаму выданню Blick.

На думку прадстаўніцы СААЗ, казаць, што пандэмія хутка завершыцца, «заўчасна».

«Для гэтага існуе шмат невядомага. ... У прыватнасці, гэта нечаканае з'яўленне новых варыянтаў віруса», — патлумачыла яна.

Свамінатан звярнула ўвагу на тое, што ў некаторых частках свету вельмі высокі адсотак вакцынаванага насельніцтва — 70-80%, тады як у іншых, напрыклад ва ўсёй Афрыцы, цалкам імунізаваных менш за 4%.

Супрацоўніца СААЗ заклікала выкарыстоўваць усе наяўныя прэпараты для павышэння ўзроўню вакцынацыі ва ўсім свеце.
У Нюрнбергу пачалася канферэнцыя аб «злачынствах рэжыму Лукашэнкі супраць чалавецтва». Можна паглядзець ужывую

Сярод удзельнікаў — беларускія і замежныя палітыкі, грамадскія дзеячы, праваабаронцы, адвакаты, ахвяры катаванняў сілавікоў у 2020 годзе.


Жывую трансляцыю можна паглядзець па спасылцы:
https://youtu.be/x5163NQ3wug
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
АНТ распавяло пра самых бедных пенсіянераў, не называючы сум

На тэлеканале АНТ выйшаў сюжэт, у якім распавялі, што найбяднейшыя пенсіянеры жывуць у краінах Балтыі. Такія даныя прыводзіць агенцыя Eurostat: паказчык у Латвіі — амаль 48%, Эстоніі — 43%, у Літве — 31%. Таксама гаворыцца, што ў гэтых краінах не хапае працоўнай сілы, таму абмяркоўваецца павышэнне пенсійнага ўзросту.

Пра які паказчык гаворыцца ў сюжэце — незразумела, таксама не паведамляецца нічога пра памер пенсій. Тым часам, у Латвіі сярэдняя пенсія складае 367 еўра, у Эстоніі — 550 еўра, у Літве — 441 еўра. У Беларусі — 512 рублёў (179 еўра).
❗️«Вы хацелі, каб там адны дурні працавалі?» Як беларускія сілавікі спрабуюць падмануць Інтэрпал і як да гэтага падключылі Макея?

Аб’яднанне былых сілавікоў ускрыла, як бюро Інтэрпала ў Беларусі фальсіфікуе звесткі, каб абвяшчаць у міжнародны вышук людзей па палітычных справах. Штаб-кватэра ўжо вынесла папярэджанне беларускаму офісу, існуе рызыка, што нашу краіну могуць выключыць з арганізацыі.

З аднаго боку, сілавікі будуць пазбаўленыя магчымасці абвяшчаць у вышук палітычных апанентаў рэжыму і не будуць мець доступ да персанальнай інфармацыі асоб, якія цікавяць іх за мяжой. З іншага, Беларусь рызыкуе ператварыцца ў «шэрую зону» для рэальнага крыміналу, які захоча тут «перасядзець».

Чытаць далей
Прэзідэнта Бразіліі не пусцілі на футбольны матч, бо ў яго не было прышчэпкі

Жаіра Балсанару не пусцілі на матч нацыянальнага чэмпіянату «Сантас» — «Грэміа». Ён не змог прайсці на стадыён, бо на гульню былі дапушчаныя толькі гледачы, якія зрабілі прышчэпку ад COVID-19.

«Навошта мне даведка аб прышчэпцы? Я проста хацеў паглядзець гульню «Сантаса», а ў мяне пытаюцца, ці прышчэплены я. Для чаго? У мяне антыцелаў больш, чым у любога прышчэпленага», — заявіў бразільскі прэзідэнт.

Балсанару падчас пандэміі неаднаразова выступаў супраць вакцынацыі і ізаляцыйных мер. Раней у Нью-Ёрку яго не пусцілі ў піцэрыю.
Турысты забыліся аб Беларусі. Катастрафічныя лічбы афіцыйнай статыстыкі

Шмат гадоў беларускія чыноўнікі і прадпрымальнікі імкнуліся зрабіць нашу краіну прывабнай для замежных турыстаў. У краіне праводзіліся знакавыя спартыўныя мерапрыемствы, масава будаваліся аграсядзібы, уводзіўся «бязвіз». 

Усё скончылася ў 2020 годзе. Падзеі жніўня і пандэмія, як цяпер відаць па афіцыйнай статыстыцы, перакрэслілі шматгадовыя старанні, адкінуўшы да паказчыкаў уязнога турызму дзесяцігадовай даўніны. І гэта толькі ўлічваючы статыстыку 2020 года. Мяркуючы па ўсім, 2021-ы пакажа яшчэ больш сумныя вынікі.

Чытаць больш
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Як беларускі паэт шукаў жонку праз фэйсбук

Паэт-бард Валерый Пазнякевіч напісаў у фэйсбуку, што шукае жонку. І пералічыў крытэрыі, якім будучая спадарожніца мусіць адпавядаць, чым разгневаў жанчын.

«Узрост — да 45 гадоў. Крытэрыі: веданне беларускай мовы, жаданне спяваць на сцэне і кахаць паэта.

Разглядаю кандыдатуры жанчын, якія валодаюць беларускай мовай, жадаюць мець дзяцей і вераць у будучыню Беларусі.
Характар — Жыве Беларусь! Адказ — то ўзаемна.

Жыллём забяспечаны. Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі. Руды колер валасоў — не мой. Радзімыя плямы на твары — пралёт», — напісаў 53-гадовы паэт.

У каментарах яму пазычылі поспехаў у пошуках. А жанчыны абурыліся: ці не завысокія патрабаванні выстаўляюцца і што за дыскрымінацыя па колеры валасоў?

«Я ж не хапаюся за кожную цыбуліну», — адказаў паэт на прэтэнзіі. Праўда, праз паўдня пост выдаліў.
EUobserver: Еўрапейскія кампаніі падазраюцца ў пастаўках зброі ў Беларусь, мінуючы эмбарга

Выданне EUobserver апублікавала расследаванне, у якім фігуруюць фірмы Česká zbrojovka (Чэхія), De Fango (Венгрыя), XXeurope (Славакія) і іншыя. Іх падазраюць у незаконных пастаўках зброі ў Беларусь і Расію праз Малдову ў абыход эмбарга ЕС.

Паведамляецца, што летась венгерская і славацкая кампаніі спрабавалі паставіць у Беларусь праз Малдову сотні тысяч патронаў і боепрыпасаў. Але малдаўскі ўрад спыніў спробу экспарту зброі ў Беларусь.