Ізраільскія археолагі знайшлі старажытную прыбіральню, якой 2700 гадоў
Ізраільскія археолагі абвясцілі, што яны знайшлі туалет 2700-гадавой даўніны, прызначаны для прыватнай хатняй гаспадаркі, а не для грамадскага карыстання. Магчыма, яны таксама знайшлі тагачасныя асвяжальнікі паветра.
«У старажытнасці прыватныя туалетныя кабінкі былі вельмі рэдкія, і на сёння іх знойдзена ўсяго некалькі», – сказаў дырэктар раскопак Яакаў Біліг.
Толькі багатыя маглі дазволіць сабе прыбіральні. Тут больш цікавостак

У Томску паліцыянты на некалькіх машынах зладзілі пагоню за трактарам, які адмовіўся падпарадкавацца іх патрабаванню спыніцца. Праз 10 хвілін, толькі на выездзе з горада, кіроўца здаўся.
Вы бачыце, што робіць беларуская тэхніка?

Дзеля Купалаўскага давялося даехаць «аж да Берліна». У Германіі купалаўцы паказалі «Войцек»
У Берліне на фестывалі Radar Ost з аншлагам адбылася прэмʼера спектакля знакамітых беларускіх «купалаўцаў».
У Беларусі для іх фактычна абвешчана забарона на прафесію. Mногія з незалежных купалаўцаў знаходзяцца ў Беларусі, некаторыя выехалі за мяжу, адзінага месца для рэпетыцый тэатра няма. Арганізаваць працу ў такіх умовах вельмі складана, але новыя праекты рыхтуюцца, ёсць планы на выступленні ў Польшчы, Украіне. Рэжысёр Раман Падаляка распавёў пра тое, як жывецца тэатру ў выгнанні.

65,2 % беларусаў адносяць сябе да сярэдняга класа
Але прыналежнасць да сярэдняга класа і адчуванне сябе гэтым класам — розныя рэчы.
Лічыце сябе сярэднім класам? Праверце, ці так гэта

Палітзняволеным музыкам з гурта Irdorath працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Уладзіміру і Надзеі Калач — на адзін месяц, Пятру Марчанку, Юліі Марчанка (Юніцкай), Антону Шніпу — на тры месяцы, паведамляюць праваабаронцы.
Іх абвінавачваюць паводле артыкула 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за выступленне падчас масавых шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года.

Такога ў Мінску не было з часоў вайны. А ў 2020 годзе гэта здарылася.
Летась упершыню за тры чвэрці стагоддзя скарацілася колькасць жыхароў сталіцы.
Тут падрабязнасці.

Усё забірае шпіталь
«Светлагорскхімвалакно» паведаміла сваім пакупнікам, што ўвесь абʼём тэхнічнага кіслароду, які выпускае прадпрыемства, цяпер ідзе на патрэбы раённага шпіталя.
Прадпрыемства праз складаную эпідэміялагічную сітуацыю перайшло ў рэжым жорсткай эканоміі расходу кіслароду для тэхнічных мэтаў.
Падрабязней тут

«Пасля 13 сутак выйшаў зусім іншы чалавек. З цыгарэтнымі апёкамі на твары і на целе». Што вядома пра хлопца, які атрымаў 5 гадоў калоніі за паведамленні
Малады хлопец з Асіповічаў быў асуджаны на 5 гадоў калоніі за паведамленні ў тэлеграме. Сваякі расказваюць, што яго катавалі яшчэ падчас адседкі на сутках.
«Той чалавек, які выйшаў пасля 13 сутак, – гэта не Ілля. Гэта забіты і зацюканы чалавек. Пасля тых сутак ён дзіка баяўся сілавікоў. Амаль перастаў выходзіць з хаты, нават не ішоў на працу, хоць меў прапановы».
Чытайце падрабязней

Чаму палітзняволеных 3000, а афіцыйны статус мае толькі 801 вязень
Тлумачым, як так. А таксама чаму колькасць носьбітаў гэтага горкага статуса хутка пераваліць за тысячу.
Поўная карціна дня — на Nashaniva.com

Удаву Зельцэра перавялі на Валадарку, у сваякоў не бяруць перадачу
Марыя Успенская, удава Андрэя Зельцэра, была затрыманая падчас штурму іх кватэры кадэбэшнікамі. СК паведаміў, што на Марыю завялі справу за саўдзел у забойстве. Ёй пагражае 25 гадоў.
Спачатку жанчыну змясцілі на Акрэсціна. Але цяпер яе перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
«Калі дачка была на Акрэсціна, перадачу для яе ўзялі. Там мы перадалі цёплыя рэчы, зубную шчотку. Але літаральна днямі Марыю перавялі на Валадарскага. Мы ў пятніцу панеслі перадачу туды, але яе браць адмовіліся, паведамілі, што Марыя на каранціне, — кажа маці Успенскай. — Адвакат зусім нядаўна прыступіў да працы, пакуль што яны прыватна не стасаваліся. Лістоў ад яе я не атрымлівала. Таму абсалютна ніякай інфармацыі пра Марыю ў мяне няма».

Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц сыходзіць у адстаўку на фоне расследавання пракуратуры супраць яго.
Раней пракуратура Аўстрыі пацвердзіла, што вядзе расследаванне ў дачыненні да Курца і дзевяці яго набліжаных па справе аб карупцыі і хабарніцтве.
Сутнасць абвінавачванняў у тым, што ў 2016 - 2018 гадах «сродкі Міністэрства фінансаў былі выкарыстаныя для фінансавання часткова падтасаваных апытанняў грамадскай думкі, якія служылі выключна палітычным і партыйным інтарэсам». У прыватнасці, па версіі пракуратуры, урад купляў у СМІ рэкламу ў абмен на размяшчэнне выгадных для партыі Курца публікацый.

Анлайн-плацяжы могуць прымусіць вас траціць больш. Вось як з гэтым спраўляцца
Лічбавыя плацяжы робяць наша жыццё больш зручным. Аднак яны маюць сваю небяспеку —прымушаюць нас траціць грошы нібыта «на аўтапілоце».
Лайфхакі, як захаваць кантроль за грашыма.

Кітайскі забудоўшчык Evergrande вінен $310 мільярдаў. Яго праблемы параўноўваюць з пачаткам крызісу 2008 года
Карпаратыўны доўг найбуйнейшага кітайскага забудоўшчыка Evergrande на сёння складае больш за $310 млрд, гэта як 5 гадавых беларускіх ВУП.
Свет застыў чакаючы: што будзе з праблемным кітайскім кангламератам і яго велізарнай кучай даўгоў? Ці не паўторыцца сітуацыя 2008 года, калі банкруцтва Lehman Brothers выклікала сур'ёзную глабальную рэцэсію?
Чытайце па спасылцы.

Улады Германіі расследуюць датычнасць Лукашэнкі да перавозкі нелегальных мігрантаў у ЕС
Улады Германіі расследуюць магчымае дачыненне Аляксандра Лукашэнкі да перавозкі нелегальных мігрантаў у Германію. Пра гэта паведаміла ў нядзелю газета Bild am Sonntag са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Германскія следчыя лічаць, што «з дапамогай арганізаванай на дзяржаўным узроўні перавозкі мігрантаў» Лукашэнка нібыта «хоча шантажаваць Еўропу з мэтай зняцця санкцый» з Мінска. З пачатку жніўня гэтага года праз Беларусь у Нямеччыну (праз тэрыторыю Польшчы) нелегальна дабраліся амаль 4 тысячы замежнікаў, з іх толькі за першы тыдзень кастрычніка — 1 183. Гаворка, перш за ўсё, ідзе пра сірыйцаў і іракцаў.

Пальчысу выставілі канчатковае абвінавачванне па чатырох артыкулах
Як стала вядома праваабаронцам, палітзняволенаму блогеру Эдуарду Пальчысу выставілі канчатковае абвінавачванне па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Меркавана, гэта ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Гэта значыць, што крымінальная справа супраць палітвязня хутка апынецца ў судзе.
Нагадаем, Эдуарда затрымалі ў канцы верасня мінулага года — яму завочна прысудзілі 30 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП. Але пасля «сутак» ён так і не выйшаў. Што канкрэтна ставяць у віну блогеру — невядома.

Gulagu.net апублікаваў апавяданне беларускага праграміста, які перадаў праваабаронцам відэа катаванняў зняволеных у Расіі
Заснавальнік расійскага праваабарончага праекта Gulagu.net Уладзімір Асечкін зрабіў невялікае інтэрв'ю з беларускім праграмістам, які перадаў яму відэазапісы катаванняў зняволеных у Расіі.
Расійскія праваабаронцы атрымалі відэа ад беларускага праграміста з імем Сяргей. Ён прыехаў у Расію і ў 2013 годзе быў затрыманы з торбай з наркотыкамі, якую перавозіў па просьбе знаёмых. У 2015 годзе Сяргея асудзілі на дзевяць гадоў. Ён адбываў пакаранне ў Саратаўскай вобласці і быў адміністратарам камер назірання ў сухотнай бальніцы. Пасля вызвалення Сяргей папрасіў палітычны прытулак у ЕС.
Праграміст заявіў, што хацеў данесці да людзей інфармацыю аб катаваннях зняволеных у Расіі.
“Гэта страшна, гэта бесчалавечна, гэта жахліва, гэта агідна”, — сказаў ён пра катаванні.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Польская памежная служба апублікавала новае відэа з мяжы: на ім бачна, як беларускія вайскоўцы ходзяць міма груп нелегальных мігрантаў, не звяртаючы на іх ніякай увагі.
«Беларускія службы дэманструюць, як прадухіляць нелегальную міграцыю», — каментуюць дзеянні калег польскія памежнікі. Палякі дадаюць, што яшчэ летась мяжа ахоўвалася сумесна, а цяпер у беларускіх афіцэраў іншыя задачы і загады.

У Мінску 17-гадовы хлопец разбіў некалькі машын
Інцыдэнт здарыўся сёння раніцай на вул. Ясеніна, дзе ў выхадныя праходзіць сельскагаспадарчы кірмаш. Малады чалавек разабраў гандлёвую палатку і, адарваўшы ад яе каркаса металічную трубу, стаў наносіць удары па прыпаркаваных аўтамабілях. Хулігана затрымалі відавочцы.
Хлопец пашкодзіў некалькі машын, гандлёвую палатку, халадзільную вітрыну. Ужо 12 уладальнікаў аўто звярнуліся ў міліцыю з заявамі. Іншыя заявы працягваюць паступаць.
Затрыманым аказаўся 17-гадовы мінчанін, навучэнец у сталічным прафесійным ліцэі. Малады чалавек патлумачыў свае дзеянні вялікай колькасцю выпітага алкаголю.

Прэзідэнта Чэхіі Земана даставілі ў рэанімацыю
Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан, пра пагаршэнне стану здароўя якога апошнія дні пісалі СМІ, у нядзелю быў шпіталізаваны і змешчаны ў рэанімацыю. Гэта адбылося на наступны дзень пасля абвяшчэння вынікаў парламенцкіх выбараў, паводле якіх апазіцыя атрымала большасць у парламенце.
Земан быў перавезены ў Прагу са сваёй загараднай рэзідэнцыі на рэанімабілі. Мяркуючы па відэа, па прыездзе ў бальніцу ён быў без прытомнасці. Лекар Земана — ён жа галоўны лекар бальніцы — пацвердзіў журналістам, што прэзідэнт у рэанімацыі, аднак адмовіўся паведамляць яго дыягназ. Раней са спасылкай на крыніцы прэса пісала, што ў 77-гадовага прэзідэнта праблемы з печанню. У сярэдзіне верасня ён ужо быў шпіталізаваны, а пасля выхаду з бальніцы не паказваўся на публіцы. На выбарах ён галасаваў у сваёй рэзідэнцыі.
Земан быў шпіталізаваны адразу пасля таго, як яго наведаў прэм'ер-міністр Андрэй Бабіш, яго палітычны саюзнік.