Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Перад гульнёй зборных Андоры і Англіі на стадыёне здарыўся пажар – згарэла трыбуна для тэлевяшчання

Пакуль невядома, ці перашкодзіць гэта заўтрашняй футбольнай гульні.

Адметна, што абслугоўваць матч будзе жаночая брыгада суддзяў з Украіны.
Зборная Беларусі па футболе пацярпела шостую паразу запар

На гэты раз – у Таліне ад Эстоніі. Матч скончыўся з лікам 0-2.

Зборная Беларусі апусцілася на апошні радок адборачнай групы да чэмпіянату свету.

У панядзелак у Казані беларусы прымуць зборную Чэхіі.
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў пятніцу, 8 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

«Часта пытаюць, чаму вы ўжо не здасцеся? Я адказваю: проста не маем права». Пра што кажа Святлана Ціханоўская напярэдадні Нобеля

Супрацоўнік мінскага АМАП знайшоўся ў «амерыканцы»: яго затрымалі па артыкуле «Акт тэрарызму»

Дзевяцікласнікі будуць здаваць экзамен па працоўным навучанні. Папрасілі настаўнікаў пракаментаваць будучыя новаўвядзенні

Шматдзетны бацька, 20 год працаваў на чыгунцы. Што вядома пра рабочага, чые кадры допыту круціла дзяржТБ

Журналісты-лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру: што яны пісалі пра Беларусь

«Перадусім не хапае цябе» Паглядзіце, якія кранальныя лісты Ягор Марціновіч дасылае жонцы з турмы (і графік кахання!)

Што расійскія СМІ пішуць аб закрыцці «Камсамолкі» ў Беларусі

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
Данія і Швецыя прыпыняюць вакцынацыю моладзі прэпаратам Moderna

У Швецыі абмежаванні закрануць маладзёнаў да 30 гадоў, а ў Даніі — да 18 гадоў. Вучоныя спасылаюцца на магчымыя, хаця і даволі рэдкія праблемы з сэрцам пасля прышчэпкі ад каранавіруса вытворчасці Moderna.

Чытайце падрабязнасці
Загадчыца пошты ў правінцыі наадкрывала фіктыўных укладаў на $100 тысяч

На працягу 14 гадоў кіраўніца пошты ў аграгарадку Любань Акцябрскага раёна афармляла неіснуючыя ўклады мясцовым жыхарам. Жанчына расказвала пра выгадныя магчымасці для вяскоўцаў, рабіла выгляд, што афармляе ўклад, а сама прысвойвала чужыя грошы.

Схема раскрылася, калі паштарка была на бальнічным. «Укладчыкі» прыйшлі на пошту здымаць грошы, але аказалася, што ніякіх укладаў ніколі не існавала. Зразумеўшы, што справа можа скончыцца дрэнна, загадчыца спрабавала вяртаць грошы і прасіла не звяртацца ў міліцыю.

Але гэта не дапамагло. Высветлілася, што паштарка аформіла фэйкавыя ўклады як мінімум 63 жыхарам Акцябрскага і Светлагорскага раёна на агульную суму каля 260 тысяч рублёў. Жанчыну будуць судзіць за завалоданне маёмасцю, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, а таксама за махлярства, здзейсненае паўторна.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маэстра лаканічнасці: галоўны трэнер зборнай Украіны па футболе 37 словамі адказаў на 8 пытанняў

Перадматчавая прэс-канферэнцыя Аляксандра Петракова перад гульнёй з Фінляндыяй атрымалася асаблівай — адказваючы на ​​восем пытанняў, трэнер сказаў усяго 37 слоў.

Як адзначаюць журналісты, раней такога за Петраковым не заўважалі. Але калі яго спыталі, што здарылася, трэнер адказаў, што так зараз будзе заўсёды.
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасць»

Пра беларускую мару «замуж за айцішніка», перажыванні мужчын пры расставанні і тое, чаму праграмісты разводзяцца са сваімі жонкамі – задалі няёмкія пытанні пра адносіны псіхолагу ў ІТ.

🤍«Маладыя айцішнікі, якія пабудавалі паспяховую кар’еру, не могуць знаходзіцца больш са сваімі паловамі».
🤍«Папулярны тып адносін — людзі сустракаюцца толькі месяцы два-тры, а пасля наступны партнёр».
🤍«Часцей за ўсё айцішніка можна сустрэць у ціндары».

Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся, чытайце тут.
🍄У Германіі большасць лясных грыбоў да гэтага часу забруджаныя радыяцый з прычыны аварыі на ЧАЭС

95% узораў усіх дзікарослых грыбоў, сабраных у Германіі за апошнія шэсць гадоў, усё яшчэ ўтрымліваюць радыеактыўнае забруджванне пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Што праўда, ні ў адным з пратэставаных узораў не перавышаная дапушчальная мяжа ў 600 Бк/кг.

Але нямецкі рэгулятар падкрэслівае, што лясныя грыбы падвяргаюцца забруджванню значна даўжэй, чым іншыя сельскагаспадарчыя прадукты.
«Сказалі, мы павінны грошы за тое, што скралі, з’елі, разбілі». З мінчука пры звальненні спісалі 1200 рублёў

«З людзей пры звальненні патрабуюць грошы і без падстаў прыпісваюць нейкія недастачы. Сказалі, што мы павінны па 1200 рублёў аддаць за тое, што нібыта скралі, з’елі, разбілі. Прытым што я выходжу з працы праз пост аховы, сумкі і кішэні правяраюць, каб не вынес нічога».

Не краў, а аказаўся вінен вялікую суму за недастачу – мінчук падзяліўся няпростай гісторыяй звальнення.
«Знак падбадзёрвання ўсім супрацоўнікам СМІ»

У Ляйпцыгу завочна ўручылі прэмію за свабоду СМІ беларускім журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай, якія адбываюць двухгадовы тэрмін зняволення ў калоніі.
Сваёй працай яны «далі магчымасць пачуць голас свабоднай журналістыкі ў аўтакратычным рэжыме», гаворыцца ў заяве Фонду ў справах СМІ.
За сваю працу 27-гадовая Бахвалава і 24-гадовая Чульцова «вымушаныя пакутаваць ад рэпрэсій рэжыму, як і многія іншыя» беларусы.

Фонд настойліва заклікаў улады Беларусі вызваліць журналістак.

Як адзначаецца ў заяве, узнагарода – гэта «знак падбадзёрвання ўсім супрацоўнікам СМІ, а таксама дзеячам грамадзянскай супольнасці – не толькі ў Беларусі».

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года падчас жывой трансляцыі з акцыі памяці загінулага беларускага актывіста Рамана Бандарэнкі. Журналісткі рабілі стрым для польскага тэлеканала, які прызнаны беларускімі ўладамі экстрэмісцкім.
Сёння, 9 кастрычніка, працяг продажаў новых нумароў «Нашай гісторыі», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» ў Рэдакцыі.

Чакаем вас з 12:00 да 18:00. Адрас: Энгельса, 34А

Таксама мы будзем прымаць падпіску на канец паўгоддзя. Гэта шанец для тых, хто не хоча замарочвацца з квітанцыямі і іх аплатай у банку.

Гэта 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам за Ліцэем БДУ.

Падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплаты карткай). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы каштуюць 3 рублі.
Масачны рэжым стаў абавязковым. Якім можа быць штраф?

Масачны рэжым і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах сталі абавязковымі з 9 кастрычніка.

Кантраляваць выкананне патрабаванняў будуць у тым ліку і супрацоўнікі МУС.

Колькі можна страціць грошай, калі не надзець маску? Чытайце
На мінскай ЦЭЦ-3 – аварыя. З-за гэтага спыненая падача пары на два сталічныя заводы

Без пары для забеспячэння працэсу пастэрызацыі прадукцыі засталіся Мінскі малочны завод №1 на вул. Солтыса, 185, і ААТ «Крыніца» на вул. Радыяльнай, 52.

«Маем складскі запас гатовай прадукцыі для забеспячэння насельніцтва», – запэўнівае МНС.

Як мяркуецца, прычына інцыдэнту – знос экраннага трубаправода катла.
😷Што больш эфектыўна: «Спутнік» або кітайская вакцына?

Статыстыка паказвае, што захворванне лягчэй пераносяць тыя, хто зрабіў прышчэпку, у адрозненне ад тых, хто адмовіўся.

У Беларусі даступныя тры варыянты вакцын. Якую абраць? А каму мо лепш і «Спутнік Лайт»?

Чытайце
Афіцыйныя лічбы Мінздароўя

За суткі ў Беларусі захварэлі на COVID-19 1998 чалавек. Памерлі 16.

Афіцыйныя лічбы мала дэманструюць усплёск захворвання ў краіне. Месяц яны трымаюцца прыкладна на адным узроўні.

МІж тым ад сённяшняга дня ў Беларусі стала абавязковым нашэнне масак і прытрымліванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах.

Якім можа быць штраф?
Названыя 100 самых дарагіх брэндаў свету ў 2021 годзе

У 2020 годзе сусветная эканоміка перажыла адзін з горшых спадаў з часоў Вялікай дэпрэсіі. Тым не менш, у некаторых кампаній атрымалася дамагчыся росквіту.

Узначальвае топ трэці год запар Amazon. Падрабязней тут.
Ізраільскія археолагі знайшлі старажытную прыбіральню, якой 2700 гадоў

Ізраільскія археолагі абвясцілі, што яны знайшлі туалет 2700-гадавой даўніны, прызначаны для прыватнай хатняй гаспадаркі, а не для грамадскага карыстання. Магчыма, яны таксама знайшлі тагачасныя асвяжальнікі паветра.

«У старажытнасці прыватныя туалетныя кабінкі былі вельмі рэдкія, і на сёння іх знойдзена ўсяго некалькі», – сказаў дырэктар раскопак Яакаў Біліг.

Толькі багатыя маглі дазволіць сабе прыбіральні. Тут больш цікавостак
У Томску паліцыянты на некалькіх машынах зладзілі пагоню за трактарам, які адмовіўся падпарадкавацца іх патрабаванню спыніцца. Праз 10 хвілін, толькі на выездзе з горада, кіроўца здаўся.

Вы бачыце, што робіць беларуская тэхніка?