Наша Ніва
26.1K subscribers
62.8K photos
9.57K videos
2 files
48.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Паглядзіце, як у Лунінцы вусені абляпілі дом і тэрыторыю навокал

Нагадаем, што там з-за нашэсця насякомых увялі каранцін на тры гады.

Фота: «Медыя-Палессе»
❗️«У вашым раёне працуе ГУБАЗ». Знік бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч, яго кватэру разграмілі

Жонка прыйшла з працы 29 верасня і ўбачыла, што дома пагром, а муж знік.

Паглядзіце, як выглядае кватэра пісьменніка пасля візіту невядомых.

Што вядома на гэты момант?
Затрыманы «злодзей у законе» па мянушцы Паштэт

У канцы жніўня ў Барысаве каля гіпермаркета збілі 40-гадовага мужчыну. Як стала вядома, пацярпелы з’яўляўся прыхільнікам крымінальнага клана «злодзея ў законе» па мянушцы Кушнер.

Следчыя завялі крымінальную справу за хуліганства, здзейсненае групай асобаў. За яго арганізацыю быў затрыманы Павел Алексяевіч, (Паштэт). Цяпер сілавікі правяраюць Паштэта на датычнасць да іншых злачынстваў.
Наша Ніва
Затрыманы «злодзей у законе» па мянушцы Паштэт У канцы жніўня ў Барысаве каля гіпермаркета збілі 40-гадовага мужчыну. Як стала вядома, пацярпелы з’яўляўся прыхільнікам крымінальнага клана «злодзея ў законе» па мянушцы Кушнер. Следчыя завялі крымінальную…
Паглядзіце, у якой экіпіроўцы сілавікі затрымлівалі падазраваных у злосным хуліганстве: шлемы і бронекамізэлькі.

На апошнім скрыншоце — як ламіліся ў кватэру да «падазраванага ў тэрарызме» Андрэя Зельцэра.
‼️Крыніцы @nashaniva паведамляюць пра сённяшнія масавыя арышты і дзясяткі затрыманых па артыкулах 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 130 (распальванне варожасці) Крымінальнага кодэкса.

Калі вам вядомыя абставіны і імёны затрыманых, напішыце ў @nasa_niva_bot.
Беларусы будуць плаціць падатак на нерухомасць з першай кватэры? Абнародаваны праект закона

Ужо некалькі тыдняў беларусы абмяркоўваюць чуткі аб зменах у Падатковы кодэкс краіны. Аказалася — праўда. У аўторак праект закона «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» з'явіўся на сайце Мінфіна.

Запланаваныя праўкі занялі 186 старонак, частка з іх тычыцца нерухомасці.

Што зменіцца, чытайце па спасылцы
Што вядома пра масавыя затрыманні?

Загадчыкам юрыдычных кансультацый сёння прыйшоў запыт з калегіі адвакатаў, паведамляюць крыніцы @nashaniva. Было сказана, што патрабуюцца 30 адвакатаў, бо КДБ затрымаў 50 чалавек па артыкулах 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» і 130 «Распальванне варожасці» Крымінальнага кодэкса.

Па інфармацыі @dw_belarus, затрыманні звязаныя з каментарамі пра загінулага кадэбэшніка.
Польшча адказала ЕСПЧ: не можам трапіць да мігрантаў, бо яны знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі

Еўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў польскі бок дапамагчы 32 мігрантам, якія некалькі тыдняў знаходзяцца ў раёне памежнай вёскі Уснаж-Гурны, і забараніў іх выціскаць у Беларусь.

У адказе Польшчы адзначаецца, што мігранты знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, таму польскія спецыялісты могуць трапіць да нелегалаў толькі праз памежныя пункты пропуску. Выслаць іх з Польшчы таксама немагчыма, бо мігранты там не знаходзяцца.

Польскі бок падкрэслівае, што шкадуе пра дзеянні беларускіх уладаў, накіраваныя на штучнае выкарыстанне мігрантаў для міграцыйнага ціску на краіны Еўрасаюза.
Эксперт па зброі: Зельцэр як чалавек, які валодае стрэльбай, выдатна разумеў, што стрэл у яго будзе толькі адзін

Відэа з месца трагедыі, дзе быў забіты супрацоўнік КДБ і айцішнік Андрэй Зельцэр, па-ранейшаму выклікае абмеркаванні. Ці павінен быць дым пасля стрэлу, што за зброя ў Андрэя Зельцэра, чым незвычайны відэазапіс з месца трагедыі, распавёў збройны эксперт, вядоўца перадачы аб зброі «Стралок» Сяргей Асланян.

Чытайце па спасылцы
Наша Ніва
Імя і прозвішча Анатоля Кудласевіча з’явіліся ў спісах Фрунзенскага суда. Мужчыну вінавацяць па адміністратыўным артыкуле 24.23 «Несанкцыянаванае масавае мерапрыемства». Знік бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч, яго кватэру разграмілі
Бард Анатоль Кудласевіч аштрафаваны на 2900 рублёў за сцяг на балконе

Судовы працэс вяла суддзя Ала Скуратовіч, піша @viasna96.

Пратакол на Анатоля склалі па артыкулу 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Яго абвінавацілі ў тым, што ён размясціў БЧБ-сцяг на балконе сваёй кватэры. Кудласевіч распавёў, што супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго раніцай 29 верасня, а сцяг у кватэры вісеў яшчэ з 2020 года.

Суддзя Скуратовіч зрабіла некалькі заўваг Анатолю, каб ён «гаварыў па сутнасці», бо тое, што «народ падманулі» не мае дачынення да справы. Вынікам суда стаў штраф у памеры 2900 рублёў (100 базавых велічыняў).

Анатоль Кудласевіч мае інваліднасць другой групы: у яго выдаленае адно лёгкае. Таксама ў мужчыны праблемы з ціскам. Нягледзячы на гэта, пісьменніка ноч да суда ўтрымлівалі на Акрэсціна.

Таксама незразумела, па якой прычыне разграмілі ягоную кватэру.
Шпіцаў з Беларусі не выпусцілі ў Еўрасаюз

Аўтамабіль з пяццю сабакамі спынілі ў пункце пропуску «Бурачкі» на расійска-латвійскай мяжы. Жывёл везлі з Віцебска ў Нідэрланды, піша reform.by.

У часе праверкі супрацоўнік Рассельгаснагляду заўважыў, што ў адной з сабак няма чыпа. Вываз жывёл забаранілі.

Месяц таму грамадзянін Германіі спрабаваў вывезці з Беларусі чатырох шчанят шпіцаў у бакавых сценках багажніка, а на пачатку года нямецкая мытня паведамляла пра два выпадкі кантрабанды шпіцаў з Беларусі.
❗️«Муж шапнуў: «Гэта КДБ». Як затрымліваюць беларусаў за каментары

Аляксей Сянько — 36-гадовы рабочы са Слоніма. Увечары 29 верасня па яго прыйшлі з Камітэта дзяржбяспекі, пасля ў кватэры прайшоў ператрус.

«Я пазваніла мужу, ён спачатку не браў, пасля кажа: не магу размаўляць. Мы пайшлі дадому, падыходзім, а там тыя трое Аляксея ўжо выводзяць. Ён паспеў мне шапнуць: гэта КДБ, — расказала яго жонка @nashaniva. — Муж сказаў, што хутчэй за ўсё па яго прыйшлі праз каментары.

Вобшук адбыўся каля 11-й вечара. Тады паказалі пасведчанні — сапраўды КДБ. Супрацоўнікі сказалі, што заведзеныя дзве справы: адна па артыкуле 369, абраза прадстаўніка ўлады, другую не памятаю. Як я зразумела, справы завялі не на Аляксея, а агулам.
Лёша актывіст, любіць каментары пісаць. Але я бачыла, што ён пісаў у мясцовай суполцы — там няма ніякіх абразаў».

Падрабязней чытайце па спасылцы
Кошцы, якая страціла лапку, упершыню паставілі пратэз беларускай вытворчасці

Унікальную аперацыю правялі ветэрынары ў Гродне.

У адной з гарадскіх клінік ветэрынар з Ліды Павел Жульпа праапераваў кошку з Баранавічаў, прывезеную валанцёрамі. Жывёла раней страціла заднюю лапку. Цяпер у кошкі зноў з'явіцца магчымасць паўнавартасна перасоўвацца, паведамляе БелТА.

Досвед пратэзавання ў ветэрынараў з Ліды ўжо быў, але раней для гэтага выкарыстоўвалі расійскія вырабы. У гэты раз тытанавыя пратэзы на 3D-прынтары аддрукавала адна з мінскіх кампаній.

«Гэта вельмі складаны, карпатлівы працэс. Раней заказвалі пратэзы ў Новасібірску. Даводзілася чакаць іх па 3-4 месяцы. Цяпер жа можам паскорыць гэтую працэдуру, ды і прасцей, калі ёсць магчымасць кантраляваць выраб», — распавёў Павел Жульпа.

У найбліжэйшы час запланавана яшчэ некалькі аперацый па пратэзаванні канечнасцяў у жывёл. У лісце чакання кот і сабака, што трапіў пад цягнік.