Наша Ніва
Памежная служба Польшчы апублікавала фота нелегальных мігрантаў у камуфляжных бушлатах. Палякі сцвярджаюць, што беларускія спецслужбы выдаюць нелегалам вайсковую форму. «Чакаем новых правакацый», — гаворыцца ў паведамленні. Але хутчэй за ўсё мігранты самі…
Дзяржпагранкамітэт Беларусі пракаментаваў фота нелегалаў у камуфляжнай форме
Як паведамляе ведамства, тыдзень таму мігрантам выдалі рэчы з рэзерву.

Telegram
Наша Ніва
Памежная служба Польшчы апублікавала фота нелегальных мігрантаў у камуфляжных бушлатах. Палякі сцвярджаюць, што беларускія спецслужбы выдаюць нелегалам вайсковую форму. «Чакаем новых правакацый», — гаворыцца ў паведамленні.
Але хутчэй за ўсё мігранты самі…
Але хутчэй за ўсё мігранты самі…
❗️Прадавачка, збірала подпісы за Ціханоўскую, пагражае 25 гадоў. Што вядома пра жонку Андрэя Зельцэра, які застрэліў сілавіка
Марыі Успенскай 40 гадоў. Зельцэр — яе другі муж, ад першага шлюбу ёсць малы сын, які падчас перастрэлкі быў у гімназіі. Успенская працавала звычайнай прадавачкай. Паціху вучылася на тэсціроўшчыка, вучыла англійскую.
Кватэра, у якой усё адбылося, належыць маці Марыі, якая кажа, што дачка ніколі не выказвала радыкальных ці агрэсіўных думак.
Успенская летась збірала подпісы за Ціханоўскую. Але ўдзельнічаць у пратэсных акцыях не хацела, баялася праз малога сына.
Цяпер Успенская, па словах сваякоў, знаходзіцца на Акрэсціна. СК паведаміў, што Марыя «праводзіла відэаздымку, садзейнічала здзяйсненню злачынства і затрыманая па падазрэнні ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ».
На відэа бачна, што Марыя знаходзіцца побач з мужам. Але ў Зельцэра ў руках стрэльба, а ў жанчыны — тэлефон. У чым саўдзел у забойстве? За што яе могуць асудзіць?
Чытайце тлумачэнне юрыста па спасылцы

«Гродна Азот» хоча ўвесці на заводзе крыптавалюту
Пытанне аб магчымасці правядзення плацяжоў у крыптавалюце даручылі прапрацаваць Дзмітрыю Гарошку, намесніку генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах «Гродна Азота», паведамляе выданне «Гродненскі хімік».
Гэта зробяць «з мэтай пабудовы сучаснай лічбавай эканомікі на прадпрыемстве».
«Можна ўявіць, якія плацяжы патрэбныя прадпрыемству. Па вялікім рахунку, прадпрыемства плаціць, калі купляе сыравіну і камплектуючыя, калі атрымлівае плацяжы за адгружаную прадукцыю, і калі плаціць зарплату сваім работнікам — пракаментаваў «Гродна Лайф» Вадзім Іосуб, старшы аналітык «Альпары Еўразія». — Рэч у тым, што крыптавалюта ні для адной з гэтых мэтаў не падыходзіць».

На Валерыя Цапкалу завялі яшчэ адну крымінальную справу — за заклікі да дзеянняў, якія шкодзяць нацбяспецы
Справу завялі пасля каментароў Цапкалы пра перастрэлку ў Мінску.
Паводле СК, Цапкала «размясціў у інтэрнэце відэазапіс, у якім назваў забойства супрацоўніка КДБ «прыкладам таго, як трэба змагацца» для ўсіх жыхароў Беларусі, публічна заклікаў да ўзброенага захопу дзяржаўнай улады і гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу».

Кватэры ў каркасных дамах у Мінску патаннелі на 10-15 тысяч даляраў. Што адбываецца?
Калі раней аднапакаёўку з рамонтам у новым доме каля метро прадавалі за 75 тысяч даляраў, то цяпер гатовы аддаць за 60 тысяч.
Пра новую тэндэнцыю на рынку нерухомасці расказвае эксперт Наталля Літоўская.
Чытайце па спасылцы

Украіна падоўжыла на месяц забарону на імпарт электраэнергіі з Расіі і Беларусі
Нагадаем, забарона дзейнічае з канца мая.
Паводле аператара сістэмы перадачы Укрэнерга, такое абмежаванне не стварае пагрозы аперацыйнай бяспецы функцыянавання энергасістэмы Украіны.
Пасля абмеркавання рэгулятар пагадзіўся з прапановай Дэпартамента энергарынку працягнуць эмбарга да 31 кастрычніка 2021 года.

Супрацоўнік МНС катаў дзяцей у лагеры «Зубраня» і ўрэзаўся ў дрэва. Пацярпеў падлетак
Учора ўвечары супрацоўнікі МНС каталі дзяцей на службовым транспарце ў лагеры «Зубраня».
Падчас руху на снегабалотаходзе разам з 15-гадовым падлеткам ратавальнік не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў дрэва. У выніку супрацоўнік МНС і хлопчык атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.
Пацярпелых даставілі ў бальніцу.

Галоўны ідэолаг Беларусі аб спорце: Перамогі — не самамэта, навошта нам чэмпіёны, якія працуюць на разбурэнне згоды?
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі па ідэалогіі Ігар Луцкі падзяліўся меркаваннем аб развіцці спорту ў Беларусі.
«Спартыўныя перамогі — не самамэта. Сёння спартсмен — прыкметная і даволі значная фігура ў грамадстве. За яго жыццём і кар'ерай заўсёды назіраюць, цікавяцца. Бо ў гонар яго перамогі падымаецца дзяржаўны сцяг і гучыць дзяржаўны гімн. Робяць яны гэта, хочацца верыць, як спяваецца ў песні, «ради красоты спорта, Родины своей ради!».
Чэмпіёны павінны паказваць падрастаючаму пакаленню прыклад самаадданай працы, гатоўнасці абараняць гонар сваёй краіны, прыклад патрыятызму.
Для чаго народу «чэмпіёны», якія хай і маюць высокі спартыўны вынік, але працуюць на разбурэнне грамадзянскай згоды ў краіне, эканомікі, выступаюць за збядненне людзей, страту суверэнітэту?» — сказаў Луцкі.

КДБ пракаментаваў затрыманне лідараў рабочага руху
«Прадстаўнікі актыву руху «Рабочы Рух», якія знаходзяцца ў асноўным за мяжой, ажыццяўлялі падборку, псіхалагічную апрацоўку і далейшую вярбоўку работнікаў найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў з ліку так званых прыхільнікаў пераменаў, якія маюць доступ да звестак абмежаванага характару», — распавёў намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.
Нагадаем, арышты і ператрусы ў лідараў рабочага руху праходзілі з 21 па 23 верасня. Сілавікі прыйшлі ў дамы прадстаўнікоў стачкамаў чатырох буйных прадпрыемстваў у розных гарадах краіны: «Гродна Азота», «Беларускага металургічнага завода» ў Жлобіне, «Нафтана» ў Наваполацку і Беларускай чыгункі. Некаторых з іх праз суткі адпусцілі, але 13 чалавек апынуліся ў СІЗА КДБ і Гомельскім СІЗА №3.

На Канарскіх астравах працягваецца вывяржэнне вулкана Кумбрэ-В’еха. Лава нішчыць усё на сваім шляху, рухаючыся з хуткасцю 700 метраў за гадзіну. Але стыхія абмінула адзін дом, які ўжо паспелі назваць «цуда-домам». Ён належыць пары пенсіянераў з Даніі, якія…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Памятаеце гісторыю пра «цуда-дом» на Канарскіх астравах, які абмінула лава? Ён у выніку згарэў
Вілу праславілі журналісты: яны зрабілі кадр, як патокі лавы абмінаюць будынак. Фота абляцела сусветныя медыя і стала сімвалам надзеі.
Але праз некалькі дзён стыхія ўсё ж знішчылі дом, які належаў пенсіянерам з Даніі. Яны не прыязджалі туды з пачатку пандэміі і планавалі нарэшце прыехаць сёлета, але цяпер ім няма дзе спыніцца.
На свежых спадарожнікавых фота на месцы дома і вінаграднікаў — шэрая лава.

Цана на газ у Еўропе перавысіла 1060 даляраў за тысячу кубаметраў. Так дорага блакітнае паліва не каштавала ніколі. У чым прычына?
⬆Высокі попыт выкліканы аднаўленнем еўрапейскай эканомікі пасля лакдаўну, а таксама вычарпаннем запасаў у газасховішчах.
❌Еўрапейскія кампаніі слаба запаўнялі сховішчы летам 2021 года, бо газ быў дарагі ўжо тады. І яны да апошняга чакалі, што ён патаннее.
🇷🇺Падліць алею ў агонь магла і Расія, якая спецыяльна не хоча пагасіць дэфіцыт газу ў Еўропе, каб стымуляваць еўрапейцаў хутчэй запусціць «Паўночны паток — 2».
🇨🇳Крызіс толькі падсілкоўваецца дэфіцытам электраэнергіі ў Кітаі і ростам там цэн на вугаль, а таксама попытам у Японіі.
🇺🇸ЗША, дзе газ зараз таннейшы ў 4 разы, Еўропе асабліва не дапаможа.
🌿Пакуль што альтэрнатыўная энергетыка аказалася няздольнай падстрахаваць еўрапейцаў.
🔆Пераход на зялёную энергетыку патрабуе лепшага менеджменту, каб не дыскрэдытаваць саму ідэю пераходу на аднаўляльныя крыніцы энергіі.
Чытайце па спасылцы.

Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў аўторак і сераду, 28 і 29 верасня. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
«Міліцыянеры ў шоку, баяцца, што праслухоўвалі кожнага». Былыя сілавікі пра тое, як адрэагавалі на злівы ў МУС
Як партыя Меркель пацярпела наймацнейшае фіяска ў сваёй гісторыі
Навошта Лукашэнку новая Канстытуцыя? Разбіраемся з экспертамі
Пакуль сядзеў, паставілі прагул. Звольнілі дацэнта Полацкага ўніверсітэта, які працаваў там 14 год
Стала вядома, хто страляў у кадэбэшніка: 31-гадовы айцішнік Андрэй Зельцэр
Чаму праграміст здымаў відэа, а сілавікі прыйшлі без бронекамізэлек? Важныя пытанні пасля страляніны на Якубоўскага
«Жанчыны бунтавалі з-за цыгарэт — выбілі вочка ў дзвярах». Што вядома пра магілёўскую турму, куды пераводзяць Наталлю Хершэ?
Прадавачка, збірала подпісы за Ціханоўскую, пагражае 25 гадоў. Што вядома пра жонку Андрэя Зельцэра, які застрэліў сілавіка
Кватэры ў каркасных дамах у Мінску патаннелі на 10-15 тысяч даляраў. Што адбываецца?
Цана на газ у Еўропе перавысіла 1060 даляраў за тысячу кубаметраў. Так дорага блакітнае паліва не каштавала ніколі. У чым прычына?
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

У Фінляндыі кот знайшоўся праз тры месяцы пасля ўцёкаў за 74 кіламетры ад дому
17 чэрвеня Ніна Хірсіаха адпачывала на сваім лецішчы разам з дзецьмі, двума катамі і нямецкай аўчаркай. Але нечакана дзесяцігадовы кот Валтэры знік, піша yle.fi.
Гаспадыня адразу ж пачала пошукі. Распаліла грыль, каб кот прыйшоў на пах ежы, дала абвесткі ў фэйсбуку і абтэлефанавала ўсе прытулкі для жывёл у акрузе.
У сацсетках ёй пачалі пісаць, што бачылі ката, падобнага да апісанага, у розных месцах. Ніна зрывалася і ехала правяраць, але безвынікова.
10 верасня ў Ніны зазваніў тэлефон. Ёй распавялі, што Валтэры ўжо некалькі дзён бегае ў гарадку, што ў 74 км ад ягонага дому, а мясцовыя падкормліваюць яго ласосевым супам. Ката злавілі і пасадзілі ў пераноску. Валтэры быў незадаволены, шыпеў. Калі яго адвезлі дадому, паводзіны тут жа памяняліся: ён стаў спакойным, як і раней.
Цяпер Ніне прыйдзецца вырашыць, ці выпускаць Валтэры на вуліцу, ці трымаць яго пад замком і выгульваць на шлейцы.

Некаторых вакцын хапае на ўсё жыццё. Вось чаму з кавідам не так
Вакцыны ад адру дзейнічаюць усё жыццё, прышчэпкі ад вятранкі — 10-20 гадоў, але вакцыны ад кавіду — гэта зусім іншая гісторыя.
Чаму адной вакцыны ад кавіду недастаткова, чытайце па спасылцы

«Трапіць сёння ў 1937 год цалкам рэальна і магчыма». Кобрынская доктарка пра звальненне за пазіцыю, суд з мясцовай раёнкай і пошукі новай працы
Юлія Рафаловіч 20 гадоў працавала педыятрам у Кобрыне. За апошні год яе двойчы штрафавалі за «несанкцыянаваныя мерапрыемствы», адзін раз пасадзілі на 7 сутак, пасля чаго звольнілі з працы. А затым у мясцовай газеце выйшла яшчэ і здзеклівая нататка пра сям’ю Рафаловіч, дзе сцвярджалася, што доктарка нібыта адмовілася аказваць дапамогу дзіцяці міліцыянта па палітычных прычынах.
Але жанчына не змаўчала і нават падала на газету ў суд. Чым скончылася гэтая гісторыя, як Юлія жыве сёння і ці не шкадуе пра свой выбар, яна распавяла «Нашай Ніве».
Чытайце гутарку па спасылцы

Акцёрка з «Гары Потэра» расказала пра свае беларускія карані
Брытана-аўстралійская акцёрка Мірыям Маргуліс распавяла ў інтэрв'ю газеце The Sunday Post пра свае беларускія карані.
Са словаў Маргуліс, яе дзядуля нарадзіўся ў Беларусі. Прыкладна ў 1870 годзе ён з'ехаў і прыбыў у Літ — невялікі партовы горад на беразе Паўночнага мора, цяпер гэта раён сталіцы Шатландыі Эдынбурга.
Па словах актрысы, дзядуля спачатку займаўся ў Шатландыі гандлем, а пасля змог набыць невялікую краму ювелірных вырабаў у Глазга.
Мірыям Маргуліс здымалася ў кіно, серыялах і занімалася агучкай. У фільмах «Гары Потэр і таемны пакой» і «Гары Потэр і дары смерці. Частка 2» яна сыграла Памону Спраўт — прафесара травалогіі і дэкана факультэта Хафлпаф школы вядзьмарства Хогвартс.

Пасля выбараў Следчы камітэт завёў больш за 5 тысяч крымінальных спраў, звязаных з пратэстамі
Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на намесніка кіраўніка СК Алега Шандаровіча.
Больш за 40% спраў былі заведзеныя за абразы і паклёп у інтэрнэце, яшчэ каля 25% — за псаванне маёмасці і менш за 3% спраў звязаныя з рэальным ужываннем гвалту.

Кіраўнік EPAM Аркадзь Добкін звярнуўся да супрацоўнікаў у сувязі з трагедыяй на Якубоўскага, у якой загінуў цімлід кампаніі
«Калегі, дзень таму мы ўсе даведаліся аб трагедыі ў Мінску, у выніку якой загінулі два чалавекі. Цяжка знайсці правільныя словы, але перш за ўсё гэта трагедыя страты двух чалавечых жыццяў, трагедыя для іх дзяцей, іх сем'яў, іх блізкіх — для ўсіх.
Не маючы пакуль афіцыйна пацверджанай інфармацыі, мы можам у той жа час абгрунтавана меркаваць, што адным з загінулых быў супрацоўнік нашай кампаніі, Андрэй Зэльцэр.
Мы разумеем, што гэта можа быць нялёгка, але адзінае, аб чым бы мы хацелі прасіць ўсіх нас тут — гэта захоўваць вельмі неабходнае цяпер разважлівасць ва ўсім: у учынках, дзеяннях, словах.
Калі ласка, не ўступайце ў непрадуктыўны абмен думкамі або непацверджанымі фактамі як унутры нашых карпаратыўных, так і ў знешніх сацыяльных каналах і медыя».

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда працягнуў на два месяцы рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
Рэжым быў уведзены на месяц з-за сітуацыі з мігрантамі, цяпер загадам Дуды ён працягнуты яшчэ на 60 дзён.
Са жніўня 9400 мігрантаў спрабавалі перайсці з боку Беларусі польскую мяжу. 1200 чалавек былі затрыманыя, астатніх адправілі назад у Беларусь.

Бельгіец ушчэнт разбіў сваё аўто на «алімпійцы», але цудам не пацярпеў
Увечары 27 верасня на 242 кіламетры аўтадарогі М1 / Е30 «Брэст-Мінск-Мяжа РФ» 43-гадовы бельгіец на «Мэрсэдэсе» не абраў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся са спадарожным грузавіком. Дзякуючы рамням бяспекі кіроўцы не пацярпелі, але машына бельгійца аднаўленню не падлягае.