Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Генпракуратура РБ: Пракурорскай праверкай высветлена, што супрацоўнікі КДБ дзейнічалі ў межах прадастаўленых правоў і ў адпаведнасці з заканадаўствам.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як раніцай выглядае месца трагедыі на вуліцы Якубоўскага, дзе загінулі Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ.

На пляцоўцы — сляды крыві, дзверы апячатаныя. Відэа: @radiosvaboda
Муж палітзняволенай Наталлі Хершэ напісаў, што разрывае з ёй адносіны

Палітзняволеная Наталля Хершэ паведаміла ў лісце да брата, што яе муж Роберт вырашыў разарваць з ёю адносіны. Мужчына паведаміў Наталлі, што «не можа вытрымаць разлукі і разрывае нашы адносіны», піша Радыё Свабода.

«Канечне, мне патрэбны час, каб прывесці свае пачуцці ў стан спакою, але вялікай трагедыі стараюся з гэтага не рабіць. Яго можна зразумець, і асуджаць яго я не збіраюся, — піша Наталля. — Іншым разам мы не можам паўплываць на абставіны жыцця, застаецца толькі прыняць іх з удзячнасцю. Так, гэта ўсё звязана з духоўнай працай над сабой. Дык а для чаго тады турма, калі не менавіта для гэтага».

Грамадзянка Швейцарыі, беларуска Наталля Хершэ была асуджаная да двух з паловай гадоў за сарваную з сілавіка балаклаву на акцыі 19 верасня 2020 года. Нядаўна яе перавялі з жаночай калоніі ў мужчынскую турму.
Затрыманых у Наваполацку рабочых «Нафтана» будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве

Стала вядома, што ўчора да суда затрымалі машыніста помпаў устаноўкі рыформінгу №5 ААТ «Нафтан» Сяргея Плігаўку і слесара заводу «Палімір» Дзмітрія Саюнова. Папярэдне, па інфармацыі @viasna96, іх будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 24.23 КаАП).

Пасля затрымання Сяргею стала дрэнна — яго даставілі ў кардыялагічнае аддзяленне бальніцы.
Андрэй Зельцэр быў сябрам «Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў». Гэта вынікае са звестак прадпрыемства «Белдзяржпаляванне».

Гэтым тлумачыцца наяўнасць у праграміста стрэльбы.
«На замежных санкцыях як надзею на выратаванне можна ставіць крыж». Былы дыпламат Мацукевіч — пра санкцыі і чаму яны шкодныя

«Уцёкі з Лукашэнкі». Назаву гэта так у надзеі на лепшую будучыню для Беларусі, пераймаючы «Уцёкі з Шоўшэнка». Там сюжэт быў таксама доўгім, становішча здавалася бязвыхадным і адчайным, але ўсё завяршылася хэпі-эндам на беразе акіяну. У нашым выпадку ёсць бераг Мінскага мора, для аналогіі пойдзе, піша былы дыпламат.

Чытаць цалкам па спасылцы
Галоўны рэдактар ​​расійскай «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін пракаментаваў блакіроўку беларускай версіі. Ён паведаміў РБК, што ў расійскіх СМІ даўно ўзнікаюць цяжкасці ў Беларусі.

«У Беларусі ўжо больш за год забараняюць распаўсюджваць, друкаваць «Камсамольскую праўду». Лічаць, што мы няправільна асвятляем падзеі ў Беларусі, упэўненыя, што нельга так пісаць пра Беларусь, як гэта робім мы», — распавёў Сунгоркін.

Сам ён лічыць, што выданне «цалкам добрасумленна» асвятляе становішча спраў у краіне. Паводле яго слоў, газета звярталася да беларускіх уладаў, у тым ліку да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, аднак безвынікова.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Раніцай на праспекце Ракасоўскага ў Мінску перакуліўся легкавік

Па папярэдняй інфармацыі, сёння раніцай у Серабранцы «Фольксваген» не саступіў дарогу «Таёце», у выніку чаго другое аўто наехала на бардзюр і перакулілася.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.
«Белтэлекам» і А1 адклалі павышэнне тарыфаў

Раней паведамлялася, што яны павінны былі вырасці з 1 кастрычніка.

Цяпер павышэнне тарыфаў адкладзенае да 1 лістапада, паведамляе прэс-служба «Белтэлекама». У гэты дзень вырасце кошт доступу ў інтэрнэт, за выключэннем пакетных лінеек «ЯСНА», «Сямейны», «Бізнэс-кейс».

A1 адклаў павышэнне абаненцкай платы па тарыфных планах для фізічных і юрыдычных асоб, кошт выклікаў на некаторыя тарыфы, звыштарыфны інтэрнэт-трафік , а таксама кошт паслуг у роўмінгу і міжнародных выклікаў.
YouTube заблакаваў два нямецкія каналы, звязаныя з Russia Today. У адказ Раскамнагляд пагражае заблакаваць платформу ў Расіі

Ведамства накіравала ліст у Google, у якім адзначае, што дзеянні YouTube парушаюць прынцыпы свабоднага распаўсюду інфармацыі і з'яўляюцца актам цэнзуры ў дачыненні да расійскіх СМІ.

За блакаванне ютуб-каналаў нямецкай рэдакцыі RT платформу могуць прызнаць парушальнікам асноўных правоў і свабод чалавека. Пры ігнараванні патрабаванняў Раскамнагляду магчымая частковая ці поўная блакіроўка рэсурсу.
Тым, хто перасякае мяжу Літвы з Польшчай, сталі прыходзіць смскі з патрабаваннем вярнуцца ў Мінск

Пра такі выпадак піша Delfi. Грамадзянцы Літвы, якая перасякала мяжу з Польшчай, прыйшла смска на англійскай мове: «Мяжа з Польшчай закрытая. Беларускія ўлады вас падманулі. Вярніцеся назад у Мінск! Не прымайце таблеткі, якія вам даюць беларускія вайскоўцы».

Таксама ў паведамленні ёсць спасылка на сайт для нелегальных мігрантаў.
Еўрапейская камісія прапанавала сёння часткова прыпыніць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю ў сувязі з сітуацыяй на мяжы Беларусі і ЕС. Гэта закране беларускіх чыноўнікаў.

«Мы не будзем караць беларускі народ за дзеянні ўладаў. Замарозка з'яўляецца кропкавай, накіраванай на дзяржаўных чыноўнікаў і ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў», — заявіў на прэс-канферэнцыі віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Маргарыціс Шынас.
Швецыя адмяняе антыкавідныя абмежаванні. Там прышчапіліся 75% насельніцтва

Адмяняюцца абмежаванні на колькасць удзельнікаў мерапрыемстваў, спыняе дзейнічаць рэкамендацыя працаваць дыстанцыйна, паведамляе Deutsche Welle.

Пры гэтым тым, у каго ёсць сімптомы, рэкамендуецца заставацца дома. Людзям, якія не прайшлі поўную вакцынацыю, раяць захоўваць дыстанцыю і пазбягаць шматлюдных мерапрыемстваў.

«Усё, што робіцца цяпер, заснавана на тым, што ў Швецыі высокі ўзровень вакцынацыі. Каб мы адчувалі сябе ў бяспецы, яна павінна быць яшчэ вышэйшай. Калі вы яшчэ не вакцынаваныя, то самы час зрабіць гэта цяпер», — заявіў галоўны дзяржаўны эпідэміёлаг Швецыі Андэрс Тэгнел. Па даных Агенцтва грамадскай аховы здароўя Швецыі, 83,6% жыхароў краіны атрымалі як мінімум адну дозу вакцыны ад каранавіруса, 76,5% прышчэпленыя цалкам.

Усяго ў Швецыі з пачатку пандэміі было выяўлена 1 151 173 выпадкі каранавіруса, ад наступстваў заражэння памерлі 14 850 чалавек.

Акрамя Швецыі, абмежаванні адмянілі Данія і Нарвегія.
Следчыя высвятляюць абставіны пажару на «Нафтане»

Учора ўвечары там гарэла ўстаноўка запаволенага каксавання.

Следчыя і эксперты зрабілі агляд месца здарэння, апыталі відавочцаў і канфіскавалі неабходную дакументацыю.

Высвятляюцца прычыны пажару і сума нанесенай шкоды. Рыхтуюцца матэрыялы для прызначэння экспертыз.
Памежная служба Польшчы апублікавала фота нелегальных мігрантаў у камуфляжных бушлатах. Палякі сцвярджаюць, што беларускія спецслужбы выдаюць нелегалам вайсковую форму. «Чакаем новых правакацый», — гаворыцца ў паведамленні.

Але хутчэй за ўсё мігранты самі набываюць такое адзенне — па тэлеграм-каналах гулялі шматлікія фота з замежнікамі на рынках у Ждановічах і іншых месцах.
«Жанчыны бунтавалі з-за цыгарэт — выбілі вочка ў дзвярах». Што вядома пра магілёўскую турму, куды пераводзяць Наталлю Хершэ?

Пра ўмовы ў магілёўскай турме і рэдкіх жанчын у ёй распавёў былы палітвязень Яўген Васьковіч, які правёў там тры гады.

Вось некалькі цытат:

▫️«Самагон у камеры нармалёвы рабілі. Бралі шэры хлеб, які там выдаюць, і цукар».
▫️«Пры мне ў турэмным корпусе сядзела толькі адна жанчына, у штрафным ізалятары. Яна пасварылася з сукамерніцай і, паколькі не хапала камер, яе туды перавялі».
▫️«Адзін раз жанчыны бунтавалі з-за цыгарэт — выбілі кармушку ў дзвярах і вочка, хоць гэта вельмі цяжка».

Чытайце больш па спасылцы
Мінінфарм: У публікацыі «Камсамолкі» ўтрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню пагроз нацбяспецы

Мінінфарм пракаментаваў блакаванне сайта «Комсомольской правды в Беларусі»:

«На інтэрнэт-рэсурсе kp.by змешчана публікацыя, у якой утрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы, якія заключаюцца ў штучным нагнятанні напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, паміж грамадствам і дзяржавай».

Нагадаем, што «Камсамолка» апублікавала каментар аднакласніцы забітага Андрэя Зельцэра.
Наша Ніва
Мінінфарм: У публікацыі «Камсамолкі» ўтрымліваюцца звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню пагроз нацбяспецы Мінінфарм пракаментаваў блакаванне сайта «Комсомольской правды в Беларусі»: «На інтэрнэт-рэсурсе kp.by змешчана публікацыя, у якой утрымліваюцца…
«Камсамольская праўда ў Беларусі» пракаментавала блакіроўку свайго сайта

У паведамленні, апублікаваным у тэлеграм-канале выдання, сказана, што КП не атрымлівала афіцыйнага апавяшчэння аб блакіроўцы. Рэдакцыя гатовая выправіць усе парушэнні.

Выданне адзначае, што дзейнічае ў межах збалансаванай інфармацыйнай палітыкі і не мае на мэце ствараць напружанне ў грамадстве. У канцы паведамлення КП выказала спачуванні сям’і загінулага супрацоўніка КДБ.
❗️Прадавачка, збірала подпісы за Ціханоўскую, пагражае 25 гадоў. Што вядома пра жонку Андрэя Зельцэра, які застрэліў сілавіка

Марыі Успенскай 40 гадоў. Зельцэр — яе другі муж, ад першага шлюбу ёсць малы сын, які падчас перастрэлкі быў у гімназіі. Успенская працавала звычайнай прадавачкай. Паціху вучылася на тэсціроўшчыка, вучыла англійскую.

Кватэра, у якой усё адбылося, належыць маці Марыі, якая кажа, што дачка ніколі не выказвала радыкальных ці агрэсіўных думак.

Успенская летась збірала подпісы за Ціханоўскую. Але ўдзельнічаць у пратэсных акцыях не хацела, баялася праз малога сына.

Цяпер Успенская, па словах сваякоў, знаходзіцца на Акрэсціна. СК паведаміў, што Марыя «праводзіла відэаздымку, садзейнічала здзяйсненню злачынства і затрыманая па падазрэнні ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ».

На відэа бачна, што Марыя знаходзіцца побач з мужам. Але ў Зельцэра ў руках стрэльба, а ў жанчыны — тэлефон. У чым саўдзел у забойстве? За што яе могуць асудзіць?

Чытайце тлумачэнне юрыста па спасылцы