Наша Ніва
Пажар на «Нафтане» – гарэла ўстаноўка запаволенага каксавання Пры запуску ўстаноўкі адбыўся выхад дызельнага паліва і яго ўзгаранне. Устаноўку планавалі запусціць яшчэ 6 гадоў таму, але яе запуск пастаянна адкладаўся. На месцы здарэння працуюць 60 ратавальнікаў…
Фота пажару на «Нафтане», узгаранне ліквідавалі ў 22:14.
Наша Ніва
Стала вядома, хто страляў у кадэбэшніка: 32-гадовы праграміст Андрэй Зельцэр. Ён працаваў вядучым аналітыкам у ЕРАМ. Яго пазналі на відэа сябры. Як распавялі суседзі, Андрэй жыў разам з жонкай у яе кватэры. Гадавалі малога сына, вучня пачатковых класаў.…
«Нічога не магу сказаць пра сённяшнія падзеі. Мы не разумеем, што адбылося і адбываецца. Пакуль нас не чапайце», – толькі і змагла пракаментаваць @nashaniva мама Андрэя Зельцэра. Жанчына працуе выхавацелькай у дзіцячым садку, бацька ў яго чалавек з інваліднасцю. Раней працаваў юрыстам у таварыстве інвалідаў «БелТІ».
Што на гэты момант вядома пра Андрэя Зельцэра, які страляў у супрацоўніка КДБ?
Андрэю 32 гады, ён жыў у кватэры жонкі на Якубоўскага, 29. Іх сыну 8 год. На відэа, што апублікавалі праўладныя СМІ, малога не відаць. Дзе ён знаходзіўся падчас страляніны, невядома.
У сюжэце, які паказалі ў «Панараме», адзначылі, што жанчына, якая была побач з Андрэем Зельцэрам і здымала яго на відэа, — ягоная жонка. Пра яе пакуль нічога невядома.
Сам Зельцэр скончыў Інстытут бізнэсу і права ў Мінску. Пасля працаваў у ЕРАМ. «Андрэй быў скрытны чалавек, праграмаваць асабліва не ўмеў, быў фрылансерам. Да ЕРАМ адмініў амерыканскі VPN strongvpn.com», — кажа яго калега.
Вядома, што Зельцэр цікавіўся трыятлонам, у 2020 годзе ўдзельнічаў у спаборніцтвах.
Таксама 17 жніўня мінулага года Зельцэр размясціў у інстаграме допіс з нацыянальным бела-чырвона-белым сцягам і допісам, што «трэба ісці да канца».
Пры гэтым Зельцэр мае два акаўнты ў інстаграме. У адным з іх ёсць фотаздымкі стрэльбы. Не выключана, што ён страляў менавіта з яе.

Цешча Андрэя Зельцэра, які застрэліў кадэбэшніка: «Самы любімы чалавек, не веру, што ён тэрарыст»
@nashaniva звязалася з Наталляй мамай жонкі Андрэя Зельцэра.
«Я нічога не ведаю. Пра тое, што нешта адбылося, мы даведаліся, калі нам пазванілі з гімназіі, дзе вучыцца ўнук. Падчас усяго гэтага ён быў на вучобе. Нам пазваніў дырэктар гімназіі, і сказалі, што трэба будзе забраць унука.
Сілавікі паведамілі нам, што дачка на Акрэсціна. І ўсё. Сказалі, што больш ніякай інфармацыі даць не могуць, — кажа жанчына. — Я нічога не магу казаць ці думаць. Я ў шоку, не разумею, што адбываецца. Дачка — звычайны прадавец. Нічога не прадвяшчала бяды. Андрэй вельмі добры чалавек, выдатны зяць. Самы любімы чалавек. Спакойны, уважлівы, разважлівы, добры. Заўсёды дапамагае. Любая цешча марыла б пра такога зяця.
Адкуль у Андрэя зброя, я не ведаю. З яго бацькамі мы пакуль камунікавалі толькі на тэму ўнука. Мы пакуль яшчэ ў шоку, не ведаю, як гаварыць з імі пра гэта ўсё».

❗️СК: 40-гадовая жонка Андрэя Зельцэра падазраецца ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ
«З улікам характара прымененага гвалту, узброенага супраціву ад 31-гадовага мужчыны, ён быў ліквідаваны ў адказ. Яго 40-гадовая жонка, якая вяла відэаздымку злачынства і садзейнічала яго здзяйсненню, затрыманая па падазрэнні ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ», — адзначае Следчы камітэт у каментары БелТА.
СК паведамляе, што праводзяцца следчыя дзеянні, высвятляюцца асобы, якія маюць дачыненне да здзейсненага злачынства. Прызначаныя судова-медыцынскія, балістычная і іншыя экспертызы.

Перастрэлка на Якубоўскага ў Мінску — экстраардынарны выпадак. Не прыгадваецца, каб за апошнія 10 год забівалі супрацоўнікаў КДБ. І апублікаванае відэа здарэння пакідае шмат пытанняў — як тэхнічных, так і маральных.
Напрыклад, ці рэальнае гэта відэа? Хто страляў першым?
Чаму праграміст і яго жонка здымалі відэа таго, што адбываецца? Чаму сілавікі «адпрацоўвалі адрасы датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» без бронекамізэлек?
«Наша Ніва» ўважліва вывучыла апублікаванае відэа.
Больш падрабязна чытайце па спасылцы.

Перастрэлка на Якубоўскага, дзе айцішнік і кадэбіст забілі адзін аднаго: што вядома на ранак
Такога, каб супрацоўнік КДБ быў забіты падчас спецаперацыі, у Беларусі не было апошнія год 10 як мінімум. Пра экстраардынарную падзею паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы. Прычым спачатку неафіцыйныя. Потым ужо стала вядома пра 31-гадовага айцішніка Андрэя Зельцэра і ягонага аднагодку, супрацоўніка КДБ Дзмітрыя з пазыўным «Нірвана».
Што вядома пра сітуацыю на ранак? Сабралі ўсё ў адзін матэрыял.
Чытайце па спасылцы

Заблакаваны доступ да сайта «Камсамольскай праўды ў Беларусі»
Учора журналісты выдання ўзялі каментар у аднакласніцы забітага Андрэя Зельцэра. Гэта выклікала хвалю абурэння і абраз у праўладных тэлеграм-каналах.
Цяпер сайт не адкрываецца ні ў Беларусі, ні за мяжой. На яго месцы — стандартная заглушка Мінінфарма.

Генпракуратура РБ: Пракурорскай праверкай высветлена, што супрацоўнікі КДБ дзейнічалі ў межах прадастаўленых правоў і ў адпаведнасці з заканадаўствам.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як раніцай выглядае месца трагедыі на вуліцы Якубоўскага, дзе загінулі Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ.
На пляцоўцы — сляды крыві, дзверы апячатаныя. Відэа: @radiosvaboda

Муж палітзняволенай Наталлі Хершэ напісаў, што разрывае з ёй адносіны
Палітзняволеная Наталля Хершэ паведаміла ў лісце да брата, што яе муж Роберт вырашыў разарваць з ёю адносіны. Мужчына паведаміў Наталлі, што «не можа вытрымаць разлукі і разрывае нашы адносіны», піша Радыё Свабода.
«Канечне, мне патрэбны час, каб прывесці свае пачуцці ў стан спакою, але вялікай трагедыі стараюся з гэтага не рабіць. Яго можна зразумець, і асуджаць яго я не збіраюся, — піша Наталля. — Іншым разам мы не можам паўплываць на абставіны жыцця, застаецца толькі прыняць іх з удзячнасцю. Так, гэта ўсё звязана з духоўнай працай над сабой. Дык а для чаго тады турма, калі не менавіта для гэтага».
Грамадзянка Швейцарыі, беларуска Наталля Хершэ была асуджаная да двух з паловай гадоў за сарваную з сілавіка балаклаву на акцыі 19 верасня 2020 года. Нядаўна яе перавялі з жаночай калоніі ў мужчынскую турму.

Затрыманых у Наваполацку рабочых «Нафтана» будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве
Стала вядома, што ўчора да суда затрымалі машыніста помпаў устаноўкі рыформінгу №5 ААТ «Нафтан» Сяргея Плігаўку і слесара заводу «Палімір» Дзмітрія Саюнова. Папярэдне, па інфармацыі @viasna96, іх будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 24.23 КаАП).
Пасля затрымання Сяргею стала дрэнна — яго даставілі ў кардыялагічнае аддзяленне бальніцы.

«На замежных санкцыях як надзею на выратаванне можна ставіць крыж». Былы дыпламат Мацукевіч — пра санкцыі і чаму яны шкодныя
«Уцёкі з Лукашэнкі». Назаву гэта так у надзеі на лепшую будучыню для Беларусі, пераймаючы «Уцёкі з Шоўшэнка». Там сюжэт быў таксама доўгім, становішча здавалася бязвыхадным і адчайным, але ўсё завяршылася хэпі-эндам на беразе акіяну. У нашым выпадку ёсць бераг Мінскага мора, для аналогіі пойдзе, піша былы дыпламат.
Чытаць цалкам па спасылцы

Галоўны рэдактар расійскай «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін пракаментаваў блакіроўку беларускай версіі. Ён паведаміў РБК, што ў расійскіх СМІ даўно ўзнікаюць цяжкасці ў Беларусі.
«У Беларусі ўжо больш за год забараняюць распаўсюджваць, друкаваць «Камсамольскую праўду». Лічаць, што мы няправільна асвятляем падзеі ў Беларусі, упэўненыя, што нельга так пісаць пра Беларусь, як гэта робім мы», — распавёў Сунгоркін.
Сам ён лічыць, што выданне «цалкам добрасумленна» асвятляе становішча спраў у краіне. Паводле яго слоў, газета звярталася да беларускіх уладаў, у тым ліку да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, аднак безвынікова.
«У Беларусі ўжо больш за год забараняюць распаўсюджваць, друкаваць «Камсамольскую праўду». Лічаць, што мы няправільна асвятляем падзеі ў Беларусі, упэўненыя, што нельга так пісаць пра Беларусь, як гэта робім мы», — распавёў Сунгоркін.
Сам ён лічыць, што выданне «цалкам добрасумленна» асвятляе становішча спраў у краіне. Паводле яго слоў, газета звярталася да беларускіх уладаў, у тым ліку да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, аднак безвынікова.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Раніцай на праспекце Ракасоўскага ў Мінску перакуліўся легкавік
Па папярэдняй інфармацыі, сёння раніцай у Серабранцы «Фольксваген» не саступіў дарогу «Таёце», у выніку чаго другое аўто наехала на бардзюр і перакулілася.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.