This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Польская памежная служба апублікавала відэа, на якім, як сцвярджаецца беларускія вайскоўцы дапамагаюць нелегальным мігрантам пераадольваць тэхнічныя бар’еры на мяжы з Польшчай.
На відэа бачна, як людзі пералазяць праз дрот пры дапамозе лесвіцы, пасля людзі з лесвіцай сыходзяць.

Пакуль сядзеў, паставілі прагул. Звольнілі дацэнта Полацкага ўніверсітэта, які працаваў там 14 год
Кандыдат гістарычных навук Віктар Якубаў быў на сутках за рэпост з матэрыялаў тэлеканала, які прызналі экстрэмісцкім. За гэты час яго звольнілі з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта за прагул.
Хто такі Якубаў і што ён кажа пра сваё звальненне?

Медык распавёў, наколькі эфектыўна нашэнне масак
Галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Святаслаў Вельгін распавёў пра важнасць бяспечных паводзінаў насельніцтва. Перш за ўсё гэта сацыяльная дыстанцыя, масачны рэжым, гігіена рук і абмежаванне наведвання масавых мерапрыемстваў.
— Па наяўных дадзеных, калі на двух людзях, якія кантактуюць паміж сабой, надзетыя звычайныя маскі, то верагоднасць заразіцца ў дзесяткі разоў меншая, чым пры знаходжанні без масак, — удакладніў Вельгін.
Таксама медык заклікаў людзей вакцынавацца ад кавіду. Вакцына не абараняе на 100%, але ў прышчэпленых хвароба праходзіць у лёгкай форме.

У Шчучынскім раёне дзве дзяўчынкі 10 і 12 гадоў абрабавалі краму — вынеслі 20 пакетаў. Пасля яшчэ і пачаставаліся скрадзенай гарэлкай
Дзве школьніцы, нягледзячы на строгую забарону бацькоў сябраваць, ноччу праз акно выбраліся з дому і накіраваліся да прыватнай крамы ў сваім аграгарадку. Прадзіравілі пластыкавыя дзверы, адамкнулі замкі — і сталі пакаваць усё, што іх прываблівала: прадукты, цацкі, прыхапілі таксама 20 блокаў цыгарэт, па бутэльцы гарэлкі і шампанскага. Агулам вынеслі 20 пакетаў з таварамі на 200 рублёў.
У падвале дома адной з дзяўчынак выпілі скрадзенай гарэлкі — і заснулі.
Цяпер бацькам дзяўчынак давядзецца адказваць за дробнае хуліганства і наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці.

Крымінальную адказнасць за заклік да санкцый збіраюцца пастрожыць: цяпер максімум — 7 гадоў, а будзе 12
Законапраект аб змяненні Крымінальнага кодэкса ўнесены ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Алегам Белаконевым. У ім артыкул 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі будзе выкладзены ў новай рэдакцыі. Калі закон ухваляць абедзве палаты парламента, то за заклікі да санкцый будуць пагражаць куды большыя тэрміны.
Параўнайце, як караюць і як прапануюць караць паводле арт. 361 «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».
Ч. 1 «Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрады дзяржаве, або ўчынення акта тэрарызму ці дыверсіі, або ажыццяўленне дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйсненне іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі».
Было: пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў
Стане: пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў
Ч. 2 «Заклікі, звернутыя да замежнай дзяржавы, замежнай або міжнароднай арганізацыі, учыніць дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства».

Стане: пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў
Ч. 3 «Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў».
Было: пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў
Стане: пазбаўленне волі на тэрмін ад 4 да 12 гадоў

⚡️⚡️⚡️Новы «Ток» — з Вадзімам Пракоп’евым. Пра чыноўнікаў, сілавікоў і бізнэс пры Лукашэнку
Гаворым пра тое, чаму беларускія ўлады кашмараць бізнэс, пра расійскую бізнэс-культуру, якая можа прыйсці ў Беларусь, пра палітычны крызіс і калі ўсё скончыцца, пра сілавікоў і чаму з імі трэба працягваць размаўляць.
Пра маральную дылему, калі седзячы за мяжой просіш людзей у Беларусі нешта рабіць, пра тое, што далей, бо тысячы ў турмах, а сотні тысяч з'ехалі. І яшчэ пра дзяцінства, пра тое, як падлеткам трапіў у Сувораўскую вучэльню і што адтуль вынес.
👉 Глядзіце на нашым ютуб-канале: https://youtu.be/2bcXKh3TsrQ

YouTube
Вадим Прокопьев: о чиновниках, силовиках и бизнесе при Лукашенко | Ток НН
Вадим Прокопьев — известный белорусский ресторатор, который до 2020 ассоциировался с шумными вечеринками и богемной жизнью. Но незадолго до выборов Прокопьев раскритиковал белорусские власти за игнорирование проблем бизнеса в пандемию, продал свои рестораны…
⚡️⚡️⚡️Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што падчас рэйду КДБ па адным з адрасоў мужчына, узброены паляўнічай стрэльбай, забіў аднаго з супрацоўнікаў. Сілавікі ў адказ застрэлілі мужчыну.
Паводле непацверджанай інфармацыі, загінуў малады айцішнік.
Таксама паведамляецца, што сілавікі адпрацоўвалі кватэры ў межах крымінальнай справы аб тэрарызме.

Наша Ніва
⚡️⚡️⚡️Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што падчас рэйду КДБ па адным з адрасоў мужчына, узброены паляўнічай стрэльбай, забіў аднаго з супрацоўнікаў. Сілавікі ў адказ застрэлілі мужчыну. Паводле непацверджанай інфармацыі, загінуў малады айцішнік. …
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️Апублікавана відэа забойства супрацоўніка КДБ
АСЦЯРОЖНА: жорсткія кадры! Ёсць нецэнзурная лексіка.
З відэа вынікае, што забіты здымаў усё на камеру ў сябе дома. У кватэры таксама знаходзілася жанчына. Хто яна і што з ёй — невядома.
Калі вы пазналі людзей на відэа (хлопца са стрэльбай ці жанчыну з тэлефонам), напішыце ў @nasa_niva_bot.

Стала вядома, хто страляў у кадэбэшніка: 32-гадовы праграміст Андрэй Зельцэр. Ён працаваў вядучым аналітыкам у ЕРАМ.
Яго пазналі на відэа сябры.
Як распавялі суседзі, Андрэй жыў разам з жонкай у яе кватэры. Гадавалі малога сына, вучня пачатковых класаў. Дзе знаходзіўся малы падчас страляніны, невядома.
Яго пазналі на відэа сябры.
Як распавялі суседзі, Андрэй жыў разам з жонкай у яе кватэры. Гадавалі малога сына, вучня пачатковых класаў. Дзе знаходзіўся малы падчас страляніны, невядома.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пажар на «Нафтане» – гарэла ўстаноўка запаволенага каксавання
Пры запуску ўстаноўкі адбыўся выхад дызельнага паліва і яго ўзгаранне.
Устаноўку планавалі запусціць яшчэ 6 гадоў таму, але яе запуск пастаянна адкладаўся.
На месцы здарэння працуюць 60 ратавальнікаў і 15 адзінак тэхнікі, піша @navapolack.

Пажар на «Нафтане» – гарэла ўстаноўка запаволенага каксавання Пры запуску ўстаноўкі адбыўся выхад дызельнага паліва і яго ўзгаранне. Устаноўку планавалі запусціць яшчэ 6 гадоў таму, але яе запуск пастаянна адкладаўся. На месцы здарэння працуюць 60 ратавальнікаў…
Фота пажару на «Нафтане», узгаранне ліквідавалі ў 22:14.
Наша Ніва
Стала вядома, хто страляў у кадэбэшніка: 32-гадовы праграміст Андрэй Зельцэр. Ён працаваў вядучым аналітыкам у ЕРАМ. Яго пазналі на відэа сябры. Як распавялі суседзі, Андрэй жыў разам з жонкай у яе кватэры. Гадавалі малога сына, вучня пачатковых класаў.…
«Нічога не магу сказаць пра сённяшнія падзеі. Мы не разумеем, што адбылося і адбываецца. Пакуль нас не чапайце», – толькі і змагла пракаментаваць @nashaniva мама Андрэя Зельцэра. Жанчына працуе выхавацелькай у дзіцячым садку, бацька ў яго чалавек з інваліднасцю. Раней працаваў юрыстам у таварыстве інвалідаў «БелТІ».
Што на гэты момант вядома пра Андрэя Зельцэра, які страляў у супрацоўніка КДБ?
Андрэю 32 гады, ён жыў у кватэры жонкі на Якубоўскага, 29. Іх сыну 8 год. На відэа, што апублікавалі праўладныя СМІ, малога не відаць. Дзе ён знаходзіўся падчас страляніны, невядома.
У сюжэце, які паказалі ў «Панараме», адзначылі, што жанчына, якая была побач з Андрэем Зельцэрам і здымала яго на відэа, — ягоная жонка. Пра яе пакуль нічога невядома.
Сам Зельцэр скончыў Інстытут бізнэсу і права ў Мінску. Пасля працаваў у ЕРАМ. «Андрэй быў скрытны чалавек, праграмаваць асабліва не ўмеў, быў фрылансерам. Да ЕРАМ адмініў амерыканскі VPN strongvpn.com», — кажа яго калега.
Вядома, што Зельцэр цікавіўся трыятлонам, у 2020 годзе ўдзельнічаў у спаборніцтвах.
Таксама 17 жніўня мінулага года Зельцэр размясціў у інстаграме допіс з нацыянальным бела-чырвона-белым сцягам і допісам, што «трэба ісці да канца».
Пры гэтым Зельцэр мае два акаўнты ў інстаграме. У адным з іх ёсць фотаздымкі стрэльбы. Не выключана, што ён страляў менавіта з яе.

Цешча Андрэя Зельцэра, які застрэліў кадэбэшніка: «Самы любімы чалавек, не веру, што ён тэрарыст»
@nashaniva звязалася з Наталляй мамай жонкі Андрэя Зельцэра.
«Я нічога не ведаю. Пра тое, што нешта адбылося, мы даведаліся, калі нам пазванілі з гімназіі, дзе вучыцца ўнук. Падчас усяго гэтага ён быў на вучобе. Нам пазваніў дырэктар гімназіі, і сказалі, што трэба будзе забраць унука.
Сілавікі паведамілі нам, што дачка на Акрэсціна. І ўсё. Сказалі, што больш ніякай інфармацыі даць не могуць, — кажа жанчына. — Я нічога не магу казаць ці думаць. Я ў шоку, не разумею, што адбываецца. Дачка — звычайны прадавец. Нічога не прадвяшчала бяды. Андрэй вельмі добры чалавек, выдатны зяць. Самы любімы чалавек. Спакойны, уважлівы, разважлівы, добры. Заўсёды дапамагае. Любая цешча марыла б пра такога зяця.
Адкуль у Андрэя зброя, я не ведаю. З яго бацькамі мы пакуль камунікавалі толькі на тэму ўнука. Мы пакуль яшчэ ў шоку, не ведаю, як гаварыць з імі пра гэта ўсё».

❗️СК: 40-гадовая жонка Андрэя Зельцэра падазраецца ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ
«З улікам характара прымененага гвалту, узброенага супраціву ад 31-гадовага мужчыны, ён быў ліквідаваны ў адказ. Яго 40-гадовая жонка, якая вяла відэаздымку злачынства і садзейнічала яго здзяйсненню, затрыманая па падазрэнні ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ», — адзначае Следчы камітэт у каментары БелТА.
СК паведамляе, што праводзяцца следчыя дзеянні, высвятляюцца асобы, якія маюць дачыненне да здзейсненага злачынства. Прызначаныя судова-медыцынскія, балістычная і іншыя экспертызы.

Перастрэлка на Якубоўскага ў Мінску — экстраардынарны выпадак. Не прыгадваецца, каб за апошнія 10 год забівалі супрацоўнікаў КДБ. І апублікаванае відэа здарэння пакідае шмат пытанняў — як тэхнічных, так і маральных.
Напрыклад, ці рэальнае гэта відэа? Хто страляў першым?
Чаму праграміст і яго жонка здымалі відэа таго, што адбываецца? Чаму сілавікі «адпрацоўвалі адрасы датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» без бронекамізэлек?
«Наша Ніва» ўважліва вывучыла апублікаванае відэа.
Больш падрабязна чытайце па спасылцы.