Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Наша Ніва
«У нас адкрываецца новы фронт». Лукашэнка назваў неспрыяльнай для Беларусі сітуацыю ў шэрагу сумежных краін Ён зазначыў, што ў Польшчы разгортваюць цэлыя карпусы ля межаў Беларусі. «Так у Польшчы, дзе ні паглядзі, ясна, што гэта ж не супраць Германіі разгортваюцца…
«Аляксандр Лукашэнка паўтарае ўсё тое, пра што пастаянна хлусіць аб Украіне расійская прапаганда»

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Нікаленка ў каментары «Украінскай праўдзе».

Нікаленка адзначыў, што менавіта з боку Расіі сёння ідзе асноўная пагроза для Украіны, Беларусі і беларускага народа.

На ягоную думку, замест таго, каб вінаваціць Украіну, Мінску варта задумацца над тым, каб захаваць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, а не ператварыцца ў прыдатак Расіі.

У МЗС падкрэслілі, што Украіна «ніколі не ўмешвалася і не будзе ўмешвацца ў справы суседняй Беларусі» і «ніколі не будзе ствараць ніякіх пагроз для бяспекі беларускага народа».

У той жа час, адзначыў ён, Украіна «ўсімі сіламі і сродкамі будзе і далей абараняць сваю свабоду, незалежнасць і свабодны дэмакратычны выбар украінскага народа на карысць еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі».
Чарговая смерць на беларуска-польскай мяжы: паведамляюць аб смерці 16-гадовага хлопца

16-гадовы іракец, які знаходзіўся ў цяжкім стане, у пятніцу позна ўвечары разам са сваёй сям'ёй здолеў прарвацца на польскі бок. Потым уся сям'я была выцесненая ў Беларусь польскімі памежнікамі. На жаль, 16-гадовы хлопец ноччу памёр, паведамляюць актывісты польскаму парталу Onet.

У пятніцу ўвечары прадстаўнікі Фонду ратавання атрымалі інфармацыю ад знаёмай журналісткі, што польскую мяжу ўдалося перасекчы сям'і з Ірака. У гэтай групе было чацвёра дзяцей, у тым ліку самы малодшы ва ўзросце каля 18 месяцаў. У горшым стане знаходзіўся 16-гадовы хлопчык, якога, як высветлілі прадстаўнікі фонду, ванітавала крывёю.

Сям'ю завярнулі ў Беларусь польскія памежнікі. На жаль, 16-гадовы хлопец гэтай ноччу памёр, сцвярджаюць актывісты.

Чаму 16-гадоваму іракцу ніхто не аказаў дастатковай дапамогі, каб выратаваць яго ад смерці? Актывістка тлумачыць, што дапамогі ён не атрымаў ні ў Польшчы, ні ў Беларусі.
«У людзей вочы раскрыліся». Як жыве пратэсны Наваградак, калі пратэстаў не відаць

Журналісты пагаварылі з мясцовымі актывістамі пра тое, што змянілася за год.

Пасля выбараў у 30-тысячным горадзе выходзіла на акцыі да дзвюх тысяч чалавек.

Чытайце па спасылцы
❗️«Думала вярнуцца ў Беларусь, Эдзік кажа — пакуль не варта». Як і чым сёння жыве Вікторыя Пальчыс

Роўна год таму быў затрыманы Эдуард Пальчыс, яго вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў, пакаранне — да 15 гадоў калоніі. Яго жонка Вікторыя ўжо год жыве ў эміграцыі і адна гадуе малую дачку.

Вікторыя Пальчыс распавяла @nashaniva, як яны з маленькай Эміліяй пражылі гэты год: без мужа і бацькі, але з верай у лепшае.

▫️«Я спадзявалася, што праз год вярнуся ў Беларусь. Але ў інтэрв’ю Маркаву пра мяне згадаў Пратасевіч, таму небяспека можа нават павялічылася. Баюся, што і на мяне можа быць заведзеная крыміналка, і што на Эдзіка могуць ціснуць праз нас з Эміліяй, калі мы будзем у Беларусі».
▫️«Я лічу, што наша рэвалюцыя менавіта мужчынская, а не жаночая»
▫️«Відавочна, што лёс будзе няпростым, і лепш глядзець на гэта цвяроза і думаць, як гэта перажыць і вытрываць».
▫️«Эдуард не будуе ілюзій, кажа, будзе закрыты суд па яго справе і пасля вялікі тэрмін у калоніі».

Чытайце гутарку па спасылцы
Палітзняволеную Наталлю Хершэ перавядуць у мужчынскую турму?

Стала вядома, што Наталлю збіраюцца перавесці з калоніі ў турму. Такое рашэнне прыняў суд на выязным пасяджэнні. Цяпер палітзняволеная адбывае пакаранне ў Гомелі, куды яе этапіруюць — няясна. Асабліва з улікам таго, што ў Беларусі няма асобных турмаў для жанчын.

«Наш крымінальна-працэсуальны кодэкс дапускае перавод з папраўчай калоніі ў турму на тэрмін не вышэйшы за тры гады. Паколькі Хершэ засталося адбываць менш, яна можа знаходзіцца ў турме да канца пакарання», — кажа юрыст Гары Паганяйла.

Па словах праваабаронцы Паўла Сапелкі, сітуацыя, калі асуджаную пераводзяць з калоніі ў турму, — надзвычай рэдкая.

Як правіла, жанчыны знаходзяцца проста ў асобных камерах.

«Мужчыны-вязні амаль не кажуць, што ў турмах былі жанчыны. Гэтыя выпадкі станавіліся нам вядомыя як легенды — нехта чуў, што яны ёсць, называлі пару імёнаў. Афіцыйна статыстыкі не было. Калі не будзе жанчын у турме, то Наталля будзе фактычна ў адзіночцы», — каментуе Сапелка.
На поўначы Францыі ад сардэчнага прыступу памёр беларус, кіроўца грузавіка. Фура ледзь не ўпала ў мора

У кіроўцы-беларуса здарыўся сардэчны прыступ, калі ён на грузавіку з'язджаў з парома Dover Seaways у нядзелю, 26 верасня. Здарэнне адбылося на поўначы Францыі ў Дзюнкерку. Грузавік беларускага дальнабойшчыка балансаваў над морам. Нягледзячы на хуткае прыбыццё пажарных, мужчына памёр. Аперацыя доўжылася амаль 4 гадзіны.

Увечары ў нядзелю аўтафургон выязджаў з парома. Беларус праз сардэчны прыступ страціў кантроль над сваім аўтамабілем і пераехаў цераз агароджу бяспекі. Грузавік літоўскага перавозчыка «Finėjas» сарваўся з трапа і стукнуўся аб прычал.

Да месца аварыі прыбылі 60 ратавальнікаў. Ратавальнікі хутка прыехалі на месца здарэння, але яны змаглі толькі канстатаваць смерць чалавека за рулём.

Ратавальнікі 4 гадзіны займаліся пад'ёмам грузавіка і даставалі цела мёртвага дальнабойніка.
Японскі дызайнер спрабуе ўвесці ў моду шкарпэткі з дзіркай

Дызайнер Такаюкі Фукудзава «прыдумаў» шкарпэткі з дзіркай на вялікім пальцы, аформленай у арыгінальным стылі. Ён доўгі час думаў, што можна зрабіць з дзіравымі шкарпэткамі, якія амаль цэлыя, але насіць іх ужо не прынята ў грамадстве. У выніку ён крыху «ўпрыгожыў» — па словах японца, такое рашэнне не толькі эканамічнае, але і экалагічнае.

Фукудзава лічыць, што ўвядзенне трэнду на дзіравыя шкарпэткі адпавядае мэтам ўстойлівага развіцця. Гэта так жа важна, як адмова ад пластыкавых пакетаў, сарціроўка смецця ці выкарыстанне вентылятара замест кандыцыянера.
‼️«Міліцыянеры ў шоку, баяцца, што праслухоўвалі кожнага». Былыя сілавікі пра тое, як адрэагавалі на злівы ў МУС

Працу ў раённых аддзелах унутраных спраў пераводзяць на паперу, камунікацыю анлайн — на ліставанне звычайнай поштай. Былыя сілавікі расказалі @nashaniva, як іх дзейныя калегі адрэагавалі на злівы хакераў і расследаванні, што праводзіліся апошнім часам.

«Караеў нават на званкі ад сваіх знаёмых не адказваў»

Чытайце больш па спасылцы
Хлопец на першым спатканні стрэліў у дзяўчыну з пнеўматычнага пісталета

Інцыдэнт адбыўся на выхадных. 18-гадовая дзяўчына звярнулася ў бальніцу хуткай дапамогі з ранай на назе. Медыкі выявілі, што ў яе стралялі з пнеўматычнага пісталета, і звярнуліся ў міліцыю.

Як аказалася, дзяўчына пазнаёмілася ў інтэрнэце з 17-гадовым хлопцам. Пара перапісвалася, а пасля дамовілася на спатканне, але яно скончылася тым, што падлетак дастаў пісталет і стрэліў у дзяўчыну.

Хлопец прызнаў віну, але свой учынак патлумачыць не змог.
Мікіта Мікада распавёў, што тэма дапамогі беларускім сілавікам для яго закрыта, як і тэма беларускага IT

Пра гэта дзін з заснавальнікаў кампаніі распавёў у інтэрв'ю DW.

Па яго словах, з Беларусі эмігравала шмат супрацоўнікаў. Ва ўкраінскім офісе працуе больш за 100 чалавек, таксама кампаніі давялося адкрываць юрасобу ў Польшчы, бо туды выехала шмат беларусаў.

— Да мінулага года ў кампаніі накшталт PandaDoc прыходзілі не толькі беларусы, але і замежнікі. Нам удавалася прывозіць людзей у Беларусь. А цяпер гэта немагчыма. Мы назіраем адток талентаў, — рэзюмаваў спецыяліст.

Аб тым, ці атрымалася знайсці новыя таленты дзякуючы праграме дапамогі сілавікам, Мікада сказаў:

— Не думаю. Мая ініцыятыва з кампаніяй не была звязаная наогул ніяк. Яна закрыта, і тэма закрыта. Калі ў Беларусі зменіцца сітуацыя, з радасцю будзем інвеставаць у рэгіён, але пакуль што я не бачу нейкіх перспектыў, — сказаў ён.
У інтэрнэце з’явілася новая аптычная блытаніна: што гэта за жывёла?

Фота лахматай істоты апублікавалі на форуме Reddit у лютым, але вірусным стала яно толькі цяпер. У інтэрнэце спрабуюць разгадаць, што гэта такое.

Але насамрэч усё проста — гэта фота сабакі, якая спрабуе развярнуцца ў скачку, проста поўсць стварае аптычную блытаніну.
Блогеру Vadimati афіцыйна выставілі абвінавачванне

Цяпер Вадзім Ермашук — абвінавачваны па арт. 368 КК «Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў», паведамляе @nebovkletku.

Віну ён не прызнаў. На гэтым тыдні яго этапуюць у Гродна.
На «Нафтане» працягваюцца затрыманні

Сёння раніцай супрацоўнікамі КДБ на працоўным месцы была затрыманая Наталля Вусько — інжынер планава-дагаворнага сектара ААТ «Нафтан». Пра гэта піша @viasna96.

Тым часам, затрыманы ўчора інжынер-канструктар Аляксандр Балонкін на волі, у яго дома прайшоў ператрус.

UPD 12:57. Каля 12:00 на працоўным месцы быў затрыманы Дзмітрый Кайро — электраманцёр заводу «Палімір». Яго павезлі дадому для правядзення ператрусу. Таксама ў машыніста помпаў устаноўкі рыформінгу №5 ААТ «Нафтан» Сяргея Аляксандравіча Плігаўкі дома прайшоў ператрус, цяпер ён дастаўлены на допыт. Вядома, што Сяргей — член стачкі «Нафтана».
Рэферэндум па новай рэдакцыі канстытуцыі Беларусі адбудзецца не пазней за люты 2022 года

Пра гэта на адмысловай нарадзе заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Я не знайшоў пераходных палажэнняў, якія даюць адказы на пытанні, як будуць дзейнічаць органы ўлады пасля прыняцця Канстытуцыі, як будзе фармавацца Усебеларускі народны сход, як будзе працаваць упаўнаважаны па правах чалавека? У праекце не прадугледжаны дэкрэты. У такім выпадку што будзе з ужо выдадзенымі? Няма адказу, якім будзе механізм правядзення выбараў у адзіны дзень галасавання пры датэрміновым роспуску палат парламента», — заявіў ён.
За надпіс «БЧБ жыве!» 19-гадовую студэнтку адлічылі з віцебскай ВНУ і цяпер судзяць

27 верасня ў Віцебску пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт. 341 КК («Апаганьванне і псаванне маёмасці») у дачыненні да 19-гадовай Юліі Алейнік. Яе абвінавачваюць у тым, што на бетоннай трубе яна напісала 7 літар: «БЧБ жыве». Дзяўчыну ўжо адлічылі з трэцяга курса ўніверсітэта, паведамляе «Віцебская вясна».

Сваімі дзеяннямі, на думку пракурора Лазарэнкі, дзяўчына «знізіла эстэтычныя характарыстыкі гэтай маёмасці, што пацягнула неабходнасць ліквідавання названых надпісаў шляхам зафарбоўвання».

Прычыненая шкода складае 28 рублёў 17 капеек. Грошы пайшлі на паліва для аўтамабіля і на заробак маляру, а таксама — на набыццё 6 кілаграмаў акрылавай фарбы.

Юлія Алейнік цалкам прызнала сваю віну. З 6 па 8 ліпеня яна знаходзілася ў віцебскім ізалятары па гэтай справе. Апроч таго, у жніўні 2020 году, яе штрафавалі ва Ушачах за распаўсюд улётак з надпісам «Несумленныя выбары». Цяпер ёй пагражае арышт да 3 месяцаў.
Наша Ніва
Рэферэндум па новай рэдакцыі канстытуцыі Беларусі адбудзецца не пазней за люты 2022 года Пра гэта на адмысловай нарадзе заявіў Аляксандр Лукашэнка. «Я не знайшоў пераходных палажэнняў, якія даюць адказы на пытанні, як будуць дзейнічаць органы ўлады пасля…
Па словах Лукашэнкі, абноўленая канстытуцыя павінна ўлічваць нюансы, каб не дапусціць апанентаў да ўлады

«Мы пасля мінулага года разумеем, што іх дапусціць да ўлады нельга. Таму што гэта не толькі нас ліквідуюць. Ладна б нас... знішчаць краіну! Таму канстытуцыя новая павінна ўлічваць гэтыя нюансы. І гэта больш будзе тычыцца органаў улады, іх паўнамоцтваў, функцый».

Таксама Лукашэнка падкрэсліў, што пры змяненні канстытуцыі трэба адказваць на два асноўныя пытанні: навошта гэта робіцца і каму гэта трэба. Пры гэтым адказу на пытанне, што гэтага не трэба рабіць, быць не павінна, піша БелТА.
Вызвалілі двух супрацоўнікаў «Гродна Азота»

Як стала вядома праваабаронцам @viasna96, затрыманы пасля начной змены 23 верасня ў цэху «Аміяк-3» Андрэй Башан і супрацоўнік «Хімвалакно» Вадзім Яфіменка цяпер на волі.

Раней паведамлялася, што яны ў СІЗА КДБ па справе «справе Рабочага руху», якую ўзбудзілі паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).
У Мінску будуць тры дні правяраць маршруткі. Асаблівы кантроль за наяўнасцю квіткоў у пасажыраў

Падатковая інспекцыя з 28 па 30 верасня ладзіць праверку мінскіх маршрутных таксі.

Як пішуць «Мінск-Навіны», першая ж кантрольная закупка паказала, што ў 15 з 18 пасажыраў не было квіткоў. З гэтага робяць выснову, што кіроўца прыняў грошы і правёў іх міма касы. Таму пасажыраў просяць пры наяўнасці захоўваць праязныя дакументы да канца паездкі.
У Кобрыне 13-гадовы матацыкліст з 15-гадовым пасажырам урэзаліся ў таксі

ДТЗ адбылося ў нядзелю ўвечары. Як паведамляе ДАІ, матацыкліст 2007 года нараджэння не саступіў дарогу легкавіку і ў выніку сутыкнуўся з ім. Пацярпеў сам 13-гадовы кіроўца, а таксама 15-гадовы пасажыр.

Матацыкл даў малым старэйшы брат пасажыра.