Наша Ніва
Па вяртанні з «прыватнага візіту» ў Сочы, які ніяк не каментавалі беларускія дзяржаўныя СМІ, Лукашэнка сабраў нараду з сілавікамі, каб абмеркаваць сітуацыю на заходняй мяжы Беларусі. Цікава, што сярод прысутных на нарадзе і кіраўнік Пагранкамітэта Анатоль…
Лукашэнка назваў сітуацыю на мяжы «гуманітарнай катастрофай»
«Гэта ж не справа, што людзі пакутуюць. Ну так, апранулі, накармілі іх, дровы адвезлі ім туды, палаткі нейкія перадалі. Але зімой яны замерзнуць. Гэта ж людзі, якія прыйшлі за тысячы кіламетраў з поўдня. Карацей, гуманітарная катастрофа на мяжы. Увялі надзвычайнае становішча суседзі і нікога туды не пускаюць. Каб ніхто не ведаў, як там паміраюць людзі».
Сотні людзей спрабуюць трапіць штодня на тэрыторыю Еўрасаюза з Беларусі. Але парушальнікаў мяжы вяртаюць назад у Беларусь.

Лукашэнка назваў сітуацыю на мяжы «гуманітарнай катастрофай» «Гэта ж не справа, што людзі пакутуюць. Ну так, апранулі, накармілі іх, дровы адвезлі ім туды, палаткі нейкія перадалі. Але зімой яны замерзнуць. Гэта ж людзі, якія прыйшлі за тысячы кіламетраў…
«У нас адкрываецца новы фронт». Лукашэнка назваў неспрыяльнай для Беларусі сітуацыю ў шэрагу сумежных краін
Ён зазначыў, што ў Польшчы разгортваюць цэлыя карпусы ля межаў Беларусі. «Так у Польшчы, дзе ні паглядзі, ясна, што гэта ж не супраць Германіі разгортваюцца гэтыя войскі. Прытым замежных дзяржаў, перш за ўсё ЗША. Мы бачым, як лезе Літва ў кожную шчыліну, каб паказаць сваю адданасць NATO і ЗША.
Але самае сумнае — гэта Украіна. У нас адкрываецца новы, па-старому кажучы, фронт. Мы бачым, што яны робяць. Мала таго, што туды пабеглі нашы збеглыя, — там ствараюцца вучэбна-трэніровачныя лагеры ва ўсё большай колькасці, дзе навучаюць мэтанакіравана (і не толькі збеглых) рабоце па Беларусі, як кажуць спецслужбы», — заявіў Лукашэнка.
Па словах Лукашэнкі, сітуацыю ва Украіне ён неаднаразова абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным. Яны дамовіліся, «што там трэба прадпрымаць нейкія дзеянні».

Лічба дня: Колькі беларусаў атрымліваюць па «пяцьсот»?
Толькі 6,4% насельніцтва Беларусі мелі ў першым паўгоддзі 2021 года даход на чалавека большы за $505. Гэта вынікае з афіцыйных даных Белстата, які апублікаваў лічбы пра размеркаванне насельніцтва па даходах.
Яшчэ адна лічба, якая ўражвае, — траціна беларусаў (32,2%) атрымлівалі менш за $194 у першым паўгоддзі 2021 года.

Нарэшце: на гэтым тыдні будзе без дажджоў
▫️У аўторак, 28 верасня, удзень чакаецца +10—16, у Мінску +11–13.
▫️У сераду ў асобных раёнах на глебе магчымыя слабыя замаразкі. Днём + 8–15. У Мінску +10.
▫️У чацвер +9–15, па Брэстчыне да +17.
▫️У пятніцу, 1 кастрычніка, месцамі замаразкі, днём +10–16.
Прыкладна такое ж надвор'е будзе і на выходных: +11–18.

На прылаўках беларускіх крам, магчыма, будуць вылучаць абутак з натуральнай скуры
На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Саўміна, яго мэта — каб спажыўцоў не ўводзілі ў зман і каб павялічыць продажы айчыннага скуранога абутку.
Прапануецца ў крамах візуальна вылучаць скураны абутак ці выкладваць такія тавары асобна, а таксама суправаджаць надпісам: «Абутак з верхам з натуральнай скуры».
Арганізатарам грамадскага абмеркавання выступае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Беларусы цяпер могуць прылятаць на Мальту, але ёсць нюанс
Умова ўезду ў краіну — павінен быць пройдзены поўны курс вакцынацыі ад кавіду.
Неабходна быць прышчэпленым адным з прэпаратаў, ухваленым Еўрапейскай агенцыяй лекавых сродкаў. Сярод іх — AstraZeneca, Pfizer, Moderna ды Johnson&Johnson. Сярод дазволеных няма расійскіх і кітайскіх вакцын, якімі вакцынуюць у Беларусі.

❗️Крыніцы: затрыманы вядомы бізнэсмен, уласнік «Тытана», «Цівалі» і «Трума» Віталь Сініцкі. Ён сам напісаў на сябе заяву
Як стала вядома @nashaniva, затрыманы буйны дзеяч сталічнай нерухомасці Віталь Сініцкі. Ён кіруе кампаніяй «Сігмаполюс», якой належаць мінскія бізнэс-цэнтры «Тытан», «Цівалі», «Арлан», «Хваля» (яе арандуе Wargaming), «Анкор», гандлёвы цэнтр «Трум» і іншыя. Таксама Сініцкі займаецца забудовай участка насупраць тэатра Музкамедыі на Нямізе.
У свежым рэйтынгу паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў ад «Ежедневника» Сініцкі займае 38 месца.
Затрыманне Сініцкага адбылося ў выніку недарэчнага ланцужка падзей.
Чытайце больш па спасылцы

Паведамляецца пра актыўнасць сілавікоў на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне
❓Калі вам штосьці вядома пра затрыманні на заводзе, напішыце нам у @nasa_niva_bot

Кіраўнік МУС Польшчы: са жніўня было 9400 спроб нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу
Марыюш Каміньскі пра гэта заявіў на сённяшняй прэс-канферэнцыі. Па словах міністра, 8200 спроб былі спыненыя, 1200 чалавек затрыманыя. У большасці з іх няма дакументаў, кожны дзясяты, як сцвярджаецца, можа мець датычнасць да тэрарыстычных структур.
На дадзены момант польскія спецслужбы праверылі 200 мігрантаў, 50 з іх прымалі ўдзел у баявых дзеяннях.
Па лічбах МУС Польшчы можна судзіць, колькі нелегальных мігрантаў можа быць на тэрыторыі Беларусі. Таксама яны спрабуюць трапіць у Еўрасаюз праз Літву і Латвію.

Германія засталася без Меркель: што ад гэтага беларусам? Разбіраемся
Ангела Меркель пасля 16 гадоў пакінула пасаду канцлера Германіі. Адбыліся новыя выбары, але імя новага канцлера яны пакуль не вызначылі.
Хто зойме крэсла Меркель і як гэта паўплывае на Беларусь? Аляксандр Фрыдман, гісторык, выпускнік БДУ, які сёння жыве і працуе ў Германіі, кажа, што нямецкія выбары сёння — галоўная падзея ў Еўропе. І вельмі важная падзея ў тым ліку і для Беларусі.
Чытайце яго меркаванне па спасылцы

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Макрону зноў дасталося, на гэты раз у яго кінулі яйка са словамі «Няхай жыве рэвалюцыя!»
Інцыдэнт адбыўся падчас наведвання прэзідэнтам выставы ў Ліёне. Нападнік затрыманы, Макрон папрасіў высветліць, што яго не задавальняе.

«Прыехалі, убачылі гэта п'янае цела». Новы зліў ад былых сілавікоў па справе Рамана Бандарэнкі
Ініцыятыва былых сілавікоў апублікавала дадатковы факт адносна расследавання па смерці Рамана Бандарэнкі.
На аўдыя размова двух чалавек: першы голас падобны да голасу камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы, другі — да голасу падпалкоўніка Дзмітрыя Беліка. Размова адбылася 12 лістапада ў 11:39.
Балаба нібыта патэлефанаваў Беліку, каб спытаць, каго з амапаўцаў той распытвае па абставінах здарэння. Белік адказвае, што нікога, гэта задавальняе Балабу. Ён распавядае версію, як «было на самой справе»:
«Па 102 там прайшоў сігнал, прыехалі, убачылі гэта п'янае цела ***, даставілі яго ў Цэнтральнае [РУУС], з’ехалі далей на свой маршрут», — кажа голас, падобны на голас Балабы.
Размова нагадвае ціск на крымінальны вышук. З расследавання былых сілавікоў вядома, што было інакш. Раман Бандарэнка не быў п'яны, а сілавікі знаходзіліся на падстрахоўцы ў групы «неабыякавых грамадзян», якія рэзалі стужкі на Плошчы Перамен.

Польскія спецслужбы: Пад выглядам лекаў беларускія сілавікі даюць мігрантам наркотыкі
Пра гэта на адмысловай прэс-канферэнцыі паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара польскіх спецслужб Станіслаў Жарын.
Па словах Жарына, такую інфармацыю ім паведамілі літоўскія спецслужбы. Нібыта 22 ліпеня пад Друскенікамі літоўскія памежнікі арыштавалі групу з 15 чалавек, грамадзян Ірака і Расіі, разам з якімі было двое дзяцей ва ўзросце 6 і 1,5 гадоў. Пасля затрымання дарослыя паведамілі памежнікам, што не могуць разбудзіць дзяцей, і папрасілі дапамогі.
Апісваючы абставіны, яны сказалі, што адзін з беларусаў, які суправаджаў іх, даў ім дзве таблеткі для дзяцей, каб яны «не плакалі пры перасячэнні мяжы». У выніку дзяцей шпіталізавалі.
Лекары выявілі наркотык метадон. Па словах польскіх сілавікоў, дзеці маглі загінуць, калі б не хуткае ўмяшальніцтва літоўскіх памежнікаў і дактароў.

Крыніцы: «Еўраопт» выходзіць на ІРО ў Лондане
Як стала вядома @nashaniva, на мінулым тыдні прадстаўнікі «Еўраопта» правялі стартавую прэзентацыю ў адной з заходніх фінансавых інстытуцый (імаверна, гаворка пра J. P. Morgan) з мэтай наняць яе як свайго інвестыцыйнага банкіра, правесці ацэнку магчымай вартасці кампаіі і вывесці яе на ІРО (Initial Public Offering) — іншымі словамі, прадаць свае каштоўныя паперы ў Лондане.
Раней «Еўраопт» ужо спрабаваў выйсці на ІРО ў 2018 годзе, але кампанію не задаволіла цана рэалізацыі акцый, якую прапанавалі брытанцы — яна была, як яны палічылі, занізкай.
Чытайце больш па спасылцы
Архіўны матэрыял па тэме: Страты 126 мільёнаў, у бізнэс-колах кажуць пра магчымы продаж расійскаму «Магніту». Што адбываецца з Еўраоптам?

На працоўным месцы затрыманы інжынер-канструктар «Нафтана» Аляксандр Балонкін
Праваабаронцам @viasna96 стала вядома, што Аляксандра затрымалі прыкладна ў 13:00 пасля ператрусу на працоўным месцы.
Ён з'яўляецца намеснікам старшыні першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Нафтан».

Ва Ушачах жанчына скрала ў суседа амаль 100 кілаграмаў мёду проста з вулляў
Жыхар Ушачаў выявіў свой пчальнік разрабаваным. Міліцыянеры ўсталявалі, што мёд скрала 51-гадовая суседка пацярпелага. Яна ведала, што гаспадара няма на лецішчы і ўначы па два заходы скрала з вулляў амаль цэнтнер мёду.
Жанчына паспела прадаць скрадзены мёд яшчэ адной дачніцы, якая паспела з'ехаць з ім у Санкт-Пецярбург. У дачыненні да падазраванай распачата крымінальная справа.

«У нас адкрываецца новы фронт». Лукашэнка назваў неспрыяльнай для Беларусі сітуацыю ў шэрагу сумежных краін Ён зазначыў, што ў Польшчы разгортваюць цэлыя карпусы ля межаў Беларусі. «Так у Польшчы, дзе ні паглядзі, ясна, што гэта ж не супраць Германіі разгортваюцца…
«Аляксандр Лукашэнка паўтарае ўсё тое, пра што пастаянна хлусіць аб Украіне расійская прапаганда»
Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Нікаленка ў каментары «Украінскай праўдзе».
Нікаленка адзначыў, што менавіта з боку Расіі сёння ідзе асноўная пагроза для Украіны, Беларусі і беларускага народа.
На ягоную думку, замест таго, каб вінаваціць Украіну, Мінску варта задумацца над тым, каб захаваць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, а не ператварыцца ў прыдатак Расіі.
У МЗС падкрэслілі, што Украіна «ніколі не ўмешвалася і не будзе ўмешвацца ў справы суседняй Беларусі» і «ніколі не будзе ствараць ніякіх пагроз для бяспекі беларускага народа».
У той жа час, адзначыў ён, Украіна «ўсімі сіламі і сродкамі будзе і далей абараняць сваю свабоду, незалежнасць і свабодны дэмакратычны выбар украінскага народа на карысць еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі».

Чарговая смерць на беларуска-польскай мяжы: паведамляюць аб смерці 16-гадовага хлопца
16-гадовы іракец, які знаходзіўся ў цяжкім стане, у пятніцу позна ўвечары разам са сваёй сям'ёй здолеў прарвацца на польскі бок. Потым уся сям'я была выцесненая ў Беларусь польскімі памежнікамі. На жаль, 16-гадовы хлопец ноччу памёр, паведамляюць актывісты польскаму парталу Onet.
У пятніцу ўвечары прадстаўнікі Фонду ратавання атрымалі інфармацыю ад знаёмай журналісткі, што польскую мяжу ўдалося перасекчы сям'і з Ірака. У гэтай групе было чацвёра дзяцей, у тым ліку самы малодшы ва ўзросце каля 18 месяцаў. У горшым стане знаходзіўся 16-гадовы хлопчык, якога, як высветлілі прадстаўнікі фонду, ванітавала крывёю.
Сям'ю завярнулі ў Беларусь польскія памежнікі. На жаль, 16-гадовы хлопец гэтай ноччу памёр, сцвярджаюць актывісты.
Чаму 16-гадоваму іракцу ніхто не аказаў дастатковай дапамогі, каб выратаваць яго ад смерці? Актывістка тлумачыць, што дапамогі ён не атрымаў ні ў Польшчы, ні ў Беларусі.

«У людзей вочы раскрыліся». Як жыве пратэсны Наваградак, калі пратэстаў не відаць
Журналісты пагаварылі з мясцовымі актывістамі пра тое, што змянілася за год.
Пасля выбараў у 30-тысячным горадзе выходзіла на акцыі да дзвюх тысяч чалавек.
Чытайце па спасылцы