На выхадных беларусы свету правялі мноства акцый
У Вашынгтоне ладзілі пікет каля Белага Дома, у Варшаве — каля амбасады Беларусі. У Беластоку прайшлі два футбольныя матчы, прысвечаныя палітвязню Аляксандру Івуліну, там жа прыгажуні з бел-чырвона-белымі парасонамі зладзілі шпацыр. Беларусы Турцыі падпісвалі і адпраўлялі паштоўкі палітвязням. Таксама акцыі прайшлі ў Батумі, Уроцлаве і іншых гарадах.
Фота даслалі чытачы праз @nasa_niva_bot.

Шоўмен Дзяніс Кур'ян ажаніўся. Хто яго нявеста?
Шоўмэн ажаніўся другі раз. Абранніцай стала гарадзенка Ірына Гой. Пара распісалася яшчэ 3 верасня.
«Ажаніліся, бо каханне, а не таму што «тэрмінова трэба». Без вяселля, без цырымоній, без картэжу… Спакойненька і кайфова», — падзяліўся Кур'ян у інстаграме.
Пара разам ужо тры гады. Ірына Гой — псіхолаг і арганізатар мерапрыемстваў. Яна пляменніца мэра Гродна Мечыслава Гоя.
Дзяніс Кур'ян раней працаваў на БТ і АНТ. Цяпер ён вядзе ютуб-блог «Дзе грошы, Дзяніс». А таксама трымае бізнэс: Дзяніс — адзін з заснавальнікаў фудкорт-сеткі «Мама дома».

Наталлю Хершэ з калоніі перавядуць у турму
Пра гэта піша @radiosvaboda са спасылкай на брата палітзняволенай Генадзя Касьяна.
За час зняволення Хершэ паспела пабываць у штрафным ізалятары (ШІЗА) і памяшканні камернага тыпу (ПКТ) за адмову шыць форму для сілавікоў.
Хершэ тройчы ўгаворвалі напісаць заяву аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але яна катэгарычна адмовілася рабіць гэта.

Па вяртанні з «прыватнага візіту» ў Сочы, які ніяк не каментавалі беларускія дзяржаўныя СМІ, Лукашэнка сабраў нараду з сілавікамі, каб абмеркаваць сітуацыю на заходняй мяжы Беларусі.
Цікава, што сярод прысутных на нарадзе і кіраўнік Пагранкамітэта Анатоль Лапо, які ў пятніцу тэрмінова быў камандзіраваны ў Сочы.

Наша Ніва
Па вяртанні з «прыватнага візіту» ў Сочы, які ніяк не каментавалі беларускія дзяржаўныя СМІ, Лукашэнка сабраў нараду з сілавікамі, каб абмеркаваць сітуацыю на заходняй мяжы Беларусі. Цікава, што сярод прысутных на нарадзе і кіраўнік Пагранкамітэта Анатоль…
Лукашэнка назваў сітуацыю на мяжы «гуманітарнай катастрофай»
«Гэта ж не справа, што людзі пакутуюць. Ну так, апранулі, накармілі іх, дровы адвезлі ім туды, палаткі нейкія перадалі. Але зімой яны замерзнуць. Гэта ж людзі, якія прыйшлі за тысячы кіламетраў з поўдня. Карацей, гуманітарная катастрофа на мяжы. Увялі надзвычайнае становішча суседзі і нікога туды не пускаюць. Каб ніхто не ведаў, як там паміраюць людзі».
Сотні людзей спрабуюць трапіць штодня на тэрыторыю Еўрасаюза з Беларусі. Але парушальнікаў мяжы вяртаюць назад у Беларусь.

Лукашэнка назваў сітуацыю на мяжы «гуманітарнай катастрофай» «Гэта ж не справа, што людзі пакутуюць. Ну так, апранулі, накармілі іх, дровы адвезлі ім туды, палаткі нейкія перадалі. Але зімой яны замерзнуць. Гэта ж людзі, якія прыйшлі за тысячы кіламетраў…
«У нас адкрываецца новы фронт». Лукашэнка назваў неспрыяльнай для Беларусі сітуацыю ў шэрагу сумежных краін
Ён зазначыў, што ў Польшчы разгортваюць цэлыя карпусы ля межаў Беларусі. «Так у Польшчы, дзе ні паглядзі, ясна, што гэта ж не супраць Германіі разгортваюцца гэтыя войскі. Прытым замежных дзяржаў, перш за ўсё ЗША. Мы бачым, як лезе Літва ў кожную шчыліну, каб паказаць сваю адданасць NATO і ЗША.
Але самае сумнае — гэта Украіна. У нас адкрываецца новы, па-старому кажучы, фронт. Мы бачым, што яны робяць. Мала таго, што туды пабеглі нашы збеглыя, — там ствараюцца вучэбна-трэніровачныя лагеры ва ўсё большай колькасці, дзе навучаюць мэтанакіравана (і не толькі збеглых) рабоце па Беларусі, як кажуць спецслужбы», — заявіў Лукашэнка.
Па словах Лукашэнкі, сітуацыю ва Украіне ён неаднаразова абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным. Яны дамовіліся, «што там трэба прадпрымаць нейкія дзеянні».

Лічба дня: Колькі беларусаў атрымліваюць па «пяцьсот»?
Толькі 6,4% насельніцтва Беларусі мелі ў першым паўгоддзі 2021 года даход на чалавека большы за $505. Гэта вынікае з афіцыйных даных Белстата, які апублікаваў лічбы пра размеркаванне насельніцтва па даходах.
Яшчэ адна лічба, якая ўражвае, — траціна беларусаў (32,2%) атрымлівалі менш за $194 у першым паўгоддзі 2021 года.

Нарэшце: на гэтым тыдні будзе без дажджоў
▫️У аўторак, 28 верасня, удзень чакаецца +10—16, у Мінску +11–13.
▫️У сераду ў асобных раёнах на глебе магчымыя слабыя замаразкі. Днём + 8–15. У Мінску +10.
▫️У чацвер +9–15, па Брэстчыне да +17.
▫️У пятніцу, 1 кастрычніка, месцамі замаразкі, днём +10–16.
Прыкладна такое ж надвор'е будзе і на выходных: +11–18.

На прылаўках беларускіх крам, магчыма, будуць вылучаць абутак з натуральнай скуры
На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Саўміна, яго мэта — каб спажыўцоў не ўводзілі ў зман і каб павялічыць продажы айчыннага скуранога абутку.
Прапануецца ў крамах візуальна вылучаць скураны абутак ці выкладваць такія тавары асобна, а таксама суправаджаць надпісам: «Абутак з верхам з натуральнай скуры».
Арганізатарам грамадскага абмеркавання выступае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Беларусы цяпер могуць прылятаць на Мальту, але ёсць нюанс
Умова ўезду ў краіну — павінен быць пройдзены поўны курс вакцынацыі ад кавіду.
Неабходна быць прышчэпленым адным з прэпаратаў, ухваленым Еўрапейскай агенцыяй лекавых сродкаў. Сярод іх — AstraZeneca, Pfizer, Moderna ды Johnson&Johnson. Сярод дазволеных няма расійскіх і кітайскіх вакцын, якімі вакцынуюць у Беларусі.

❗️Крыніцы: затрыманы вядомы бізнэсмен, уласнік «Тытана», «Цівалі» і «Трума» Віталь Сініцкі. Ён сам напісаў на сябе заяву
Як стала вядома @nashaniva, затрыманы буйны дзеяч сталічнай нерухомасці Віталь Сініцкі. Ён кіруе кампаніяй «Сігмаполюс», якой належаць мінскія бізнэс-цэнтры «Тытан», «Цівалі», «Арлан», «Хваля» (яе арандуе Wargaming), «Анкор», гандлёвы цэнтр «Трум» і іншыя. Таксама Сініцкі займаецца забудовай участка насупраць тэатра Музкамедыі на Нямізе.
У свежым рэйтынгу паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў ад «Ежедневника» Сініцкі займае 38 месца.
Затрыманне Сініцкага адбылося ў выніку недарэчнага ланцужка падзей.
Чытайце больш па спасылцы

Паведамляецца пра актыўнасць сілавікоў на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне
❓Калі вам штосьці вядома пра затрыманні на заводзе, напішыце нам у @nasa_niva_bot

Кіраўнік МУС Польшчы: са жніўня было 9400 спроб нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу
Марыюш Каміньскі пра гэта заявіў на сённяшняй прэс-канферэнцыі. Па словах міністра, 8200 спроб былі спыненыя, 1200 чалавек затрыманыя. У большасці з іх няма дакументаў, кожны дзясяты, як сцвярджаецца, можа мець датычнасць да тэрарыстычных структур.
На дадзены момант польскія спецслужбы праверылі 200 мігрантаў, 50 з іх прымалі ўдзел у баявых дзеяннях.
Па лічбах МУС Польшчы можна судзіць, колькі нелегальных мігрантаў можа быць на тэрыторыі Беларусі. Таксама яны спрабуюць трапіць у Еўрасаюз праз Літву і Латвію.

Германія засталася без Меркель: што ад гэтага беларусам? Разбіраемся
Ангела Меркель пасля 16 гадоў пакінула пасаду канцлера Германіі. Адбыліся новыя выбары, але імя новага канцлера яны пакуль не вызначылі.
Хто зойме крэсла Меркель і як гэта паўплывае на Беларусь? Аляксандр Фрыдман, гісторык, выпускнік БДУ, які сёння жыве і працуе ў Германіі, кажа, што нямецкія выбары сёння — галоўная падзея ў Еўропе. І вельмі важная падзея ў тым ліку і для Беларусі.
Чытайце яго меркаванне па спасылцы

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Макрону зноў дасталося, на гэты раз у яго кінулі яйка са словамі «Няхай жыве рэвалюцыя!»
Інцыдэнт адбыўся падчас наведвання прэзідэнтам выставы ў Ліёне. Нападнік затрыманы, Макрон папрасіў высветліць, што яго не задавальняе.

«Прыехалі, убачылі гэта п'янае цела». Новы зліў ад былых сілавікоў па справе Рамана Бандарэнкі
Ініцыятыва былых сілавікоў апублікавала дадатковы факт адносна расследавання па смерці Рамана Бандарэнкі.
На аўдыя размова двух чалавек: першы голас падобны да голасу камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы, другі — да голасу падпалкоўніка Дзмітрыя Беліка. Размова адбылася 12 лістапада ў 11:39.
Балаба нібыта патэлефанаваў Беліку, каб спытаць, каго з амапаўцаў той распытвае па абставінах здарэння. Белік адказвае, што нікога, гэта задавальняе Балабу. Ён распавядае версію, як «было на самой справе»:
«Па 102 там прайшоў сігнал, прыехалі, убачылі гэта п'янае цела ***, даставілі яго ў Цэнтральнае [РУУС], з’ехалі далей на свой маршрут», — кажа голас, падобны на голас Балабы.
Размова нагадвае ціск на крымінальны вышук. З расследавання былых сілавікоў вядома, што было інакш. Раман Бандарэнка не быў п'яны, а сілавікі знаходзіліся на падстрахоўцы ў групы «неабыякавых грамадзян», якія рэзалі стужкі на Плошчы Перамен.