Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
На выхадных беларусы свету правялі мноства акцый

У Вашынгтоне ладзілі пікет каля Белага Дома, у Варшаве — каля амбасады Беларусі. У Беластоку прайшлі два футбольныя матчы, прысвечаныя палітвязню Аляксандру Івуліну, там жа прыгажуні з бел-чырвона-белымі парасонамі зладзілі шпацыр. Беларусы Турцыі падпісвалі і адпраўлялі паштоўкі палітвязням. Таксама акцыі прайшлі ў Батумі, Уроцлаве і іншых гарадах.

Фота даслалі чытачы праз @nasa_niva_bot.
Шоўмен Дзяніс Кур'ян ажаніўся. Хто яго нявеста?

Шоўмэн ажаніўся другі раз. Абранніцай стала гарадзенка Ірына Гой. Пара распісалася яшчэ 3 верасня.

«Ажаніліся, бо каханне, а не таму што «тэрмінова трэба». Без вяселля, без цырымоній, без картэжу… Спакойненька і кайфова», — падзяліўся Кур'ян у інстаграме.

Пара разам ужо тры гады. Ірына Гой — псіхолаг і арганізатар мерапрыемстваў. Яна пляменніца мэра Гродна Мечыслава Гоя.

Дзяніс Кур'ян раней працаваў на БТ і АНТ. Цяпер ён вядзе ютуб-блог «Дзе грошы, Дзяніс». А таксама трымае бізнэс: Дзяніс — адзін з заснавальнікаў фудкорт-сеткі «Мама дома».
Наталлю Хершэ з калоніі перавядуць у турму

Пра гэта піша @radiosvaboda са спасылкай на брата палітзняволенай Генадзя Касьяна.

За час зняволення Хершэ паспела пабываць у штрафным ізалятары (ШІЗА) і памяшканні камернага тыпу (ПКТ) за адмову шыць форму для сілавікоў.

Хершэ тройчы ўгаворвалі напісаць заяву аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але яна катэгарычна адмовілася рабіць гэта.
Па вяртанні з «прыватнага візіту» ў Сочы, які ніяк не каментавалі беларускія дзяржаўныя СМІ, Лукашэнка сабраў нараду з сілавікамі, каб абмеркаваць сітуацыю на заходняй мяжы Беларусі.

Цікава, што сярод прысутных на нарадзе і кіраўнік Пагранкамітэта Анатоль Лапо, які ў пятніцу тэрмінова быў камандзіраваны ў Сочы.
Кіроўца на БМВ урэзаўся ў слуп на Прытыцкага і збег з месца ДТЗ

Сёння раніцай у ДАІ даслалі паведамленне пра ДТЗ на вуліцы Прытыцкага ў Мінску: легкавік БМВ урэзаўся ў слуп. Калі інспектары прыбылі на месца, то высветлілася, што кіроўца пакінуў аўто і збег.

Цяпер яго шукаюць.
Наша Ніва
Па вяртанні з «прыватнага візіту» ў Сочы, які ніяк не каментавалі беларускія дзяржаўныя СМІ, Лукашэнка сабраў нараду з сілавікамі, каб абмеркаваць сітуацыю на заходняй мяжы Беларусі. Цікава, што сярод прысутных на нарадзе і кіраўнік Пагранкамітэта Анатоль…
Лукашэнка назваў сітуацыю на мяжы «гуманітарнай катастрофай»

«Гэта ж не справа, што людзі пакутуюць. Ну так, апранулі, накармілі іх, дровы адвезлі ім туды, палаткі нейкія перадалі. Але зімой яны замерзнуць. Гэта ж людзі, якія прыйшлі за тысячы кіламетраў з поўдня. Карацей, гуманітарная катастрофа на мяжы. Увялі надзвычайнае становішча суседзі і нікога туды не пускаюць. Каб ніхто не ведаў, як там паміраюць людзі».

Сотні людзей спрабуюць трапіць штодня на тэрыторыю Еўрасаюза з Беларусі. Але парушальнікаў мяжы вяртаюць назад у Беларусь.
Наша Ніва
Лукашэнка назваў сітуацыю на мяжы «гуманітарнай катастрофай» «Гэта ж не справа, што людзі пакутуюць. Ну так, апранулі, накармілі іх, дровы адвезлі ім туды, палаткі нейкія перадалі. Але зімой яны замерзнуць. Гэта ж людзі, якія прыйшлі за тысячы кіламетраў…
«У нас адкрываецца новы фронт». Лукашэнка назваў неспрыяльнай для Беларусі сітуацыю ў шэрагу сумежных краін

Ён зазначыў, што ў Польшчы разгортваюць цэлыя карпусы ля межаў Беларусі. «Так у Польшчы, дзе ні паглядзі, ясна, што гэта ж не супраць Германіі разгортваюцца гэтыя войскі. Прытым замежных дзяржаў, перш за ўсё ЗША. Мы бачым, як лезе Літва ў кожную шчыліну, каб паказаць сваю адданасць NATO і ЗША.

Але самае сумнае — гэта Украіна. У нас адкрываецца новы, па-старому кажучы, фронт. Мы бачым, што яны робяць. Мала таго, што туды пабеглі нашы збеглыя, — там ствараюцца вучэбна-трэніровачныя лагеры ва ўсё большай колькасці, дзе навучаюць мэтанакіравана (і не толькі збеглых) рабоце па Беларусі, як кажуць спецслужбы», — заявіў Лукашэнка.

Па словах Лукашэнкі, сітуацыю ва Украіне ён неаднаразова абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным. Яны дамовіліся, «што там трэба прадпрымаць нейкія дзеянні».
Лічба дня: Колькі беларусаў атрымліваюць па «пяцьсот»?

Толькі 6,4% насельніцтва Беларусі мелі ў першым паўгоддзі 2021 года даход на чалавека большы за $505. Гэта вынікае з афіцыйных даных Белстата, які апублікаваў лічбы пра размеркаванне насельніцтва па даходах.

Яшчэ адна лічба, якая ўражвае, — траціна беларусаў (32,2%) атрымлівалі менш за $194 у першым паўгоддзі 2021 года.
Нарэшце: на гэтым тыдні будзе без дажджоў

▫️У аўторак, 28 верасня, удзень чакаецца +10—16, у Мінску +11–13.
▫️У сераду ў асобных раёнах на глебе магчымыя слабыя замаразкі. Днём + 8–15. У Мінску +10.
▫️У чацвер +9–15, па Брэстчыне да +17.
▫️У пятніцу, 1 кастрычніка, месцамі замаразкі, днём +10–16.

Прыкладна такое ж надвор'е будзе і на выходных: +11–18.
На прылаўках беларускіх крам, магчыма, будуць вылучаць абутак з натуральнай скуры

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Саўміна, яго мэта — каб спажыўцоў не ўводзілі ў зман і каб павялічыць продажы айчыннага скуранога абутку.

Прапануецца ў крамах візуальна вылучаць скураны абутак ці выкладваць такія тавары асобна, а таксама суправаджаць надпісам: «Абутак з верхам з натуральнай скуры».

Арганізатарам грамадскага абмеркавання выступае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Беларусы цяпер могуць прылятаць на Мальту, але ёсць нюанс

Умова ўезду ў краіну — павінен быць пройдзены поўны курс вакцынацыі ад кавіду.

Неабходна быць прышчэпленым адным з прэпаратаў, ухваленым Еўрапейскай агенцыяй лекавых сродкаў. Сярод іх — AstraZeneca, Pfizer, Moderna ды Johnson&Johnson. Сярод дазволеных няма расійскіх і кітайскіх вакцын, якімі вакцынуюць у Беларусі.