Наша Ніва
Паглядзіце, як лава на Канарскіх астравах паглынае ўсё на сваім шляху і ператварае ваду ў басейне ў кіпень.
На Канарскіх астравах працягваецца вывяржэнне вулкана Кумбрэ-В’еха. Лава нішчыць усё на сваім шляху, рухаючыся з хуткасцю 700 метраў за гадзіну.
Але стыхія абмінула адзін дом, які ўжо паспелі назваць «цуда-домам». Ён належыць пары пенсіянераў з Даніі, якія не прыязджалі на Канары з пачатку пандэміі.

«Зразумела тут Маруся: добра жыць у прафсаюзе». Паглядзіце, якую кніжачку з вершамі, раскраскамі і забаўкамі распаўсюджваюць праз прафсаюзы.
У Мядзінінкаі на мяжы з Беларуссю — вялізная чарга грузавікоў, кіроўцам не хапае ежы і лекаў
Каля Мядзінінкая з літоўскага боку дальнабойшчыкі стаяць на мяжы па некалькі дзён, сярод іх ёсць хворыя замежнікі. Магчыма, яны хворыя на каранавірус, таксама кіроўцам не хапае ежы і вады, паведамляе Delfi.
Замежнікі не могуць вярнуцца дадому і лячыцца. «Усё стаіць, людзі жывуць на паркоўцы па 3-4 дні, ніхто нікога не прапускае, нічога не паведамляюць. Да горада далёка, да крам далёка, аптэк няма, мы ў палях. Кіроўцы тэлефануюць памежнікам, ім кажуць, усё ў парадку, працуем у звычайным рэжыме. Праблему трэба вырашаць, а то будзе дрэнна», — сказаў адзін з кіроўцаў.
У кантрольна-прапускным пункце ў Мядзінінкаі праводзяць рэканструкцыю. Кіроўцам рэкамендуюць ехаць у іншыя пункты пропуску.
⁉️ «Наша Ніва» просіць адгукнуцца кіроўцаў-дальнабояў, якія захраслі на мяжы з Літвой, альбо іх сваякоў. Напішыце нам у @nasa_niva_bot

З'явілася новае расследаванне смерці Рамана Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя?
Аб’яднанне былых сілавікоў апублікавала другое ўласнае расследаванне смерці Рамана Бандарэнкі. Гэта адбылося пасля таго, як Генпракуратура прыпыніла справу, бо не змагла знайсці, каго прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.
Дадатковае раследаванне грунтуецца на злівах размоваў. Галасы на аўдыязапісах падобныя да галасоў Наталлі Эйсмант, Дзмітрыя Балабы, кіраўніка мінскай міліцыі Міхаіла Грыба і іншых. Сілавыя структуры не каментуюць злітыя ў сетку запісы.
Што новага стала вядома?
▫️У пачатку лістапада ў Новай Баравой мясцовыя далі адпор людзям, якія прыехалі зразаць стужкі. Пасля гэтага раён застаўся на некалькі дзён без вады і цяпла. Былыя сілавікі сцвярджаюць, што гэта было даручэннем, дадзеным Наталлі Качанавай і Аляксандру Барсукову. Галасы, падобныя да Эйсмант і Балабы абмяркоўваюць яго, жаночы голас кажа, што была вельмі незадаволена.
▫️Увечары 11 лістапада, калі збілі Бандарэнку, разам з групай, якая зразала стужкі, былі байцы САХР, а таксама група амапаўцаў. За дзень да гэтага голас, падобны да Наталлі Эйсмант, кажа, што яе раскрытыкавалі: «Падзеі не скончыліся, а я тут па вечарах шмат адпачываю».
▫️Пасля інцыдэнту на Плошчы Перамен, калі Раман Бандарэнка быў збіты і затрыманы, голас, падобны да камандзіра групы АМАП Руслана Куляшова, кажа свайму камандзіру, што затрыманы быў моцна п’яны і кідаўся на САХР. Пасля яго перадалі амапаўцам, якія даставілі Бандарэнку ў Цэнтральнае РУУС. У гэты час Раман быў ужо ў цяжкім стане, але яго прынялі за ап’яненне.
▫️Былыя сілавікі прыводзяць запіс размовы галасоў, падобных да Дзмітрыя Балабы і капітана міліцыі Генадзя Молаша. Гэты званок, як сцвярджаецца, адбыўся раніцай 12 лістапада. «Балабу» дакладваюць пра цяжкія цялесныя пашкоджанні і стан Бандарэнкі, які памылкова прынялі за нецвярозы. Голас, падобны да Балабы, эмацыйна ўскліквае і пасля тэлефануе чалавеку з голасам, падобным да кіраўніка Мінскай міліцыі Міхаіла Грыба. У размове «Балаба» выказвае меркаванне, што «гэта Шакута недзе там прыклаўся» і што «нашы яго пальцам не кранулі».
▫️Пасля публікуецца запіс размовы галасоў, падобных да Балабы і Куляшова, які адбыўся меркавана 12 лістапада ў 11:20. У ім «Балаба» кажа калегу, што трэба пад’ехаць да следчых і распавесці ім абставіны затрымання Бандарэнкі. Нібыта амапаўцы пабачылі цела ў раёне прыпынку і адвезлі ў РУУС. Пасля «Балаба» робіць яшчэ адзін званок «Куляшову» і перапытвае, што той сказаў следчым. У размове ён шкадуе, што беспрытомнага Бандарэнку не знялі на відэа. Як заўважаюць былыя сілавікі, голас, падобны да Куляшова, не сказаў інфармацыі пра тое, што Бандарэнка АМАПу перадаў САХР.
Нагадаем, у мінулых расследаваннях аб’яднанне былых сілавікоў ужо пералічыла імёны тых, хто ў той вечар быў у двары на Плошчы Перамен. Сцвярджаецца, што іх вылічылі па білінгу тэлефонных нумароў. Гэта Дзмітрый Баскаў, Дзмітрый Шакута, Наталля Эйсмант, Ганна Эйсмант, Павел Воўчак, Жанетта Воўчак. А таксама супрацоўнікі САХР Сяргей Сарман, Сяргей Анцюфееў, Алег Буйкевіч, Раман Савенка, Яўген Ціманоўскі. І супрацоўнікі АМАП Руслан Куляшоў і Раман Крывашэін.
З усіх вышэйпералічаных сітуацыю пракаментавала толькі вядучая Ганна Эйсмант. Яна напісала, што ў той момант была на тэлебачанні. Сілавікі шматлікія «злівы» не каментуюць.

15 сутак арышту за рэпост з тг-канала Тутбая
36-гадовага мінчука Паўла Смірнова ў чацвер затрымалі і даставілі ў Фрунзенскае РУУС для «прафілактычнай гутаркі». Там у яго тэлефоне міліцыянеры знайшлі перасланае паведамленне з тэлеграм-канала партала, прызнанага экстрэмісцкім, у прыватнай перапісцы з сябрам.
За гэта на Смірнова склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі).
Суддзя Таццяна Палулех палічыла мужчыну вінаватым і прысудзіла яму 15 сутак арышту.

«Мы зрабілі істотную памылку, што не стварылі альтэрнатыўных інстытутаў улады». Пра што Ціханоўская і Латушка казалі на канфэрэнцыі беларусаў свету
У Вільні праходзіць канферэнцыя, дзе ўдзельнічаюць прадстаўнікі дыяспар і дэмструктур. На ёй Святлана Ціханоўская і кіраўнік НАУ Павел Латушка выказаліся пра сітуацыю ў Беларусі і пра тое, як дзейнічаць далей.
Вось некаторыя цытаты:
▫️«Мы перайшлі ў фазу зацяжнога супрацьстаяння. Фактычна гэта барацьба на знос».
▫️«Як бы нам ні хацелася адмаўляць гэта слова, мы сталі эмігрантамі ці рэлакантамі. Тыя, хто нам супрацьстаіць, упусцілі ход часу, яны думаюць, што фізічны ад’езд роўны знікненню чалавека і немагчымасці працягваць барацьбу».
▫️«З улікам дзеянняў Крамля па падтрымцы Лукашэнкі і яго рэжыму, узнікла рэальная пагроза страты суверэнітэту Беларусі».
▫️«Мяне заўсёды ўводзіць у ступар пытанне пра адзіны фронт дэмсілаў. Я так разумею, што хочуць, каб мы назваліся адной назвай, селі ў адным месцы і працавалі. Дык так не атрымаецца».
Чытайце цалкам па спасылцы

Стала вядома, колькі грошай аддаў кожны жыхар краіны на армію, суды і міліцыю за паўгода 2021-га
Лічбы прыводзіць праект «Кошт урада» ў сваім канале.
Выдаткі кансалідаванага бюджэту за шэсць месяцаў 2021 года на армію, суды і міліцыю склалі 2,1 млрд рублёў. Гэта 225 рублёў з кожнага жыхара краіны.
«Каму не даць грошай? Чыноўнікам? Настаўнікам? Арміі?» Дзе Беларусь можа ўзяць сродкі, каб закрыць дэфіцыт

РІА Навіны: Лукашэнка паляцеў у Сочы «з прыватным візітам»
Агенцыя паведаміла пра гэта са спасылкай на свае крыніцы. Афіцыйна інфармацыя не пацверджаная.
Уладзімір Пуцін сёння абмяркоўваў з Радай бяспекі РФ вынікі перамоваў з Беларуссю па пытаннях бяспекі.

Затрыманаму 9 верасня на маршы ў Кунцаўшчыне Дзмітрыю Палякову прысудзілі новыя суткі Сёння прайшоў суд над Дзмітрыем Паляковым, якому 10 верасня прысудзілі 13 сутак арышту за ўдзел у лакальным маршы. Гэта вынікае з інфармацыі валанцёраў. Мужчыну зноў асудзілі…
Яшчэ двух затрыманых на маршы 9 верасня ў другі раз адправілі на суткі. Міліцыянеры падпісалі пратаколы несапраўднымі прозвішчамі
Як піша @viasnanazirae, 35-гадовага Аляксея Бусла разам з 68-гадовай маці Таццянай Бусел сёння судзілі ў судзе Фрунзенскага раёна. Працэсы вялі суддзі Ала Скуратовіч і Дзмітрый Лукашэвіч.
На гэты раз на Аляксея і Таццяну склалі пратаколы па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Іх абвінавацілі ў тым, што падчас «прафілактычнай гутаркі» яны «агрэсіўна сябе паводзілі, гучна крычалі, размахвалі рукамі і на заўвагі супакоіцца не рэагавалі». На судзе стала вядома, што нават пратаколы міліцыянты падпісваюць змененымі прозвішчамі.
У выніку маці і сына арыштавалі на 13 і 15 сутак адпаведна.

Ілан Маск разышоўся са спявачкай Граймс
50-гадовы кіраўнік Tesla і SpaceX пацвердзіў, што ён больш не пара з 33-гадовай артысткай. Маск падкрэсліў, што яны засталіся ў добрых стасунках і працягваюць сумесна выхоўваць аднагадовага сына па імені X Æ A-XII.
Прычынай расстання Маск назваў немагчымасць з-за яго занятасці быць побач з Граймс.

❕Напішыце нам Чытачы паведамляюць, што, нягледзячы на графікі падключэння, ацяпленне далі не ўсім. Раскажыце, ці ў вас падключылі яго па графіку? Напішыце нам у @nasa_niva_bot
Нягледзячы на графікі падключэння, цяпло ёсць яшчэ далёка не ва ўсіх
Сярод тых чытачоў, якія адгукнуліся на наш запыт, толькі ў 36% ёсць ацяпленне. Але ў гэтую долю ўваходзяць таксама тыя, каму далі пазней за агучаны графік, а таксама тыя, каму ацяпленне далі з прыгодамі: дзесьці яно адразу знікла, дзесьці здарылася аварыя.
У іншых чытачоў ацяплення ў жылых дамах усё яшчэ няма.
Вось некаторыя паведамленні:
«На дзень раней за графік далі, шчэ ў аўторак».
«Пришло push-уведомление в 22:41 23.09.21 о том, что дадут отопление 23.09.21. Но на 12:22 24.09.21 отопления нет».
«Мозырь в жилом фонде не включили».
«На журфаку БДУ няма ацяплення».
«По поводу отопления. По графику по ул. Одинцова, Минск, должны были включить вчера, но этого не произошло. В квартирах ужасно холодно. При выдыхании пар шел изо рта, как зимой на улице. К слову говоря, батареи до сих пор холодные».
«Отопление по графику — сегодня, 24-го. Квартира выходит на две стороны. По одной стороне дали вчера, 23-го, по другой — пока холодно. Минск, м-н Сухарево, Шаранговича».
«Асаналиева, дали отопление даже на день раньше и что редко бывает — ни одна батарея не завоздушилась».
«Ул. Корженевского, Минск, по графику включение отопления было 22.09, даже прислали сообщение в приложении 115.бел в 18.00, что в вашем доме отопление включено, но по факту его включили только 23.09, когда я пожаловалась все в том же приложении».
«Мінск, вул. Чкалава. Ацяпленне не могуць падключыць з серады. Сказалі, што цепласеткі даюць магутнасць толькі для рэжыма пратаплівання. І таму цяпло не прабіваецца ў дамы. Так і сядзім у холадзе. З раніцы ўключаць, нешта там праб'е і праз 2 гадзіны зноў батарэі халодныя».

❗️Хто такі антыгерой інтэрнэту, міліцыянер Ігар Падвойскі, і за што ён не любіць Чамаданаву?
Інтэрнэт рвуць злітыя кіберпартызанамі перахопы размоваў з галасамі, падобнымі да намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігара Падвойскага і першага намесніка начальніка УУС Мінаблвыканка Віталя Казлова.
Галасы, не стрымліваючы сябе ў выразах, абмяркоўваюць, як будуць «пі**ць» беларусаў, мераюцца, колькі яны іх ужо «на****лі», а таксама даюць характарыстыкі прэс-сакратарцы МУС Вользе Чамаданавай. Самая гаваркая зорка злітых перамоваў — Ігар Падвойскі. Расказваем пра яго.
Чытайце па спасылцы