Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Наша Ніва
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары ў Беларусі» заклікала ЦВК Грузіі перагледзець рашэнне аб акрэдытацыі Ярмошынай у якасці назіральніцы на мясцовых выбарах Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі акрэдытавала на мясцовыя выбары, якія пройдуць 2 кастрычніка…
У ЦВК Беларусі заявілі, што Лідзія Ярмошына не будзе назіральніцай на выбарах у Грузіі

Яна нібыта нават не планавала гэтага рабіць. Ад ЦВК Беларусі ў Грузію паедуць два супрацоўнікі, сярод якіх Ярмошынай не будзе, піша Інтэрфакс.
Прыйшла ў міліцыю па дапамогу — аштрафавалі за «бчб-прычоску»

Пагаварылі з дзяўчынай, чые каляровыя касічкі прызналі пікетам.

Дзяўчына сама прыйшла ў міліцыю па дапамогу — хацела напісаць заяву праз сямейныя праблемы. Але ў калідоры яе прычоску заўважыў нейкі міліцэйскі начальнік, адвёў яе ў свой кабінет, забраў тэлефон, пасля дзяўчыну пасадзілі ў камеру ў РАУСе.

«Я не разумела, што адбываецца. Тады ён проста мне сказаў: «Што ты як тупая сябе паводзіш? Ты ж бчбшніца, вунь валасы каляровыя!» — згадвае дзяўчына. — Пасля гэты міліцыянт, скажам так, сапсаваў мне прычоску. Я казала: не трэба, я сама зараз іх распляту, ён адказваў з мацюкамі і абразамі, што ўжо позна. Я плакала».

Яе хутка звазілі дадому на ператрус, пасля ў той жа дзень быў суд па скайпе. Вырак — вінаватая ў пікеце, штраф у 80 базавых.

«Я ў дэкрэце, праз суд не выйшла на працу, за гэта мяне звольнілі. Грошай на штраф няма, буду плаціць у растэрміноўку», — кажа дзяўчына.

Чытаць больш па спасылцы
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч 31 жніўня: «Чарговую хвалю [каранавіруса] мы чакаем у кастрычніку, аднак наяўнасць складаных пацыентаў кажа пра тое, што расслабляцца нельга».

Мінздароўя 14 верасня: «Чарговая хваля COVID-19 прыйшла ў Беларусь і на парадку дня спецыялістаў пытанні забяспечанасці лекавымі прэпаратамі, сродкамі індывідуальнай абароны, кіслародам».
Махляры рассылаюць паведамленні нібыта ад імя «Еўраопта» — падманам збіраюць банкаўскія звесткі 

«Ад імя «Еўраопта» ў інтэрнэце дзейнічаюць ашуканцы. Невядомыя рассылаюць паведамленні ў месенджарах і прапануюць прайсці апытанне, за якое карыстальнік нібыта атрымае грашовую суму альбо купон на прадукты», — паведамляе гандлёвая сетка і дадае, што падобныя акцыі не праводзіць.

У «Еўраопце» раяць не пераходзіць па падобных спасылках, а таксама паведамляць гандлёвай сетцы, калі вы атрымалі такое апавяшчэнне.
Кароў у Германіі вучаць хадзіць у туалет: гэта дапаможа знізіць парніковы эфект

Навукоўцы Інстытута біялогіі хатніх жывёл у Думерсдорфе даказалі, што кароў можна навучыць карыстацца туалетам. Гэта будзе сур'ёзным унёскам у барацьбу з глабальным пацяпленнем, піша Бі-бі-сі. 

Калі каровы спраўляюць патрэбу абы-дзе, амоній, які ўтрымліваецца ў мачы, уступае ў рэакцыю з грунтам і ўтварае газападобны закіс азоту, які мае парніковае дзеянне.

Кароў на доследнай ферме па чарзе прыводзілі ў туалет і давалі ласунак, калі яны памочацца, а потым сачылі за іх далейшымі паводзінамі. Калі карова адпраўлялася пры патрэбе ў прыбіральню, яна зноў атрымлівала ласунак, а калі мачылася ў іншым месцы, яе аблівалі вадой.

Пасля дзесяцідзённых трэніровак 11 з 16 кароў сталі ў 75% выпадкаў хадзіць у туалет самастойна. Паводле ацэнкі навукоўцаў, масавае ўкараненне такіх прыбіральняў дапаможа знізіць паступленне аміяку ў атмасферу на 56%, не кажучы ўжо пра тое, што самі жывёлы будуць лепш адчуваць сябе ў чыстых стойлах.
British American Tobacco спыняе супрацу з Гродзенскай тытунёвай фабрыкай «Нёман», якая трапіла пад амерыканскія санкцыі

Гэта найбуйнешая цыгарэтная кампанія Вялікабрытаніі пацвердзіла ў сваім прэс-рэлізе у адказ на чарговы зварот Прафесійнага саюза беларусаў Вялікабрытаніі.

«BAT прыпыніла сваю дзейнасць з ГТФ «Нёман» і цяпер не замаўляе выраб сваёй прадукцыі на гэтым заводзе», — гаворыцца ў каментары BAT для iNews.

Фабрыка ў Гродне, акрамя ўласных марак цыгарэт, вырабляла з 2005 года па кантракце з BAT наступныя маркі: KENT, Rothmans, Pall Mall і іншыя. Інвестыцыі кампаніі ў мадэрнізацыю вытворчых магутнасцяў дзяржаўнай фабрыкі за 15 гадоў супрацоўніцтва склалі больш за 20 млн долараў.

«Сыравінай мы забяспечаны як мінімум да кастрычніка-лістапада». Стала вядома, як санкцыі ўдарылі па тытунёвай галіне
Наша Ніва
У ЦВК Беларусі заявілі, што Лідзія Ярмошына не будзе назіральніцай на выбарах у Грузіі Яна нібыта нават не планавала гэтага рабіць. Ад ЦВК Беларусі ў Грузію паедуць два супрацоўнікі, сярод якіх Ярмошынай не будзе, піша Інтэрфакс.
❗️«Факт: заяўка прыйшла менавіта з прозвішчам Лідзіі Ярмошынай» – каментар няўрадавай арганізацыі «Міжнароднае таварыства за справядлівыя выбары і дэмакратыю»

Беларускі ЦВК абверг інфармацыю пра тое, што Лідзія Ярмошына будзе назіральнікам на выбарах. Маўляў, яна нават і не збіралася. Але грузінскі бок кажа, што ў спісе назіральнікаў было толькі яе прозвішча.

«Мы ўбачылі, што, па дадзеных ЦВК Грузіі, заяўку на ўдзел у мясцовых выбарах Грузіі ў якасці незалежных назіральнікаў даслаў ЦВК Беларусі на чале з Лідзіяй Ярмошынай, з яе подпісам. Ніякіх іншых прозвішчаў у той момант названа не было, – кажа кіраўнік няўрадавай арганізацыі «Міжнароднае таварыства за справядлівыя выбары і дэмакратыю» Ніно Далідзэ. – Факт: заяўка прыйшла менавіта з прозвішчам Лідзіі Ярмошынай. Так, яна кіраўніца ЦВК Беларусі, і тэарэтычна быць незалежнымі назіральнікамі могуць быць два чалавекі з беларускага ЦВК, у тым ліку і сама Ярмошына. Але паўтаруся, пра іншыя прозвішчы гаворка не шла. І ўжо гэтага прэцэдэнту хапіла дзеля таго, каб у грамадстве і палітычных колах паднялася хваля абурэння. Вядома ж, мы даведаемся, ці з'явіліся пасля навіны пра абвяржэнне беларускімі ўладамі былых дадзеных якія-небудзь новыя прозвішчы. Для гэтага мы нават зробім афіцыйны запыт у ЦВК Грузіі. Але сутнасці прэтэнзіі да беларускага ЦВК гэта не мяняе».

На дадзены момант атрымаць каментар ад Грузінскага ЦВК нам не ўдалося. Як толькі мы яго атрымаем, адразу ж апублікуем.
Скончыў вайсковую школу, сустракаў Кандрусевіча на мяжы. Што вядома пра новага кіраўніка Каталіцкага касцёла?

Новым арцыбіскупам-мітрапалітам Мінска-Магілёўскім прызначылі Юзафа Станеўскага. «Наша Ніва» сабрала факты пра новую фігуру і чаканні, якія звязвае з ім касцёл і ўлады. 

Чытайце па спасылцы
Пасля 10 сутак арышту не выйшлі на волю Аляксандр Багданаў (Papa Bo) і Максім Крук — супрацоўнікі Культ. цэнтра "Корпус".

Яны затрыманыя па крымінальным артыкуле 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
Віктара Бабарыку перавялі на новую пасаду ў наваполацкай калоніі — цяпер ён укладчык хлебабулачных вырабаў у пякарні, перадаюць яго адвакаты.

Умовы працы значна пагоршалі: тэмпература ў памяшканні не апускаецца ніжэй за +30, яно не праветрываецца, вокны не адчыняюцца.

Увесь жнівень Віктар Бабарыка прапрацаваў апальшчыкам у гэтай жа пякарні і зарабіў крыху больш за 6 рублёў, а на рукі пасля выплат атрымаў 1,60.
Сёлета Святлана Ціханоўская — адна з 329 намінантаў на Нобелеўскую прэмію міру

Ці высокія ў яе шанцы стаць другой нобелеўскай лаўрэаткай у гісторыі Беларусі? Даведаемся 8 кастрычніка, калі пройдзе абвяшчэнне пераможцаў.

А што проста цяпер кажуць букмекеры? Чытайце па спасылцы.
Мяса — амаль на 30%, малако — на 18%. Паглядзелі, як змяніліся цэны пасля «замарозкі»

Больш за паўгода ў Беларусі стрымліваюць цэны, хоць першапачаткова планавалася, што гэта будзе на тры месяцы. Дагэтуль працуе пастанова №100, згодна з якой урад замарозіў цэны на 62 сацыяльна значныя тавары і 50 найменняў лекаў. Мы папрасілі чытачоў даслаць чэкі за люты, каб паглядзець, што змянілася пасля «замарозкі».

Як выраслі цэны — чытайце па спасылцы.
Беларускі футбольны арбітр паставіў рэкорд па прызначаных пенальці ў Лізе чэмпіёнаў

Сёння гамяльчук Аляксей Кульбакоў судзіў матч першага тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў «Севілья» — «Рэд Бул Зальцбург». Ужо ў першым тайме беларус прызначыў ажно чатыры пенальці, чым пабіў рэкорд турніру. Тры штрафныя адзінаццаціметровыя былі пастаўленыя ў вароты іспанцаў («Рэд Бул» рэалізаваў толькі адзін), «Севілья» свой адзіны шанец не ўпусціла.

У пачатку другога тайма гулец іспанцаў атрымаў другую жоўтую картку за сімуляцыю ў штрафной пляцоўцы суперніка — пяты пенальці Кульбакоў не прызначыў.
У Расіі набліжаюцца выбары ў Дзярждуму. Пасля гісторыі з Барысамі ВІшнеўскімі галоўным ньюсмэйкерам стаў кіраўнік ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі.

Спачатку на злёце сваёй партыі палітык хацеў эфектна з’явіцца на тройцы каней. Але жывёлы перапужаліся і ехаць не хацелі.

А пасля проста падчас тэледэбатаў у Жырыноўскага зваліліся штаны.
Памятаеце палітвязня Барановіча? Адбіваў анархістаў ад ціхароў, адсядзеў тры гады ў калоніі, а цяпер б’ецца ў кулачных баях на YouTube

Святаслаў Барановіч быў фігурантам палітычных спраў аж двойчы. У 2011 годзе яго прызнавалі палітычным вязнем. Тады 25-гадовага Барановіча судзілі за Плошчу-2010, пакаралі трыма гадамі «хатняй хіміі». У сакавіку 2017 года пасля «Маршу недармаедаў» Барановіч у тралейбусе спрабаваў адбіць анархістаў ад ціхароў. Праз паўгода Барановіча злавілі і прысудзілі 3 гады калоніі (тады праваабаронцы не захацелі прызнаць яго палітвязнем).

Святаслаў выйшаў амаль год таму, а цяпер быў заўважаны ў аматарскім турніры, баі якога выкладваюць на YouTube.

Як так атрымалася, чытайце па спасылцы
Пашпарты вакцынацыі. Што гэта такое і чаму яны выклікаюць абурэнне ў свеце

У некаторых краінах, каб заахвоціць да вакцынацыі, абмяжоўваюць правы тых, хто не зрабіў прышчэпку. Тым, хто не мае «пашпарт магчымасцяў», забараняюць хадзіць у гандлёвыя цэнтры і карыстацца транспартам.

«Наша Ніва» паглядзела на вопыт іншых краін. Чытайце больш.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як у Пінску ўзарвалі стары інтэрнат

Сёння ноччу ў Пінску выбухам быў знесены стары інтэрнат. Дэмантаваць іншым спосабам будынак было немагчыма праз яго аварыйны стан, піша «Віртуальны Брэст».

На месты інтэрната будзе «будынак грамадскага значэння».
Наша Ніва
Махляры рассылаюць паведамленні нібыта ад імя «Еўраопта» — падманам збіраюць банкаўскія звесткі  «Ад імя «Еўраопта» ў інтэрнэце дзейнічаюць ашуканцы. Невядомыя рассылаюць паведамленні ў месенджарах і прапануюць прайсці апытанне, за якое карыстальнік нібыта…
Не толькі «Еўраопт». Махляры рассылаюць паведамленні нібыта ад імя «Беларуснафты»

Учора ў месенджарах людзі сталі атрымліваць паведамленні нібыта ад «Еўраопта» — ім прапанавалася ў абмен на падарунак ці грошы прайсці апытанку. Кампанія заявіла, што гэта дзейнічаюць махляры, і парэкамендавала не пераходзіць па спасылках.

Таксама па той жа схеме рассылаліся паведамленні нібыта ад «Беларуснафты». Калі вы таксама сутыкаліся з такім, то не пераходзьце па спасылках і не пакідайце сваіх персанальных звестак. Калі вам тэлефануюць у месенджарах з замежных невядомых нумароў — не адказвайце.
Новы iPhone 13, планшэты і гадзіннік: што прэзентавала Apple ў аўторак

14 верасня кампанія Apple правяла традыцыйную восеньскую прэзентацыю і прадставіла новае пакаленне iPhone, iPad і «разумных» гадзіннікаў.

Як будуць выглядаць новыя гаджэты, глядзіце па спасылцы.

Уся карціна дня — на Nashaniva.com (у Беларусі — праз VPN)