Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Мінчукі знаходзяць на тратуарах мёртвых птушак. Што здарылася?

У сацсетках абмяркоўваюць дзіўную карціну — дзясяткі мёртвых птушак на вуліцах Мінска. Сініцы, вераб’і… «Ці судны дзень наперадзе, ці чума якая», — каментуюць гараджане.

Папрасілі арнітолагаў патлумачыць, што здарылася.

Чытайце па спасылцы
Палітзняволеныя журналісткі Андрэева і Чульцова вызваляцца на два з паловай месяцы раней: ім пералічылі тэрмін зняволення

Гэта стала магчымым пасля ўнясення паправак у заканадаўства — суд пастанавіў пералічыць тэрміны пакарання з разліку 1 дзень у СІЗА = 1,5 дня знаходжання ў калоніі. Такім чынам, журналісткі павінны выйсці на волю 5 верасня 2022 года, пра гэта напісаў у фэйсбуку муж Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш.
Пуцін сыходзіць на самаізаляцыю

Прэзідэнт Расіі вымушаны сысці на самаізаляцыю праз выпадак каранавіруса ў ягоным атачэнні. З-за гэтага ён не паедзе на саміт ШАС і АДКБ — ён выступіць у фармаце відэаканферэнцыі.

На мінулым тыдні Пуцін сустракаўся ў Маскве з Лукашэнкам.
Біржавая цана газу ў Еўропе перавысіла $800 за тысячу кубаметраў. Расію вінавацяць у маніпуляцыі рынкам

Цэны на газ абнаўляюць максімумы. Сярод прычын — адмова «Газпрама» браніраваць магутнасці для транзіту праз Украіну перад запускам «Паўночнага патоку — 2». Запасы газу ў сховішчах Еўропы застаюцца ніжэйшымі пасля халоднай зімы.

Па тым, як «Газпрам» адрэагаваў на павышэнне коштаў, ясна, што кампанія рабіла так, каб падштурхнуць цэны ўверх, піша The Insider.

«Былі скарочаныя пастаўкі праз Беларусь і Польшчу, магутнасці «Паўночнага патоку — 1» ставіліся на прафілактыку, былі адмовы ад рэзервавання магутнасцяў праз Украіну, былі адмовы запаўняць падземныя газасховішчы. Гэтыя акцыі адбыліся ў перыяд высокіх коштаў, калі можна было выгадна прадаць газ. Гэтага не было, ёсць здагадкі, што гэта было зроблена наўмысна як акт газавай вайны або маніпуляцыі рынкам», — растлумачыў партнёр Rusenergy Міхаіл Круціхін.

Магчыма, ростам коштаў Расія хоча прымусіць пакупнікоў заключаць доўгатэрміновыя кантракты.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску машыністу вежавага крана на вышыні 40 метраў стала блага: дапамаглі ратавальнікі

Здарэнне адбылося сёння раніцай на праспекце Пераможцаў у Мінску.

Падчас працы на вышыні каля 40 метраў машыністу стала блага і ён не мог спусціцца самастойна, паведамілі ратавальнікі.

Мужчыну спусцілі пры дапамозе альпінісцкага абсталявання і рыштунку. Пасля агляду выратаваны быў шпіталізаваны з меркаваным дыягназам: нырачная коліка.
Памерла мастацтвазнаўца, прафесар Вера Пракапцова

Ёй было 74 гады.

«У нашай памяці Вера Паўлаўна Пракапцова назаўсёды застанецца як таленавіты вучоны і педагог, добразычлівы і адкрыты чалавек. Яе крэатыўнасць, жыццерадаснасць, мэтанакіраванасць, мудрасць — былі прыкладам для ўсіх», — гаворыцца ў спачуванні на сайце Беларускага ўніверсітэта культуры.

Вера Пракапцова была дачкой мастака Паўла Масленікава і жонкай дырэктара Мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова.
Прызначаны новы кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі

Ім стаў 52-гадовы Юзаф Станеўскі.

Юзаф Станеўскі нарадзіўся ў 1969 годзе пад Гроднам, вучыўся ў ваенна-тэхнічнай акадэміі, у Гродзенскай духоўнай семінарыі, у Люблінскім каталіцкім універсітэце ў Польшчы. Пасвячоны ў святары ў 1995 годзе. З 2005 года з'яўляўся рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

У лістападзе 2013 года Папа Францішак прызначыў кс. Юзафа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.
«Калегі восенню казалі: «Супакойся», а сёння пытаюцца, што рабіць». Сяргей Дылеўскі пра настроі на заводах і сваё жыццё цяпер

Былы старшыня страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі з кастрычніка жыве ў Варшаве. Ён пакінуў краіну пасля 25 сутак арышту, жонка з сынам выехалі яшчэ раней з-за пагроз КДБ. Нядаўна Дылеўскі абвясціў, што заводы рыхтуюцца да забастоўкі.

@nashaniva пагаварыла з рабочым пра тое, чым ён цяпер зарабляе на жыццё і ці не наіўна казаць пра страйк, калі дзве папярэднія спробы праваліліся.

Чытайце па спасылцы
Дзмітрый Баскаў нядоўга заставаўся без працы. Лукашэнка зрабіў былога кіраўніка ФХБ, дыскваліфікаванага на 5 гадоў, сенатарам.
Наша Ніва
Дзмітрый Баскаў нядоўга заставаўся без працы. Лукашэнка зрабіў былога кіраўніка ФХБ, дыскваліфікаванага на 5 гадоў, сенатарам.
Колькі каштуе гадзіннік Дзмітрыя Баскава, які сёння стаў сенатарам?

Першай заявай на новай пасадзе стала «Я хачу прыносіць карысць людзям і сваёй краіне».

Перад гэтай навіной тэлеграм-канал «Пул Першага» апублікаваў фота цяпер ужо былога старшыні ФХБ і параіў звярнуць увагу на парламенцкі значок на лацкане пінжака Баскава, але @nashaniva звярнула ўвагу на іншы аксэсуар.

На руцэ маладога чыноўніка — элітны швейцарскі гадзіннік Ulysse Nardin. Колькі ён каштуе, чытайце па спасылцы.

За такія грошы можна купіць кватэру ў правінцыі.
Сёння жанчыны, апранутыя па схеме БЧБ, чыталі беларускую літаратуру ў адной з электрычак Гомельскай вобласці

Гэта акцыя ў падтрымку пенсіянерак, якіх судзілі за акцыю салідарнасці з палітвязнямі і якія ладзілі чытанні ў электрычцы.
19 ордэнаў і 86 медалёў. Віктар Шэйман атрымаў чарговую ўзнагароду

Сёння Лукашэнка ўручыў былому кіраўніку Упраўлення справамі прэзідэнта найвышэйшы па значнасці ордэн Айчыны I ступені. Цяпер у яго 19 ордэнаў і 86 медалёў.

Колькі месца яны займаюць, можаце прыкладна ўявіць на архіўным фота.
Наша Ніва
У Грузіі хваля абурэння: Лідзію Ярмошыну зарэгістравалі незалежным назіральнікам на муніцыпальных выбарах Муніцыпальныя выбары ў Грузіі, якія павінны адбыцца 2 кастрычніка, негалосна называюць рэферэндумам і ўскладаюць на іх вынікі велізарныя спадзяванні…
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары ў Беларусі» заклікала ЦВК Грузіі перагледзець рашэнне аб акрэдытацыі Ярмошынай у якасці назіральніцы на мясцовых выбарах

Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі акрэдытавала на мясцовыя выбары, якія пройдуць 2 кастрычніка, у якасці міжнародных назіральнікаў групу прадстаўнікоў ЦВК Беларусі і яе старшыню Лідзію Ярмошыну.

У сувязі з гэтым прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» звярнуліся ў ЦВК Грузіі і заклікалі перагледзець прынятае рашэнне, піша @viasna96.

«Пры такіх акалічнасцях запрашэнне прадстаўнікоў ЦВК Беларусі і яе старшыні Лідзіі Ярмошынай для ўдзелу ў назіранні за мясцовымі выбарамі ў Грузіі з'яўляецца недапушчальным і па сутнасці будзе азначаць падтрымку грузінскімі інстытутамі, у першую чаргу, ЦВК Грузіі, фальсіфікацый вынікаў галасавання на выбарах у Беларусі, да якіх маюць непасрэднае дачыненне запрошаныя беларускія службовыя асобы», — гаворыцца ў паведамленні.
Пячнік, разьбяр па дрэве, пекар: якія новыя прафесіі прапанавалі мінскім школьнікам

Міністэрства адукацыі падрыхтавала новы спіс спецыяльнасцяў, па якіх можа весціся падрыхтоўка ў 10-х базавых класах. Усяго 72 прафесіі, паведамілі Мінск-навінам у Камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.

Летась у Мінску школьнікі навучаліся па 38. Сёлета дадаліся і новыя. Напрыклад, сталічныя ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі прапануюць старшакласнікам атрымаць спецыяльнасць печніка, разьбяра па дрэве, пекара, аператара электроннага набору і вёрсткі, слесара-зборшчыка бытавой тэхнікі, як распавялі ў Камітэце па адукацыі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Такіх, як Руслан, на жаль, няшмат». Лукашэнка адзначыў, што за апошні год засталося няшмат прадстаўнікоў мастацтва, якія падтрымалі ўладу

Пасля ўручэння звання заслужанага артыста Беларусі Руслану Аляхно Лукашэнка сказаў: «Для артыстаў, журналістаў, прадстаўнікоў іншых творчых прафесій год быў няпросты. Яны былі на вачах, а тыя, хто не быў на вачах, сталі бачнымі. Яшчэ і дзякуючы таму, што цэлы шквал атак гэтых нашых … абрушыўся на іх. Вытрымалі, такіх, як Руслан, на жаль, няшмат».
Наша Ніва
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары ў Беларусі» заклікала ЦВК Грузіі перагледзець рашэнне аб акрэдытацыі Ярмошынай у якасці назіральніцы на мясцовых выбарах Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі акрэдытавала на мясцовыя выбары, якія пройдуць 2 кастрычніка…
У ЦВК Беларусі заявілі, што Лідзія Ярмошына не будзе назіральніцай на выбарах у Грузіі

Яна нібыта нават не планавала гэтага рабіць. Ад ЦВК Беларусі ў Грузію паедуць два супрацоўнікі, сярод якіх Ярмошынай не будзе, піша Інтэрфакс.
Прыйшла ў міліцыю па дапамогу — аштрафавалі за «бчб-прычоску»

Пагаварылі з дзяўчынай, чые каляровыя касічкі прызналі пікетам.

Дзяўчына сама прыйшла ў міліцыю па дапамогу — хацела напісаць заяву праз сямейныя праблемы. Але ў калідоры яе прычоску заўважыў нейкі міліцэйскі начальнік, адвёў яе ў свой кабінет, забраў тэлефон, пасля дзяўчыну пасадзілі ў камеру ў РАУСе.

«Я не разумела, што адбываецца. Тады ён проста мне сказаў: «Што ты як тупая сябе паводзіш? Ты ж бчбшніца, вунь валасы каляровыя!» — згадвае дзяўчына. — Пасля гэты міліцыянт, скажам так, сапсаваў мне прычоску. Я казала: не трэба, я сама зараз іх распляту, ён адказваў з мацюкамі і абразамі, што ўжо позна. Я плакала».

Яе хутка звазілі дадому на ператрус, пасля ў той жа дзень быў суд па скайпе. Вырак — вінаватая ў пікеце, штраф у 80 базавых.

«Я ў дэкрэце, праз суд не выйшла на працу, за гэта мяне звольнілі. Грошай на штраф няма, буду плаціць у растэрміноўку», — кажа дзяўчына.

Чытаць больш па спасылцы
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч 31 жніўня: «Чарговую хвалю [каранавіруса] мы чакаем у кастрычніку, аднак наяўнасць складаных пацыентаў кажа пра тое, што расслабляцца нельга».

Мінздароўя 14 верасня: «Чарговая хваля COVID-19 прыйшла ў Беларусь і на парадку дня спецыялістаў пытанні забяспечанасці лекавымі прэпаратамі, сродкамі індывідуальнай абароны, кіслародам».