Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Дзмітрый Баскаў выключаны з Савета дырэктараў КХЛ

Былога кіраўніка ФХБ, які трапіў пад санкцыі Міжнароднай федэрацыі хакея, няма ў складзе Савета дырэктараў Кантынентальнай хакейнай лігі. Замест яго ў Савет трапіў гендырэктар мінскага «Дынама» Сяргей Сушко.

Нагадаем, што Баскава адхілілі ад любой хакейнай дзейнасці на 5 гадоў за перавышэнне паўнамоцтваў, пераслед спартоўцаў за іх пазіцыю і магчымую датычнасць да абставінаў гібелі Рамана Бандарэнкі. Ён падаў у адстаўку з пасады кіраўніка ФХБ.
‼️Крыніцы: заходнія банкі закрылі рахункі ў валюце Беларусбанка, Белаграпрамбанка і Белінвестбанка. Гэта катастрофа?

Як стала вядома @nashaniva, на мінулым тыдні асноўны банк-карэспандэнт беларускіх дзяржаўных банкаў, ДойчэБанк, закрыў карэспандэнцкія рахункі ў еўра. Паводле паведамленняў крыніц, аналагічным чынам павялі сябе іншыя замежныя банкі. Раней Белінвестбанк, Беларусбанк і Белаграпрамбанк трапілі пад еўрапейскія санкцыі.

Што гэта азначае? Спыталі ў эканаміста і бізнэсмена.

Чытайце па спасылцы
Трое глуханямых выкрадалі мужчын з парушэннем слыху, збівалі і прымушалі гандляваць сувенірамі. Ім пагражае да 15 гадоў

Пра абставіны злачынстваў паведамляе Генпракуратура.

У студзені трое глуханямых на АЗС выкралі іншага мужчыну з парушэннем слыху. Яго адвезлі ў гараж у Мінску, дзе патрабавалі аддаць ім грошы, пагражалі гвалтам, потым прымусілі яго гандляваць сувенірамі, а частку выручкі забіралі сабе.

Праз некалькі дзён злачынцы зрабілі тое ж самае з іншым чалавекам. Яны заштурхалі інваліда па слыху ў машыну, прывезлі ў той жа гараж, дзе збівалі і патрабавалі грошы. Гэтага мужчыну яны таксама прымусілі прадаваць сувеніры.

У дачыненні да затрыманых глуханямых была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах «Выкраданне чалавека», «Разбой» і «Вымагальніцтва». Мужчынам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Двое знаходзяцца пад вартай, яшчэ адзін — у вышуку.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вайскоўцы зладзілі вучэнні са стралянінай проста ў цэнтры Рыгі і напужалі мінакоў

На відэа бачна, як людзі ў форме страляюць з аўтаматаў, поўзаюць па ходніках. Ад вайскоўцаў у страху разбягаюцца мінакі.

12 верасня Міністэрства абароны Латвіі папрасіла прабачэння за тое, што вучэнні напалохалі грамадзян, і назвала тое, што адбылося, «прыкрым непаразуменнем».

У жніўні ведамства паведаміла мясцовым жыхарам аб правядзенні вучэнняў «Намейс 2021», у тым ліку ў Рызе. У Мінабароны папрасілі грамадзян захоўваць спакой і з разуменнем паставіцца да ўсіх нязручнасцяў. Людзей запэўнілі, што падчас трэніровак у гарадскіх умовах будуць выкарыстоўвацца толькі вучэбныя боепрыпасы, якія не ўяўляюць небяспекі.
Польскае выданне «Факт» назвала Юрыя Васкрасенскага штатным супрацоўнікам беларускага КДБ

«Непрыкметны, шэры чалавек у кепска сшытым гарнітуры. За акулярамі — цікаўныя вочы. Гэты чалавек — Юрый Васкрасенскі», — піша «Факт».

Выданне сцвярджае, што Юрый Васкрасенскі штатны супрацоўнік КДБ, які за сваё жыццё выконваў розныя задачы, у тым ліку ўдзел у ініцыятыўнай групе Віктара Бабарыкі, а цяпер «працуе» з палітычнымі вязнямі, схіляючы іх да прызнання ўласнай віны.
Стала вядома, у чым беларускі бок абвінавачвае Макара Малахоўскага, якога затрымалі ў Польшчы

У Беларусі на яго заведзена крымінальная справа нібыта за наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 года — 364 арт. КК (гвалт або пагроза гвалту ў дачынні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Відэа- ці фотасведчанняў наезду не фіксавалася. Але ў архівах інтэрнэту ёсць відэазапіс з канцом канфлікту, дзе чалавека з доўгімі валасамі выводзяць з машыны — каб дастаць яго адтуль, у машыну распылілі газ.

Затрымалі Малахоўскага 12 верасня ў прыгарадзе Варшавы. Цяпер хлопец у польскай пракуратуры. 

Чытаць больш па спасылцы
«Гэта ўсё ГУБАЗ зрабіла. А мы ні**я, аказваецца». З'явіліся запісы, дзе галасы, падобныя да міліцэйскіх чыноўнікаў, скардзяцца на калег

На запісе, апублікаваным аб’яднаннем былых сілавікоў, голас, падобны да намесніка начальніка крымінальнай міліцыі Мінскай вобласці Ігара Качалава, кажа пра тое, што заслугі простых супрацоўнікаў прысвойвае абласны ГУБАЗіК. Адказвае яму голас, падобны да начальніка крымінальнай міліцыі Мінскага РУУС Валерыя Валасюка.

Мужчыны абмяркоўваюць загад прапускаць праз ІЧУ ўсіх, да каго прыйшлі з ператрусам. Калі ў кватэры ёсць сцягі — афармляць пратаколы за «пікетаванне», у іншых выпадках — за непадпарадкаванне.

Голас, падобны да Валерыя Валасюка, скардзіцца, што яго супрацоўнікі павінны не проста пісаць рапарты, у якіх адлюстроўваецца ўсё не так, як было насамрэч, а яшчэ і сведчыць у судзе.

«Наша роля такая, яна ім вельмі зручная, што тыпу ГУБАЗ выконвае функцыю (…), — кажа голас, падобны да Валасюка. — Мы робім усю тэхнічную работу, чарнавую. Мала таго, што чарнавую, дык яшчэ і нязручную. А карыстаюцца неяк яе вынікамі зусім іншыя людзі. Мала таго, што карыстаюцца (мы ж нічога не просім узамен), так яшчэ і карыстаюцца так, што «гэта мы зрабілі».

«Уладзіміравіч, ведаеш, я тое ж самае, мне вось, б***зь, як мужыку, як афіцэру гэта зусім незразумела, калі па-бабску за спінай там, б***зь, сказаць: «Я, гэта я зрабіў, больш ніхто!» — кажа голас, падобны да Ігара Качалава. — Пра нас ніхто не ўспомніў. Ні пра нас, ні пра дзяржынскіх супрацоўнікаў і ўчастковых, б***зь. Ні пра тое, што там паўсюль вобшукі выносіліся дзяржынскімі. Што аналагічна выступаюць у судах, асуджаюць дзяржынскія. А гэта ўсё зрабіў ГУБАЗ. А мы ні**я, аказваецца, не зрабілі. На жаль, гэта выгадная пазіцыя. Але гэта пазіцыя такая, скоцкая. Так ніхто не робіць, гэта не па-мужчынску».

Таксама на запісе галасы абмяркоўваюць і выпадак з супрацоўнікам ГУБАЗіК, які жыве ў Бараўлянах. Да яго пагрукалі ў дзверы, і ён патэлефанаваў у міліцыю. Выглядае, што нарад ехаў не так хутка.

«Тут неяк гэта сказілі, перадалі на ўзроўні ГУБАЗ міністру. Той сказаў прызначыць службовую праверку і пакараць дзяжурнага, паходу. Што доўга ехалі, паходу, да супрацоўніка ГУБАЗіК», — кажа голас, падобны да Валерыя Валасюка.

«Ах**ць», — рэзюмуе другі голас.
«І чаго раскрычаліся?». Аўтар карыкатуры на каталіцкіх святароў у «Мінскай праўдзе» не разумее, чаму разгарэўся скандал

Антон Астроўскі, аўтар карыкатуры з ксяндзамі са свастыкай, якая выйшла ў «Мінскай праўдзе», у фэйсбуку падзяліўся меркаваннем пра карыкатуру:

«Тая самая нібы рэзанансная вокладка газеты з маёй карыкатурай. У пэўных колах там ды сям крычалі ва ўсе галасы, што іх нібыта абразіў гэты малюнак. Прадстаўнікі касцёла нават афіцыйную заяву пра нібыта абразу іх царквы зрабілі, суправадзіўшы яе тэзісамі без якой-небудзь выразнай канкрэтыкі. Абураныя грамадзяне пісалі мне ў сацыяльныя сеткі. Аднак і яны пакуль толкам не сказалі, чым канкрэтна я іх абразіў. Я прыходжу да высновы, што ні абразы, ні тым больш распальвання варожасці ў адносінах да ўсёй канфесіі ў гэтым малюначку, як і на вокладцы ў цэлым, ні з майго боку, ні з боку рэдакцыі зусім няма. Так, уласна, я і не планаваў нікога абражаць наогул. І чаго раскрычаліся?»
Мінінфарм заблакаваў тры сайты

Карыстальнікі з Беларусі сёння не змаглі трапіць на сайт «Беларускі партызан». Гэта другая блакіроўка партала, першая была ў 2017 годзе.

Таксама заблакаваныя freesmi.by і магілёўскі сайт 6tv.by.
Палітзняволенай маці пяцярых дзяцей Вользе Залатар выставілі яшчэ два абвінавачванні

Сёння ў Мінгарсудзе на закрытым пасяджэнні разглядзелі скаргу на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай палітзняволенай Вольгі Залатар: піша @viasna96. З раскладу суда стала вядома, што акрамя арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) яе таксама абвінавачваюць па ч. 1 і 2 арт. 342 КК (Арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 6 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК (Пасобніцтва да арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Маці пяцярых непаўналетніх дзяцей за кратамі амаль паўгода — Залатар затрымалі 18 сакавіка.
Пад Масквой затрымалі беларуса, якога падазраюць у жорсткім забойстве. Раней ён ваяваў на Данбасе ў батальёне «Матаролы»

10 верасня ў падмаскоўных Кацельніках быў знойдзены труп з нажавымі раненнямі і слядамі ад збіцця 24-гадовага астраханца, які прыехаў на заробкі ў Маскву. Хутка затрымалі і падазраваных, адным з іх — ураджэнец Бабруйска Дзмітрый Макарэвіч.

Раней прыхільнік «рускага свету» Макарэвіч служыў у спецназе, а пасля ваяваў у батальёне «Матаролы».

Што яшчэ вядома, чытайце па спасылцы
Міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі пракаментаваў затрыманне беларуса Макара Малахоўскага

Па словах міністра, арышт — гэта вынік чарговай спробы палітычнага выкарыстання так званай «чырвонай ноты» Інтэрпала, на гэты раз беларускім рэжымам. У ліпені ён ужо звяртаўся да кіраўніцтва міжнароднай паліцыі, указваючы на неабходнасць зменаў па гэтым пытанні.

«Чырвоная нота» азначае найвышэйшы ўзровень міжнароднага вышуку і сведчыць пра тое, што чалавек, якога шукаюць, з’яўляецца небяспечным злачынцам.
Трыумфальную арку ў Парыжы ўхутваюць тканінай. Гэта было марай мастака, які памёр год таму

Такі сімвал Францыі вы яшчэ не бачылі.

У Парыжы завяршаецца мантаж работы мастака Хрысто «Трыумфальная арка. У абгортцы». Амерыканскі творца вядомы ва ўсім свеце манументальнымі праектамі: у 1995 годзе ён абгарнуў тканінай Рэйхстаг, у 1972-м зрабіў заслону ў даліне Каларада, у 2014-м стварыў плывучыя пірсы ў Італіі. Праектам мары Хрысто была абгорнутая Трыумфальная арка ў Парыжы - разам з жонкай ён яшчэ ў 1960-х распрацаваў падрабязныя чарцяжы і інструкцыі да гэтай працы.

У маі 2020 года Хрысто памёр, праз год пасля яго смерці арку ўсё ж ухутваюць серабрыста-сіняй тканінай. Афіцыйна абгорнутая арка будзе адкрыта з 18 верасня па 3 кастрычніка.
У Тарасаве пад Мінскам затрымалі ўласніка друкарні, якая друкавала нацыянальныя сцягі

ГУБАЗіК затрымаў 47-гадовага жыхара пасёлка Тарасава, які вырабляў у сваёй друкарні БЧБ-сцягі і іншую атрыбутыку. На яго склалі пратакол за непадпарадкаванне, тэхніку і «пратэсную сімволіку» канфіскавалі.

Адметна, што на кадры міліцэйскай хронікі ў якасці «забароненых» трапілі афіцыйныя шалікі федэрацыі футбола са слоганам «Белыя крылы», лагатып «Крумкачоў», а таксама банэр з дзяржаўным гербам.
Барысаўчанка публічна паскардзілася кіраўніку раёна, што не можа знайсці сваю другую палову. Вось што ён адказаў

Кіраўнік Барысаўскага райвыканкама Генадзь Дзенгалёў сустрэўся з маладымі спецыялістамі-медыкамі.

На сустрэчы адна дзяўчына была абураная тым, што ў горадзе немагчыма знайсці другую палову. Пры гэтым яна назвала жыхароў Барысава «кантынгентам», панаракала на тое, што страшна хадзіць па вуліцах.

«Наша грамадства — гэта мы самі», — заявіў у адказ Дзенгалёў.