Польскія памежнікі за выхадныя выявілі 509 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі
Сем нелегалаў былі затрыманыя: пяць грамадзян Сірыі і два — Самалі. Астатнія спробы былі сарваныя.
На літоўска-беларускай мяжы літоўскія памежнікі не прапусцілі за суткі каля 40 нелегальных мігрантаў. Прыкладна палова нелегалаў знаходзілася ля мяжы ў Лаздзіяйскім раёне (мяжуе з Беларуссю, у раёне Гродна). Аднаго замежніка ўпусцілі ў краіну з гуманітарных прычын.

ЕАБР: у Беларусі павышаныя інфляцыйныя чаканні
Аналітыкі Еўразійскага банку развіцця паведамляюць: гадавая інфляцыя ў Беларусі за жнівень (у параўнанні са жніўнем 2020 года) складае 9,8%. Такі ж узровень быў і ў ліпені.
«Рост цэн падтрымліваюць павышаныя інфляцыйныя чаканні, глабальныя затрымкі паставак, рост коштаў на харчаванне і сыравіну на сусветным рынку, – паведамляе ЕАБР. – Зніжэнне ўраджаю збожжа (на 19% па стане на 10 верасня) можа стаць дадатковым інфляцыйным фактарам да канца года. У выніку мы чакаем захавання гадавой інфляцыі каля бягучага ўзроўню аж да лістапада ўключна», — гаворыцца ў паведамленні.
ЕАБР адзначае, што ў снежні інфляцыя можа запаволіцца.

У Брэсце машына таксі пратараніла жылы дом
Учора ноччу 29-гадовы кіроўца «Крайслера» з налепкамі таксі не даў рады кіраванню на Т-абразным перакрыжаванні і ўрэзаўся ў жылы дом. Ніхто не пацярпеў, будынак і аўто атрымалі пашкоджанні.
Па знешніх прыкметах кіроўца быў нецвярозы, але ён адмовіўся ад медыцынскага агляду.

Сёння — год «карагоду» ў Брэсце. Па гэтай справе асуджаныя больш за 80 чалавек
Роўна год таму, 13 верасня 2020 года, у Брэсце падчас чарговай акцыі пратэсту дэманстранты перакрылі рух на скрыжаванні праспекта Машэрава, бульвара Касманаўтаў і бульвара Шаўчэнкі, зладзіўшы карагод. Каб іх разагнаць, прыехаў вадамёт.
Гэты карагод пацягнуў вельмі жорсткія наступствы. Была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагоду, 108-мі з іх былі выстаўленыя абвінавачванні.
Людзей судзяць групамі, даючы ад «хатняй хіміі» да рэальных тэрмінаў. Ужо асуджана больш за 80 чалавек.
Відэа: @khliabets

8-класнік з Мастоў зрабіў 3D-мадэль свайго горада ў камп’ютарнай гульні Minecraft. Паглядзіце, як яна выглядае
Як піша «Зара над Нёманам», цяпер можна прагуляцца па віртуальных месцах Мастоў. Навучэнец 8 класа Гудзевіцкай сярэдняй школы Андрэй Солтан зрабіў мадэль беларускага горада ў папулярнай камп’ютарнай гульні Minecraft.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маленькі, але вельмі дружны аркестр. Паглядзіце, як футбалісты «Гомеля» адзначылі забіты мяч
Футбольны «Гомель» у суботу выйграў у «Віцебска» з лікам 4:1. Адзін з забітых мячоў футбалісты адзначылі даволі арыгінальна.
«Гомель», які год таму гуляў у першай лізе, цяпер ідзе пятым у табліцы вышэйшай лігі.

Дзмітрый Баскаў выключаны з Савета дырэктараў КХЛ
Былога кіраўніка ФХБ, які трапіў пад санкцыі Міжнароднай федэрацыі хакея, няма ў складзе Савета дырэктараў Кантынентальнай хакейнай лігі. Замест яго ў Савет трапіў гендырэктар мінскага «Дынама» Сяргей Сушко.
Нагадаем, што Баскава адхілілі ад любой хакейнай дзейнасці на 5 гадоў за перавышэнне паўнамоцтваў, пераслед спартоўцаў за іх пазіцыю і магчымую датычнасць да абставінаў гібелі Рамана Бандарэнкі. Ён падаў у адстаўку з пасады кіраўніка ФХБ.

‼️Крыніцы: заходнія банкі закрылі рахункі ў валюце Беларусбанка, Белаграпрамбанка і Белінвестбанка. Гэта катастрофа?
Як стала вядома @nashaniva, на мінулым тыдні асноўны банк-карэспандэнт беларускіх дзяржаўных банкаў, ДойчэБанк, закрыў карэспандэнцкія рахункі ў еўра. Паводле паведамленняў крыніц, аналагічным чынам павялі сябе іншыя замежныя банкі. Раней Белінвестбанк, Беларусбанк і Белаграпрамбанк трапілі пад еўрапейскія санкцыі.
Што гэта азначае? Спыталі ў эканаміста і бізнэсмена.
Чытайце па спасылцы

Трое глуханямых выкрадалі мужчын з парушэннем слыху, збівалі і прымушалі гандляваць сувенірамі. Ім пагражае да 15 гадоў
Пра абставіны злачынстваў паведамляе Генпракуратура.
У студзені трое глуханямых на АЗС выкралі іншага мужчыну з парушэннем слыху. Яго адвезлі ў гараж у Мінску, дзе патрабавалі аддаць ім грошы, пагражалі гвалтам, потым прымусілі яго гандляваць сувенірамі, а частку выручкі забіралі сабе.
Праз некалькі дзён злачынцы зрабілі тое ж самае з іншым чалавекам. Яны заштурхалі інваліда па слыху ў машыну, прывезлі ў той жа гараж, дзе збівалі і патрабавалі грошы. Гэтага мужчыну яны таксама прымусілі прадаваць сувеніры.
У дачыненні да затрыманых глуханямых была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах «Выкраданне чалавека», «Разбой» і «Вымагальніцтва». Мужчынам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Двое знаходзяцца пад вартай, яшчэ адзін — у вышуку.

Вайскоўцы зладзілі вучэнні са стралянінай проста ў цэнтры Рыгі і напужалі мінакоў
На відэа бачна, як людзі ў форме страляюць з аўтаматаў, поўзаюць па ходніках. Ад вайскоўцаў у страху разбягаюцца мінакі.
12 верасня Міністэрства абароны Латвіі папрасіла прабачэння за тое, што вучэнні напалохалі грамадзян, і назвала тое, што адбылося, «прыкрым непаразуменнем».
У жніўні ведамства паведаміла мясцовым жыхарам аб правядзенні вучэнняў «Намейс 2021», у тым ліку ў Рызе. У Мінабароны папрасілі грамадзян захоўваць спакой і з разуменнем паставіцца да ўсіх нязручнасцяў. Людзей запэўнілі, што падчас трэніровак у гарадскіх умовах будуць выкарыстоўвацца толькі вучэбныя боепрыпасы, якія не ўяўляюць небяспекі.

Польскае выданне «Факт» назвала Юрыя Васкрасенскага штатным супрацоўнікам беларускага КДБ
«Непрыкметны, шэры чалавек у кепска сшытым гарнітуры. За акулярамі — цікаўныя вочы. Гэты чалавек — Юрый Васкрасенскі», — піша «Факт».
Выданне сцвярджае, што Юрый Васкрасенскі штатны супрацоўнік КДБ, які за сваё жыццё выконваў розныя задачы, у тым ліку ўдзел у ініцыятыўнай групе Віктара Бабарыкі, а цяпер «працуе» з палітычнымі вязнямі, схіляючы іх да прызнання ўласнай віны.