Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«Міс Беларусь» стала 18-гадовая Дар’я Ганчарэвіч

Яна працуе мадэллю і выкладчыцай дэфіле ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

Інспектар мытні, мадэль і студэнтка, якая вальсіравала з Лукашэнкам. Хто сёлета ўдзельнічае ў «Міс Беларусь»?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Відэа фармату «імгненная карма» — легкавік з правай паласы пайшоў на разварот і трапіў пад трамвай

На вуліцы Якуба Коласа маладая жанчына за стырном «Мэрсэдэса» пайшла на левы разварот з правай паласы і сутыкнулася з трамваем. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, акрамя транспартных сродкаў.
Улады адрэагавалі на скандальную карыкатуру ў «Мінскай праўдзе»

У лісце на імя біскупа Алега Буткевіча, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак адзначыў, што публікацыя не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю дзяржавы ў адносінах да Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі, піша catholicnews.by.

На думку Румака, такія матэрыялы не спрыяюць падтрыманню міжканфесійнага міру і згоды ў краіне. Чыноўнік паведаміў у лісце, што Мінінфарм пісьмова апавясціла кіраўніцтва «Мінскай праўды» пра недапушчальнасць падобнага роду публікацый.
Лукашэнка прысудзіў Вользе Няфёдавай званне заслужанай артысткі Беларусі

Сёння Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. У спісе ўзнагароджаных 116 чалавек. Сярод іх аказалася і Вольга Няфёдава, мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра.

Улетку 2020-га тэатр пакінулі амаль усе акцёры. Няфёдава была сярод тых, хто застаўся і асудзіў людзей, якія звольніліся.

На сустрэчы з Лукашэнкам у лютым 2021-га Няфёдава плакала, кажучы пра яго выхад з аўтаматам.

«Стаяла ўжо такое пытанне — радзімы. Не проста сцягі, яшчэ нешта. А менавіта радзімы, якую сапраўды хапнуць і не заўважаць. Тут глабальны момант. Як яны не зразумелі? Чаму яны так купіліся? Здалі за бесцань, не падумаўшы? Я не ведаю…» — эмацыйна выказалася артыстка пра былых калег.

Пазней яна выступіла на адкрыцці крамы алкаголю «Белмытнясэрвіс», што адкрылася ў Маладзечне.
«Міс Беларусь» Дар'я Ганчарэвіч атрымала 14 500 рублёў і аўтамабіль Geely

У снежні яна прадставіць краіну на міжнародным конкурсе «Міс свету» ў Пуэрта-Рыка.
Ідзе збор на выданне беларускамоўнага перакладу кнігі ўкраінскага пісьменніка Міраслава Лаюка «Заўрык і яго малодшы брат»

Па-беларуску амаль няма дзіцячых кніг, якія закранаюць тэму перажыванняў старэйшых дзяцей у чаканні нараджэння малодшых ды стасункаў паміж імі.

«Заўрык» — тое, што трэба, калі ў вас плануецца папаўненне. Вы прачытаеце, як сям'я стэгазаўраў рыхтуецца да з'яўлення малыша і як мяняецца іх жыццё. Як галоўны герой — старэйшы Заўрык — пасля нязгоды і крыўды ўсё ж прымае свайго малодшага браціка.

Падтрымаць збор можна па спасылцы
20 год пасля тэрактаў 11 верасня. Як яны змянілі свет?

11 верасня 2001 года адбылася серыя тэрактаў, падобных да якіх у гісторыі яшчэ не было. Тэрарысты захапілі ў небе над ЗША чатыры пасажырскія самалёты, каб накіраваць іх у значныя аб’екты ў Вашынгтоне і Нью-Йорку.

У выніку тэрактаў загінула 2977 чалавек і яшчэ 19 тэрарыстаў. Тысячы людзей былі параненыя ці моцна пацярпелі праз наступствы тэрактаў.

Як падзеі 11 верасня паўплывалі на палітыку, авіяцыю, мастацтва і грамадства ў цэлым — чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Сёння дзень нараджэння святкуе Святлана Ціханоўская. Яе муж, Сяргей Ціханоўскі, даслаў віншаванне ў спадзяванні, што ліст дойдзе да імянінніцы.

А праз адваката прасіў паведаміць усім, што больш шчырага і сумленнага чалавека, чым Святлана, ён ніколі ў жыцці не сустракаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце з вышыні, як ідзе выратаванне касцёла ў Будславе, які моцна пацярпеў ад пажару ў маі сёлета.

Відэа знятае дронам 2 верасня, перадае суполка "Адновім Будслаў разам!".
Міністр спорту Сяргей Кавальчук раскрытыкаваў экс-першую ракетку свету Вікторыю Азаранку за яе рашэнне адмовіцца ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях

"Калі не прыязджае на Алімпіяду Роджэр Федэрэр, я зразумець магу: ён яшчэ ў Пекіне-2008 сваё золата выйграў і столькі за кар'еру кубкаў заваяваў, што не ў кожны музей змесцяцца. А чым кіравалася Азаранка?

(НН: Вікторыя Азаранка — бронзавы прызёр Алімпіяды-2012 у адзіночным разрадзе, тады ж у міксце з Максам Мірным яна заваявала яшчэ і золата.)

Прыкра. Як не пазмагацца за гонар краіны? Не дапамагчы, калі ў табе маюць патрэбу? Не павесці за сабой маладых, натхніўшы іх сваім прыкладам?

Такія паводзіны не ўпрыгожваюць Азаранка ні як спартсмена, ні як чалавека, ні тым больш як грамадзяніна сваёй краіны.

Новак Джокавіч, напрыклад, вялікі і легендарны, прыехаў у Токіа. І сыграў не за сябе, а за родную Сербію!"
Зорка Купалаўскага Павел Харланчук пасля разгрому роднага тэатра з'ехаў працаваць у Маскву, цяпер ён акцёр Маскоўскага губернскага тэатра пад кіраваннем Сяргея Бязрукава.

Яшчэ Павел ва ўсю здымаецца ў кіно і серыялах, паведамляе "Камсамолка".
Міжнародны валютны фонд ад панядзелка пачне віртуальную місію ў Беларусь на фоне занепакоенасці з нагоды выдзялення міжнародным крэдыторам новых надзвычайных рэзерваў ураду Лукашэнкі.

Яна будзе накіраваная на збор дадатковай інфармацыі аб эканамічных падзеях у Беларусі і яе захадах у адказ на пандэмію COVID-19.

Праўда, місія будзе віртуальная, таму пройдзе ў асноўным у фармаце анлайн-інтэрв'ю.
Выйшаў на волю гомельскі актывіст Ілля Міронаў. За надпіс на майцы "Пішыце лісты" ён атрымаў 25 сутак.

Ілля вядомы тым, што напісаў палітвязням больш як 2000 лістоў.
«Усе пыталіся: што вы туды падмяшалі?»

Мафіны з індычкай ці маркоўна-тварожным крэмам, гарбузовае печыва, бананавыя сардэчкі… Гучыць апетытна, праўда? Мінчанка Юлія Мальцава паўгады таму адкрыла хатнюю пякарню для сабак – «Morda.dog». Ёй хацелася, каб гаспадары маглі частаваць сваіх любімцаў карыснымі прысмакамі. Асартымент узгадняла Фібі — залацісты рэтрывер.

«Наша Ніва» расказвае гісторыю гэтай маленькай пякарні, рэцэпты для якой распрацоўваў шэф-кухар.

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
На гэтым тыдні не стала вядомага гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага. Адзін з апошніх яго допісаў у Фэйсбуку пра дакумент 1920-х пра Дзень Волі ў Менску

Цікавы ён тым, што пацвярджае, што нават у 1920-я людзі называлі дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі «Днём Волі». Шмат хто да гэтага часу лічыць, што гэтая назва за 25 Сакавіка замацавалася пазней. А прапаганда і цяпер любіць расказваць, што, акрамя малой кучкі змагароў, што насіліся са «сваёй незалежнасцю» як з пісанай торбай, збольшага ніхто ў Беларусі пра гэтую т. зв. «гістарычную падзею» і не ведаў.

Ці так гэта? Уладзімір Ляхоўскі прыводзіць дакумент, адшуканы ў архівах, які разбурае гэты міф. Гэта выпіска са справаздачы менскага ГПУ за красавік 1924 года:

«Сообщаем, что русская семья Пустотиных, приехавшая в 1924 г. из Рязани в Минск, усыновила девочку-подкидыша, которую нашли на улице 24 марта. Неожиданно для регистраторов приемные родители дали ей имя Воля. На вопрос — почему они назвали приемную дочь по белоруски (Воля — белорусский аналог русского имени Оля), — Пустотины в своем заявлении так объяснили это: «Просим дать девочке имя Воля, так как она родилась накануне Дня Воли».
Вакцыны не дапамагаюць? Ізраіль, што быў лідарам вакцынацыі, сутыкнуўся з новай хваляй кавіду

Доўгі час Ізраіль быў у авангардзе барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй: дзяржава знаходзілася сярод лідараў вакцынацыі, а таксама задавала трэнды ў антыкавідных захадах. У красавіку здавалася, што краіна цалкам перамагла каранавірус, але пачынаючы з сярэдзіны лета Ізраіль сутыкнуўся з ашаламляльным ростам новых выпадкаў кавіду, а ў пачатку верасня ў краіне ўвогуле быў пабіты кавідны рэкорд.

Разбіраемся, ці ўсё так кепска ў Ізраілі і ці сведчыць новая хваля пра неэфектыўнасць вакцыны.

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Рэперу з Добруша Яўгену Пятрову далі год калоніі за радок з песні "Лукашенко, уходи". Яўген — грамадзянін Расіі, праз год яго мусяць дэпартаваць на радзіму.

За рэпост гэтай жа песні ўжо адбывае пакаранне гамяльчук Сяргей Балахонаў: 23 жніўня ён таксама атрымаў год калоніі.