Паглядзіце на найлепшыя фота, зробленыя дронамі
Міжнародны конкурс аэрафатаграфіі Drone Photo Awards 2021 назваў пераможцаў. Журы абрала найлепшыя з дзясяткаў тысяч здымкаў, дасланыя з 102 краін.
Сёлета конкурс быў падзелены на 10 намінацый: «Горад», «Дзікая прырода», «Спорт», «Людзі», «Прырода», «Абстракцыя», «Вяселле», «Серыі», асобная катэгорыя для відэа і галоўны прыз — фатаграфія года. У ёй перамог нарвежац Тэр'е Колас з фота кароткаклювых гуменнікаў, які сустракаюць зіму.

На сайце расійскага ўрада з’віўся змест усіх 28 саюзных праграм, узгодненых учора Пуціным і Лукашэнкам
Сёння іх узгаднілі таксама на пасяджэнні саветаў міністраў Расіі і Беларусі.
Сярод гэтых праграм: збліжэнне макраэканамічнай палітыкі, фарміраванне адзіных энергетычных рынкаў і адзінай прамысловай палітыкі, адзіныя правілы канкурэнцыі, гарманізацыя адкрыцця банкаўскіх рахункаў у банках-нерэзідэнтах і правядзення валютных аперацый і іншыя.

Наша Ніва
На сайце расійскага ўрада з’віўся змест усіх 28 саюзных праграм, узгодненых учора Пуціным і Лукашэнкам Сёння іх узгаднілі таксама на пасяджэнні саветаў міністраў Расіі і Беларусі. Сярод гэтых праграм: збліжэнне макраэканамічнай палітыкі, фарміраванне адзіных…
Што кажуць эксперты пра сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі?
Учора Лукашэнка і Пуцін адсправаздачыліся аб узгадненні ўсіх 28 саюзных праграм інтэграцыі. Але ўсяго таго асноўнага, што Лукашэнка просіць у Расіі, здабыта не было: ні кампенсацыі падатковага манёўра, ні газу па цане як для Смаленскай вобласці.
«Наша Ніва» пагаварыла з прадстаўнікамі бізнэсу, дыпламатамі, палітыкамі і эканамістамі. Як варта ацэньваць вынікі сустрэчы?
Адны суразмоўцы лічаць, што Лукашэнка адцягвае рашэнне сапраўды значных для беларускага грамадства праблем. Іншыя — што рэальныя наступствы «інтэграцыі» пакуль што не перагукаюцца з «дарожнымі картамі»: за год Лукашэнка пагадзіўся на размяшчэнне ў Беларусі расійскіх вайсковых аб’ектаў і ўзбраення, перанакіроўку экспарту з літоўскіх партоў на расійскія і выкарыстоўцанне Расгвардыі для падаўлення пратэстаў.
Чытайце больш па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

🥇Аргазм як сродак ад насмарку і вывучэнне прыліплых гумак. За што далі сёлета Шнобелеўскую прэмію, двухразовым лаурэатам якой з’яўляецца Лукашэнка?
У Гарвардскім універсітэце прайшла цырымонія ўручэння прэміі, якую даюць за самыя абсурдныя дасягненні. Мерапрыемства прайшло ў анлайн-фармаце. Пераможцам уручаюць «грашовую прэмію» ў выглядзе банкноты ў 10 мільярдаў зімбабвійскіх даляраў.
Так, прэмію па экалогіі атрымалі навукоўцы, якія збіралі прыліплую да тратуараў жавальную гумку і на працягу трох месяцаў вывучалі, як змяняецца яе хімічны склад і якія бактэрыі з'яўляюцца на яе паверхні.
Лаўрэатам прэміі па эканоміцы стаў Паўло Блавацкі, які высветліў, што ўзровень успрымання карупцыі ў той ці іншай краіне моцна залежыць ад узроўню атлусцення мясцовых чыноўнікаў.
Прэмію па медыцыне атрымалі чацвёра навукоўцаў, якія даказалі, што аргазм можа прачышчаць нос не горш, чым кроплі ад насмарку.
«Шнобеля» міру заваявалі амерыканскія вучоныя, якія праверылі, што бароды і вусы ў мужчын абараняюць скуру і косці ад удараў у бойцы. Як паказалі эксперыменты, валасы паглынаюць да 37% энергіі ўдару.
Нарэшце, прэмію ў галіне транспарту атрымалі адразу трынаццаць навукоўцаў за даследаванне, ці бяспечна пераносіць чорных насарогаў па паветры ўверх нагамі.
Нагадаем, што ў 2013 і 2020 годзе Шнобелеўнскую прэмію атрымліваў Аляксандр Лукашэнка. У 2013 годзе — за забарону публічных апладысментаў (разам з мінскай міліцыяй), а ў 2020 — за палітыку барацьбы з каранавірусам (разам з іншымі кіраўнікамі краін, дзе адмаўлялі кавід).

Андрэю Пачобуту прыйшоў ужо трэці ліст ад Васкрасенскага
У апошнім лісце палітвязню Васкрасенскі піша, што мае намер прадстаўляць ягоныя інтарэсы і прасіць аб вызваленні, паведамляе @radiosvaboda. Пачобут раней адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Ён адзначыў, што нікому не даваў паўнамоцтваў прадстаўляць свае інтарэсы ў пытанні памілавання.
Гродзенскі журналіст, актывіст не прызнанага ўладамі Саюза палякаў Андрэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка. Яго вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці (ч.3 арт. 130 КК), яму пагражае ад 5 да 12 год зняволення.
Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут

Трох пенсіянерак пакаралі суткамі за акцыю ў падтрымку Знака і Калеснікавай
9 верасня адбыўся ператрус у некалькіх пенсіянерак. Пасля затрымалі 60-гадовую Ірыну Новік, 61-гадовую Наталлю Агейчык і Алу Буянкову. Сёння над пенсіянеркамі адбыўся суд. Справы ўсіх жанчын разглядзеў суддзя Дзмітрый Карсюк, піша @viasna96.
Жанчын абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 6 верасня на вуліцы Старажоўскай у Мінску. Міліцыянт «Аляксандровіч» на судзе сцвярджаў, што бачыў дзесяць чалавек у белых цішотках з надпісам «23.34», але запомніў толькі Ірыну, Наталлю і Алу.
Наталля Агейчык сваю віну не прызнала. Вядома, што ператрус у яе кватэры праводзілі супрацоўнікі КДБ. Жанчына звярнула ўвагу суддзі, што яны так і не знайшлі цішотку, у якой яна нібыта была на акцыі. Суддзя адхіліў яе хадайніцтва аб праглядзе відэа з камер назірання, на якіх бачна, што ў час «правапарушэння» яна размаўляла з суседкай. Вынік — 30 сутак арышту.
Ірына Новік распавяла, што 6 верасня была ў парку з дачкой. Суддзя таксама адхіліў яе хадайніцтва аб праглядзе відэа з камер назірання банку, у які Ірына заходзіла. Карсюк прызнаў вінаватай Новік і арыштаваў яе на 15 сутак.
Ала Буянкова адмовілася даваць паказанні, бо не бачыць у гэтым сэнсу. Суддзя пакараў яе 15-сутачным арыштам.

У Маскве два чалавекі памерлі, з’еўшы кавун
Следчы камітэт Расіі завёў крымінальную справу па факце смерці пажылой жанчыны і дзіцяці.
Як паведаміла «База», трое членаў адной сям'і патрапілі ў рэанімацыю пасля таго, як пасля вячэры з'елі кавун. Недамаганне адчулі пажылая жанчына, яе 38-гадовая дачка і 15-гадовая ўнучка.
Першапачаткова супрацоўнікі «хуткай» адмовіліся везці пацярпелых у бальніцу, але, калі іх стан пагоршыўся, шпіталізавалі ўсіх траіх.
Вечарам 9 верасня памерла бабуля, раніцай 10 верасня — яе ўнучка.

Новае кіраўніцтва Вялікага тэатра Беларусі адхіліла ад працы маладога дырыжора Дзмітрыя Матвіенку
Пра гэта ён паведаміў у фэйсбуку.
У ліпені 30-гадовы Матвіенка стаў абсалютным пераможцам міжнароднага конкурсу маладых дырыжораў.
З мая тэатрам кіруе Вячаслаў Гарбузаў, які сем гадоў працаваў у БРСМ, а да прызначэння ў Мінск кіраваў брэсцкім драмтэатрам. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Вялікім тэатры адбыліся масавыя звальненні артыстаў і дырыжораў, якія выступілі супраць гвалту.

Стала вядома, колькі субсідый ад Расіі атрымала за апошнія гады Беларусь
Расія ўлівае ў Беларусь мільярды даляраў па розных каналах. Журналісты палічылі агульны аб'ём датацый за апошнія гады.
Гэта дзясяткі мільярдаў даляраў.
Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Здарыўся масавы збой мабільнага дадатку Альфа-Банка
Прыкладна з гадзіны дня кліенты Альфа-Банка не могуць атрымаць доступ у свой мабільны дадатак InSync. Пры спробе ўвайсці ў дадатак з’яўляецца паведамленне пра тое, што адсутнічае падключэнне да сеткі.
«Сёння прыйшла зарплата, а я ніяк не магу яе праглядзець. Невядома, што адбываецца. Ужо працоўны дзень скончыўся, а дадатак не адкрываецца», — кажа чытачка @nashaniva.
«Падчас запуску дадатка многія кліенты сутыкаюцца з бясконцым працэсам загрузкі ці памылкай «не ўдалося падключыцца да сервера». Спецыялісты ўжо займаюцца гэтай праблемай», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Альфа-Банка.
У тэхпадтрымцы ўдакладняюць, што пакуль няма дакладных тэрмінаў, калі дадатак запрацуе. Банк раіць скарыстацца інтэрнэт-дадаткам «Альфа-Клік».
Аднак, як пішуць карыстальнікі форума Onliner, ёсць збоі і ў працы інтэрнэт-дадатку. Калі ўсё наладзіцца, пакуль інфармацыі няма.

Чытачка Нашай Нівы паведаміла, што ў Гомелі на свяце горада з загона збеглі каровы і напалі на мужчыну. Кароў нібыта прывезлі напярэдадні гарадскога свята. Заўтра на пляцоўцы ля Лядовага палаца мае адбыцца фестываль “Мясмалфэст”. У раёне здарэння бачылі хуткую дапамогу.
Адну з жывёл, падобна, ужо заўважылі ў горадзе.
Карову (ці бычка?) ужо бачылі ў Валатаве. Адпаведнае відэа з’явілася ў сацыяльных сетках.
Вось так выглядае Энсьера ў Гомелі.

Чырвоны Крыж вінавацілі ў дачыненні да фальсіфікацыі выбараў. Арганізацыя абяцала разабрацца. Глядзіце, як разабраліся
Арганізацыю крытыкавалі за датычнасць да масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах у жніўні 2020 года.
Сёння арганізацыя абрала новага кіраўніка. Ім аказаўся былы кіраўнік Мінскай гарадской выбарчай камісіі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Арганізацыю крытыкавалі за датычнасць да масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах у жніўні 2020 года.
Сёння арганізацыя абрала новага кіраўніка. Ім аказаўся былы кіраўнік Мінскай гарадской выбарчай камісіі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Дзмітрый Баскаў сыходзіць з паста кіраўніка федэрацыі хакея Беларусі, хаця некалькі дзён таму не збіраўся гэтага рабіць
На тыдні міжнародная федэрацыя хакея дыскваліфікавала Баскава на пяць гадоў. Яго з’яўленне нават на гульні чэмпіянату Беларусі магло кончыцца санкцыямі супраць ФХБ, таму Баскаў напісаў заяву, “каб беларускі хакей не цярпеў”.
Адразу пасля абвяшчэння дыскваліфікацыі ФХБ заяўляла, што Баскаў застанецца кіраўніком федэрацыі.
Што для Баскава азначалі санкцыі IIHF? Чытайце ў нашым тэксце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Чытачка Нашай Нівы паведаміла, што ў Гомелі на свяце горада з загона збеглі каровы і напалі на мужчыну. Кароў нібыта прывезлі напярэдадні гарадскога свята. Заўтра на пляцоўцы ля Лядовага палаца мае адбыцца фестываль “Мясмалфэст”. У раёне здарэння бачылі хуткую…
Міліцыя і МНС знайшлі дзвюх кароў, якія збеглі з фестывалю ў Гомелі
Сілавікі адсправаздачыліся, што аператыўна знайшлі збеглых жывёл. Адну знайшлі на 2-й Грамадзянскай вуліцы, другую — на Клёнкаўскай. Мяркуючы па карце, адна карова прайшла каля 1,5 км, другая — амаль два.
«В настоящее время проводятся необходимые мероприятия по их сопровождению и доставке в вольеры», — піша УУС Гомельскай вобласці.

«Міс Беларусь» стала 18-гадовая Дар’я Ганчарэвіч
Яна працуе мадэллю і выкладчыцай дэфіле ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
Інспектар мытні, мадэль і студэнтка, якая вальсіравала з Лукашэнкам. Хто сёлета ўдзельнічае ў «Міс Беларусь»?

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Відэа фармату «імгненная карма» — легкавік з правай паласы пайшоў на разварот і трапіў пад трамвай
На вуліцы Якуба Коласа маладая жанчына за стырном «Мэрсэдэса» пайшла на левы разварот з правай паласы і сутыкнулася з трамваем. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, акрамя транспартных сродкаў.