Наша Ніва
У Санкт-Пецярбургу з’явілася графіці з выявай Марыі Калеснікавай і подпісам «за нашу і вашу свабоду». Пазаўчора Калеснікавай прысудзілі 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Графіці з Марыяй Калеснікавай у Санкт-Пецярбургу аператыўна замалёўваюць камунальнікі.
Фота @mediazzzona
Фота @mediazzzona
Як простыя змены ў супермаркетах дапамогуць людзям перайсці на больш здаровае харчаванне
Універсітэт брытанскага горада Саўтхэмптан разам з ісландскай сеткай супермаркетаў высветліў, чаго не хапае цяперашнім супермаркетам.
Вынікі новага даследавання сведчаць: калі прадаваць садавіну і гародніну на ўваходзе ў краму і прыбраць кандытарскія тавары з паліц каля кас, гэта падштурхне людзей купляць больш карысныя прадукты.
Навукоўцы змянілі размяшчэнне аддзелаў у трох супермаркетах сеткі Iceland Foods Ltd. у Брытаніі, піша Daily Mail.
У такім рэжыме супермаркеты працавалі на працягу шасці месяцаў. Дзякуючы гэтаму продаж садавіны і гародніны павялічыўся амаль на 10 тысяч порцый у тыдзень, а продаж кандытарскіх вырабаў зменшыўся на 1500 порцый у разліку на тыдзень. Змены ў супермаркетах дапамаглі пакупнікам перайсці на больш здаровае харчаванне.
Пра гэта сведчаць даныя некалькіх дзясяткаў пастаянных кліентаў сеткі, якія таксама знаходзіліся пад маніторынгам падчас эксперыменту.

Тэлеграм-каналы паведамляюць аб узломе сайта электронных сэрвісаў для сістэмы адукацыі school.by. Пры ўваходзе на яго дэманструецца выява свечкі з подпісам «Сайт часова не працуе. Калі ласка, зайдзіце пасля спынення гвалту ў Беларусі».
Але, падобна, інфармацыя не зусім адпавядае рэчаіснасці — сайт адукацыйных сэрвісаў знаходзіцца па адрасе schools.by, ён працуе. А ўзламаны сайт быў нечым кшталту адукацыйнага форума і не абнаўляўся з 2015 года.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
МАРГ: «Манапалізацыя і адміністрацыйныя меры не дазваляюць развівацца бізнэсу»
Сёння міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю святкуе пяць год з дня заснавання. З гэтай нагоды міністр Уладзімір Калтовіч запісаў відэазварот.
«Чалавецтва не прыдумала нічога лепшага, чым канкурэнцыя і спаборніцтва. Менавіта канкурэнцыя з'яўляецца драйверам любой мадэлі эканомікі. Манапалізацыя і адміністрацыйныя меры наадварот не дазваляюць развівацца бізнэсу і новым ідэям. А там, дзе няма творчасці – няма прагрэсу», – сказаў ён.
Між тым, нагадаем, што ў Беларусі з 24 лютага рэгулююцца кошты на 62 сацыяльна значныя тавары, а ўсяго, паводле дадзеных МАРГ, дзяржава рэгулюе 55% усіх коштаў. Першапачаткова размова ішла пра тое, што гэтая мера ўводзіцца на тры месяцы. Аднак яе працягнулі да канца года.

Мігранты з Ірака паказалі, як яны два тыдні жылі ў лесе на беларуска-латвійскай мяжы
У пачатку жніўня на беларуска-латвійскай мяжы сустрэліся дзве групы мігрантаў з Ірака. Разам іх быў 41 чалавек, з каторых 11 дзяцей. Цягам некалькіх дзён іх адлоўлівалі і вярталі да мяжы і латвійскія, і беларускія памежнікі. Мігранты вымушаныя былі разбіць лагер проста каля памежных слупоў. Цягам гэтага часу іракцы здымалі на відэа свой побыт.
На сувязі з @nashaniva быў адзін з удзельнікаў групы — 19-гадовы Рава Ясэн. Разам са сваякамі і сябрамі ён прыляцеў у Мінск у пачатку жніўня, пасля чаго невядомыя людзі адвезлі іх усіх на мяжу. Тыдзень таму сувязь з Равам абарвалася, але ён паспеў даслаць тыя самыя відэа ў рэдакцыю.
Што цяпер з мігрантамі і самім Ясэнам, невядома.
https://youtu.be/4UjAT3VRios

YouTube
Мігранты з Ірака два тыдні жылі на мяжы Беларусі і Латвіі/Мигранты из Ирака на границе Беларуси
У пачатку жніўня на беларуска-латвійскай мяжы сустрэліся дзве групы мігрантаў з Іраку. Разам іх быў 41 чалавек. Сярод іх 11 дзяцей. Цягам некалькіх дзён іх адлоўлівалі і вярталі да мяжы і латвійскія, і беларускія памежнікі. Мігранты вымушаныя былі разбіць…
Па выніках прызначанай на заўтра сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі падпісання якіх-небудзь пагадненняў аб інтэграцыі не плануецца
Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.
«Не, наколькі я ведаю, дакументы (падпісваць) не плануецца, але яшчэ раз паўтару: будзе прэс-канферэнцыя, і кіраўнікі дзяржаў праінфармуюць пра тэмы, якія яны абмяркоўвалі», — сказаў Пяскоў.
Таксама Пяскоў заявіў, што Расія не ставіць пытанне аб прызнанні Беларуссю Крыма, бо гэта — суверэнная справа любой краіны.
Сёння Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Камітэта нацбяспекі Казахстана Карымам Масімавым сказаў, што на сустрэчы з Пуціным абмяркуе сітуацыю ў Еўразійскім эканамічным саюзе і асабліва сітуацыю, звязаную з Афганістанам.

Ад 500 да 10 тысяч даляраў. Колькі пойдзе на ганарары для артыстаў на Дзень горада?
Днямі стала вядома, хто з артыстаў выступіць у Мінску на Дні горада. @nashaniva паспрабавала падлічыць, колькі з бюжэту пойдзе на ганарары для іх. Асноўны канцэрт чакаецца 11 верасня каля Палаца спорту — там анансаваны моладзева-музычны фестываль. Хэдлайнерам свята стане рэпер Сярога.
Яго стандартны ганарар — 10 тысяч даляраў. «Няважна, ён спяе адну песню ці 10, яго дзень каштуе столькі», — патлумачыў канцэртны агент, як выступленне рэпера звычайна аплачваецца на карпаратывах.
Расцэнкі астатніх артыстаў звычайна больш сціплыя:
▫️Герман Цітоў — 3000 рублёў,
▫️гурт «Дразды» — 2000,
▫️Вікторыя Алешка — 1700
▫️Тэа — 1600
▫️гурт «Статус» — 1500
▫️гурт «Радыёхваля» — $500
Калі сыходзіць з такіх ганарараў, у суме атрымліваецца каля 14,4 тысячы даляраў.

Міжнародная федэрацыя хакея на 5 гадоў дыскваліфікавала кіраўніка федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава
У паведамленні IIHF адзначаецца, што дыскваліфікацыя стала вынікам 10-месячнага расследавання, падчас якога высветлілася, што Баскаў парушыў кодэкс паводзінаў IIHF — дыскрымінаваў спартоўцаў і пагражаў ім за іх палітычную пазіцыю.
Таксама IIHF прыйшла да высновы, што Баскаў звязаны з падзеямі, якія прывялі да смерці Рамана Бандарэнкі.
Баскаў адхілены ад нацыянальнай і міжнароднай дзейнасці па хакеі на пяць гадоў, да 9 верасня 2026 года.

Міжнародная федэрацыя хакея на 5 гадоў дыскваліфікавала кіраўніка федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава У паведамленні IIHF адзначаецца, што дыскваліфікацыя стала вынікам 10-месячнага расследавання, падчас якога высветлілася, што Баскаў парушыў кодэкс…
Што для Баскава азначаюць санкцыі IIHF? Калі з'явіцца нават на матчы чэмпіянату Беларусі — могуць пакараць усю зборную
Сёння Міжнародная федэрацыя хакея прыняла рашэнне накласці санкцыі на адыёзнага кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава. Яго абвінавачваюць ва злоўжыванні службовым становішчам, ціску на спартоўцаў і датычнасці да смерці Рамана Бандарэнкі.
Баскаў адхілены ад усёй нацыянальнай і міжнароднай хакейнай актыўнаўсці да верасня 2026. Гэта азначае, што яму забаронена ўдзельнічаць у хакейных мерапрыемствах у тым ліку ў Беларусі, роўна як і трэніраваць.
Беларуская федэрацыя хакея, праўда, у сваёй рэакцыі заявіла, што Баскаў «працягне развіваць хакей на сваёй пасадзе».
Чым пагражае гэтая ўпартасць?
«Федэрацыя мае магчымасць пакінуць Баскава ля стырна, але яна павінна разумець, што за невыкананне рашэння IIHF санкцыі будуць ужо супраць федэрацыі, што можа цалкам выключыць беларускі хакей з сусветнага спорту», — сказаў @nashaniva кіраўнік Фонду спартыўнай Салідарнасці Аляксандр Апейкін.

Спартовы журналіст Андрэй Маслоўскі асуджаны на 15 сутак
Маслоўскі быў затрыманы ў панядзелак. Сёння прайшоў суд. Журналіста прызналі вінаватым у распаўсюдзе інфармацыі, уключанай у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, і прысудзілі 15 сутак арышту.
З 2010 па ліпень 2021 года Маслоўскі працаваў на партале «Трыбуна».

У Львове згубіўся «каціны мэр», які жыў у гарадской радзе
Кот Леўчык, які жыў у прыёмнай мэра Львова, знік 7 верасня.
Пра яго знікненне паведаміў мэр Львова Андрэй Садовы ў фэйсбуку. Ён паабяцаў узнагароду таму, хто знойдзе ката, паведамляе «Украінская праўда».
Кот Леўчык пачаў жыць у Львоўскай радзе ў пачатку верасня 2020 года. Ён залез на дрэва каля балкона мэра і не змог злезці. Спачатку работнікі мэрыі шукалі гаспадароў жывёлы, але аказалася, што ён жыў на вуліцы.
Акрамя гэтага, Леўчык быў паранены іншым катом, таму яго вылечылі і «пасялілі» ў гарадской радзе. З тых часоў работнікі рады пачалі весці сацсеткі Леўчыка.
UPD. Леўчык знайшоўся.

Сёння ў рамках эканамічнага форума ў Польшчы Святлана Ціханоўская сярод іншага сустрэлася з былым кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым і яго жонкай Ірынай Халіп
Цікава, што Саннікаў кпіў у сацсетках з Ціханоўскай — ён запосціў фота катлет у якасці рэакцыі на ініцыятыву па зборы подпісаў пад зваротам да ўладаў за мірныя перамовы. Пасля крытыкі на свой адрас ён гэты пост выдаліў.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Праўладны блогер Аляксей Голікаў заявіў, што з ім разводзіцца жонка-«бчбшніца»
У відэа Голікаў кажа, што застаўся без усяго, а на вуліцу яго выкінула дзяржава, за якую ён выходзіў.
Рыхтуе мёртвых да пахавання і аб’ядноўвае ябацек-інфлюенсераў. Што вядома пра блогера Голікава?

‼️Крыніцы: Макей сустрэнецца з міністрам замежных спраў Польшчы ў Нью-Ёрку, абмяркуюць выхад некаторых палітвязняў
Як стала вядома @nashaniva, падчас генеральнай сесіі ААН у Нью-Ёрку (22-26 верасня) мае адбыцца сустрэча Уладзіміра Макея і міністра замежных спраў Польшчы Збігнева Рау.
Плануецца, што падчас яе будзе ў тым ліку абмеркаваны выхад на волю палітвязняў — Андрэя Пачобута і Анжалікі Борыс. Яны адмовіліся пісаць прашэнні «аб памілаванні» на імя Лукашэнкі.
Невядома, ці выстаўлены польскім бокам выхад вязняў як умова сустрэчы.
Агульная пазіцыя Захаду вядомая — гэта непрызнанне Лукашэнкі легітымна абраным прэзідэнтам, спыненне рэпрэсій, пачатак дыялогу ўладаў і грамадзянскай супольнасці.
Пры гэтым палякі і літоўцы ніколі не выступалі за разрыў дыпламатычных адносін. Па словах нашага суразмоўцы, хаця яны паслядоўна асуджаюць рэпрэсіі, яны заўсёды былі за захаванне каналаў размовы.
Кардынальных зменаў ад сустрэчы не чакаецца, максімум, да чаго могуць прыйсці: Захад запаволіць санкцыі і верне авіязлучэнне, а беларускія ўлады спыняць рэпрэсіі, пачнуць выпускаць людзей, а таксама вырашаць сітуацыю з мігрантамі. Праўда, ёсць сумненні, што гэта будзе прынята поўным пакетам і цалкам.

Польскі партал: Паездка Васкрасенскага ў Польшчу не выпадковая
На эканамічным форуме ў польскім горадзе Карпач з'явіўся Юрый Васкрасенскі. Польскі партал Onet сцвярджае, што Васкрасенскі стаў чалавекам, праз якога Польшча намагаецца вызваліць беларускіх палякаў Анджэя Пачобута і Анжаліку Борыс.
Гэты «канал» быў навязаны беларускімі ўладамі. А іншых варыянтаў у польскага боку цяпер няма.
Чытаць больш. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Лукашэнка анансаваў з'яўленне ў Беларусі «дзясяткаў самалётаў і верталётаў» з Расіі — але ў нас няма столькі пілотаў. Рускія застануцца?
Напачатку верасня Лукашэнка сказаў, што хутка з Расіі прыбудуць дзясяткі самалётаў і верталётаў. Беларускія лётчыкі ў каментары «Нашай Ніве» заўважаюць, што ў нас не будзе столькі гатовых спецыялістаў для пілатавання ажно «дзясяткаў» самалётаў і верталётаў.
Як трэба ацэньваць заявы Лукашэнкі? Задалі гэта пытанне экспертам: Ягору Лебядку і Аляксандру Алесіну.
Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Напачатку верасня Лукашэнка сказаў, што хутка з Расіі прыбудуць дзясяткі самалётаў і верталётаў. Беларускія лётчыкі ў каментары «Нашай Ніве» заўважаюць, што ў нас не будзе столькі гатовых спецыялістаў для пілатавання ажно «дзясяткаў» самалётаў і верталётаў.
Як трэба ацэньваць заявы Лукашэнкі? Задалі гэта пытанне экспертам: Ягору Лебядку і Аляксандру Алесіну.
Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ніна Багінская выйшла да Дома ўрада з нацыянальным сцягам. Неўзабаве сцяг у яе адабралі, а дрэўка зламалі.