Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
65-гадовага філосафа Уладзіміра Мацкевіча прызналі схільным да экстрэмізму

Прычым сядзіць ён у камеры Валадаркі адзін. Пра гэта гаворыцца на старонцы, прысвечанай яму ў фэйсбуку.

Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня, калі да яго прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі КДБ. Філосафа абвінавацілі ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК) і пакінулі пад вартай.
Адвакатка Ціханоўскага Наталля Мацкевіч лічыць, што судовы працэс па ягонай справе скончыцца няхутка

«Дзесяць з паловай тыдняў працягваецца судовы працэс над Ціханоўскім і інш. І скончыцца, відаць, няхутка. Пытаюцца: ці ёсць яшчэ сілы? — Ёсць.

У гэтым пакоі СІЗА-3 выпрацоўваецца столькі энергіі, што можна было б падключыць невялікую электрастанцыю і генераваць святло», — напісала адвакатка.
Нацбанк: у золата-валютныя рэзервы дадалі мільярд ад МВФ

Нацыянальны банк даў справаздачу па аб'ёмах ЗВР у Беларусі. Па дадзеных рэгулятара, на 1 верасня яны выраслі на $1,054 мільярда і агулам склалі $8,497 мільярдаў. Для параўнання, у ліпені рэзервы павялічыліся толькі на $33 мільёны.

Нацбанк тлумачыць: золата-валютныя рэзервы ў жніўні выраслі за кошт атрымання спецыяльных правоў запазычання (SDR). Нагадаем, гэта не азначае, што Беларусь атрымала жывыя грошы. Спецыяльныя правы запазычанасці – гэта сродак для разлікаў, прыдуманы МВФ.

Краіна-ўдзельніца МВФ можа альбо разлічвацца SDR з іншымі ўдзельнікамі, якія згодныя прыняць іх, альбо папрасіць абмяняць SDR на іншую больш цвёрдую валюту.
Бабуля пад Слуцкам выкапала бульбу-кабана

«Выкопала, покрутила, что за чудо: ушки, глазки, пятачок! Смеюсь! Прямо настроение поднялось!» — прыводзіць словы аўтаркі незвычайнай знаходкі kurjer.info.
Памёр гісторык Уладзімір Ляхоўскі

Пра гэта паведамілі @nashaniva яго сябры са словаў жонкі.

Ляхоўскаму было 57 гадоў. Ён быў адным з найлепшых гісторыкаў свайго пакалення і адданым патрыётам Беларусі. У апошнія гады ён працаваў дацэнтам факультэта міжнародных адносін БДУ.
Польшча налічыла ў Беларусі 10 тысяч чалавек, якія збіраюцца трапіць у Еўрасаюз

У апошнія дні памежслужба Польшчы фіксуе рост колькасці спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, піша Deutsche Welle.

Па ацэнках польскіх памежнікаў, цяпер у Беларусі знаходзяцца больш за 10 тысяч мігрантаў. Як адзначае начальнік памежнай службы Польшчы Томаш Прага, рэжым Аляксандра Лукашэнкі прывёз замежнікаў у краіну, каб пасля даставіць на мяжу Літвы, Латвіі і Польшчы.

Гэтыя краіны абвінавачваюць улады Беларусі ў арганізаванай дастаўцы мігрантаў да мяжы Еўрасаюза.
Дзяўчаты з парасонамі зноў з’явіліся ў адным з раёнаў Мінска

«Беларусы, вышэй нос! Зло не вечнае, перамога ў кожным з нас!»
Сярога стане хэдлайнерам Дня горада ў Мінску

Рэпер 11 верасня стане галоўнай зоркай моладзевага фестывалю каля Палаца спорту. Сярод іншага, выступяць гурты «Радыёхваля», «Статус», «Дразды». Таксама Герман Цітоў, Тэа, Вольга Рыжыкава, Вікторыя Алешка. Пройдуць спаборніцтвы ратавальнікаў.

Пасля хвалебных словаў пра Лукашэнку кар’ера Сярогі рэзка пайшла ўгару: ён стаў сябрам журы беларускага «X-фактара», а таксама выступіў у Александрыі.
Белапанаўцам Леўшынай і Наважылаву выставілі абвінавачванні

Абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры) цяперашняму і былому дырэктару агенцыі выставілі яшчэ на мінулым тыдні. Мера ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту абраная на два месяцы з моманту затрымання, паведаміла БелаПАН інфармаваная крыніца.

Леўшына і Наважылаў знаходзяцца за кратамі з 18 жніўня.
Літоўская мытня не прапусціла самазвалы БелАЗ у Чылі

Іх павінны былі адправіць спажыўцу праз Клайпедскі порт.

Усяго затрымалі 18 марскіх кантэйнераў з чатырма машынакамплектамі для кар'ерных самазвалаў, паведамляе літоўская мытня. Вядзецца расследаванне, пытанне пра далейшы лёс грузу будзе вырашацца.

Нагадаем, што БелАЗ быў уключаны ў чацвёрты пакет санкцый.
Найлепшы беларускі шахматыст: «Ужо паўгода жыву ў Расіі. У Беларусі я не патрэбны…»

Уладзіслаў Кавалёў — адзіны беларускі шахматыст, які ўваходзіць у першую сотню гросмайстраў свету. Пасля выбараў Уладзіслаў падпісаў адкрыты ліст спартсменаў супраць гвалту і за сумленныя выбары. 

Кавалёў распавёў, чаму ён ужо паўгода жыве з сям’ёй не ў Беларусі.

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
«Працуюць на лесапілцы ці мыюць вагоны». Асуджаная студэнтка распавяла пра ўмовы на жаночай хіміі

Халодныя пакоі, адзін душ на ўсіх і праца на лесапілцы ці ў лакаматыўным дэпо. Студэнтка з Ліды Дар'я Чайко, якой далі 2,5 года абмежавання волі за каментары ў чатах, расказвае пра ўмовы на жаночай хіміі.

«Гарачая вада ўключаецца раніцай на дзве гадзіны, удзень на тры і ўвечары на дзве».

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут
.

Пісаць Дар'і Чайко можна ў інстаграм @ineffable__limerence
Перад сустрэчай з Лукашэнкам Пуцін ходзіць па тайзе з Шайгу

Уладзімір Пуцін пасля візіту на Далёкі Усход узяў некалькі дзён адпачынку і разам з кіраўніком Мінабароны Расіі Сяргеем Шайгу адправіўся адпачываць у тайгу.

«Ён сапраўды там з Шайгу, месца я называць не буду, гэта Сібір. Звычайны адпачынак: тайга, горы, прагулкі, свежае паветра і гэтак далей», — распавёў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, чакаецца, што Пуцін вернецца ў Маскву заўтра да вечара. Пагатоў у чацвер у яго перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Былая жонка Паўлічэнкі ладзіць разам з «Белай Руссю» свой конкурс прыгажосці

Аляксандра Кірыловіч — былая спецназаўка і мама чатырох дзяцей. У 2019 годзе яна прадстаўляла краіну на конкурсе «Місіс Сусвет». А сёлета вырашыла арганізаваць свой конкурс для шматдзетных мам. Кастынгі адбыліся летам, сам конкурс пройдзе ў Мінску з 11 па 18 верасня.

Партнёрам стала «Белая Русь», Кірыловіч ужо пабывала на нарадзе з Генадзем Давыдзькам.

У інтэрв'ю прыгажуня раней расказвала, што яе першым жаніхом быў экс-камандзір Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання Дзмітрый Паўлічэнка. Ад яго Аляксандра нарадзіла дачку Сабрыну — такое імя ёй даў бацька, у гонар САХР (па-руску «СОБР»).

Разысціся з Дзмітрыем было рашэннем жанчыны. З Паўлічэнкам Аляксандра засталася ў добрых адносінах, ён стаў хросным бацькам яе сыноў.
У Печах загінуў вайсковец тэрміновай службы

Здарэнне адбылося ў 72-м Аб'яднаным вучэбным цэнтры.

Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы ў выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй вайсковец нанёс сабе агнястрэльнае раненне, паведамляе Мінабароны.
У кватэры тэлевядучай Кацярыны Пытлевай прайшоў ператрус

Вядучая з сям’ёй пасля выбараў з’ехала з краіны.

Летам у нас выходзіў «ТОК» з Кацярынай. Паглядзець яго можна па спасылцы:
https://youtu.be/wRFcWoaPKSw
Прэс-сакратар Каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый Санько пракаментаваў вокладку апошняга нумара газеты «Мінская праўда», дзе ў святароў замест крыжоў намаляваныя свастыкі

«Больш пытанняў, чым адказаў!

У час, калі беларускі народ стомлены вырашэнням грамадска-палітычных пытанняў. Змучаны барацьбой з пандэміяй каранавіруса. У святле новаўтворанага дзяржаўнага свята «Народнага адзінства». Рэдакцыя газеты «Мінская праўда» Мінскага абылвыканкама плюе ў твар некалькім мільёнам католікам, якія жывуць у нашай краіне, а калі уважліва паглядзець на размешчаную на першай старонцы карыкатуру, дзе зневажаецца крыж, то лічу, што абражаюць усіх хрысціян. Прапаганда нацысцкай сімволікі.

Няма жадання ацэньваць набор літар, які падаецца як артыкул, лепш гэта зробяць гісторыкі. Ды і пра карыкатуру разважаць тым больш. Дзяржаўная установа, законы ведаюць.

Што гэта? Правакацыя? Хайп? Сумна, але гэта наша рэчаіснасць!

Не магу не нагадаць, што кожны тыдзень мы молімся і за ворагаў касцёла!».
«Нутром чую, ёсць у нас нафта». Ці рэальна Беларусь можа забяспечыць сябе «чорным золатам» і наколькі гэта нам дапаможа?

Падчас сустрэчы з кіраўніком «Беларуснафты» Аляксандрам Ляхавым Лукашэнка выказаўся наконт здабычы нафты ў Беларусі. Ён адзначыў, што было б добра нарасціць здабычу ўдвая, да 3-3,5 мільёна тон.

«Гэта рашэнне праблемы для краіны, мы забудзем пра ўсякую залежнасць», — адзначыў ён і дадаў, што, калі б Беларусь здабывала б 8-9 мільёнаў тон нафты, то жыла б лепш, чым самыя багатыя краіны.

Ці можа Беларусь забяспечыць сябе нафтай у такіх аб'ёмах і наколькі рэальна гэта нам дапамагло б?

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Ператрус у святара Дыянісія Карасцялёва

Аляксандр Шрамко паведаміў, што праводзіцца ператрус у святара Дыянісія Карасцялёва — клірыка мінскага храма Усіх Смуткуючых Радасць, што на Прытыцкага.

З якой нагоды ператрус, пакуль не вядома.