Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Знайшоўся беларус, які 14 гадоў таму знік у Маскве

36-гадовага Андрэя Купрэенку ўвесь гэты час трымалі ў рабстве на Паўночным Каўказе.

У 2007-м ён з'ехаў у Маскву на заробкі і знік.

Купрэенка ўвесь гэты час супраць сваёй волі знаходзіўся на тэрыторыі Дагестана, Чачні, Кабардзіна-Балкарыі.
Сёння ноччу тэмпература паветра ў Беларусі амаль апусцілася да нуля, а ў панядзелак чакаюцца замаразкі

Сэрвіс pogoda.by зафіксаваў наступныя мінімальныя тэмпературы раніцай 5 верасня: на Палессі тэмпература паветра апусцілася да +0,3 градуса цяпла, у Езярышчы — да +0,5 градусаў.

У Гомелі і Брагіне абнавіліся гістарычныя мінімумы тэмпературы — +4,2 і +2,6 градусаў адпаведна.

Ноччу 6 верасня ў некаторых раёнах Беларусі, а па Брэсцкай вобласці на глебе на большай частцы тэрыторыі, чакаюцца замаразкі.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 6 градусаў вышэй за нуль, па Брэсцкай вобласці на глебе на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі да нуля — мінус 3 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 12-18 градусаў.
Магчымыя страты з-за санкцый — 1,8 мільярда даляраў. Што будзе з Беларусбанкам?

@nashaniva стала вядома, як заходнія санкцыі ўплываюць на стан Беларусбанка.

Апошні квартал банк адпрацаваў са стратамі ў некалькі дзясяткаў мільёнаў даляраў, крэдытныя праекты сыплюцца, замежныя партнёры пагражаюць спагнаннем астранамічнай сумы. 

Чытайце больш па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Былы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію

У Капылі сёння ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» за творы, напісаныя ў 2020 годзе.

Найлепшымі публіцыстычнымі творамі названыя кнігі «Дыскрэтны падыход да назірання жыцця», «Мой фізмат» (серыя «Люстэрка лёсу») Аляксандра Радзькова.

Ён быў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі ў 2010-2014 гадах.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зборная Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату свету сёння прайграла зборнай Уэльса. Вырашальны гол атрымаўся вельмі дзіўным

Намінальна хатняя гульня для беларусаў прайшла ў расійскай Казані на пустым стадыёне з-за інцыдэнту з самалётам Ryanair.

Да 69-й хвіліны беларусы вялі ў ліку, але прайгралі ў дададзены арбітрам час. Падчас трэцяй галявой атакі ў штрафной беларусаў было ажно сем палявых гульцоў гаспадароў і толькі тры валійцы. Але ў выніку госці здолелі забіць.

Наперадзе — гульня з бельгійцамі, якія некалькі месяцаў таму забілі беларусам восем мячоў.
«У Мінску можна арганізаваць спатканне ў той жа вечар, толькі калі паабяцаеш сэкс». Плюс-сайз мадэль пра тое, як шукае пару ў інтэрнэце

«Мой інстаграм мужчын адпужвае. Усе гэтыя вечарынкі, конкурсы прыгажосці і прафесійныя фатаграфіі ўганяюць звычайнага беларускага мужыка ў ступар і правакуюць жаданне змыцца», — падзялілася Яўгенія Цюленева. Яна цяпер у пошуку адносін. Завяла спецыяльна для гэтага новы інстаграм, ацаніла сайты знаёмстваў.

Расказвае, як поспехі і што не так з беларускімі адзінокімі мужчынамі.

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падчас футбольнага матчу Бразілія — Аргенціна паліцэйскія выйшлі на поле і затрымалі чатырох аргенцінцаў за парушэнне правілаў каранціна

Гульцоў хацелі затрымаць яшчэ да гульні, але футбалісты выйшлі на матч, дзе і былі затрыманыя. Адразу пасля гэтага зборная Аргенціны пакінула поле.

Затрыманыя гуляюць за англійскія клубы. Паводле бразільскіх правілаў тым, хто прыбывае з Вялікабрытаніі, трэба адбываць 14-дзённы каранцін. Па гэтай жа прычыны ў зборную Бразіліі не прыехалі гульцы з АПЛ.
У Гвінеі адбыўся пераварот. Вайскоўцы зрынулі 83-гадовага прэзідэнта, які год таму змяніў канстытуцыю

У раёне рэзідэнцыі ў нядзелю адбыўся бой, а ў сацсетках распаўсюджваюцца відэа і фота прэзідэнта ў асяроддзі ўзброеных людзей у вайсковай форме.

Ваенныя абвясцілі, што прэзідэнт Альфа Кондэ зрынуты і арыштаваны, а ўрад распушчаны. Вайскоўцы заявілі, што ўзялі ўладу праз тое, што краіна загразла ў карупцыі і галечы.

Альфа Кондэ, якому цяпер 83 гады, большую частку жыцця быў апазіцыянерам і змагаўся з аўтарытарнымі кіраўнікамі гэтай заходнеафрыканскай краіны, якая лічыцца адной з самых бедных у свеце. У 2010 годзе ён перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, стаўшы першым дэмакратычна абраным лідарам Гвінеі, а ў 2015-м пераабраўся на пасаду кіраўніка дзяржавы.

У сакавіку 2020 года ў Гвінеі быў праведзены канстытуцыйны рэферэндум, дзякуючы якому прэзідэнцкія тэрміны Кондэ абнуліліся і ён змог балатавацца на трэці тэрмін.
У гандлёвым цэнтры «Green City» эвакуявалі персанал. Прыехалі пажарныя машыны.

Фота @koko_by
У Санкт-Пецярбургу канкурэнты апазіцыйнага кандыдата на мясцовых выбарах спачатку змянілі імя і прозвішча, а пасля і сталі выглядаць аднолькава

Тэрытарыяльная выбарчая камісія аднаго з раёнаў Пецярбурга апублікавала плакат з кандыдатамі. Трое выглядаюць вельмі падобна.

Мала таго, іх і завуць аднолькава. 43-гадовы Барыс Генадзевіч Вішнеўскі і 59-гадовы Барыс Іванавіч Вішнеўскі нядаўна змянілі імя і прозвішча. Яны будуць спаборнічаць з прадстаўніком партыі «Яблоко» Барысам Лазаравічам Вішнеўскім.

«Барыс Генадзевіч Вішнеўскі» і «Барыс Іванавіч Вішнеўскі» да нядаўняга часу не насілі бароды і як мінімум адзін з іх не меў залысіны.
Наша Ніва
У гандлёвым цэнтры «Green City» эвакуявалі персанал. Прыехалі пажарныя машыны. Фота @koko_by
МНС растлумачыла, што здарылася ў «Green City»

Пасля спрацоўкі пажарнай сігналізацыі ратавальнікі высветлілі, што адбылося тленне гаручых адкладаў у вентыляцыйным корабе электрапечкі. Тленне ліквідавана праз 10 хвілін пасля паведамлення.

Пацярпелых няма, МНС абвяргае, што была эвакуацыя персаналу.
Паглядзіце, як упрыгожваюць Мінск да Дня горада

На гэтых выхадных у Мінску адсвяткуюць Дзень горада. «Мінск-Навіны» паказалі, як упрыгожваюць горад да свята.

Эмблемай свята зрабілі кляновы ліст. Дызайнеры таксама прыдумалі піктаграмы з захапленнямі гараджан: тэатр, спорт, музыка, танцы і інш.
У Салігорску загінула аднагадовае дзіця

Як паведамляе Следчы камітэт, вечарам 4 верасня маці пакінула гадавалую дзяўчынку разам з трохгадовым братам.

Вярнуўшыся праз паўгадзіны, яна выявіла дачку без прыкмет жыцця. Дзіця знаходзілася ў куце паміж страховачнай сеткай і краем дзіцячага ложка. СК праводзіць праверку.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як выглядаюць Марыя Калеснікава і Максім Знак перад абвяшчэннем прысуду

Калеснікава ў выдатным настроі паказвае сардэчкі.

Прысуд агалосяць а 12-й гадзіне.

Перад судом утварыліся вялікія чэргі — агалашэнне прысуду адкрытае.
‼️ Марыю Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў калоніі, Максіма Знака — на 10

Іх прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: змова з мэтай захопу ўлады, заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва ім.

Працэс быў закрытым, на яго не пусцілі нават родных Знака і Калеснікавай.

Марыя Калеснікава была затрымана 7 верасня 2020 года. Яе спрабавалі выслаць з краіны, але яна парвала пашпарт на мяжы. Максім Знак у няволі з 9 верасня 2020 года.

Дзень у СІЗА залічваецца за паўтара дні ў калоніі.
Даследаванне: Расійская вакцына Sputnik V абараняе ад цяжкіх выпадкаў заражэння штамам «дэльта»

Даследаванне, у якім узялі ўдзел каля 14 тысяч чалавек, паказала, што дзве дозы расійскай вакцыны зніжаюць рызыку шпіталізацыі пасля заражэння штамам «дэльта» на 81% і дапамагаюць пазбегнуць сур’ёзных пашкоджанняў лёгкіх, піша навуковы часопіс Science.

Чытаць па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На выхадзе з суда блізкіх і адвакатаў Калеснікавай і Знака людзі сустрэлі авацыямі

Відэа @the_village_me