Сёння, у гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны, у амбасадзе Вялікабрытаніі былі ўручаныя медалі родным шараговага Аляксандра Руля
Беларус ваяваў у складзе 2-га польскага корпуса (у складзе брытанскай арміі) пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Уладзіслава Андэрса. Пасля вайны Аляксандр Руль вярнуўся ў Беларусь і падпаў пад пераслед з боку сталінскага рэжыму — у 1951 годзе ён разам з сям'ёй быў сасланы ў Сібір. Пасля смерці Сталіна сям'я вярнулася ў Беларусь.
Аляксандр Руль памёр у 1983 годзе і не быў прызнаны ветэранам вайны ў СССР.
Сёння яго дачка Галіна і ўнучкі атрымалі медалі свайго бацькі і дзеда з рук пасла Вялікабрытаніі Джэкі Перкінс і Марціна Вайцяхоўскага, часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі.

Польскі ўрад: На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца 10 тысяч мігрантаў, што жадаюць перасячы мяжу ЕС
У сувязі з гэтым на польска-беларускай мяжы неабходныя надзвычайныя меры, лічыць прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер, паведамляе Польскае радыё.
— Хутчэй за ўсё, план быў такі, каб усе гэтыя асобы разам перасеклі межы Польшчы, Латвіі, Літвы, то бок мяжу Еўрасаюза. Нас цешыць, што Еўракамісія і іншыя краіны-члены падтрымліваюць нас па справе ўзмацнення аховы межаў.
Нагадваем, у сувязі з ростам колькасці мігрантаў на польска-беларускай мяжы ўчора ўрад звярнуўся да прэзідэнта Польшчы з просьбай увесці надзвычайнае становішча ў памежных рэгіёнах Люблінскага і Падляшскага ваяводстваў. Надзвычайнае становішча закране 115 населеных пунктаў у Падляшскім і 68 у Люблінскім ваяводствах.

Бацька асуджанага па справе студэнтаў: Сын не падпісваў ніякіх папер ці прашэнняў аб памілаванні
У апошнім слове асуджаны на 2,5 года па «справе студэнтаў» Ілля Трахтэнберг сказаў: «Незалежна ад таго, што мяне чакае, я застануся вольным чалавекам, таму што я магу самастойна думаць і прымаць рашэнні». Журналісты сустрэліся з бацькам Іллі Віталём і спыталі ў яго пра лёс сына пасля абвяшчэння прысуда і пра тое, як жыве сям’я апошнія 10 месяцаў.
Чытаць па спасылцы

Журналістка пайшла рабіць ID-карту замест пашпарта, але ў яе нічога не выйшла
У беларусаў з'явілася магчымасць атрымаць ID-карту і біяметрычны пашпарт. Карэспандэнтка «Медыя-Палесся» адправілася па новы дакумент, але яго не атрымала праз непаладкі ў сістэме.
Як не працуюць новыя тэхналогіі ў правінцыі, чытайце па спасылцы
Чытайце таксама: У Беларусі пачынаюць выдаваць біяметрычныя пашпарты і ID-карткі. Як іх атрымаць і як гэта зменіць наша жыццё

Журналіста Андрэя Аляксандрава прызналі падазраваным яшчэ па адным артыкуле, ужо трэцім па ліку
Як паведаміў яго адвакат, медыяменеджара прызналі падазраваным ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры, яму інкрымінуюць ч. 2 арт. 243 КК.
«Ад дачы паказанняў ён адмовіўся. Віну катэгарычна адмаўляе», — адзначыў абаронца Аляксандрава, перадае БелаПАН.
Нагадаем, журналіста разам з ягонай дзяўчынай Ірынай Злобінай затрымалі 12 студзеня гэтага года. Першапачаткова Аляксандрава абвінавачвалі ў фінансаванні пратэстаў (ч. 1 і 2 арт. 342 КК), а ў пачатку ліпеня яму выставілі новае абвінавачанне — па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Па ім медыяменеджару пагражае да 15 гадоў турмы.
Беларускія праваабаронцы прызналі Аляксандрава палітвязнем.

«Як вы думаеце, хто ў гэтых адносінах мужчына?» У Бабруйску вынеслі прысуд 19-гадоваму Глебу Лук’янцову, якога абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі
Паводле абвінавачвання, Глеб Лук'янцоў 8 чэрвеня 2021 пакінуў у тэлеграм-чаце абразлівы каментар пад публікацыяй супольнай выявы Лукашэнкі і Пуціна і тэкстам да яго: «Самая мілая пара Усходняй Еўропы. Як вы думаеце, хто ў гэтых адносінах мужчына?», паведамляюць праваабаронцы.
Cуддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі пастанавіў прызнаць Глеба вінаватым і прызначыць яму 1,5 года «хатняй хіміі».

Nashaniva.com і тэлеграм-канал @nashaniva шукаюць журналістаў з досведам працы ад двух гадоў і рэдактара сацсетак.
Калі ласка, дасылайце сваё рэзюмэ на адрас nashaniva.com@gmail.com.
Апішыце свае ўменні і сферы прафесійных зацікаўленасцяў. Пакіньце спасылкі на ваш профіль у сацыяльных сетках. Разглядаюцца як прэтэндэнты, якія жывуць у Беларусі, так і тыя, хто жыве за мяжой.

Наша Ніва
Учора быў затрыманы былы кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук, піша @viasna96 Віктар Фянчук раней узначальваў «Ахову птушак Бацькаўшчыны». 8 лістапада 2020 года яго затрымлівалі на маршы ў Мінску, ён атрымаў 15 сутак арышту. АПБ у фэйсбуку…
Былы кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук асуджаны на 12 сутак
Такая інфармацыя з’явілася ў валанцёраў, яе пацвердзілі знаёмыя Фенчука.
Такая інфармацыя з’явілася ў валанцёраў, яе пацвердзілі знаёмыя Фенчука.
Наша Ніва
❗️Гумарыстычны тэлеграм-канал «Чай з малінавым варэннем» прызнаны экстрэмісцкім у Беларусі На яго падпісаныя 138 тысяч чалавек.
Як прызнанне экстрэмісцкім адбілася на колькасці падпісчыкаў канала «Чай з малінавым варэннем»
За суткі на яго падпісалася больш за 5 тысяч чалавек.
Гумарыстычны канал сёння прызналі экстрэмісцкім за размяшчэнне інфармацыі, «накіраванай на абразу прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі сваіх службовых абавязкаў, дэстабілізацыю грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, распальванне сацыяльнай і палітычнай варожасці».

СААЗ пільна маніторыць новы штам кавіду — «мю», які можа не рэагаваць на вакцыны
Зараз на яго прыходзіцца менш за 0,1% выпадкаў хваробы, але штам усё роўна хвалюе Сусветную арганізацыю аховы здароўя.
Гэты варыянт хваробы ўпершыню быў зафіксаваны ў Калумбіі ў студзені. За мінулы час яго таксама знайшлі ў пацыентаў у іншых паўднёваамерыканскіх краінах, а таксама ў Еўропе.
СААЗ удакладняе, што штам «мю» мае мутацыі, якія могуць азначаць павышаную рызыку ўхілення ад імуннага адказу, то бок магчымасць таго, што штам будзе не рэагаваць на вакцыны.
Цяпер СААЗ лічыць асабліва небяспечнымі пяць штамаў кавіду, у тым ліку такія, як «альфа» і «дэльта». Штам «мю» і некаторыя іншыя варыянты зараз знаходзяцца пад пільнай увагай арганізацыі.

❗️«Не разумею, хто такі Васкрасенскі і чаму ён мне піша». Блогер Эдуард Пальчыс даў інтэрв’ю з-за кратаў
Эдуард Пальчыс быў затрыманы 27 верасня 2020 года, тады яму далі 30 сутак. Аднак на волю так і не выйшаў. Блогера вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў, яму пагражае да 15 гадоў. Праваабаронцы прызналі Пальчыса палітвязнем, а ўлады прызналі канал Эдуарда экстрэмісцкім. Яго жонка Вікторыя цяжарнай выехала з Беларусі, нарадзіла дачку ўжо за мяжой.
Эдуард змог з-за кратаў коратка адказаць пытанні @nashaniva. У інтэрв’ю вы даведаецеся, што дапамагае блогеру трымацца, чаго ён чакае і якія глазіраваныя сыркі самыя смачныя.
Чытайце па спасылцы

На рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова ў Мінску рассыпаная нейкая сумесь. Як пішуць чытачы, яна вільготная і пахне кормам.
У ДАІ распавялі, што пагражае кіроўцу, які рассыпаў жмых у цэнтры Мінска
На 40-гадовага кіроўцу МАЗа склалі адміністрацыйны пратакол па арт. 18.29 КаАП («Пашкоджанне альбо забруджванне аўтамабільнай дарогі»). Па гэтым артыкуле яму пагражае штраф ад 2 да 5 базавых велічынь (ад 58 да 145 рублёў).
Нагадаем, што ўчора днём чытачы паведамілі, што на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова асфальт засыпаны вільготнай сумессю. Аказалася, што гэты быў жмых, які везлі з «Аліварыі».

Рэзідэнта ПВТ пазбавілі статусу тэхнапарка і завялі крымінальную справу
30 жніўня Генпракуратура паведаміла, што неназваная кампанія ў студзені 2019 года нібыта была незаконна зарэгістраваная ў якасці навукова-тэхналагічнага парка. Статусу тэхнапарка яе пазбавілі і распачалі крымінальную справу па артыкуле аб ухіленні ад сплаты падаткаў. Па такой жа схеме сілавікі прыйшлі да Тутбай.
Як атрымалася высветліць dev.by, гаворка ідзе пра рэзідэнта ПВТ — ТАА «Фермент».
Група кампаній «Фермент» амаль 30 гадоў займаецца вытворчасцю біятэхналогій для сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Рэзідэнт ПВТ з 2019 года.
У кампаніі лічаць рашэнне аб пазбаўленні статусу тэхнапарку незаконным і неабгрунтаваным і будуць абскарджваць яго ў судзе.

Учора прайшоў ператрус у кватэры ў кіраўніка спартыўнага партала «Трыбуна» Максіма Беразінскага
Па словах Беразінскага, у кватэры, дзе ён год як не жыве, былі ўзламаныя дзверы. Забралі цвёрды дыск камп’ютара, некалькі флэшак, белыя і чырвоныя бранзалеты, магніт з Пагоняй і бейсбольную біту з лагатыпам «Трыбуны».
Таксама вядома, што некалькі дзён таму прайшоў ператрус яшчэ ў аднаго супрацоўніка партала.

Беларускія спартоўцы могуць застацца без замежных турніраў і збораў. Чаму гэта дрэнна?
Нядаўна стала вядома, што Мінспорта вырашыла спыніць фінансаванне вучэбна-трэніровачных збораў за мяжой, а таксама ўдзелу спартоўцаў у камерцыйных спаборніцтвах па-за межамі краіны.
Як гэта мера паўплывае на беларускі спорт?

Васкрасенскі склаў другі спіс на памілаванне. Хто ў ім і калі выйдуць на волю людзі з першага спісу?
«Круглы стол» склаў другі спіс на памілаванне. У ім 100 чалавек, амаль усе з якіх напісалі прашэнне аб памілаванні.
Адзіны, хто не напісаў, — Андрэй Пачобут.
Невядома, ці выйшаў хтосьці з першага спісу, але Васкрасенскі мяркуе, што ўжо 17 верасня 100 чалавек будуць на волі.
Чытаць далей

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Былы міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус апублікаваў відэа, як беларускія памежнікі са шчытамі гоняць мігрантаў, якія знаходзяцца паміж памежнымі слупамі, у бок мяжы Літвы.
«Мігранты былі ўцягнутыя ў Беларусь у якасці турыстаў, а цяпер іх прымусова штурхаюць на тэрыторыю ЕС. Але яны разумеюць, што для гэтай аферы ўжо позна», — піша Лінкявічус.

❗️«Ні прагулак, ні бялізны, ні матрацаў». Як у Беларусі стварылі сістэму катаванняў у турмах
Былыя сілавікі, якія пакінулі сістэму пасля выбараў, выклалі перамовы кіраўніцтва міліцыі, дзе падрабязна апісваецца, як змяняліся ўмовы ўтрымання ў ізалятарах да затрыманых па палітычных справах.
Начальнік Упраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС Сяргей Нікель загадвае падначаленым па абласцях пазбаўляць людзей элементарнага: прагулак, перадач, пасцельнай бялізны і матрацаў, — хаця ўсё гэта па законе павінна быць прадастаўлена ўсім без выключэння.
Пракуроры, задача якіх сачыць за законнасцю, адзінкава ставяць пытанні аб парушэнні нормаў, аднак міліцыянеры не звяртаюць на гэта ніякай увагі, толькі што стараюцца не дапусціць пракурораў унутр ізалятараў. Апісаныя ўмовы цалкам супадаюць з расповедамі сотняў людзей, якія за апошні год прайшлі праз суткі арыштаў па ўсёй Беларусі.
Чытаць больш