Наша Ніва
26.3K subscribers
62.3K photos
9.51K videos
2 files
48.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
СК адмовіў змяніць меру ўтрымання галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы». Спатканне са сваякамі таксама не дазваляюць

Ягор Марціновіч звяртаўся з хадайніцтвам аб змене меры ўтрымання — пад асабістае паручальніцтва. Два вядомыя беларускія навукоўцы падалі заявы ў СК, гарантуючы, што гатовыя паручыцца за Марціновіча. Аднак следчы адхіліў хадайніцтва.

Таксама родным Ягора адмаўляюць у спатканні з ім. Прадастаўленне спаткання з роднымі «не спрыяе ўсебаковаму, поўнаму і аб’ектыўнаму вывучэнню абставінаў крымінальнай справы».

Чытаць больш

3-га верасня ў Ягора дзень нараджэння. Калі ласка, падтрымайце яго! Ва ўмовах пераследу лісты — адзінае, што дапамагае трымацца. 

Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА №1
Сілавікі раскрылі падрабязнасці арганізацыі дамоўнай гульні ў першай лізе па футболе

Быў выяўлены факт спробы аказаць уплыў на вынікі матчу першай лігі па футболе «Нафтан» — «Лакаматыў», які адбыўся 29 жніўня.

У дачыненні да 44-гадовага ўраджэнца Магілёўскай вобласці распачатая крымінальная справа — замах на подкуп удзельніка спартыўнага спаборніцтва.

Па версіі СК, мужчына, якога раней судзілі за аналагічныя злачынствы, прапанаваў спартоўцу адной з каманд 5 тысяч даляраў за паразу.
Сям’я мігрантаў дзевяць разоў справабавала прабіцца з Беларусі ў Латвію

Беларускія памежнікі працягваюць публікаваць гісторыі мігрантаў з Азіі і Афрыкі, якія спрабуюць нелегальна перайсці мяжу з Беларусі ў краіны Еўрасаюза.

Сцвярджаецца, што афганская сям’я дзевяць разоў спрабавала трапіць у Латвію, але кожны раз іх разварочвалі. Старэйшы ў сям’і на добрай рускай мове распавёў беларускім памежнікам, што яны звярталіся з просьбай аб статусе бежанца, але іх вывезлі ў бок Беларусі.

Ці дапаможа Беларусь мігрантам, памежнікі не паведамляюць.

Па дадзеных Агенцыі ААН па справах бежанцаў, у Беларусі агулам 311 чалавек маюць статус бежанца, з іх 63% паходзяць з Афганістана.
Трыбунал у Гаазе абавязаў улады Беларусі кампенсаваць інвестару больш за 20 мільёнаў даляраў

Міжнародны арбітражны трыбунал абавязаў Беларусь выплаціць амаль 22,5 млн даляраў расійскаму інвестару за экспрапрыяваную маёмасць у справе «Маноліум-Працэсінг» супраць Беларусі.

У 2017 годзе расійская кампанія «Маноліум-Працэсінг» запатрабавала кампенсаваць шкоду і страчаную выгаду ў памеры больш за 200 млн даляраў, піша @radiosvaboda.

У 2003 годзе кампанія заключыла інвестыцыйную дамову з Мінгарвыканкамам на забудову зямельнага ўчастку ў цэнтры сталіцы. У якасці платы расіянам трэба было ўзвесці некалькі камунальных аб’ектаў.

Аднак, як тлумачыла сітуацыю Міністэрства эканомікі, шматлікія парушэнні з боку расіян прывялі да скасавання інвестыцыйнай дамовы.

Зямельны ўчастак перадалі іншаму забудоўшчыку. Паводле расійскага боку, камунальныя аб’екты былі ўзведзеныя, а дзяржорганы адмовіліся выплаціць кампенсацыю.

У выніку міжнародны трыбунал абавязаў беларускія ўлады выплаціць кампенсацыю.
❗️Крыніцы: У Гуцэрыева вялікія праблемы — кітайцы замарозілі 580 мільёнаў даляраў на будаўніцтва Нежынскага камбіната

Як стала вядома @nashaniva, пад пагрозай амбіцыйны праект будаўніцтва Нежыскага горна-ўзбагачальнага камбіната, які гуцэрыеўскі «Слаўкалій» узводзіць на крэдытныя сродкі Кітая пад гарантыю беларускага ўрада. Кітай у сувязі з санкцыямі замарозіў выдачу наступных траншаў крэдыта, будаўнічыя кампаніі з'язджаюць з пляцоўкі.

З канца чэрвеня прыпыненыя будаўнічыя работы — паводле праекта выкарыстана ўжо 820 мільёнаў даляраў, але яшчэ 580 завіслі на кітайскім баку.

Чытаць больш
Качанава: Масачны рэжым ніхто не адмяняў

Учора Наталля Качанава правяла селектарную нараду па пытаннях барацьбы з каранавірусам.

Яна нагадала, што масачны рэжым у Беларусі ніхто не адмяняў. А значыць, трэба правяраць, як людзі носяць маскі ў крамах, транспарце, установах.

На фота можна паглядзець, як масачны рэжым выконваецца ў Вайсковай акадэміі, дзе сёння з лекцыяй выступіў міністр абароны.
Сёння, у гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны, у амбасадзе Вялікабрытаніі былі ўручаныя медалі родным шараговага Аляксандра Руля

Беларус ваяваў у складзе 2-га польскага корпуса (у складзе брытанскай арміі) пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Уладзіслава Андэрса. Пасля вайны Аляксандр Руль вярнуўся ў Беларусь і падпаў пад пераслед з боку сталінскага рэжыму — у 1951 годзе ён разам з сям'ёй быў сасланы ў Сібір. Пасля смерці Сталіна сям'я вярнулася ў Беларусь.

Аляксандр Руль памёр у 1983 годзе і не быў прызнаны ветэранам вайны ў СССР.

Сёння яго дачка Галіна і ўнучкі атрымалі медалі свайго бацькі і дзеда з рук пасла Вялікабрытаніі Джэкі Перкінс і Марціна Вайцяхоўскага, часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі.
Польскі ўрад: На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца 10 тысяч мігрантаў, што жадаюць перасячы мяжу ЕС

У сувязі з гэтым на польска-беларускай мяжы неабходныя надзвычайныя меры, лічыць прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер, паведамляе Польскае радыё.

— Хутчэй за ўсё, план быў такі, каб усе гэтыя асобы разам перасеклі межы Польшчы, Латвіі, Літвы, то бок мяжу Еўрасаюза. Нас цешыць, што Еўракамісія і іншыя краіны-члены падтрымліваюць нас па справе ўзмацнення аховы межаў.

Нагадваем, у сувязі з ростам колькасці мігрантаў на польска-беларускай мяжы ўчора ўрад звярнуўся да прэзідэнта Польшчы з просьбай увесці надзвычайнае становішча ў памежных рэгіёнах Люблінскага і Падляшскага ваяводстваў. Надзвычайнае становішча закране 115 населеных пунктаў у Падляшскім і 68 у Люблінскім ваяводствах.
Бацька асуджанага па справе студэнтаў: Сын не падпісваў ніякіх папер ці прашэнняў аб памілаванні

У апошнім слове асуджаны на 2,5 года па «справе студэнтаў» Ілля Трахтэнберг сказаў: «Незалежна ад таго, што мяне чакае, я застануся вольным чалавекам, таму што я магу самастойна думаць і прымаць рашэнні». Журналісты сустрэліся з бацькам Іллі Віталём і спыталі ў яго пра лёс сына пасля абвяшчэння прысуда і пра тое, як жыве сям’я апошнія 10 месяцаў.

Чытаць па спасылцы
Журналістка пайшла рабіць ID-карту замест пашпарта, але ў яе нічога не выйшла

У беларусаў з'явілася магчымасць атрымаць ID-карту і біяметрычны пашпарт. Карэспандэнтка «Медыя-Палесся» адправілася па новы дакумент, але яго не атрымала праз непаладкі ў сістэме.

Як не працуюць новыя тэхналогіі ў правінцыі, чытайце па спасылцы

Чытайце таксама: У Беларусі пачынаюць выдаваць біяметрычныя пашпарты і ID-карткі. Як іх атрымаць і як гэта зменіць наша жыццё
Журналіста Андрэя Аляксандрава прызналі падазраваным яшчэ па адным артыкуле, ужо трэцім па ліку

Як паведаміў яго адвакат, медыяменеджара прызналі падазраваным ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры, яму інкрымінуюць ч. 2 арт. 243 КК.

«Ад дачы паказанняў ён адмовіўся. Віну катэгарычна адмаўляе», — адзначыў абаронца Аляксандрава, перадае БелаПАН.

Нагадаем, журналіста разам з ягонай дзяўчынай Ірынай Злобінай затрымалі 12 студзеня гэтага года. Першапачаткова Аляксандрава абвінавачвалі ў фінансаванні пратэстаў (ч. 1 і 2 арт. 342 КК), а ў пачатку ліпеня яму выставілі новае абвінавачанне — па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Па ім медыяменеджару пагражае да 15 гадоў турмы.

Беларускія праваабаронцы прызналі Аляксандрава палітвязнем.
«Як вы думаеце, хто ў гэтых адносінах мужчына?» У Бабруйску вынеслі прысуд 19-гадоваму Глебу Лук’янцову, якога абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі

Паводле абвінавачвання, Глеб Лук'янцоў 8 чэрвеня 2021 пакінуў у тэлеграм-чаце абразлівы каментар пад публікацыяй супольнай выявы Лукашэнкі і Пуціна і тэкстам да яго: «Самая мілая пара Усходняй Еўропы. Як вы думаеце, хто ў гэтых адносінах мужчына?», паведамляюць праваабаронцы.

Cуддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі пастанавіў прызнаць Глеба вінаватым і прызначыць яму 1,5 года «хатняй хіміі».
Nashaniva.com і тэлеграм-канал @nashaniva шукаюць журналістаў з досведам працы ад двух гадоў і рэдактара сацсетак.

Калі ласка, дасылайце сваё рэзюмэ на адрас nashaniva.com@gmail.com.

Апішыце свае ўменні і сферы прафесійных зацікаўленасцяў. Пакіньце спасылкі на ваш профіль у сацыяльных сетках. Разглядаюцца як прэтэндэнты, якія жывуць у Беларусі, так і тыя, хто жыве за мяжой.
Наша Ніва
❗️Гумарыстычны тэлеграм-канал «Чай з малінавым варэннем» прызнаны экстрэмісцкім у Беларусі На яго падпісаныя 138 тысяч чалавек.
Як прызнанне экстрэмісцкім адбілася на колькасці падпісчыкаў канала «Чай з малінавым варэннем»

За суткі на яго падпісалася больш за 5 тысяч чалавек.

Гумарыстычны канал сёння прызналі экстрэмісцкім за размяшчэнне інфармацыі, «накіраванай на абразу прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі сваіх службовых абавязкаў, дэстабілізацыю грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, распальванне сацыяльнай і палітычнай варожасці».
СААЗ пільна маніторыць новы штам кавіду — «мю», які можа не рэагаваць на вакцыны

Зараз на яго прыходзіцца менш за 0,1% выпадкаў хваробы, але штам усё роўна хвалюе Сусветную арганізацыю аховы здароўя.

Гэты варыянт хваробы ўпершыню быў зафіксаваны ў Калумбіі ў студзені. За мінулы час яго таксама знайшлі ў пацыентаў у іншых паўднёваамерыканскіх краінах, а таксама ў Еўропе.

СААЗ удакладняе, што штам «мю» мае мутацыі, якія могуць азначаць павышаную рызыку ўхілення ад імуннага адказу, то бок магчымасць таго, што штам будзе не рэагаваць на вакцыны.

Цяпер СААЗ лічыць асабліва небяспечнымі пяць штамаў кавіду, у тым ліку такія, як «альфа» і «дэльта». Штам «мю» і некаторыя іншыя варыянты зараз знаходзяцца пад пільнай увагай арганізацыі.
❗️«Не разумею, хто такі Васкрасенскі і чаму ён мне піша». Блогер Эдуард Пальчыс даў інтэрв’ю з-за кратаў

Эдуард Пальчыс быў затрыманы 27 верасня 2020 года, тады яму далі 30 сутак. Аднак на волю так і не выйшаў. Блогера вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў, яму пагражае да 15 гадоў. Праваабаронцы прызналі Пальчыса палітвязнем, а ўлады прызналі канал Эдуарда экстрэмісцкім. Яго жонка Вікторыя цяжарнай выехала з Беларусі, нарадзіла дачку ўжо за мяжой.

Эдуард змог з-за кратаў коратка адказаць пытанні @nashaniva. У інтэрв’ю вы даведаецеся, што дапамагае блогеру трымацца, чаго ён чакае і якія глазіраваныя сыркі самыя смачныя.

Чытайце па спасылцы
Наша Ніва
На рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова ў Мінску рассыпаная нейкая сумесь. Як пішуць чытачы, яна вільготная і пахне кормам.
У ДАІ распавялі, што пагражае кіроўцу, які рассыпаў жмых у цэнтры Мінска

На 40-гадовага кіроўцу МАЗа склалі адміністрацыйны пратакол па арт. 18.29 КаАП («Пашкоджанне альбо забруджванне аўтамабільнай дарогі»). Па гэтым артыкуле яму пагражае штраф ад 2 да 5 базавых велічынь (ад 58 да 145 рублёў).

Нагадаем, што ўчора днём чытачы паведамілі, што на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова асфальт засыпаны вільготнай сумессю. Аказалася, што гэты быў жмых, які везлі з «Аліварыі».