Наша Ніва
26.1K subscribers
62.8K photos
9.57K videos
2 files
48.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Green стаў генеральным партнёрам хакейнага «Дынама». Уладальнік сеткі адсядзеў 4 месяцы ў СІЗА

Сярод партнёраў і спонсараў клуба на сайце з’явілася сетка гіпермаркетаў Green. Клуб ніяк не афішаваў пачатак супрацоўніцтва, хаця ў спартовых колах прынята асвятляць такія рэчы.

Нагадаем, што ў лютым быў затрыманы ўласнік сеткі Генадзь Кірэйкаў. Гэта здарылася пасля пасля словаў Лукашэнкі — «кампанію мы выразаем». Прычынай нібыта стала адмова рэалізоўваць прадукцыю некаторых беларускіх прадпрыемстваў.

Кірэйкаў быў вызвалены ў чэрвені.
«Спазніўся на карпаратыў». «Аватар», якога затрымала ДАІ, распавёў, што гэта было

Мінскія даішнікі затрымалі кіроўцу «Рэно», які быў трохі нападпітку. Здавалася б звычайная сітуацыя, калі б не адно «але» — мужчына быў літаральна сінім, у аўтэнтычным касцюме персанажа фільма «Аватар».

@nashaniva пагаварыла з ім.

Чытайце па спасылцы
❗️Міністр Кубракоў адправіў свайго былога начальніка ў званні генерал-маёра дапрацоўваць да пенсіі звычайным выкладчыкам

Генерал-маёр Сяргей Дарошка з 2019 да ліпеня 2021-га ўзначальваў Акадэмію міліцыі. Да таго быў галоўным у Дэпартаменце выканання пакаранняў, узначальваў мінскую міліцыю. Але з прыходам новага міністра — Кубракоў быў раней падначаленым Дарошкі — кар'ера генерала разладзілася. 

Цяпер Дарошка дапрацоўвае да пенсіі, да якой у такім званні яму яшчэ пяць год, усяго толькі выкладчыкам — будзе вучыць курсантаў тактыцы ўнутраных войскаў. 

Чытаць больш
900 фур стаяць у чарзе ў Літву. Беларускія памежнікі абвінавачваюць літоўскіх, што тыя замаруджваюць рух 

ДПК Беларусі паведаміў пра ўскладненую сітуацыю на мяжы з Літвой і невыкананнем з другога боку дамоўленасцяў па пропуску фур.

У Каменным Логу стаіць у чарзе 340 фур, у Прывалцы — 210, у Беняконях — 200, у Катлоўцы — 120, Відзах — 30.

Разам з тым ва Украіну і Латвію грузавы транспарт выязджаў без затрымак. Прапускная здольнасць, вызначаная двухбаковымі дамоўленасцямі з гэтымі краінамі, выкананая цалкам, канстатуе ДПК.
Учора быў затрыманы былы кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук, піша @viasna96

Віктар Фянчук раней узначальваў «Ахову птушак Бацькаўшчыны». 8 лістапада 2020 года яго затрымлівалі на маршы ў Мінску, ён атрымаў 15 сутак арышту.

АПБ у фэйсбуку паведаміла: «Затрымалі нашага супрацоўніка, спадзяёмся, хутка ён будзе на волі і вернецца да аховы дзікай прыроды».
Беларусам рэкамендуюць мець тры банкаўскія карткі. У мэтах бяспекі

Старшы следчы па асабліва важных справах СК Іван Судніковіч парэкамендаваў беларусам выкарыстоўваць тры банкаўскія карткі.

«Усе выкарыстоўваюць у асноўным адну банкаўскую картку для ўсяго. Рэкамендацыя — тры банкаўскія карткі.

Першая банкаўская картка павінна быць як разліковая. Вы яе выкарыстоўваеце пры аплаце ў крамах, на запраўцы і гэтак далей.
Другая картка — віртуальная, якую вы выкарыстоўваеце пры аплаце ў інтэрнэт-крамах, пераводзячы на яе пэўную суму. Вы можаце яе закрыць, адкрыць, перавыпусціць.
І трэцяя картка — назапашвальная, дзе вы захоўваеце свае зберажэнні. І вы яе атрымалі ў банку, закрылі ў свой сейф і ніколі не выкарыстоўваеце ні пры плацяжах у інтэрнэце, ні ў краме. Гэта табу», — расказаў Іван Судніковіч.

Ён дадаў, што ўсё гэта дазволіць значна скараціць магчымасць крадзяжу з карты грошай.
Канал @viktarbabarykaofficial апублікаваў школьныя фота Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова ў Мінску рассыпаная нейкая сумесь. Як пішуць чытачы, яна вільготная і пахне кормам.
Па ўказе Лукашэнкі «Трайпл» павінен вярнуць у бюджэт ільготы, атрыманыя 13 гадоў таму

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім «Трайпл» павінен выплаціць у бюджэт Мінска грошы, роўныя суме атрыманых ад дзяржавы прэферэнцый.

Гэты дакумент уносіць змены ва ўказ Лукашэнкі 2008 года. Там гаварылася пра павелічэнне аб'ёмаў будаўніцтва жылля, забеспячэнне службовым жыллём вайскоўцаў і прыцягненне дадатковых інвестыцый для развіцця жыллёвай інфраструктуры ў Мінску і прыгарадзе. Удзельнічаць у праектах павінен быў «Трайпл» Юрыя Чыжа.

Кампанія павінна будзе сплаціць сродкі, прапарцыйныя нявыкананым або неналежным чынам выкананым абавязальніцтвам. Гаворка ідзе аб прадастаўленні зямельных участкаў, перададзеных «Трайплу» без аукцыёнаў для будаўніцтва жылля. Акрамя таго, кампанія павінна кампенсаваць кошт жылля, якое прызначалася для пераселеных з тэрыторый, перададзеных кампаніі Чыжа.

Нагадаем, што «Трайпл» летась прызнаў сябе неплацежаздольным, а маёмасць Юрыя Чыжа апісваюць судовыя прыставы.
❗️Гендырэктара hoster.by Сяргея Павалішава выпусцілі з СІЗА

Паводле адваката Сяргея Павалішава, яму змененая мера стрымання. Адвакат таксама адзначае, што генеральны дырэктар усё яшчэ знаходзіцца пад следствам.

Павалішаў быў затрыманы па справе Тутбая разам з кіраўніцтвам і іншымі супрацоўнікамі партала. За кратамі застаецца 11 фігурантаў, яшчэ трое — пад іншай мерай утрымання.
СК адмовіў змяніць меру ўтрымання галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы». Спатканне са сваякамі таксама не дазваляюць

Ягор Марціновіч звяртаўся з хадайніцтвам аб змене меры ўтрымання — пад асабістае паручальніцтва. Два вядомыя беларускія навукоўцы падалі заявы ў СК, гарантуючы, што гатовыя паручыцца за Марціновіча. Аднак следчы адхіліў хадайніцтва.

Таксама родным Ягора адмаўляюць у спатканні з ім. Прадастаўленне спаткання з роднымі «не спрыяе ўсебаковаму, поўнаму і аб’ектыўнаму вывучэнню абставінаў крымінальнай справы».

Чытаць больш

3-га верасня ў Ягора дзень нараджэння. Калі ласка, падтрымайце яго! Ва ўмовах пераследу лісты — адзінае, што дапамагае трымацца. 

Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА №1
Сілавікі раскрылі падрабязнасці арганізацыі дамоўнай гульні ў першай лізе па футболе

Быў выяўлены факт спробы аказаць уплыў на вынікі матчу першай лігі па футболе «Нафтан» — «Лакаматыў», які адбыўся 29 жніўня.

У дачыненні да 44-гадовага ўраджэнца Магілёўскай вобласці распачатая крымінальная справа — замах на подкуп удзельніка спартыўнага спаборніцтва.

Па версіі СК, мужчына, якога раней судзілі за аналагічныя злачынствы, прапанаваў спартоўцу адной з каманд 5 тысяч даляраў за паразу.
Сям’я мігрантаў дзевяць разоў справабавала прабіцца з Беларусі ў Латвію

Беларускія памежнікі працягваюць публікаваць гісторыі мігрантаў з Азіі і Афрыкі, якія спрабуюць нелегальна перайсці мяжу з Беларусі ў краіны Еўрасаюза.

Сцвярджаецца, што афганская сям’я дзевяць разоў спрабавала трапіць у Латвію, але кожны раз іх разварочвалі. Старэйшы ў сям’і на добрай рускай мове распавёў беларускім памежнікам, што яны звярталіся з просьбай аб статусе бежанца, але іх вывезлі ў бок Беларусі.

Ці дапаможа Беларусь мігрантам, памежнікі не паведамляюць.

Па дадзеных Агенцыі ААН па справах бежанцаў, у Беларусі агулам 311 чалавек маюць статус бежанца, з іх 63% паходзяць з Афганістана.
Трыбунал у Гаазе абавязаў улады Беларусі кампенсаваць інвестару больш за 20 мільёнаў даляраў

Міжнародны арбітражны трыбунал абавязаў Беларусь выплаціць амаль 22,5 млн даляраў расійскаму інвестару за экспрапрыяваную маёмасць у справе «Маноліум-Працэсінг» супраць Беларусі.

У 2017 годзе расійская кампанія «Маноліум-Працэсінг» запатрабавала кампенсаваць шкоду і страчаную выгаду ў памеры больш за 200 млн даляраў, піша @radiosvaboda.

У 2003 годзе кампанія заключыла інвестыцыйную дамову з Мінгарвыканкамам на забудову зямельнага ўчастку ў цэнтры сталіцы. У якасці платы расіянам трэба было ўзвесці некалькі камунальных аб’ектаў.

Аднак, як тлумачыла сітуацыю Міністэрства эканомікі, шматлікія парушэнні з боку расіян прывялі да скасавання інвестыцыйнай дамовы.

Зямельны ўчастак перадалі іншаму забудоўшчыку. Паводле расійскага боку, камунальныя аб’екты былі ўзведзеныя, а дзяржорганы адмовіліся выплаціць кампенсацыю.

У выніку міжнародны трыбунал абавязаў беларускія ўлады выплаціць кампенсацыю.
❗️Крыніцы: У Гуцэрыева вялікія праблемы — кітайцы замарозілі 580 мільёнаў даляраў на будаўніцтва Нежынскага камбіната

Як стала вядома @nashaniva, пад пагрозай амбіцыйны праект будаўніцтва Нежыскага горна-ўзбагачальнага камбіната, які гуцэрыеўскі «Слаўкалій» узводзіць на крэдытныя сродкі Кітая пад гарантыю беларускага ўрада. Кітай у сувязі з санкцыямі замарозіў выдачу наступных траншаў крэдыта, будаўнічыя кампаніі з'язджаюць з пляцоўкі.

З канца чэрвеня прыпыненыя будаўнічыя работы — паводле праекта выкарыстана ўжо 820 мільёнаў даляраў, але яшчэ 580 завіслі на кітайскім баку.

Чытаць больш
Качанава: Масачны рэжым ніхто не адмяняў

Учора Наталля Качанава правяла селектарную нараду па пытаннях барацьбы з каранавірусам.

Яна нагадала, што масачны рэжым у Беларусі ніхто не адмяняў. А значыць, трэба правяраць, як людзі носяць маскі ў крамах, транспарце, установах.

На фота можна паглядзець, як масачны рэжым выконваецца ў Вайсковай акадэміі, дзе сёння з лекцыяй выступіў міністр абароны.
Сёння, у гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны, у амбасадзе Вялікабрытаніі былі ўручаныя медалі родным шараговага Аляксандра Руля

Беларус ваяваў у складзе 2-га польскага корпуса (у складзе брытанскай арміі) пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Уладзіслава Андэрса. Пасля вайны Аляксандр Руль вярнуўся ў Беларусь і падпаў пад пераслед з боку сталінскага рэжыму — у 1951 годзе ён разам з сям'ёй быў сасланы ў Сібір. Пасля смерці Сталіна сям'я вярнулася ў Беларусь.

Аляксандр Руль памёр у 1983 годзе і не быў прызнаны ветэранам вайны ў СССР.

Сёння яго дачка Галіна і ўнучкі атрымалі медалі свайго бацькі і дзеда з рук пасла Вялікабрытаніі Джэкі Перкінс і Марціна Вайцяхоўскага, часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі.