Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Зборная Беларусі па хакеі прайграла Польшчы на старце алімпійскай кваліфікацыі

Падначаленыя Крэйга Вудкрафта не здолелі закінуць ніводнай шайбы зборнай з трэцяга (!) па моцы хакейнага дывізіёна.

Наперадзе гульні супраць Славакіі і Аўстрыі, але цяпер шанцы на выхад значна зменшыліся.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Колькі разоў думаў: яны заснуць, а я павешуся». Як у СІЗА здзекаваліся з мадэльера Сашы Варламава 

Мадэльер Саша Варламаў правёў у СІЗА два гады. У інтэрв’ю праекту «Ток» Варламаў распавёў, як на яго ціснулі, пакуль ён быў пад вартай.

«Да мяне ў камеру падсаджвалі раней асуджаных, хоць Валадарка — гэта СІЗА, там не павінна быць людзей, якія адбываюць пакаранне.

Калі б вы ведалі, як на мяне ціснулі! Па-першае, два месяцы я правёў у псіхушцы… Але дактары сказалі, што я і не алкаголік, і не ідыёт. Калі ў мяне пыталі, чым могуць дапамагчы, я адказваў: «У вас ёсць [штрафны] ізалятар, можаце мяне туды змясціць? Прынамсі я не буду сярод крымінальнікаў».

Такі прэсінг, так раўлі з раніцы да ночы, гэта было заданне аператыўнікаў, іншыя сукамернікі ў мяне пыталі: «Чаму ты маўчыш?» А я для сябе вырашыў: калі Богу будзе патрэбна, ён мне дапаможа. Колькі разоў я думаў: вось, яны зараз заснуць, я вазьму кіпяцільнік і павешуся».

Цалкам інтэрв’ю глядзіце па спасылцы:
https://youtu.be/rWgLntG4Fbo
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кіроўца Skoda на 160 км/г спрабаваў уцячы ад ДАІ. Па машыне стралялі

У МУС паведамілі аб прымяненні зброі супрацоўнікамі ДАІ. Стралялі па колах аўто для таго, каб спыніць парушальніка.

На выездзе з Гродна кіроўца Skoda перавысіў хуткасць і не адрэагаваў на патрабаванні спыніцца. Спрабуючы сысці ад пераследу, ён разганяўся да 160 км/г.

33-гадовы гарадзенец ужо тройчы затрымліваўся за кіраванне аўто ў п'яным выглядзе. Акрамя таго, у яго некалькі судзімасцяў за крадзеж машын.
Украіна і Літва сабралі рэкордныя аб’ёмы збожжа. Ураджайнасць значна вышэйшая, чым у Беларусі

Украіна сабрала рэкордны за ўсю гісторыю краіны ўраджай пшаніцы (32 мільёны тон) і ячменю (больш за 10 млн тон).

У Літве больш за ўсё пасеяна пшаніцы, ураджайнасць якой павінна скласці 56 ц/га. (У мінулым годзе ўраджайнасць была 54 ц/га.)

Параўналі сярэднюю ўраджайнасць збожжавых у суседніх рэгіёнах.

Чытайце па спасылцы.
У чацвер каля аэрапорта Кабула адбыўся тэракт. Больш за 60 ахвяр

Паводле апошняй інфармацыі, у сталіцы Афганістана адбылося не менш за пяць выбухаў. Па дадзеных газеты The Wall Street Journal, загінулі 60 чалавек. Сярод ахвяр — 12 амерыканскіх вайскоўцаў.

Адказнасць за тэракт узяла на сябе «Ісламская дзяржава».
У лабавым сутыкненні пад Івацэвічамі чацвёра загінулых

Каля 21:15 сутыкнуліся «Фольксваген» і «Опель». У ДТЗ загінулі абодва кіроўцы і пасажыры, што знаходзіліся на пярэдніх сядзеннях. Яшчэ дваіх з траўмамі даставілі ў медыцынскую ўстанову.

Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.
На аўтавакзале «Цэнтральны» ў верасні збіраюцца адкрыць пункт для тэставання на каранавірус

Пра гэта пішуць «Мінск-Навіны». Як адзначаецца, улетку попыт на ПЛР-тэсты вырас у паўтара разы ў параўнанні з вясной.

Лабараторыя ў нацыянальным аэрапорце была пераведзена на кругласутачны рэжым працы, а на аўтавакзале будзе адкрыты новы пункт.
Форвард зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду паведаміў кіраўніцтву «Ювентуса», што збіраецца пакінуць клуб да закрыцця трансфернага акна.

Па звестках інсайдараў, футбаліст ужо забраў рэчы з шафы на базе «Старой сіньёры».

Агент партугальца вядзе перамовы пра трансфер форварда ў «Манчэстэр Сіці».

«Ювентус» патрабуе за Раналду, які правёў у клубе тры гады, не менш за 25 мільёнаў еўра і не збіраецца аддаваць яго бясплатна, дадае «Прэсбол».
Сын Гуцэрыева, які трапіў пад заходнія санкцыі, сышоў з кіраўніцтва нафтаперапрацоўчай кампаніі 

Саід Гуцэрыеў, сын расійскага алігарха блізкага да Лукашэнкі, сем год быў генеральным дырэктарам кампаніі «ФортэІнвест», аднаго з найбуйнейшых перапрацоўшчыкаў нафты ў Расіі. А цяпер сышоў з пасады.

Чытайце па спасылцы
З улады — у апазіцыю, а потым назад. Якія палітыкі і актывісты кардынальна змянялі свае погляды

Праўладныя тэлеграм-каналы перыядычна публікуюць спісы людзей, якія пасля выбараў прадэманстравалі сваю грамадзянскую пазіцыю. А хто сапраўды змяняў свае погляды ледзь не на 180 градусаў?

Сабралі самыя цікавыя гісторыі. Спойлер — некаторыя з герояў пераходзілі з улады ў апазіцыю нават некалькі разоў.

Чытаць па спасылцы
У Косаве Івацэвіцкага раёна згарэў саламяны замак з надпісам “Дажынкі-2021”, паведамляе МНС.

Агнём знішчана 10 тон саломы.
Да 12 чалавек на месца. Расказваем пра самыя высокія конкурсы ў вядучых універсітэтах краіны

Айцішнік, дызайнер, юрыст, лагапед і нават дзяржаўны праўленец. Гэтыя прафесіі карысталіся попытам у сёлетніх абітурыентаў.

«Наша Ніва» сабрала інфармацыю пра найбольшыя конкурсы і прахадныя балы ў вядучых універсітэтах.

Чытайце па спасылцы
Улады ліквідуюць легендарную арганізацыю, якая праводзіла фестывалі «Лістапад» і ТЕАРТ

Мінгарвыканкам вырашыў ліквідаваць «Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Рашэнне было прынятае 25 жніўня, зараз ідзе працэс ліквідацыі.

«АРТ Карпарэйшн» быў створаны ў 2010 годзе пры падтрымцы «Белгазпрамбанка» і Міністэрства культуры.

Арганізацыя штогод праводзіла фестываль тэатральнага мастацтва ТЕАРТ і кінафестываль «Лістапад», якія сталі форумамі еўрапейскага ўзроўню.

Ліквідацыя «АРТ Карпарэйшн» — наймацнейшы ўдар па беларускай культуры, які можа яе адкінуць на дзесяцігоддзе назад.
Памёр адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускага згуртавання вайскоўцаў Анатоль Гурыновіч (на фота стаіць першы злева).

5 верасня 1991 года Гурыновіч падпісаў пастанову Савета, згодна з якой усе арганізацыі, дзяржаўныя i грамадскія ўстановы i жыхары атрымалі права адначасова з дзяржаўнымі сімваламі БССР выкарыстоўваць на тэрыторыі Мінска i беларускую нацыянальную сiмволiку — бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Дзякуючы намаганням Анатоля Гурыновіча нацыянальны сцяг залунаў над будынкам Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў раней, чым над Домам Урада.
Затрымалі лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча, прэс-сакратара «Маладога фронту» Віталя Трыгубава і актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Сяргея Мацкойця.

Урбановіча падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мазыры ў жніўні 2020 года, піша @euroradio. Між тым, па словах знаёмага, Урбановіч у той час быў у Лагойску.
У беларускіх памежнікаў на мяжы з Латвіяй заўважаныя снайперскія вінтоўкі і лёгкія кулямёты сістэмы Калашнікава

Кіраўнік цэнтра стратэгічнай камунікацыі НАТО Яніс Сартс лічыць, што зброю наўрад ці плануюць выкарыстоўваць супраць бежанцаў: «Лукашэнка — чалавек у роспачы. Гэтыя крокі паказваюць чалавека, якому няма чаго губляць на міжнародным узроўні, і ён шукае спосабы захаваць уладу. Я думаю, яго мэта — знайсці нейкія рычагі ўплыву на ЕС, каб знайсці тэму, якой можна гандлявацца ў абмен на змякчэнне санкцый і легітымізацыю сваёй улады».
Прышчэпленыя «Спутнікам» беларусы спрабавалі падкупіць украінскіх памежнікаў

Здарэнне адбылося ў пункце пропуску «Сянькоўка», піша РБК-Украіна.

«Падчас праверкі дакументаў памежнікі высветлілі, што дадзеная вакцына, «Спутнік V» беларускай вытворчасці, не ўключана ў пералік для выкарыстання ў экстранных сітуацыях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Памежнікі адмовілі тром грамадзянам суседняй краіны ва ўездзе ў Украіну», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым мужчына прапанаваў памежнікам 50 даляраў, каб яго з сям'ёй прапусцілі. Грошы канфіскаваныя, а беларусаў не прапусцілі праз мяжу. Цяпер беларусу пагражае вялікі штраф.
Медаль Крысціны Ціманоўскай прадалі на eBay за $21 тысячу

Сёння ноччу завяршыўся аўкцыён, на які Крысціна Ціманоўская выстаўляла свой сярэбраны медаль Еўрапейскіх гульняў.

Медаль прадалі за 21 тысячу даляраў. Імя пакупніка не выдаецца.

Крысціна, якая жыве цяпер у Польшчы, абяцала, што выручаныя грошы пойдуць у Фонд салідарнасці спартоўцаў.
13 чатаў і тэлеграм-каналаў прызнаныя экстрэмісцкімі

Гэта — «Крупкі Чат. Крупкі для жыцця», «Смалявічы палітдвіж», «Гэта Вілейка, дзетка», «Вілейка для жыцця», «Бараўляны інфа», «Бараўляны чат», «Заслаўе для жыцця», «Зялёны бор», «Калодзішчы ваенны гарадок чат», «Кобрын для жыцця», «Кобрын 97%», «Гродна Азот Чат», «Стачком Азота».
У Брэсце на маці і бабулю абвінавачанага ў «масавых беспарадках» наклалі вялікае спагнанне. Бо ён збег з Беларусі

Алег Юраў быў абвінавачаным у масавых беспарадках. Хлопец быў не пад вартай, а пад асабістым паручальніцтвам родных. Судзілі яго разам з чацвёртай групай абвіначаных па справе 10 жніўня, піша @viasna96.

На адно з пасяджэнняў Юраў не з'явіўся. Яго абвясцілі ў вышук. 

25 жніўня аштрафавалі маці і бабулю Алега: абедзвюм далі па 4 350 рублёў за парушэнне ўмоваў паручальніцтва.
«Кітайцы не ў захапленні ад палітычнага крызіса ў Беларусі». Ці можа Лукашэнка разлічваць на падтрымку Пекіна?

Ва ўмовах фінансавага ціску з боку Захада беларускі рэжым спадзяецца атрымаць грошы ад тых, каго лічыць саюзнікамі. На першых пазіцыях тут Расія і Кітай.

Але ці ёсць падставы разлічваць на Пекін у вырашэнні эканамічных праблем? 

Чытайце па спасылцы