4350 рублёў штрафу атрымала 37-гадовая жыхарка Міханавіч за тое, што фарбай намалявала на трох слупах лініі электраперадач бел-чырвона-белыя сцягі.
Як абвінавачанне абгрунтавала такі непамерны штраф? «Выявы зрабілі немагчымым эстэтычнае ўспрыманне гэтых збудаванняў і парушылі іх архітэктурную выразнасць».

На волю выйшаў бізнэсмэн Аляксандр Кныровіч. У ліпені 2018 года яму прысудзілі шэсць гадоў калоніі
Кныровіч адбываў пакаранне ў Віцебскай калоніі, куды адпраўляюць асуджаных бізнэсмэнаў, былых чыноўнікаў і сілавікоў. У чэрвені з гэтай калоніі датэрмінова выйшлі на свабоду акадэмік Бялецкі і былы намеснік міністра аховы здароўя Ласіцкі, асуджаныя за карупцыю. Яны былі памілаваныя.
Прычыны, па якіх быў вызвалены Кныровіч, пакуль невядомыя. Але апошнім часам на свабоду выходзяць вязні, якім пералічылі тэрмін утрымання ў СІЗА да суда. Цяпер дзень пад вартай залічваецца за паўтары дні ў калоніі агульнага ці ўзмоцненага рэжыма.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Літоўская служба аховы мяжы сцвярджае, што група беларускіх памежнікаў парушыла літоўскую мяжу. У пацвярджэнне гэтаму было апублікавана відэа.
«Як бачна на кадрах, беларускія памежнікі ў форме штурхаюць групу нелегалаў у бок Літвы, а потым і самі перасякаюць лінію мяжы», — гаворыцца ў паведамленні. Мяжа ў гэтым месцы праходзіць па невялікім канале з вадой, за якім ужо на тэрыторыі Літвы былі нібыта зафіксаваныя беларускія службовыя асобы.
У раёне інцыдэнту знаходзіліся і супрацоўнікі пагранслужбы Літвы, якія перашкаджалі пераходу мяжы нелегаламі. «Пасля паўторнага папярэджання беларусы вярнуліся на свой бок», — апісваецца здарэнне ў паведамленні.
«Як бачна на кадрах, беларускія памежнікі ў форме штурхаюць групу нелегалаў у бок Літвы, а потым і самі перасякаюць лінію мяжы», — гаворыцца ў паведамленні. Мяжа ў гэтым месцы праходзіць па невялікім канале з вадой, за якім ужо на тэрыторыі Літвы былі нібыта зафіксаваныя беларускія службовыя асобы.
У раёне інцыдэнту знаходзіліся і супрацоўнікі пагранслужбы Літвы, якія перашкаджалі пераходу мяжы нелегаламі. «Пасля паўторнага папярэджання беларусы вярнуліся на свой бок», — апісваецца здарэнне ў паведамленні.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
BostonDynamics паказалі пляцоўку, дзе робаты займаюцца «паркурам». Яны навучыліся нават рабіць сальта назад
Робаты Atlas сталі больш аўтаномнымі і могуць адаптавацца пад сітуацыю. Інжынерам больш не трэба праграмаваць скачкі для ўсіх магчымых платформаў. У кампаніі лічаць, што калі робаты навучацца выконваць тыя ж рухі, што і чалавек, і рэагаваць на змены навакольнага асяроддзя, то іх магчымасці стануць «практычна бязмежнымі».

Ад самай раніцы праходзяць ператрусы ў супрацоўнікаў БелаПАН
@navinyonline пішуць, што ператрусы праходзяць у журналісткі Ірыны Турчына, рэдактара Аляксандра Зайцава і бухгалтара Кацярыны Боевай.
На сувязь не выходзяць: галоўрэд БелаПАН Ірына Леўшына і журналіст Захар Шчарбакоў.

Старшыня Еўрапейскага парламента Давід Сасолі падчас візіту ў Вільню правёў сустрэчу з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай і паабяцаў ёй працягваць аказваць ціск на Мінск.
Пра гэта Сасолі напісаў у аўторак у Twitter.
«Мы павінны працягваць аказваць ціск на беларускі рэжым і працягваць падтрымліваць тых, хто смела змагаецца за дэмакратыю», – напісаў ён, адзначыўшы, што заявіў гэта на сустрэчы з Ціханоўскай.

Абсалютбанк, які трапіў пад амерыканскія санкцыі, спыняе абслугоўванне картак VISA і здзяйсненне валютных пераводаў, у тым ліку Western Union
Адпаведнае паведамленне з’явілася на сайце банка. Банк спыняе:
▫️пераводы грашовых сродкаў (у тым ліку без адкрыцця рахункаў) у замежнай валюце, за выключэннем пераводаў у расійскіх рублях і пераводаў на рахункі ў банках-рэзідэнтах;
▫️выдачу і абслугоўванне банкаўскіх плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы «VISA»;
▫️адпраўку і выдачупераводаў у міжнароднай сістэме «Western Union».

Чытае Салжаніцына і Чэрчыля, гатовы жыць з жонкай-прэзідэнтам. Як турма змяніла Сяргея Ціханоўскага
Сёння ў блогера і палітыка Сяргея Ціханоўскага дзень нараджэння. Другі раз ён праводзіць яго за кратамі — настолькі небяспечным улады палічылі канал «Краіна для жыцця» і стрымы з народам.
Расказваем, у якіх умовах ён сядзеў, што пісаў у лістах і як пярэчыў Лукашэнку ў СІЗА.
Чытайце па спасылцы

Наша Ніва
Ад самай раніцы праходзяць ператрусы ў супрацоўнікаў БелаПАН @navinyonline пішуць, што ператрусы праходзяць у журналісткі Ірыны Турчына, рэдактара Аляксандра Зайцава і бухгалтара Кацярыны Боевай. На сувязь не выходзяць: галоўрэд БелаПАН Ірына Леўшына і журналіст…
«Мы размаўлялі толькі пра сям’ю…»: жонка асуджанага баксёра Аляксея Кудзіна расказала пра спатканне з мужам
Таццяна Пархімовіч, жонка шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе Аляксея Кудзіна распавяла пра першае спатканне з мужам з моманту яго затрымання. Днямі Кудзін быў асуджаны на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму.

IT-краіна: У беспрацоўнага жыхара Уздзенскага раёна скралі чатыры манеты Ethereum, кожная каштуе 8 тысяч рублёў. Гэта такая крыптавалюта
У міліцыю з заявай звярнуўся жыхар Уздзеншчыны. З яго акаўнта на крыптабіржы зніклі 4 манеты Ethereum (кошт кожнай сёння складае каля 8 тысяч рублёў).
Аператыўнікі ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў знаёмы аднавясковец.
Малады чалавек ведаў аб наяўнасці ў апошняга манет Ethereum і неяк папрасіў таго разблакаваць свой тэлефон, каб патэлефанаваць.
Змяніўшы рэквізіты доступу да ўліковага запісу ў мабільным дадатку крыптабіржы, ён увайшоў у акаўнт таварыша і перавёў сродкі на свой.
Распачата крымінальная справа па артыкуле «крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі».
У міліцыю з заявай звярнуўся жыхар Уздзеншчыны. З яго акаўнта на крыптабіржы зніклі 4 манеты Ethereum (кошт кожнай сёння складае каля 8 тысяч рублёў).
Аператыўнікі ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў знаёмы аднавясковец.
Малады чалавек ведаў аб наяўнасці ў апошняга манет Ethereum і неяк папрасіў таго разблакаваць свой тэлефон, каб патэлефанаваць.
Змяніўшы рэквізіты доступу да ўліковага запісу ў мабільным дадатку крыптабіржы, ён увайшоў у акаўнт таварыша і перавёў сродкі на свой.
Распачата крымінальная справа па артыкуле «крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі».
Наша Ніва
Ад самай раніцы праходзяць ператрусы ў супрацоўнікаў БелаПАН @navinyonline пішуць, што ператрусы праходзяць у журналісткі Ірыны Турчына, рэдактара Аляксандра Зайцава і бухгалтара Кацярыны Боевай. На сувязь не выходзяць: галоўрэд БелаПАН Ірына Леўшына і журналіст…
Ператрус у супрацоўнікаў БелаПАН праводзяць па ініцыятве СК. Па справе аб дзеяннях, якія парушалі грамадскі парадак
Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага рэдактара Аляксандр Зайцаў. Ператрус у яго дома скончыўся, ён на свабодзе.
Забралі ўсю тэхніку, працоўнае пасведчанне, візіткі. Які працэсуальны статус у Аляксандра, яму не паведамілі. Ён падпісаў абавязальніцтва аб яўцы, піша @navinyonline.

Ператрус у супрацоўнікаў БелаПАН праводзяць па ініцыятве СК. Па справе аб дзеяннях, якія парушалі грамадскі парадак Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага рэдактара Аляксандр Зайцаў. Ператрус у яго дома скончыўся, ён на свабодзе. Забралі ўсю тэхніку, працоўнае…
Ператрус дома ў галоўнай рэдактаркі БелаПАН Ірыны Леўшынай скончыўся
Яе вязуць у рэдакцыю, каб правесці ператрус там, пасля яна паедзе ва УСК па Мінску, піша @bajby.
Сайты БелаПАН і naviny.media цяпер недаступныя.

Алесю Марціновічу, бацьку галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» — 75 гадоў. Расказваем пра яго
Журналіст па адукацыі, 30 гадоў працаваў у «ЛіМе», аўтар некалькіх дзясяткаў кніг.
Кожны год Ягор Марціновіч адвозіў свайго бацьку ў дзень яго народзінаў на малую радзіму. Сёлета традыцыя ўпершыню перарвалася: сын творцы знаходзіцца за кратамі.

Літоўская служба аховы мяжы сцвярджае, што група беларускіх памежнікаў парушыла літоўскую мяжу. У пацвярджэнне гэтаму было апублікавана відэа. «Як бачна на кадрах, беларускія памежнікі ў форме штурхаюць групу нелегалаў у бок Літвы, а потым і самі перасякаюць…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Літоўская служба аховы мяжы апублікавала яшчэ адно відэа. На ім, як сцвярджаецца, няўдалая спроба правакацыі з боку беларускіх памежнікаў
На кадрах бачна, як чатыры парушальнікі заходзяць на тэрыторыю Літвы і кагосьці чакаюць. Як толькі з’яўляюцца літоўскія памежнікі, група вяртаецца на беларускую тэрыторыю і парушальнікі эмацыйна пачынаюць распавядаць беларускім сілавікам, як іх збілі і паранілі.
Пасля гэтага група нелегалаў знікае разам з беларускімі памежнікамі.

Сёння ў Гомелі за майку з надпісам «Пишите письма» затрымалі мясцовага актывіста Іллю Міронава, заўтра яго будуць судзіць: такі надпіс палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем». Ілля вядомы тым, што напісаў палітвязням больш за 2000 лістоў.
Актывіста Іллю Міронава, які вядомы тысячамі напісаных лістоў палітвязням, арыштавалі на 25 сутак
Суддзя Віктар Казачок палічыў несанкцыянаваным пікетам цішотку з надпісам «Пишите письма!»
Міронаў: «Буду пісаць лісты, пакуль усе палітвязні не вернуцца дамоў»

Бухгалтарка і былы дырэктар БелаПАН знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна
Кацярына Боева праходзіць падазраванай па ч.1. арт.342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), паведамляюць @navinyonline са спасылкай на яе мужа.
UPD. На Акрэсціна і былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў.

Пракапеня выкупіў у сына Гуцэрыева долі ў дзвюх крыптабіржах. Кажа, санкцыі тут ні пры чым
Саід Гуцэрыеў прадаў долі ў дзвюх крыптабіржах Віктару Пракапеню.
Як паведаміў Пракапеня @nashaniva, бізнэсмены дамовіліся пра гэта напачатку 2020 года, прычыны эканамічныя — Гуцэрыеў вырашыў выгадна вывесці грошы.
Больш інфармацыі па спасылцы

❗️Затрымалі брата былога аператыўніка ГУБАЗіК Лупаносава, які выступіў супраць дзеянняў сілавікоў
17 жніўня сілавікі прыйшлі да Міхаіла Лупаносава, брата былога падпалкоўніка ГУБАЗіКа Станістала Лупаносава, які выехаў з Беларусі, асудзіўшы дзеянні былых калег.
Вядома, што Міхаіл быў дырэктарам будаўнічай фірмы. Затрымалі яго супрацоўнікі МУС, па ч.1 арт. 427 КК (службовы падлог). Інкрымінаваныя яму падзеі адбываліся ў 2016 годзе. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.
Аператыўніка Станіслава Лупаносава дзяржаўная прапаганда абвінавачвала ў перадачы дэмакратычным сілам вялізнага аб'ёму інфармацыі пра спецслужбы.
Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю дэмсілам, даў першае інтэрв'ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе