Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Мінюст ліквідуе Саюз беларускіх пісьменнікаў. Ведамства даслала пазоў у Вярхоўны суд.
Міжнародны гандаль стане немагчымым. Ці могуць Беларусь адключыць ад SWIFT?

Айчынныя бізнэсоўцы ўжо сігналізуюць аб праблемах з рухам сродкаў з-за мяжы.

Прэзідэнт Літоўскай прамысловай канфедэрацыі Відмантас Янулявічус заявіў, што адключэнне Беларусі ад міжнароднай банкаўскай сістэмы SWIFT – толькі пытанне часу. Па яго звестках, гэта адбудзецца напачатку верасня. Гэта можа выклікаць калапс эканомікі.

Што кажуць пра верагоднасць такога развіцця падзей эксперты?

Чытаць па спасылцы
Наша Ніва
Актывісты, якія называюць сябе «кіберпартызанамі», заявілі пра ўзлом сістэмы МУС. На працягу некалькіх тыдняў яны перыядычна выкладваюць матэрыялы з базы пашпартоў, ДАІ і ўнутраных звестак сілавікоў. На «Нашай Ніве» выйшла некалькі матэрыялаў, прысвечаных…
«Калі не можаце абараніць у сваіх камп'ютарах інфармацыю, пішыце ад рукі». Лукашэнка пракаментаваў узломы «Кіберпартызанаў»?

Сёння на нарадзе з міністрамі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў старанна прапрацаваць пытанні абароны інфармацыі:

— Вельмі актуальна. Калі не можаце, як я часта кажу, абараніць у сваіх камп'ютарах інфармацыю, тады вяртайцеся да папяровых носьбітаў. Пішыце ад рукі і складайце ў сябе ў шуфляду. Адначасова праваахоўным органам трэба актывізаваць дзейнасць па спыненні злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Праблема архіважная.

Група людзей, што называюць сябе «кіберпартызанамі» заявіла пра маштабны ўзлом баз дадзеных сістэмы МУС. На працягу некалькіх тыдняў актывісты публікуюць закрытую аб кадравых перамяшчэннях сілавікоў, інфармацыю з баз ДАІ, пашпартных баз, аўдыя тэлефонных размоў міліцыянераў.

Сілавікі ніяк не каментуюць узлом, інфармацыі пра крымінальную справу за хакерскую атаку таксама няма.
У Мінску па-беларуску вучацца толькі чатыры тысячы школьнікаў

Такія звесткі агучыла сёння на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ірына Чарняўская.

У пяці гімназіях увесь працэс навучання цалкам арганізаваны на беларускай мове. У дзесяці сярэдніх школах такое навучанне арганізавана ў асобных класах.

«Усяго такіх класаў 171. Гэта каля чатырох тысяч дзяцей», — удакладніла Чарняўская.

Чатыры тысячы — гэта прыкладна 2% ад усёй колькасці школьнікаў сталіцы. Усяго ў Мінску 244 гімназіі і школы.
Каля Акадэміі навук усталявалі помнік Казіміру Семяновічу

Гэта частка кампазіцыі «Залатое кола беларускай навукі». Раней там усталявалі помнік Францыску Скарыну.

Семяновіч — ваенны інжынер, артылерыст, адзін з пачынальнікаў ракетнай справы ў Еўропе. Аўтар кнігі «Вялікае майстэрства артылерыі».
Наша Ніва
Хлопца, які ў нядзелю наведаў мітынг ябацек ва Уруччы, арыштавалі на 15 сутак Учора ўвечары быў затрымалі 31-гадовага стэндапера Цярэнція Марыніча. На хлопца склалі пратакол за дробнае хуліганства, якое ён нібыта здзейсніў на тэрыторыі РУУСа. Як піша @viasnanzirae…
«Я не шкадую!» Пасля сустрэчы з ябацькамі стэндапер адсядзеў 45 сутак, згубіў працу і з'ехаў з Беларусі

Цярэнцій Марыніч у красавіку выклаў відэа сваёй размовы з удзельнікамі «ябацькаўскага» мітынгу. Ролік шырока разышоўся па сацыяльных сетках, але папулярнасць прынесла хлопцу толькі праблемы: спачатку ён правёў 45 сутак за кратамі, а пасля ўвогуле з’ехаў з Беларусі.

Пра гумар, зняволенне і эміграцыю Цярэнцій распавёў «Нашай Ніве».

Чытаць па спасылцы
Новая «Наша гісторыя»: Як беларускія землі ляглі на алтар перамогі Пятра І

Адпраўлены падпісчыкам, а цяпер і ў продажы з'явіўся №7 «Нашай гісторыі».

Гэтым разам нумар «Нашай гісторыі» пачынаецца артыкуламі пра драматычны перыяд у гісторыі Беларусі, калі Рэч Паспалітая стала цацкай у руках суседніх дзяржаў, а Беларусь перажыла страшныя спусташэнні.

Шукайце ў кнігарнях і супермаркетах.
Ангела Меркель: Лукашэнка выкарыстоўвае бежанцаў, каб падарваць бяспеку ў Еўропе

Яе словы перадае Deutsche Welle.

«Гібрыдны від канфрантацыі, які выкарыстоўвае Беларусь, — атака на ўсіх нас у Еўрапейскім саюзе». 

Яна дадала, што Германія правядзе кансультацыі з партнёрамі па ЕС для выпрацоўкі скаардынаванага адказу.
Поўны нуль. У ліпені беларускі ВУП не дадаў нічога

Прырост ВУП са студзеня па ліпень у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года склаў 3,3%, паведамляе Белстат. Такія ж лічбы былі і ў чэрвені. Гэта значыць, па сутнасці, за ліпень беларускі ВУП не дадаў нічога.

Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця прагназавалі запаволенне ВУП Беларусі ў другім паўгоддзі.
Сёння ў Гомелі за майку з надпісам «Пишите письма» затрымалі мясцовага актывіста Іллю Міронава, заўтра яго будуць судзіць: такі надпіс палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем».

Ілля вядомы тым, што напісаў палітвязням больш за 2000 лістоў.
У медыкаў лідскай бальніцы масава збіраюць грошы на Чырвоны Крыж

Што кажуць у самой арганізацыі? «Ніхто не мае права прымушаць здаваць грошы ці станавіцца членам Беларускага Чырвонага Крыжа».

Падрабязнасці чытайце тут.
Халезін: Або Лукашэнка сыходзіць, або санкцыйная пятля зацягваецца. Сектаральныя санкцыі ЗША чакаюцца восенню

Рэжысёр у інтэрв'ю «Нашай Ніве» распавёў, як беларускія алігархі пры дапамозе лабістаў спрабуюць абысці санкцыі, калі могуць быць прыняты сектаральныя санкцыі ЗША, чым гэта можа абярнуцца для Беларусі, ці гатовы Захад гандлявацца з Лукашэнкам за палітвязняў і ці ўспрымае ён рэальнымі пагрозы сілавікоў аб расправе з апанентамі рэжыму за мяжой.

Вялікую гутарку чытайце тут.
4350 рублёў штрафу атрымала 37-гадовая жыхарка Міханавіч за тое, што фарбай намалявала на трох слупах лініі электраперадач бел-чырвона-белыя сцягі.

Як абвінавачанне абгрунтавала такі непамерны штраф? «Выявы зрабілі немагчымым эстэтычнае ўспрыманне гэтых збудаванняў і парушылі іх архітэктурную выразнасць».
На волю выйшаў бізнэсмэн Аляксандр Кныровіч. У ліпені 2018 года яму прысудзілі шэсць гадоў калоніі

Кныровіч адбываў пакаранне ў Віцебскай калоніі, куды адпраўляюць асуджаных бізнэсмэнаў, былых чыноўнікаў і сілавікоў. У чэрвені з гэтай калоніі датэрмінова выйшлі на свабоду акадэмік Бялецкі і былы намеснік міністра аховы здароўя Ласіцкі, асуджаныя за карупцыю. Яны былі памілаваныя.

Прычыны, па якіх быў вызвалены Кныровіч, пакуль невядомыя. Але апошнім часам на свабоду выходзяць вязні, якім пералічылі тэрмін утрымання ў СІЗА да суда. Цяпер дзень пад вартай залічваецца за паўтары дні ў калоніі агульнага ці ўзмоцненага рэжыма.