Наша Ніва
26.1K subscribers
62.8K photos
9.56K videos
2 files
48.6K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Наша Ніва
Крысціна Ціманоўская выставіла на аукцыён срэбраны медаль Еўрапейскіх гульняў, каб падтрымаць беларускіх спартоўцаў, якія пацярпелі ад рэжыму Лукашэнку ⠀ Усе сродкі будуць пералічаныя ў Беларускі фонд спартовай салідарнасці. Фонд аказвае фінансавую, псіхалагічную…
За медаль Крысціны Ціманоўскай прапануюць 21 тысячу даляраў. Інтарэс настолькі вялікі, што пляцоўка часова заблакавала аукцыён

Вялікі аб’ём трафіку за срэбраны медаль Еўрапейскіх гульняў спартоўкі прывёў да таго, што сэрвіс eBay учора вымушана заблакаваў акаўнт Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

Аднак цяпер таргі разблакаваныя, і на гэты момант за медаль даюць 21 000 даляраў.

Лёгкаатлетка прадае ўзнагароду, якую яна выйграла на ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску ў забегу на 100 метраў. Усе сродкі будуць пералічаныя ў БФСС для падтрымкі рэпрэсаваных атлетаў.
«Амапавец сказаў: буду біць, пакуль мне плацяць». Андрэй Ткачоў — пра катаванні ў жніўні і вяртанне ў Беларусь

Трэнер Андрэй Ткачоў дапамагаў медыкам падчас кавіду, выходзіў на вуліцу пасля выбараў, быў збіты АМАПам і кінуты за краты. У выніку ён з’ехаў з Беларусі. 

Спецыяльна для «Нашай Нівы» Андрэй згадаў жнівень 2020 года і расказаў, як пражыў год у вымушанай эміграцыі. 

https://nashaniva.com/?c=ar&i=276205

З Беларусі можна чытаць з дапамогай VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Вось гэта паварот: былы абаронца зборнай Беларусі кінуў хакей і сышоў у айці

34-гадовы Павел Чарнаок скончыў кар’еру і ўладкаваўся ў EPAM. «Маё новае працоўнае месца. Дзякуй хакею за ўсё, але цяпер я айцішнік», – напісаў ён у Facebook і выклаў фота з лагатыпам IT-кампаніі.

У Чарнаока быў вопыт гульні ў КХЛ за мінскае «Дынама» і ў топавых беларускіх клубах, апошнія гады ён гуляў у Польшчы і Францыі.
Швейцарыя ўводзіць новыя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. Краіна далучаецца да апошняга пакета санкцыі ЕС.
Журналіст расійскай газеты «Спорт-Экспрэс» Алег Шаманаеў паразважаў, як могуць адбіцца на беларускім спорце санкцыі ЗША ў дачыненні да Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Прыемнага мала

Цяпер НАК і ўваходзячыя ў яго федэрацыі сутыкнуцца з праблемамі пры плацяжах за мяжу, напрыклад, пры аплаце збораў і г.д. Таксама хутчэй за ўсё ад супрацоўніцтва са спартовымі арганізацыямі адмовяцца заходнія пастаўшчыкі экіпіроўкі.

Таксама Шаманаеў канстатуе факт, што ў Беларусі больш не будзе міжнародных спаборніцтваў, а санкцыі наогул могуць прывесці да таго, што беларускія спартоўцы будуць вымушаныя выступаць пад нейтральным сцягам.

Імаверным крокам цяпер магчымы масавы пераход беларускіх спартоўцаў у іншыя зборныя.
Мінская міліцыя запусціла чат-бот для зваротнай сувязі

ГУУС Мінгарвыканкама ў тэлеграме запусціла чат-бот (@MinskPolice_bot) для паведамленняў аб правапарушэннях.

«Калі вы сталі відавочцам правапарушэння ці ваша інфармацыя можа дапамагчы супрацоўнікам міліцыі, просім паведамляць нам», — кажуць сілавікі.
Наша Ніва
❗️Вобшукі ў дэлегатаў «Сходу». Што вядома? Праваабаронцам вядома, што вобшукі былі ў Алены Радаман, Юрыя Пісарчука, Аляксея Багушэвіча, Максіма Жукава, Івана Бялецкага, Уладзіміра Мельніка, Алены Патаповіч, Дзяніса Садоўскага, Паўла Якуты, Вольгі Казановіч…
Зачыстка «Сходу». Што вядома на цяперашні момант?

Вобшукі і допыты прайшлі ў 23 дэлегатаў. Па стане на вечар 15 з іх адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні. Па васьмі пакуль няма інфармацыі аб месцазнаходжанні.

Гэта Ігар Ляшчэня, Юрый Пісарчук, Аляксей Багушэвіч, Іван Бялецкі, Павел Якута, Вольга Казановіч, Галіна Каткоўская і Аляксандр Малышаў.
Сёння Мікалаю Статкевічу спаўняецца 65 гадоў. Аднак ён другі год запар сустракае дзень народзінаў за кратамі.

Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года, калі ён ехаў на Камароўку на перадвыбарчы пікет.

З 23 чэрвеня Міколу Статкевіча судзяць у гомельскім СІЗА-3 разам з Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Дзмітрыем Паповым, Арцёмам Сакавым і Уладзімірам Цыгановічам.

Іх абвінавачваюць у «арганізацыі беспарадкаў у Беларусі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў 2020 года».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Роўна год таму, 12 жніўня 2020 года, 250 жанчын выйшлі ў белым з кветкамі да Камароўкі, каб выказаць пратэст супраць гвалту і салідарнасць з пацярпелымі мірнымі дэманстрантамі.

«Перастаньце нас біць! Мы хочам проста правільны падлік галасоў!» — казалі ўдзельніцы акцыі.

Аналагічныя ланцугі ўтварыліся ў розных кутках Мінска (ва Уруччы, на Каменнай Горцы, на Пушкінскай), а таксама іншых гарадах краіны.

Акцыя 12 жніўня стала пачаткам ланцугоў салідарнасці, якія праходзілі ў жніўні.
«Слова года для беларусаў — годнасць». Выкладчык Наталля Дуліна — пра выпрабаванні і тое, чаму не трэба здавацца

Да 2020 года Наталля Дуліна была выкладчыкам у Мінскім лінгвістычным універсітэце. Яна падтрымала перамены ў Беларусі і сваіх студэнтаў, якія выказалі нязгоду з несправядлівымі выбарамі і гвалтам. Пасля спробы забастоўкі з Дулінай хутка развіталіся, яна патрапіла на суткі, а яе сукамерніцы з гонарам расказвалі, што «сядзелі з такім чалавекам»!

У размове з @nashaniva Наталля расказвае, што было самым складаным за гэты год і чаму беларусам не варта адчайвацца.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=276183

З Беларусі можна чытаць з дапамогай VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Міністр транспарту Літвы: Cа снежня мы спыняем транзіт беларускіх калійных угнаенняў

Як паведаміў міністр транспарту і камунікацый Літвы Марыюс Скуодзіс, на гэта паўплывалі абвешчаныя ЗША ў панядзелак санкцыі, пад якія трапіў у тым ліку і «Беларуськалій».

Са слоў міністра, перавозкі спыняцца, як толькі санкцыі ўвойдуць у дзеянне, а гэта здарыцца ў снежні, піша Delfi.lt.

Выданне таксама паведамляе, што Літоўская чыгунка, якая перавозіць прадукцыю «Беларуськалія» праз Літву, страціць праз гэта каля 20 млн еўра.
«Навошта ён страляў у галаву?» Сын забітага сілавікамі Шутава распавёў пра год без бацькі

11 жніўня 2020 года ў Брэсце сілавік у цывільным стрэліў у галаву 44-гадоваму Генадзю Шутаву. Праз тыдзень мужчына памёр.

Сілавіка ніяк не пакаралі: наадварот, самога Шутава прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянта, а яго сябра Аляксандра Кардзюкова асудзілі на 10 гадоў калоніі за пакушэнне на забойства сілавіка. Амаль праз год, 7 жніўня 2021 года, міліцыя нечакана прыйшла да 24-гадовага сына Генадзя Дзмітрыя. Яго закрылі на трое сутак, а пасля адпусцілі. 

@nashaniva пагаварыла з Дзмітрыем Шутавым:
https://nashaniva.com/?c=ar&i=276452

З Беларусі можна чытаць з дапамогай VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Наша Ніва
Роўна год таму, 12 жніўня 2020 года, 250 жанчын выйшлі ў белым з кветкамі да Камароўкі, каб выказаць пратэст супраць гвалту і салідарнасць з пацярпелымі мірнымі дэманстрантамі. «Перастаньце нас біць! Мы хочам проста правільны падлік галасоў!» — казалі ўдзельніцы…
«Дзядуля са слязьмі падыходзіў да кожнай і казаў «дзякуй». Жанчыны ў белым выйшлі супраць гвалту — як гэта было?

Год таму на беларускія вуліцы выйшлі жанчыны ў белым. Яны маўкліва, з кветкамі ў руках, стаялі ў ланцугу — спачатку каля мінскай Камароўкі, а ўжо хутка — па ўсёй краіне. Гэта стала нямым крыкам супраць катаванняў, што адбыліся з беларусамі пасля выбараў.

Жаночы пратэст змог змяніць ход падзей: на вуліцы зноў пачалі выходзіць самыя розныя сацыяльныя групы людзей. На жаль, хутка брутальныя затрыманні не абмінулі ні жанчын, ні студэнтаў, ні пенсіянераў, ні людзей з інваліднасцю. Рэпрэсіі працягваюцца і па сёння.

Многім галоўным гераіням той першай акцыі давялося з’ехаць з Беларусі, некаторыя — у турмах. Пагутарылі з дзяўчынамі, якія былі ў той дзень на Камароўцы.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=276472

З Беларусі можна чытаць з дапамогай VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Наша Ніва
«Дзядуля са слязьмі падыходзіў да кожнай і казаў «дзякуй». Жанчыны ў белым выйшлі супраць гвалту — як гэта было? Год таму на беларускія вуліцы выйшлі жанчыны ў белым. Яны маўкліва, з кветкамі ў руках, стаялі ў ланцугу — спачатку каля мінскай Камароўкі, а…
Роўна год таму па сацсетках разышліся фота і відэа, як мужчына дорыць кветкі ўдзельніцам жаночай акцыі на Камароўцы. Калі яго пыталі, хто ён, мужчына проста адказваў: «Я — грамадзянін!».

Пазней стала вядома, што гэта быў Сцяпан Латыпаў. Жыхар Плошчы Перамен, якога затрымалі за тое, што прасіў прадставіцца і паказаць дакументы людзей у масках. Учора пракурор Уладзімір Рабаў запатрабаваў асудзіць Латыпава на восем з паловай гадоў калоніі.

Фота Віялеты Саўчыц, відэа Вольгі Чакулаевай.