Наша Ніва
25.8K subscribers
63.4K photos
9.62K videos
2 files
49.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Без парада, але з салютам

Як адзначаць 3 Ліпеня ў Мінску?

https://nn.by/?c=ar&i=275248
Сярод школьнікаў у Беларусі ідзе дзіўны чэлендж

Яны скручваюць каўпачкі ад шын аўтамабіляў

https://nn.by/?c=ar&i=275244
Каб вакцынацыя ў Мінску мела патрэбны эфект, прышчэпкі павінны зрабіць не менш за 60% жыхароў

Пакуль жа прышчэпленыя каля 10% мінчукоў.

https://nn.by/?c=ar&i=275251
Мастацкая кіраўніца Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава выступіла на адкрыцці алкагольнай крамы ў Маладзечне

Падчас урачыстага адкрыцця актрысы Вольга Няфёдава і Тамара Міронава, якія засталіся ў Купалаўскім пасля жніўня 2020 года, паказалі ўрывак са спектакля «Паўлінка».

https://nn.by/?c=ar&i=275253
Старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову выстаўлена абвінавачванне па справе аб разгалошванні даных папярэдняга расследавання (ч.1 арт.407).

З Казлова ўзялі падпіску аб нявыездзе, паведаміла партыя на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Увесну Мікалай Казлоў адседзеў 15 сутак за тое, што тройчы адмовіўся даваць падпіску аб неразгалошванні падчас допыту ў СК па «справе Каардынацыйнай рады».
Зянон Пазняк: «Калі б Ціханоўская тады адгукнулася, я б вярнуўся ў Беларусь»

Пазняк заявіў, што ягонае атачэнне спрабавала летась выйсці на сувязь са Святланай Ціханоўскай. Але гэтым спробам нібыта перашкодзіў нехта з яе штабу. Гэта ён расказаў у інтэрв’ю польскай газеце Rzeczpospolita, піша @radiosvaboda.

Але Пазняк запэўнівае, што ў яго быў план, як перамагчы, калі на вуліцах знаходзяцца 200-300 тысяч чалавек.
Ганна Канапацкая выказалася пра Тутбай. Кажа, што варта было своечасова прызнаць памылкі, каб захаваць брэнд

«Праява разумнасці і рацыянальнасці — здольнасць правільна вызначыць дыспазіцыю і магчымасці, ацаніць прававыя наступствы сваіх дзеянняў, своечасова прызнаць некаторыя памылкі і хібы, а таксама прыняць карэктныя ўмовы ўрэгулявання канфлікту інтарэсаў дзеля захавання рэсурса і брэнда, якія без сумневу з’яўляюцца нацыянальным багаццем», — напісала яна.
Учора падчас матчу Украіна — Швецыя на ўкраінскі сектар прыйшоў хлопец у футболцы зборнай Расіі і з трыкалорам.

Ён паспеў сфатаграфавацца з украінскім фанатам, пасля чаго адбыўся канфлікт: расіяніна пабілі, яму парвалі футболку, а сцяг адабралі.
⚡️Сілавікі прыйшлі ў «Модум»

Супрацоўнікі паведамілі @nashaniva, што іх замкнулі ў памяшканні, а кіраўніцтва затрымалі. Нумары кіраўніцтва «Модума» адключаныя. Не адказвае і уласнік, бізнэсмен Віктар Лабковіч.

Гэта прадпрыемства супрацоўнічала з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, як і «21 век», дзе былі ператрусы тыдзень таму.
«Вынікі працы літоўскіх батальёнаў у Беларусі». Пад такой назвай «СБ» апублікавала фатаграфію яўрэек, забітых немцамі ва Украіне

На сайце «СБ. Беларусь сегодня» з'явіўся артыкул пад загалоўкам «Марзалюк: Крывавае бязмежжа літоўскіх карнікаў шакавала нават немцаў».

Гісторык Аляксандр Фрыдман звярнуў увагу на фота ў артыкуле.

«Подпіс пад фота — адкрыты падлог! На гэтым фота з калекцыі United States Holocaust Memorial Museum у Вашынгтоне і намаляваныя не літоўскія, а нямецкія паліцэйскія, якія забіваюць яўрэйскіх жанчын; справа адбываецца не ў Беларусі, а ў Мізачы (Ровенская вобласць) у кастрычніку 1942 года», — піша гісторык.

Урэшце з сайта «СБ» выдалілі ілюстрацыю.
«Купалаўцы» анансавалі новы праект

Дзе і калі яго паглядзець?

https://nn.by/?c=ar&i=275266
Варыянт «Дэльта плюс»: што вядома пра гэты штам каранавіруса?

«Дэльта плюс» — змененая версія індыйскага штама. Ëсць падставы думаць, што гэты варыянт яшчэ больш заразны, а вакцыны бяруць яго горш.

https://nn.by/?c=ar&i=275265
З’ехаў з Украіны ў пачатку вайны, гуляе ў Гвардыёлы, жанаты са спартовай журналісткай

Што мы ведаем пра Аляксандра Зінчанку, героя гульні са Швецыяй.

https://nn.by/?c=ar&i=275256
Амбасадар ЕС у Мінску Дзірк Шубель з'ехаў у Брусель для кансультацый

Нагадаем, Беларусь у адказ на санкцыі ЕС адклікала свайго пастаяннага прадстаўніка для кансультацый і рэкамендавала прадстаўніку ЕС у Мінску зрабіць тое самае.
Аналітык Сяргей Чалы зараз знаходзіцца ў Адэсе

Эканамічны аналітык Сяргей Чалы аднавіў стрымы на ютубе на сваім аўтарскім канале пасля значнага перапынку.

Падчас эфіру Чалы распавёў, што цяпер знаходзіцца ва ўкраінскай Адэсе. Ён доўга не гаварыў, дзе знаходзіцца, таму што не «хацеў падстаўляць людзей, якія заставаліся ў Мінску».

Нагадаем, 22 мая вядомы беларускі эканаміст адмяніў суботні стрым. Канал тады сышоў у адпачынак на нявызначаны час.
Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза

Гэта адбылося на сённяшнім пасяджэнні Выканаўчай рады, піша @euroradio. З 1 ліпеня БТРК больш не зможа атрымаць доступ да шэрага паслуг для членаў ЕВС.

Сярод іх абмен навінамі і музычным кантэнтам; правы на трансляцыю пэўных музычных і спартыўных мерапрыемстваў; юрыдычную, тэхнічную і даследчую экспертызу; паслугі па абароне інтарэсаў.

Гэта вынік паказу на БТ «прызнальных паказанняў» і «пакаянняў» палітарыштантаў. Менавіта на гэта скардзіліся ў ЕВС беларусы.
Журналісту Андрэю Аляксандраву выставілі абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве

https://nn.by/?c=ar&i=275286
Зноў затрыманы член асноўнага складу Каардынацыйнай рады Віталь Крыўко

Яго ўжо затрымлівалі ў жніўні мінулага года і абвінавачвалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Крыўко адправілі ў СІЗА №1, дзе ён правёў 2,5 месяцы.

Віталь Крыўко быў адным з каардынатараў штаба Віктара Бабарыкі на сёлетніх выбарах. Гэты чалавек не асабліва свяціўся, але быў адным з тых, хто прымаў рашэнні.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кранальнае відэа мінулага лета: трое сяброў спяваюць хрысціянскую песню — цяпер яны адбываюць тэрміны ў калоніях

Відэа было знята летам мінулага года. Аляксандр Вінярскі, Марк Салонікаў і Даніла Бандарук ехалі ў машыне і спявалі хрысціянскую песню.

Пасля хлопцы былі затрыманыя і аказаліся фігурантамі крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» у Брэсце пасля выбараў. Даніла атрымаў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Марк — 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму, а непаўнагадовы Аляксандр — 3 гады выхаваўчай калоніі. Усе яны прызнаныя палітвязнямі.

Відэа @viasna96