Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«135 дзён фінансавай праверкі. Чыстыя! Адбіліся!»

ДФР не знайшоў парушэнняў у брэсцкім тэатры «Крылы Халопа».

https://nn.by/?c=ar&i=275232
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Падчас уручэння дыпломаў студэнтка юрфака БДУ са сцэны падзякавала палітвязню-юрысту Максіму Знаку і звольненым выкладчыкам

«Низкий поклон Елене Владимировне Лаевской, Екатерине Викторовне Новиковой, Алексею Ивановичу Сахарчуку, Елене Ивановне Басалай, Максиму Александровичу Знаку. Спасибо за то, что показали своим примером, кто такой юрист и что такое право!

Многому научиться можно было также еще у недавних студентов, а теперь молодых перспективных юристов. Например, такую возможность дает муткорт-движение, у участников которого на слуху имена талантливейших юристов Ксении Вячеславовны Лапутько, Ильи Салея, Ксении Филиппович, многих других выпускников юрфака и ФМО.
...
І памятайце, калі ласка, усе, хто збіраюцца працаваць юрыстамі або працуе юрыстамі: права — гэта мастацтва дабра і справядлівасці. А дабро, розум і чалавечая годнасць у сукупнасці заўсёды перамагаюць».

Відэа @law_verum
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥Украіна выйшла ў 1/4 фіналу Еўра-2020!

Вырашальны мяч быў забіты ў дададзены арбітрам час да другога экстра-тайма.

2:1 — і Украіна ў чвэрцьфінале, дзе сустрэнецца 3 ліпеня з Англіяй.

Усе пары 1/4 фіналу:

2 ліпеня:
19:00. Швейцарыя — Іспанія
22:00. Бельгія — Італія

3 ліпеня:
19:00. Чэхія — Данія
22:00. Украіна — Англія
І хто ж, па-вашаму, пераможа на ЧЕ па футболе? #poll
Anonymous Poll
20%
Англія
17%
Бельгія
5%
Данія
10%
Іспанія
21%
Італія
23%
Украіна
2%
Чэхія
3%
Швейцарыя
Памочнік Лукашэнкі сышоў у адстаўку, папрацаваўшы два месяцы

https://nn.by/?c=ar&i=275238
Гватэмала запатрабавала ад Расіі вярнуць грошы за вакцыну «Спутнік V», бо пастаўкі бясконца зацягваюцца.

https://nn.by/?c=ar&i=275241
Наша Ніва
Судзяць мінчанку, якая папрасіла з'ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Касьянчык Пачаўся суд над Вольгай Сінялёвай, якая здавала кватэру маладой пракурорцы Аліне Касьянчык. Тая адзначылася ў гучных палітычных працэсах — напрыклад, яна прадстаўляла абвінавачванне…
Мінчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з'ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Касьянчык, асудзілі на 2 гады хатняй хіміі

Касьянчык адзначылася ў гучных палітычных працэсах — напрыклад, яна прадстаўляла абвінавачванне на справе журналістак Белсата Андрэевай і Чульцовай, якіх адправілі на 2 гады ў калонію.

Сінялёва папрасіла пракурорку з’ехаць з кватэры — тая з’ехала. Але жанчыну асудзілі па артыкуле 190 КК за «парушэнне раўнапраўя грамадзян».
Без парада, але з салютам

Як адзначаць 3 Ліпеня ў Мінску?

https://nn.by/?c=ar&i=275248
Сярод школьнікаў у Беларусі ідзе дзіўны чэлендж

Яны скручваюць каўпачкі ад шын аўтамабіляў

https://nn.by/?c=ar&i=275244
Каб вакцынацыя ў Мінску мела патрэбны эфект, прышчэпкі павінны зрабіць не менш за 60% жыхароў

Пакуль жа прышчэпленыя каля 10% мінчукоў.

https://nn.by/?c=ar&i=275251
Мастацкая кіраўніца Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава выступіла на адкрыцці алкагольнай крамы ў Маладзечне

Падчас урачыстага адкрыцця актрысы Вольга Няфёдава і Тамара Міронава, якія засталіся ў Купалаўскім пасля жніўня 2020 года, паказалі ўрывак са спектакля «Паўлінка».

https://nn.by/?c=ar&i=275253
Старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову выстаўлена абвінавачванне па справе аб разгалошванні даных папярэдняга расследавання (ч.1 арт.407).

З Казлова ўзялі падпіску аб нявыездзе, паведаміла партыя на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Увесну Мікалай Казлоў адседзеў 15 сутак за тое, што тройчы адмовіўся даваць падпіску аб неразгалошванні падчас допыту ў СК па «справе Каардынацыйнай рады».
Зянон Пазняк: «Калі б Ціханоўская тады адгукнулася, я б вярнуўся ў Беларусь»

Пазняк заявіў, што ягонае атачэнне спрабавала летась выйсці на сувязь са Святланай Ціханоўскай. Але гэтым спробам нібыта перашкодзіў нехта з яе штабу. Гэта ён расказаў у інтэрв’ю польскай газеце Rzeczpospolita, піша @radiosvaboda.

Але Пазняк запэўнівае, што ў яго быў план, як перамагчы, калі на вуліцах знаходзяцца 200-300 тысяч чалавек.
Ганна Канапацкая выказалася пра Тутбай. Кажа, што варта было своечасова прызнаць памылкі, каб захаваць брэнд

«Праява разумнасці і рацыянальнасці — здольнасць правільна вызначыць дыспазіцыю і магчымасці, ацаніць прававыя наступствы сваіх дзеянняў, своечасова прызнаць некаторыя памылкі і хібы, а таксама прыняць карэктныя ўмовы ўрэгулявання канфлікту інтарэсаў дзеля захавання рэсурса і брэнда, якія без сумневу з’яўляюцца нацыянальным багаццем», — напісала яна.
Учора падчас матчу Украіна — Швецыя на ўкраінскі сектар прыйшоў хлопец у футболцы зборнай Расіі і з трыкалорам.

Ён паспеў сфатаграфавацца з украінскім фанатам, пасля чаго адбыўся канфлікт: расіяніна пабілі, яму парвалі футболку, а сцяг адабралі.
⚡️Сілавікі прыйшлі ў «Модум»

Супрацоўнікі паведамілі @nashaniva, што іх замкнулі ў памяшканні, а кіраўніцтва затрымалі. Нумары кіраўніцтва «Модума» адключаныя. Не адказвае і уласнік, бізнэсмен Віктар Лабковіч.

Гэта прадпрыемства супрацоўнічала з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, як і «21 век», дзе былі ператрусы тыдзень таму.
«Вынікі працы літоўскіх батальёнаў у Беларусі». Пад такой назвай «СБ» апублікавала фатаграфію яўрэек, забітых немцамі ва Украіне

На сайце «СБ. Беларусь сегодня» з'явіўся артыкул пад загалоўкам «Марзалюк: Крывавае бязмежжа літоўскіх карнікаў шакавала нават немцаў».

Гісторык Аляксандр Фрыдман звярнуў увагу на фота ў артыкуле.

«Подпіс пад фота — адкрыты падлог! На гэтым фота з калекцыі United States Holocaust Memorial Museum у Вашынгтоне і намаляваныя не літоўскія, а нямецкія паліцэйскія, якія забіваюць яўрэйскіх жанчын; справа адбываецца не ў Беларусі, а ў Мізачы (Ровенская вобласць) у кастрычніку 1942 года», — піша гісторык.

Урэшце з сайта «СБ» выдалілі ілюстрацыю.
«Купалаўцы» анансавалі новы праект

Дзе і калі яго паглядзець?

https://nn.by/?c=ar&i=275266
Варыянт «Дэльта плюс»: што вядома пра гэты штам каранавіруса?

«Дэльта плюс» — змененая версія індыйскага штама. Ëсць падставы думаць, што гэты варыянт яшчэ больш заразны, а вакцыны бяруць яго горш.

https://nn.by/?c=ar&i=275265