Наша Ніва
26.1K subscribers
62.8K photos
9.57K videos
2 files
48.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Анатоля Лябедзьку таемна вывезлі з Акрэсціна, піша @radiosvaboda

Дзе ён цяпер, невядома. Палітыка павінны былі вызваліць сёння ў 10:50 пасля 30 дзён арышту.

Аднак дзяжурны ЦІП паведаміў ягонай жонцы Святлане, што ў турме яго няма, ён вызвалены. Ля турмы сустрэць палітыка прыйшлі родныя, сябры і калегі па партыі.
Наша Ніва
Анатоля Лябедзьку таемна вывезлі з Акрэсціна, піша @radiosvaboda Дзе ён цяпер, невядома. Палітыка павінны былі вызваліць сёння ў 10:50 пасля 30 дзён арышту. Аднак дзяжурны ЦІП паведаміў ягонай жонцы Святлане, што ў турме яго няма, ён вызвалены. Ля турмы…
Святлана Лябедзька, жонка Анатоля Лябедзькі, чакае мужа пад ЦІП на Акрэсціна.

Нагадаем, што Лябедзьку затрымалі 30 дзён таму каля суда. Ëн прыйшоў выказаць салідарнасць са студэнтамі, якіх судзяць на "Працэсе 12-ці".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як стала вядома, Анатоль Лябедзька дабраўся дахаты на таксоўцы. Яго вывезлі на легкавіку ў Сляпянку тварам уніз. Відэа @radiosvaboda
Мінус зморшчыны і цьмяны колер?

Разбіраемся, ці эфектыўныя модныя масажоры для твару.

https://nn.by/?c=ar&i=274388
Берлін: горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя

Сталіца Германіі — адзін з самых мультыкультурных гарадоў у свеце, з найбольш свабоднымі норавамі. Хоць Берлін не мае музеяў маштабу Луўра, ён усё адно трэці па папулярнасці сярод турыстаў, пасля Лондана і Парыжа, горад у Еўропе.

Берлін вельмі розны: тут і спадчына Прускага каралеўства ды Германскай імперыі, і сляды камуністычнага эксперыменту, і ашаламляльная сучасная архітэктура, і агромністыя зоны творчасці моладзі з неверагодным стрыт-артам.

https://nn.by/?c=ar&i=272466
Палітзняволеная маці пяці дзяцей захварэла на кавід

«Вiльготнасць у камеры такая, што папера адразу становіцца мокрай».

https://nn.by/?c=ar&i=274438
Краіны «Вялікай сямёркі» (G7) заклікалі беларускія ўлады правесці сумленныя і свабодныя выбары прэзідэнта

Пра гэта гаворыцца ў камюніке, прынятым у нядзелю па выніках трохдзённага саміту лідараў нефармальнага аб'яднання Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі і Японіі ў горадзе Карбіс-Бэй.

https://nn.by/?c=ar&i=274444
Тэлеграм-канал Tut.by стаў другім па колькасці падпісчыкаў сярод беларускіх тэлеграм-каналаў, абышоўшы канал Сцяпана Пуцілы

У рэйтынгу самых папулярных тэлеграм-каналаў краіны заўважныя змены: @tutby_official выйшаў на другое месца.

За месяц, які прайшоў з дня блакіроўкі сайта, колькасць падпісчыкаў тэлеграм-канала партала вырасла з 395 тысяч да 580 тысяч.

Першае месца па колькасці падпісчыкаў па-ранейшаму ў «экстрэмісцкага» канала Nexta Live — 1,2 мільёна чытачоў. На трэцяе месца апусціўся яшчэ адзін «экстрэмісцкі» канала Сцяпана Пуціла, Nexta.

У той жа час па агульнай колькасці праглядаў тэлеграм-канал Tut.by даўно займае першае месца.
Перад матчам "Крумкачоў" міліцыя спыніла чатырох заўзятараў. Як паведамлялі відавочцы, прычынай сталі балонікі з лічбамі 2 і 5, з якіх можна было скласці гульнявы нумар затрыманага журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна.

Пасля гульні міліцыя адсправаздачылася, што ўсіх чатырох заўзятараў адпусцілі без складання пратаколаў.
Міколу Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка і астатніх фігурантаў іх крымінальнай справы, найхутчэй, нават не павязуць у суд. Іх збіраюцца судзіць у закрытым рэжыме проста ў СІЗА Гомеля.

Калі так адбудзецца, гэта будзе не ўнікальная сітуацыя. Справы з вялікай колькасцю фігурантаў разглядаліся і на Валадарцы, і ў СІЗА абласных цэнтраў.

UPD. Удакладненне. Сваякі палітвязняў кажуць, што пакуль НЕ маюць афіцыйнага пацверджання інфармацыі пра тое, што суд над Статкевічам, Ціханоўскім і Лосікам пройдзе непасрэдна ў СІЗА.
«Такі варыянт насамрэч вельмі верагодны. 90%, што суд будзе закрыты», — сказала Марына Адамовіч, жонка Міколы Статкевіча. Але паперу з суда яна пакуль не атрымлівала.
«Мы ператварыліся ў царкву перыяду застою і ганенняў»

Архіепіскап Арцемій раскрыў, чаму стаў непажаданым для РПЦ.

https://nn.by/?c=ar&i=274451
Лябедзька пасля 30 сутак: Было б добра, каб Лукашэнка, Качанава ці Макей пабывалі на Акрэсціна

Сваімі першымі ўражаннямі спадар Анатоль падзяліўся з @nashaniva.

https://nn.by/?c=ar&i=274450
Вы самі ствараеце гэтую гісторыю. Дапамагчы «Нашай Ніве» можна двума спосабамі:

👉🏻 Пералічыць грошы праз АРІП з любой беларускай карткі: Благотворительность, общественные объединения — Просветительские, культурно-досуговые — Сородичи. Ці нумар паслугі 4346851.

👉🏻 Праз Клуб Нашай НівыClub.nn.by. Трэба ўвайсці праз сацсеткі ці гмэйл, выбраць Гібкі план і любую суму.

Падзяліцца інфармацыяй: @NashaNivaBot. Рэклама: @nnads_bot

Загадзя дзякуй!
Наша Ніва
Лябедзька пасля 30 сутак: Было б добра, каб Лукашэнка, Качанава ці Макей пабывалі на Акрэсціна Сваімі першымі ўражаннямі спадар Анатоль падзяліўся з @nashaniva. https://nn.by/?c=ar&i=274450
Анатоль Лябедзька сядзеў у адной камеры з блогерам Аляксандрам Івуліным і расказаў пра знаёмства з ім:

«Нават сёння ранкам з Сашам Івуліным яшчэ рабілі разам зарадку. Ён чалавек пазітыўны, займаецца шмат фізічна. Трымаецца добра. Там выклікаюць практычна ўсіх, апроч мяне, на розныя сустрэчы. Я так разумею, што аператыўнік з раёна, дзе жыве асуджаны, праводзіць размову. Але прыязджаюць людзі і з іншых устаноў, яны, вядома, не прадстаўляюцца, але пэўная цікавасць да «Трыбуны» існуе.

Цяжка сказаць да чаго гэта прывядзе. Пакуль у Сашы проста адміністрацыйны арышт».
Наша Ніва
Міколу Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка і астатніх фігурантаў іх крымінальнай справы, найхутчэй, нават не павязуць у суд. Іх збіраюцца судзіць у закрытым рэжыме проста ў СІЗА Гомеля. Калі так адбудзецца, гэта будзе не ўнікальная сітуацыя. Справы…
Удакладненне. Сваякі палітвязняў кажуць, што пакуль НЕ маюць афіцыйнага пацверджання таму, што суд над Статкевічам, Ціханоўскім і Лосікам пройдзе непасрэдна ў СІЗА.

«Такі варыянт насамрэч вельмі верагодны. 90%, што суд будзе закрыты», — сказала @nashaniva Марына Адамовіч, жонка Міколы Статкевіча. Але паперу з суда яна пакуль не атрымлівала.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Украіна ледзь не выратавала гульню з Нідэрландамі. Вынікі трэцяга дня Еўра-2020:

Англія – Харватыя 1:0
Аўстрыя – Паўночная Македонія 3:1
Нідэрланды – Украіна 3:2

Украінцы ў Амстэрдаме саступалі Нідэрландам з лікам 0:2, але дзякуючы мячам Андрэя Ярмоленкі і Рамана Ярэмчука здолелі адыграцца. Але ўсё роўна гаспадары даціснулі ўкраінцаў і здабылі перамогу.

Гол Ярмоленкі быў вельмі прыгожым — паглядзіце самі.
Беларускі сцяг засвяціўся на гульні ЧЕ Нідэрланды — Украіна.
Сёння на Еўра-2020 адбудуцца тры гульні

▫️16:00. Шатландыя – Чэхія. Матч пройдзе ў Глазга
▫️19:00. Польшча – Славакія. Матч пройдзе ў Санкт-Пецярбургу
▫️22:00. Іспанія – Швецыя. Матч пройдзе ў Севільі
Памёр рэжысёр Юрый Гарулёў

Гарулёў — заснавальнік і шматгадовы дырэктар каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat.

https://nn.by/?c=ar&i=274453
Байдэн абмяркуе з лідарамі краін Балтыі «паветранае пірацтва ў Беларусі»

https://nn.by/?c=ar&i=274456