Наша Ніва
25.8K subscribers
63.8K photos
9.67K videos
2 files
49.8K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
У ДТЗ пад Мастамі загінулі дзяўчынкі 12 і 13 гадоў

Яны ехалі на выпускны да сястры.

https://nn.by/?c=ar&i=274317
Вядучы СТБ, лаўрэат дзяржаўных узнагарод Рыгор Азаронак пра Святлану Ціханоўскую: "Белорусы, посмотрите на это уродливое вплюснутое лицо. Эта тупая нагримированная бл*дь сейчас шатается по столицам и просит санкций".
Чаму падае даляр і як доўга гэта працягнецца? Тлумачаць эканамісты

Апошнія дні беларускі рубель умацоўваецца да замежных валют. У той жа час ёсць рызыка, што амерыканскія санкцыі ўжо ў бліжэйшыя тыдні пачнуць адбівацца на валютнай выручцы, і такое ўмацаванне беларускага рубля наўрад ці будзе магчыма доўга падтрымліваць.

А калі рэалізуюцца рызыкі новых санкцый, то да канца чэрвеня сітуацыя можа памяняцца.

https://nn.by/?c=ar&i=274318
⚡️ Чысткі ў Магілёўскім універсітэце: прымусілі сысці ўжо трох беларускамоўных выкладчыкаў

Усе трое яшчэ год назад віселі на дошцы гонару ВНУ, а цяпер аказаліся непатрэбнымі.

https://nn.by/?c=ar&i=274319
Наша Ніва
Блогерку Вольгу Такарчук змясцілі ў карцар https://nn.by/?c=ar&i=274225
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Учора з’явілася інфармацыя, што блогерка Вольга Такарчук абвясціла галадоўку ў знак пратэсту супраць беспадстаўнага, як яна лічыць, змяшчэння яе ў карцар.

МУС заявіла, што Такарчук спыніла галадоўку, і публікуе відэа, на якім жанчына за сталом у камеры нешта есць. Але на кадрах няма даты і часу, а чалавек зняты са спіны.
Ва Украіне забаранілі вяшчанне беларускага дзяржаўнага канала «Беларусь 24»

Адпаведную пастанову прыняла Нацыянальная рада ў пытаннях тэлебачання і радыё.

Паводле сябра гэтай рады Максіма Анапрыенкі, апошнім часам у эфіры «Беларусь 24» з'яўляліся асобы, «якія нясуць пагрозу для бяспекі Украіны».
‼️Разграмілі кватэру экс-пракурора Бабака. Яго самога затрымала міліцыя

Як паведамілі @nashaniva сваякі былога пракурора Яўгена Бабака, сёння з ім неспадзявана знікла сувязь — нечакана для чалавека, які сядзіць дома з каранавірусам. Брат, які прыехаў праведаць Яўгена, знайшоў узламаныя дзверы і ўшчэнт разнесеную кватэру, ускрывалі нават плінтусы.

Яўген Бабак — пракурор, які хацеў пачаць праверку па збітых байкерах у жніўні 2020 года. Калі яму забаранілі, у знак пратэсту звольніўся.

https://nn.by/?c=ar&i=274328
Новая «Наша гісторыя»: Нэльсан Мандэла

Не прапусціце гэтага найцікавейшага нумара. Пытайцеся ў кнігарнях і гіпермаркетах.

Больш пра яго тут:
https://nn.by/?c=ar&i=274001
Еўрапейскі парламент заклікаў увесці дадатковыя санкцыі супраць Беларусі і адхіліць яе ад спартыўных падзей

Адпаведная рэзалюцыя была прынятая ў чацвер 626 галасамі «за», 16 «супраць» і 36 «устрымаліся».

Рэзалюцыю падтрымалі і сацыялісты, і лібералы, і кансерватары, і зялёныя, і крайне левыя: рэдкае для Еўропы адзінадушша. Гэта вынік таго, што ў Беларусі ў турмах сядзяць праціўнікі дыктатуры ад анархістаў да хрысціянскіх дэмакратаў.

https://nn.by/?c=ar&i=274332
Наша Ніва
Еўрапейскі парламент заклікаў увесці дадатковыя санкцыі супраць Беларусі і адхіліць яе ад спартыўных падзей Адпаведная рэзалюцыя была прынятая ў чацвер 626 галасамі «за», 16 «супраць» і 36 «устрымаліся». Рэзалюцыю падтрымалі і сацыялісты, і лібералы, і кансерватары…
Да чаго ў рэзалюцыі заклікае Еўрапарламент? Вось галоўныя пункты.

Дапамога беларускаму грамадству:

- Распрацаваць усёабдымны план эканамічнай падтрымкі будучай дэмакратычнай, з уладай, абранай на свабодных выбарах, Беларусі на суму 3 мільярды еўра.
- Павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і СМІ.
- ЕС — правесці канферэнцыю высокага ўзроўню па выхадзе Беларусі з крызісу з удзелам міжнародных фінансавых інстытутаў, краін G7, дзяржаў-членаў і ўстаноў Еўрасаюза.•

Эканоміка і бізнес:

- Увесці эканамічныя, сектаральныя санкцыі супраць канкрэтных сфер эканомікі: нафта і нафтапрадукты, калійная, сталеліцейная і дрэваапрацоўчая прамысловасць.
- Разгледзець магчымасць часова адключыць Беларусь ад аплатнай сістэмы SWIFT.
- Запрасіць прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі на саміт G7 і саміт Усходняга партнёрства.
- Еўракамісію, усе краіны ЕС, МВФ — адмовіцца ад любой фінансавай падтрымкі рэжыму.

Інцыдэнт з самалётам, расследаванне злачынстваў:

- Неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча, Соф'ю Сапегу і ўсіх палітычных зняволеных.
- Вывучыць магчымую ролю Расеі ў актах, учыненых беларускім рэжымам.
- Пашырыць санкцыі на адказных за інцыдэнт з самалётам, а таксама на тых, хто працуе на прапаганду, у прыватнасці на Марата Маркава, чыю гутарку з Пратасевічам паказалі на АНТ.
- Стварыць Міжнародны трыбунал для расследавання злачынстваў у Беларусі.
- Адхіліць Беларусь ад удзелу ў міжнародных спартыўных мерапрыемствах, уключаючы чэмпіянаты Еўропы і свету і Алімпійскія гульні ў Токіа, а таксама забраць у Белтэлерадыёкампаніі правы на трансляцыю матчаў Еўра-2020 і перадаць гэтыя правы Белсату.

Еўрапарламент заяўляе аб непрызнанні Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта Беларусі, называе рэжым у Беларусі нелегітымным і злачынным і заклікае да новых свабодных выбараў.
Наша Ніва
‼️Разграмілі кватэру экс-пракурора Бабака. Яго самога затрымала міліцыя Як паведамілі @nashaniva сваякі былога пракурора Яўгена Бабака, сёння з ім неспадзявана знікла сувязь — нечакана для чалавека, які сядзіць дома з каранавірусам. Брат, які прыехаў праведаць…
З'явіўся каментар МУС наконт Яўгена Бабака:

«Грамадзянін не знік, ён затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў рамках адміністрацыйнага працэсу. Вядома, што затрыманы ў тым ліку актыўна распаўсюджваў інфармацыю з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў», — паведамляе ведамства.
«Захад — гэта толькі траціна свету, Беларусь выйдзе з сутычкі пераможцам»

Дэпутаты і члены Савета Рэспублікі «прынялі зварот да міжнароднай супольнасці ў сувязі з сітуацыяй вакол Беларусі». Пазней з’явіліся асобныя каментарыі парламентарыяў.

Публікуем вытрымкі з іх:
https://nn.by/?c=ar&i=274334
Bloomberg: Новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі закрануць 71 чалавека і 7 арганізацый.
У дзень працягу суда над Сцяпанам Латыпавым у інтэрнэце з'явіліся фота і відэа акцый і нават дзіцячых малюнкаў салідарнасці з гэтым зняволеным, які прабіў сабе горла проста ў судзе, заявіўшы пра невыносныя ўмовы ўтрымання.