Наша Ніва
26.3K subscribers
62.4K photos
9.52K videos
2 files
48.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Прэзідэнт Польшчы ўшанаваў памяць ахвяраў Бурага (Рамуальда Райса)

Анджэй Дуда ўсклаў вянок і памаліўся каля крыжа памяці аб загінулых жыхарах вёскі Залешаны на Падляшшы.

«Месца, якое адзначанае пакутамі і смерцю беларусаў, якія жылі ў Рэчы Паспалітай, нявінных жанчын і дзяцей», – падкрэсліў Дуда.

Прэзідэнта Польшчы суправаджаў праваслаўны мітрапаліт Сава. Дуда таксама наведаў Святую гару Грабарку і беларускі ліцэй у Бельску, паведамляе @belsat.
«Беларусь як фарпост Еўразіі»?

Эканамічная статыстыка сведчыць: не, выключна Расіі.

https://nn.by/?c=ar&i=274166
Экс-міністр унутраных спраў Юрый Караеў расказаў у эфіры СТБ пра тое, як міліцыя ратавала людзей на нядзельных маршах ад цісканіны. І заявіў, што вадамёты «лашчылі» дэманстрантаў.

«Брожение нескольких тысяч или нескольких десятков тысяч человек по улицам Минска по воскресеньям, искусное направление нашими их от проспекта в другие места, от узких улиц, от мостов, выдержка, где их трогать, где не трогать – не допустить Немигу. … Здесь не организованная нами, властями, толпа движется, да еще и агрессивная, готовая нападать на милиционеров. А если милиционеры что-то применят или сорвутся без приказа, и те побегут? Да хотя бы не от того водомета, который «ласкает» их, а от совокупного применения всех нелетальных спецсредств, которые может применить милиция, органы внутренних дел. Они побегут и подавят друг друга».
На чыгуначным вакзале Мінска з 10 чэрвеня запрацуе лабараторыя па тэсціраванні на COVID-19 пасажыраў цягнікоў

Даследаванні будуць праводзіць у левым крыле будынка вакзала з боку гасцініцы па папярэднім запісе. Запіс на тэсціраванне адкрываецца па пятніцах з 9:00 на шэсць дзён наступнага тыдня (акрамя нядзелі). Напрыклад, у пятніцу, 11 чэрвеня, а 9:00 адкрыюць запіс на тыдзень з 14 па 19 чэрвеня.

Для правядзення даследавання трэба падаць копію пашпарта (старонка з прапіскай, старонкі 31-33), копію білета або іншага дакумента, які пацвярджае выезд, і квітанцыю аб аплаце паслугі.
Ад 2 гадоў хіміі да 8 гадоў калоніі

У Бабруйску вынеслі прысуд па справе аб падпале «Табакеркі».

https://nn.by/?c=ar&i=274167
Пісьменніца Наталка Бабіна паслала пранізлівы ліст 75 палітвязням Брэста з трыма асабістымі гісторыямі

https://nn.by/?c=ar&i=274171
Зорка Палескага тэатра, рэжысёр студыі для людзей з асаблівасцямі цяпер палітзняволены

Расказваем гісторыю пінскага акцёра.

https://nn.by/?c=ar&i=274011
«Гэта было вельмі страшна, жудасна»

Апошні вызваліцель канцлагера Асвенцім памёр у 98 гадоў.

https://nn.by/?c=ar&i=274175
Апублікаваны закон «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці»

Уведзеныя або пастрожаныя артыкулы, па якіх можна караць за пратэст.

https://nn.by/?c=ar&i=274176
Пракурор запрасіў для Паліны Шарэнда-Панасюк 2 гады калоніі, піша @viasna96. Прысуд будзе агучаны заўтра.
З цэнтральнай плошчы ў Капылі прыбралі помнік Леніну 

Жыхары горада выказалі задавальненне гэтым.

https://nn.by/?c=ar&i=274183
«Наша Ніва» ўсё ж абавязаная заплаціць 8700 рублёў за 20 асобнікаў газеты, надрукаваных на прынтары. Так вырашыла суддзя Вярхоўнага суда Алена Кастрама.

Сёння «Наша Ніва» абскарджвала рашэнне суддзі Эканамічнага суда Эрнэста Койры. Ён палічыў, што старыя прынтар і ноўтбук, якія выкарыстоўваліся пры падрыхтоўцы газеты, з’яўляюцца прадметамі адміністратыўнага правапарушэння, а іх агульны кошт перавышае 1160 рублёў (40 базавых велічыняў). Гэта мінімальная сума, патрэбная для таго, каб пакараць за «незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць».

Атэставаны спецыяліст склаў заключэнне з ацэнкай тэхнікі. Аказалася, што насамрэч 21-гадовы прынтар каштуе 173 рублі, а 8-гадовы ноўтбук — 229 рублёў. А значыцца, прыцягваць да адказнасці няма за што.

Аднак суддзя Алена Кастрама вырашыла іначай, пакінуўшы папярэдняе рашэнне без зменаў.
Іерархія прымусовай падпіскі ў будаўнічай арганізацыі Смаргонскага раёна:

▪️раёнка «Светлы шлях» — 231
▪️«СБ. Беларусь сёння» — 44
▪️«Знамя юності» — 24
▪️«Гродзенская праўда» — 11
▪️«7 дней» — 11
▪️«Звязда» — 8
▪️«Рэспубліка» — 6
Выйшла карта-даведнік «Мінск гістарычны» — з гістарычнымі назвамі вуліц, помнікамі і картай Замчышча

https://nn.by/?c=ar&i=274188
Наша Ніва
Гледачы на канцэрце гурта «Пошлая Молі» таксама вырашылі выказаць сваю пазіцыю
Дырэктара івэнт-агенцтва аштрафавалі на 2175 рублёў за парушэнне парадку правядзення канцэрту гурта «Пошлая Молі»

Сёння прайшоў суд над дырэктарам івэнт-агенцтва Антонам Сасноўскім, які арганізоўваў канцэрт групы «Пошлая Молі». На дырэктара склалі пратакол па ч.2 арт. 24.23 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства) згодна з якім, «Сасноўскі парушыў парадак арганізацыі і правядзення канцэрта гурта, падчас якога прысутныя грамадзяне выказвалі свой грамадска-палітычны настрой шляхам выкрыквання лозунгаў "Жыве Беларусь!"». Відэа «правапарушэння» выявілі супрацоўнікі міліцыі 30 мая ў адным з тг-каналаў.

У выніку суддзя Рудэнка прызнаў Антона Сасноўскага вінаватым і аштрафаваў на 2175 рублёў (75 базавых велічыняў), піша @viasnanazirae.
Мінскае «Юнацтва» пазбавілі права ўдзелу ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў. Раней супернікі мінскай каманды адмовіліся ад паездак у Беларусь на матчы.

Арганізатары турніру праз палітычную сітуацыю ў Беларусі не могуць гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў. таму было прынята рашэнне выключыць беларускі клуб са спісу ўдзельнікаў.
А вы за тое, каб у кожнай сям'і была агнястрэльная зброя? #poll
Anonymous Poll
41%
за
59%
супраць
Прэйгерман: Палітычная сістэма будзе перафарбаваная, але сутнасць яе застанецца ранейшая. Улады пабачылі абсалютную нецярпімасць з боку сваіх ідэалагічных апанентаў

Не трэба было пратэстаў, як у 2020-м, трэба быў працяг той эвалюцыі, якая адбывалася ў 2014—2020-м, мяркуе палітолаг, блізкі да Міністэрства замежных спраў.

https://nn.by/?c=ar&i=274199
Прадстаўнікі дыпмісій краін ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША і Японіі выпусцілі сумесную заяву па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

Як вынікае з заявы, на сустрэчы дыпламаты заклікалі беларускія ўлады:

▫️спыніць пераслед актывістаў, незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці;
▫️спыніць адвольныя затрыманні, катаванні і бесчалавечнае абыходжанне ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў і палітычных зняволеных;
▫️вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў і несправядліва затрыманых;
▫️расследаваць парушэнні правоў чалавека і прыцягнуць да суду тых, хто санкцыянаваў і здзяйсняў акты гвалту;
▫️пачаць інклюзіўны палітычны працэс, які б вёў да свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ.

Дыпламаты спадзяюцца, што ў Беларусь змогуць вярнуцца дыпламаты з Літвы, Польшчы, Латвіі, Вялікабрытаніі і ЗША.
Павел Севярынец на спатканні з жонкай: "Вітольд Ашурак, магчыма, уратаваў жыцці некаторых людзей, бо пасля яго смерці да зняволеных сталі ставіцца па-іншаму".

Пра гэтыя словы мужа Вольга Севярынец расказала @novychas.
БСДП вынеслі папярэджанне за «абразлівыя выявы дзяржаўнага сцяга»

Прычынай сталі ілюстрацыі Уладзіміра Цэслера, змешчаныя ў нумары партыйнага часопісу.

https://nn.by/?c=ar&i=274206