Наша Ніва
25.8K subscribers
63.6K photos
9.65K videos
2 files
49.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Пасля бойкі з міліцыянерам памёр вайсковы камісар Рэчыцы

Што вядома на гэты момант?

https://nn.by/?c=ar&i=274127
Беларускую трыятланістку Валянціну Зелянкевіч падчас трэніроўкі на ровары ў Маскве збіла машына

У спартоўкі дыягнаставалі пералом сківіцы са змяшчэннем у трох месцах, таксама ў яе выбітыя і раздробленыя зубы. Валянціне зашылі падбародак, але спатрэбіцца аперацыя — ёй усталююць металічныя пласціны ў сківіцу.

Зелянкевіч падтрымала пратэсты пасля выбараў і была вымушана з’ехаць з Беларусі.
Пасля правалу на чэмпіянаце свету Міхаіл Захараў пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі

Нагадаем, што на турніры ў Рызе зборная заняла апошні радок у групе. У ранейшыя гады такі вынік азначаў бы вылет у ніжэйшы дывізіён, але праз каранавірус сёлета ўсе зборныя захавалі ў ім месца.

Раней Міхаіл Захараў кіраваў зборнай з 2003 па 2005 і з 2009 па 2010 гады.

UPD. Галоўным трэнерам зборнай стаў Крэйг Вудкрафт, які паралельна трэніруе мінскае «Дынама».
Учора ў інтэрнэце накінуліся на сетку крамаў тэхнікі «Пяты элемент» — нехта заўважыў твар Рамана Пратасевіча на дэманстрацыйных тэлевізарах. Гэта быў момант з векапомнага інтэрв'ю АНТ. Што гэта было? 

У кампаніі пракаментавалі сітуацыю.

«На выставачных тэлевізарах могуць паказвацца рэкламныя ролікі вытворцаў, рэкламныя ролікі «Пятага элемента» альбо транслявацца тэлеканалы. Мэта — паказаць пакупнікам якасць карцінкі. Расклад паказаў рэкламы і пераключэння на трансляцыі ТБ цэнтралізаваны і аўтаматызаваны для ўсіх крамаў. Мы не транслюем выбарачныя ролікі з тэлеэфіра, выбарачныя перадачы ці інтэрв'ю. А таксама ад нас не залежыць, што транслюецца па дзяржаўных каналах», — сказалі ў «Пятым элеменце». 

Імаверна, у час, калі зроблена фота, у эфіры АНТ транслявалася праграма «Стоп фэйк».
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што альбо сам Раман Пратасевіч, альбо афіцыйны Мінск павінны патлумачыць заяву аб фінансаванні «бізнэсмэнам з РФ» тэлеграм-канала з Расіі

«Па-першае, [уладальніка «Уралхіма» і «Уралкалія» Дзмітрыя] Мазепіна ніхто не абвінавачваў. Прозвішча Мазепін Пратасевічам не называлася, — сказаў прадстаўнік Крамля. — Напэўна, гэта ён [Пратасевіч] ці беларускі бок павінны растлумачыць, пра каго ідзе размова. Наўрад ці тут трэба ў кошкі-мышкі гуляцца».

«Сапраўды, звязаны з Уралам бізнэсовец Мазепін заявіў, што ніякага дачынення не мае і мець не можа [да фінансавання гэтага канала]. Напэўна, пра кагосьці іншага казаў Пратасевіч, а ён сам не ўдакладніў. І беларускі бок не ўдакладніў», — адзначыў Пяскоў.
«Вы не суд, а сталінская тройка. Даць адпор бандыту — гонар для грамадзяніна»

На судзе ў Брэсце Паліна Шарэнда-Панасюк не стрымлівае сябе ў выразах. Яе абвінавачваюць па трох артыкулах.

https://nn.by/?c=ar&i=274108
Футбалісты "Крумкачоў" сфатаграфаваліся з партрэтам арыштаванага Аляксандра Івуліна ў знак салідарнасці з ім.
Кола агляду ў парку Горкага атакавалі пчолы. Яго спынілі за пяць гадзін да закрыцця

Здарэнне адбылося ў нядзелю.

https://nn.by/?c=ar&i=274142
Турэцкія беспілотнікі змянілі баланс сіл вакол Расіі

Свет ашаломлена назіраў, як рэзка змяніўся ход канфліктаў у Карабаху і Лівіі з прыбыццём туды турэцкіх ракетаносных беспілотнікаў.

https://nn.by/?c=ar&i=274129
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Баксёр Дзмітрый Асанаў на выхадных здабыў права выступаць на Алімпійскіх гульнях. Перамогу на адборы спартовец прысвяціў свайму сябру Аляксандру Івуліну і прадэманстраваў кулак і знак перамогі.

Пасля выбараў Асанаў выступіў супраць гвалту і быў пазбаўлены істотнай часткі заробку.
З’явілася новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства 17 верасня. Але выходным гэты дзень НЕ будзе.
«Я адказаў, што віны не прызнаў і не прызнаю, мне сказалі, што гэта не праблема. Іх задавальняла любая фармулёўка»

Былыя палітвязні расказваюць, чаму яны падпісвалі — ці не падпісвалі — прашэнне аб памілаванні.

https://nn.by/?c=ar&i=274149
На крайнім усходзе Беларусі, у Добрушы, затрымалі 22-гадовага хлопца за песню. МУС пабачыла ў ёй знявагу Аляксандра Лукашэнкі.

Вось паведамленне міліцыі: "Летом прошлого года молодой человек написал и исполнил песню, текст которой содержит оскорбления в адрес Главы государства. Трек был распространен в соцсетях и на музыкальных интернет-платформах, в результате чего получила широкую огласку.

Следователи дали правовую оценку его действиям и признали подозреваемым по уголовному делу, возбужденному за оскорбление Президента Республики Беларусь".
Наталля Эйсмант: Пра вызваленне трох прадстаўніц Саюза палякаў папрасіў Нурсултан Назарбаеў
Палітвязня Лукашэвіча прысудзілі да 3 гадоў калоніі за спаленне на Магілёўшчыне лялек-чыноўнікаў

https://nn.by/?c=ar&i=274160
Нелегалы штурмуюць беларуска-польскую мяжу

За 2021 год іх стала больш у 4 разы.

https://nn.by/?c=ar&i=274163
Прэзідэнт Польшчы ўшанаваў памяць ахвяраў Бурага (Рамуальда Райса)

Анджэй Дуда ўсклаў вянок і памаліўся каля крыжа памяці аб загінулых жыхарах вёскі Залешаны на Падляшшы.

«Месца, якое адзначанае пакутамі і смерцю беларусаў, якія жылі ў Рэчы Паспалітай, нявінных жанчын і дзяцей», – падкрэсліў Дуда.

Прэзідэнта Польшчы суправаджаў праваслаўны мітрапаліт Сава. Дуда таксама наведаў Святую гару Грабарку і беларускі ліцэй у Бельску, паведамляе @belsat.
«Беларусь як фарпост Еўразіі»?

Эканамічная статыстыка сведчыць: не, выключна Расіі.

https://nn.by/?c=ar&i=274166
Экс-міністр унутраных спраў Юрый Караеў расказаў у эфіры СТБ пра тое, як міліцыя ратавала людзей на нядзельных маршах ад цісканіны. І заявіў, што вадамёты «лашчылі» дэманстрантаў.

«Брожение нескольких тысяч или нескольких десятков тысяч человек по улицам Минска по воскресеньям, искусное направление нашими их от проспекта в другие места, от узких улиц, от мостов, выдержка, где их трогать, где не трогать – не допустить Немигу. … Здесь не организованная нами, властями, толпа движется, да еще и агрессивная, готовая нападать на милиционеров. А если милиционеры что-то применят или сорвутся без приказа, и те побегут? Да хотя бы не от того водомета, который «ласкает» их, а от совокупного применения всех нелетальных спецсредств, которые может применить милиция, органы внутренних дел. Они побегут и подавят друг друга».
На чыгуначным вакзале Мінска з 10 чэрвеня запрацуе лабараторыя па тэсціраванні на COVID-19 пасажыраў цягнікоў

Даследаванні будуць праводзіць у левым крыле будынка вакзала з боку гасцініцы па папярэднім запісе. Запіс на тэсціраванне адкрываецца па пятніцах з 9:00 на шэсць дзён наступнага тыдня (акрамя нядзелі). Напрыклад, у пятніцу, 11 чэрвеня, а 9:00 адкрыюць запіс на тыдзень з 14 па 19 чэрвеня.

Для правядзення даследавання трэба падаць копію пашпарта (старонка з прапіскай, старонкі 31-33), копію білета або іншага дакумента, які пацвярджае выезд, і квітанцыю аб аплаце паслугі.