Наша Ніва
27.3K subscribers
59.9K photos
9.24K videos
2 files
45.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У англійскім горадзе Раглі кантралявана ўзарвалі градзірні старой ТЭЦ. Адбылося гэта проста падчас футбольнага матчу недалёка ад месца выбуху. Праз нестандартнасць сітуацыі гульню давялося часова перарваць.
СААЗ: З каранавірусам прыйдзецца жыць

Поўнае выкараненне каронавіруса не выглядае як асэнсаваная перспектыва.

https://nn.by/?c=ar&i=274110
Сербія не закрые сваю паветраную прастору для Беларусі, бо не з'яўляецца сябрам Еўрасаюза, паведаміў старшыня Народнай скупшчыны (парламента) Сербіі Івіца Дачыч.

«Не думаю. Наколькі я ведаю, Сербія не прымала такога рашэння, бо мы не з'яўляемся сябрам Еўрапейскага саюза», – сказаў Дачыч, адказваючы на пытанне, ці закрые Сербія сваё неба для беларускіх авіяперавозчыкаў пасля таго, як такое рашэнне прыняў Брусель у сувязі з інцыдэнтам з самалётам Ryanair.

Краіна мае статус кандыдата на ўступленне ў ЕС, перамовы пра гэта пачаліся ў 2014 годзе.

Жэст Сербіі хутчэй сімвалічны: трапіць у яе паветраную прастору з Беларусі ў аблёт краін ЕС практычна немагчыма.
Блогер Лапшын у Ерэване сустрэўся з паслом Беларусі Канюком, які раней выдаў яго Азербайджану

https://nn.by/?c=ar&i=274115
УЕФА ўзгадніў форму зборнай Украіны на Еўра-2021 з контурам карты краіны разам з Крымам

https://nn.by/?c=ar&i=274117
«Белпошта» выключыла газету «Новы Час» з падпіснога каталогу на другое паўгоддзе. Усім, хто падпісаўся, вернуць грошы.
У Крупскім раёне 14-гадовая дзяўчынка паслізнулася на прагулцы і патанула ў возеры

https://nn.by/?c=ar&i=274121
У Брэсце пачаўся суд ад Палінай Шарэнда-Панасюк

Яе вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 368 («Абраза прэзідэнта»), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 364 («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў»).

Дзяржаўны тэлеканал настойліва і беспаспяхова намагаўся ўзяць у мужа актывісткі Андрэя Шарэнды інтэрв’ю.
Пасля бойкі з міліцыянерам памёр вайсковы камісар Рэчыцы

Што вядома на гэты момант?

https://nn.by/?c=ar&i=274127
Беларускую трыятланістку Валянціну Зелянкевіч падчас трэніроўкі на ровары ў Маскве збіла машына

У спартоўкі дыягнаставалі пералом сківіцы са змяшчэннем у трох месцах, таксама ў яе выбітыя і раздробленыя зубы. Валянціне зашылі падбародак, але спатрэбіцца аперацыя — ёй усталююць металічныя пласціны ў сківіцу.

Зелянкевіч падтрымала пратэсты пасля выбараў і была вымушана з’ехаць з Беларусі.
Пасля правалу на чэмпіянаце свету Міхаіл Захараў пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі

Нагадаем, што на турніры ў Рызе зборная заняла апошні радок у групе. У ранейшыя гады такі вынік азначаў бы вылет у ніжэйшы дывізіён, але праз каранавірус сёлета ўсе зборныя захавалі ў ім месца.

Раней Міхаіл Захараў кіраваў зборнай з 2003 па 2005 і з 2009 па 2010 гады.

UPD. Галоўным трэнерам зборнай стаў Крэйг Вудкрафт, які паралельна трэніруе мінскае «Дынама».
Учора ў інтэрнэце накінуліся на сетку крамаў тэхнікі «Пяты элемент» — нехта заўважыў твар Рамана Пратасевіча на дэманстрацыйных тэлевізарах. Гэта быў момант з векапомнага інтэрв'ю АНТ. Што гэта было? 

У кампаніі пракаментавалі сітуацыю.

«На выставачных тэлевізарах могуць паказвацца рэкламныя ролікі вытворцаў, рэкламныя ролікі «Пятага элемента» альбо транслявацца тэлеканалы. Мэта — паказаць пакупнікам якасць карцінкі. Расклад паказаў рэкламы і пераключэння на трансляцыі ТБ цэнтралізаваны і аўтаматызаваны для ўсіх крамаў. Мы не транслюем выбарачныя ролікі з тэлеэфіра, выбарачныя перадачы ці інтэрв'ю. А таксама ад нас не залежыць, што транслюецца па дзяржаўных каналах», — сказалі ў «Пятым элеменце». 

Імаверна, у час, калі зроблена фота, у эфіры АНТ транслявалася праграма «Стоп фэйк».
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што альбо сам Раман Пратасевіч, альбо афіцыйны Мінск павінны патлумачыць заяву аб фінансаванні «бізнэсмэнам з РФ» тэлеграм-канала з Расіі

«Па-першае, [уладальніка «Уралхіма» і «Уралкалія» Дзмітрыя] Мазепіна ніхто не абвінавачваў. Прозвішча Мазепін Пратасевічам не называлася, — сказаў прадстаўнік Крамля. — Напэўна, гэта ён [Пратасевіч] ці беларускі бок павінны растлумачыць, пра каго ідзе размова. Наўрад ці тут трэба ў кошкі-мышкі гуляцца».

«Сапраўды, звязаны з Уралам бізнэсовец Мазепін заявіў, што ніякага дачынення не мае і мець не можа [да фінансавання гэтага канала]. Напэўна, пра кагосьці іншага казаў Пратасевіч, а ён сам не ўдакладніў. І беларускі бок не ўдакладніў», — адзначыў Пяскоў.
«Вы не суд, а сталінская тройка. Даць адпор бандыту — гонар для грамадзяніна»

На судзе ў Брэсце Паліна Шарэнда-Панасюк не стрымлівае сябе ў выразах. Яе абвінавачваюць па трох артыкулах.

https://nn.by/?c=ar&i=274108
Футбалісты "Крумкачоў" сфатаграфаваліся з партрэтам арыштаванага Аляксандра Івуліна ў знак салідарнасці з ім.
Кола агляду ў парку Горкага атакавалі пчолы. Яго спынілі за пяць гадзін да закрыцця

Здарэнне адбылося ў нядзелю.

https://nn.by/?c=ar&i=274142
Турэцкія беспілотнікі змянілі баланс сіл вакол Расіі

Свет ашаломлена назіраў, як рэзка змяніўся ход канфліктаў у Карабаху і Лівіі з прыбыццём туды турэцкіх ракетаносных беспілотнікаў.

https://nn.by/?c=ar&i=274129
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Баксёр Дзмітрый Асанаў на выхадных здабыў права выступаць на Алімпійскіх гульнях. Перамогу на адборы спартовец прысвяціў свайму сябру Аляксандру Івуліну і прадэманстраваў кулак і знак перамогі.

Пасля выбараў Асанаў выступіў супраць гвалту і быў пазбаўлены істотнай часткі заробку.
З’явілася новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства 17 верасня. Але выходным гэты дзень НЕ будзе.
«Я адказаў, што віны не прызнаў і не прызнаю, мне сказалі, што гэта не праблема. Іх задавальняла любая фармулёўка»

Былыя палітвязні расказваюць, чаму яны падпісвалі — ці не падпісвалі — прашэнне аб памілаванні.

https://nn.by/?c=ar&i=274149