Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Карпянкоў: Калі будзе пяройдзеная мяжа, то «палонных не будзе»

Камандуючы ўнутранымі войскамі выказаўся ў інтэрв'ю СТБ пра справу Зянковіча.

«Наогул, усё гэта падобна на змову ашуканцаў — не нацыянальных герояў і рэвалюцыянераў, якія хочуць штосьці змяніць, чаго б гэта ні каштавала, пабудаваць шчаслівую дзяржаву і ашчаслівіць усіх грамадзян Рэспублікі Беларусь. Не, яны не падобныя ні на рэвалюцыянераў, ні на герояў, якія гатовыя ахвяраваць сабой. Гэта дробныя ашуканцы, крадуны, кожны хоча ўнесці нейкую сваю прапанову, сваю тэму, толькі каб гэтая тэма атрымала фінансаванне. Гэта як злодзеі, якія хочуць абкрасці адзін аднаго. І вось яны сядзяць і абмяркоўваюць, як яны заблакуюць Мінск, заблакуюць ўнутраныя войскі, а лепш цэлы Мінск.

Таму ўсё гэта ашуканскія тэмы з адной толькі мэтай — перахапіць фінансавыя патокі, вывесці іх на сябе пад нейкія неверагодныя тэмы і подкупы людзей, якія будуць ім дапамагаць. Грошы гэтыя падзяліць, яны растворацца, сыдуць у нікуды, і ім не трэба будзе даваць справаздачу, таму што такія ж глабальныя цэны», — сказаў Карпянкоў.

Таксама ён звярнуўся да пратэстоўцаў.

«Тым, хто радыкалізаваўся, я адно скажу: калі вы што-небудзь паспрабуеце зрабіць ці распачаць не толькі сваімі дзеяннямі, думкамі і планамі, мы вас усіх абясшкодзім. Вы атрымаеце суровае пакаранне па законе. Не выключана, што калі дзесьці будзе пяройдзеная нейкая мяжа, то і палонных у гэтай сітуацыі не будзе», — заявіў ён.
У «жыроўках» з'явіцца новы радок

За што яшчэ нам давядзецца плаціць?

https://nn.by/?c=ar&i=272413
Адвакат Сяргей Зікрацкі з’ехаў у Вільню

Пра пераезд ён напісаў у сябе ў фэйсбуку. У Літве ён мае намер рабіць усё, каб змяніць сітуацыю ў Беларусі.

Гутарку з Зікрацкім можна прачытаць па спасылцы.
У Мінску — парывісты вецер. Што раяць ратавальнікі?

На сёння аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру.

У сувязі з гэтым МНС рэкамендуе прыбраць са двароў і балконаў рэчы, якія могуць пашкодзіць ваша жыллё. Машыну найлепш паставіць у гараж, пры адсутнасці гаража аўтамабіль варта паркаваць удалечыні ад дрэў або слаба замацаваных канструкцый.

Знаходзячыся на вуліцы, варта абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым крыццём, а таксама дрэвы, масты, эстакады, трубаправоды, лініі электраперадач, патэнцыйна небяспечныя прамысловыя аб'екты.
Былы міністр унутраных спраў Шуневіч пакінуў пасаду гендырэктара хакейнага «Дынама», на якой працаваў менш за год

https://nn.by/?c=ar&i=272428
Знойдзены ў Полацку каменны крыж падобны да традыцыйных латышскіх

Падрабязнасці ўнікальнай знаходкі.

https://nn.by/?c=ar&i=272421
Святлана Ціханоўская пачынае працоўны візіт у Славенію

Там яна сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Янезам Яншам, міністрам замежных спраў Анжэ Логарам, міністрам абароны Мацеем Таніным.

Гаворка будзе пра ўсёабдымны план Еўрасаюза для Беларусі — з 1 ліпеня Славенія будзе старшыняваць у ЕС. Перад Люблянай Ціханоўская з камандай наведалі Вену і Рым.
Паваленыя дрэвы, перакуленыя гандлёвыя намёты і святлафоры

Маштаб непагадзі ў Брэсце і Мінску ў фота чытачоў, brestcity.com і onliner.by
Праваабаронцы: За красавік — 98 «палітычных» прысудаў

https://nn.by/?c=ar&i=272431
Валанцёр з Гомеля напісаў 1100 лістоў палітвязням — і не збіраецца спыняцца

https://nn.by/?c=ar&i=272432
У Сенненскім раёне паваленае дрэва заблакавала трасу Р-15 Крычаў — Орша — Лепель.
«Канечне, стала лепш!»

Галоўны ідэолаг Мастоў расказвае, чаму пафарбавалі помнік загінулым у вайну. Шэрая стэла раптам стала чырвона-зялёнай.

https://nn.by/?c=ar&i=272434
Еўракамісія прапануе пускаць у Еўрасаюз замежнікаў, якія зрабілі прышчэпку ад каранавіруса

Але не «Спутнікам».

https://nn.by/?c=ar&i=272433
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Брытанскія марпехі паспяхова выпрабавалі рэактыўныя заплечнікі. Паглядзіце, як гэта выглядае.