Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
У цэнтры Санкт-Пецярбурга сёння раніцай з'явілася графіці з выявай Аляксея Навальнага. Пасля з'яўлення фота ў інтэрнеце на месца прыехала паліцыя і следчая група, а праз паўгадзіны камунальнікі зафарбавалі стрыт-арт.
«Савушкаў» пераводзіць брэнд «Бярозка» на беларускую мову

Уся інфармацыя на ўпакоўцы: нэймінг, слоган, тэхнічная інфармацыя аб складніках і вытворчасці — будзе пададзена на беларускай мове.

https://nn.by/?c=ar&i=272218
3-мільённая Літва мае аб'ём экспарту такі ж, як 9-мільённая Беларусь

Па беларускім тэлебачанні расказваюць, што краіны Балтыі развалілі прамысловасць, савецкія заводы пазакрывалі, і адзінае, што гэтыя краіны могуць экспартаваць, — гэта русафобія.

Міф, што краіны Балтыі «прамысловасць развалілі», не вытрымлівае праверкі статыстыкай.

https://nn.by/?c=ar&i=272205
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падчас канцэрту ў гонар 11-годдзя расійскага тэлеканала «Дождж» на экране паказалі відэа з Марыяй Калеснікавай

«Гісторыя пра штаб Віктара Бабарыкі і пра ўсіх сумленных людзей, якія хочуць перамен да лепшага, гэта гісторыя са шчаслівым канцом», — кажа на відэа Калеснікава.

Відэа: @bel_girls

UPD. У допіс унесеныя ўдакладненні. Відэа з Калеснікавай было паказана асобна ад выступаў музыкантаў.
Гутарка з Марынай Адамовіч — пра Мікалая Статкевіча за кратамі, сем’і палітвязняў і стратэгію выжывання

Палітык з 31 мая 2020 года сядзіць за кратамі. У яго справе каля 170 тамоў, судзіць палітыка будуць разам з Сяргеем Ціханоўскім і Ігарам Лосікам. Інфармацыю пра мужа Марына Адамовіч атрымлівае ў лістах ці з навін дзяржСМІ, якіх, у адрозненні ад адваката, не стрымлівае падпіска аб неразгалошванні.

У інтэрв’ю «Нашай Ніве» жанчына распавяла, у якіх умовах трымаюць мужа, як ён захоўвае здароўе за кратамі і чаму маўчанне — гібельная стратэгія.

https://nn.by/?c=ar&i=272103
Хтосьці кінуў каршэрынгавы аўтамабіль проста пасярод праспекта — і яго пратараніў грузавік

ДТЗ адбылося сёння раніцай у Мінску на праспекце Незалежнасці каля Усходніх могілак. Кіроўца грузавіка сутыкнуўся з каршэрынгавым легкавіком, які стаяў пасярод дарогі.

У ДАІ мяркуюць, што аўто проста кінулі на праспекце пасля таго, як скончыўся бензін.
«Напісаў заяву аб бяспечным утрыманні»

Мікалай Статкевіч амаль увесь час сядзіць у камеры адзін.

https://nn.by/?c=ar&i=272225
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Хлопца, які ў нядзелю наведаў мітынг ябацек ва Уруччы, арыштавалі на 15 сутак

Учора ўвечары быў затрымалі 31-гадовага стэндапера Цярэнція Марыніча. На хлопца склалі пратакол за дробнае хуліганства, якое ён нібыта здзейсніў на тэрыторыі РУУСа.

Як піша @viasnanzirae, згодна з пратаколам, Марыніч "нецэнзурна лаяўся, выказваючы відавочную непавагу да грамадства".

Сёння падчас суда стала вядома, што 25 красавіка Марыніч быў на праўладным мітынгу ва Уруччы і запісаў там відэа.

У выніку суддзя Ляйкоўская прысудзіла мужчыну 15 сутак арышту.
У Мінскім заапарку нарадзіўся муфлон

Муфлон — гэта жвачная парнакапытная жывёла роду бараноў. З'яўляецца найбліжэйшым сваяком хатняй авечкі.

Ягня нарадзілася на мінулым тыдні.
Прыйшло SMS аб залічэнні грошай, але на карце іх няма — адбыўся збой у працы Белінвестбанка

Некаторыя кліенты Белінвестбанка атрымалі SMS-паведамленні аб залічэнні грошай на іх рахунак, аднак пры праверцы балансу высветлілі, што ніякай сумы на іх карты не паступала.

Як растлумачылі ў банку, падобныя SMS прыходзяць некаторым кліентам з-за тэхнічнага збою. Акрамя паведамленняў аб залічэнні сродкаў могуць таксама прыходзіць і SMS аб тым, што рахунак нібыта заблакаваны.
Фонд Навальнага: Прапагандыст Прыдыбайла атрымлівае больш за $4000 на Russia Today

Прыдыбайла асвятляў для RT паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі, 10 жніўня яго нават затрымалі, але ў той жа дзень адпусцілі. БТ выкарыстоўвала карцінку расійскага канала для сваіх сюжэтаў.

https://nn.by/?c=ar&i=272243
Тыдзень таму інтэрнэт абляцеў ліст 17-гадовага палітвязня Дзяніса Хазея. У ім ён напісаў, што яму дасылаюць лісты толькі сваякі.

Прайшоў тыдзень, і Дзяніс піша, што шчаслівы, бо яму стала прыходзіць шмат лістоў, хтосьці даслаў вялікую перадачу і пералічыў 175 рублёў на атаварку.

Гісторыю Хазея і яго дзяўчыны, якая таксама з'яўляецца палітвязнем, можна прачытаць па спасылцы.

Напісаць Дзянісу можна па адрасе: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В. Дзяніс Сяргеевіч Хазей (09.10.2003).
«Белпошта» не ўключае баранавіцкую газету Intex-press у падпісны каталог, гандлёвыя сеткі адмовіліся прадаваць газету ўжо цяпер

https://nn.by/?c=ar&i=272248
На дзяржаўным тэлебачанні паказалі кавалкі допытаў Рыгора Кастусёва, Юрася Зянковіча і Аляксандра Фядуты.

Як вынікае з запісаў, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў прызнае віну ў тым, што «даў магчымасць гэтым людзям уцягнуць у такія размовы».

«Гэтыя людзі вось гэтыя нашыя перамоўныя працэсы хочуць скарыстаць для свайго абагачэння», — сказаў ён.

Зянковіч сказаў, што Кастусёў не выказваў ніякіх «рацыянальных думак» наконт пераварота. Але калі Зянковіч хваліўся, што знайшоў грошы на ўзнагароджванне вайскоўцаў, то Кастусёў нібыта дадаваў: «Партыі БНФ таксама патрэбныя грошы».

Больш пра ўдзел лідара БНФ у праекце нічога не вядома.
У эфір АНТ выйшаў фільм «Забіць прэзідэнта» аб крымінальнай справе Зянковіча, Фядуты і Кастусёва. Адным з каментатараў фільма стаў праўладны гісторык Станіслаў Князеў.

Князеў у фільме расказаў цытату, якую прыпісваюць Маргарэт Тэтчар.
«Беларусь — апошняе незамкнутае звяно ў санітарным кардоне вакол Расеі. Чаму Расеі? Таму што прыродныя рэсурсы. Яшчэ Маргарэт Тэтчар у свой час казала, чаму гэта Расея адна карыстаецца сваімі прыроднымі рэсурсамі, а астатнім іх прадае? У нас агульная планета [смяецца]», — сказаў Князеў.

Але цытата фэйкавая, Тэтчар ніколі такога не казала.

https://nn.by/?c=ar&i=272250
Некалькі тэзісаў пасля прагляду фільма АНТ пра планы групы Зянковіча:

1) Юрась Зянковіч адчуваў сябе абароненым як грамадзянін ЗША і пры сустрэчы адкрыта казаў беларускім сілавікам пра свой план змены ўлады.

2) Пры гэтым ён пускаў пыл у вочы і беларускім сілавікам, расказваючы пра сваю ўсебаковую замежную падтрымку (з канкрэтыкі гучаў толькі Амерыканскі габрэйскі кангрэс), і нейкім амерыканскім сілавікам, пра якіх ён не ведае нічога — ні імёнаў, ні месца працы. Ім ён мог паказаць толькі абстрактны спіс беларускіх сілавікоў, але сам Зянковіч, выглядае, не абапіраўся ні на якую рэальную сілу.

3) На допыце Зянковіч называе сябе «тэхнічным арганізатарам» і кажа, што яго выкарыстаў Дзмітрый Шчыгельскі — адправіў на сустрэчу з вайскоўцамі. Фядута таксама называе Шчыгельскага рухавіком.

4) Рыгор Кастусёў проста слухаў размову ў «Зуме» і не выказваў ніякіх ідэй. Казаў, «мужыкі, такая тэматыка размовы непрымальная».

5) Чацвёртая абвінавачаная, Вольга Галубовіч, прывозіла вайскоўцам грошы ад Зянковіча і пакідала ў камеры захоўвання. Таксама рабіла тайнік на могілках.

6) Арыштаваны экс-спецслужбіст Сідаракін (спецыяліст па выбухоўках) кажа, што Ігар Макар папрасіў яго купіць дом з падвалам, каб выкрадаць людзей, адвозіць туды і «задаваць пытанні». Сідаракін — чалавек з цьмяным мінулым, незразумела на каго ён працуе. У фільме ён кажа, што гаворка ішла пра выкраданне… Лідзіі Ярмошынай.

7) У эфіры гучаць размовы Сяргея Ціханоўскага з адвакатам. Заканадаўства гарантуе іх канфідэнцыйнасць, але гэта не перашкода для сілавікоў і для дзяржаўнага тэлебачання.

8) У якасці палітычнага эксперта паказалі толькі… асуджанага журналіста Уладзіміра Чудзянцова. Ён знаходзіцца за кратамі па абвінавачванні ў кантрабандзе наркотыкаў і распаўсюдзе порна з 2019 года, але ўпэўнена разважае пра тое, хто што мог рабіць у 2020-2021. Расказвае і пра тое, што нехта некалі абмяркоўваў магчымасць збіць самалёт з Лукашэнкам, а таксама здзейсніць атаку з дрона. Хто? Калі? У тэорыі ці на практыцы?

9) Эксперт з боку уладаў — выпускнік акадэміі ФСБ, колішні намеснік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Станіслаў Князеў. Ён пераказвае фэйк са словамі, якія нібыта належаць Маргарэт Тэтчар. А пасля без ніякіх доказаў расказвае, што Джордж Сорас нібыта выдзеліў 500 мільёнаў даляраў на рэвалюцыю ў Беларусі.
АНТ прадэманстраваў новыя фрагменты гутаркі Сяргея Ціханоўскага і Лукашэнкі ў СІЗА КДБ за «круглым сталом» з палітвязнямі 10 кастрычніка 2020 года. З паказаных фрагментаў вынікае, што Лукашэнка слухаў канфідэнцыйную гутарку Ціханоўскага з адвакатам пра Колю.

— Яна [Наталля Эйсмант] будзе адказваць, — кажа Ціханоўскі Лукашэнку. — Вось вас не будзе, а Эйсмант застанецца, Коля застанецца, Міша, Віця — усё застануцца. І знойдуцца потым! І дадуць паказанні яны! <…> Пасля вас пытанні будуць потым да Колі. Вось гэта я меў на ўвазе. Вось гэта мая думка была. Яны ж будуць, пытанні да Колі! — сказаў палітвязень.

— У цябе да Колі ніякіх пытанняў не будзе, ён будзе звычайным грамадзянінам, як твае дзеці, — адказвае Лукашэнка.

— Прыедуць па яго.

У адным кадры паказваюць абуранага Лукашэнку:

— Вы пачалі маіх дзяцей чапаць і тапталі! А гэты ўжо Колю пасадзіць! Але за што? Пацана! Адвакат [Ціханоўскага] жа кажа — ён жа непаўналетні, Сяргей! «Знойдзем за што пасадзіць…». Ніколі не чапай дзяцей! Тым больш, што я тваіх дзяцей…

— Я вашых дзяцей не чапаў, у мяне нават магчымасці такой няма, — парыруе Ціханоўскі.

— І не будзе!

Адкуль Лукашэнка даведаўся, што казаў адвакат Ціханоўскага і пра рэплікі самога Ціханоўскага? Выходзіць, што Лукашэнка чуў канфідэнцыйную размову палітвязня і яго адваката Наталлі Мацкевіч.

У наступным кадры Ціханоўскага паказалі за кратамі, і адвакат пытаецца ў яго, за што саджаць Колю, бо ён жа дзіця. «А што? Тут дзеці сядзяць, — рэагуе Ціханоўскі. — Тут ёсць дворык з турнікамі, для іх як раз. Пасядзіць, пагутарыць з аднагодкамі. <…> Мне таксама не падабаецца, што я сяджу тут ні за што».