Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Жыхарку Магілёва аштрафавалі за тое, што яе подпіс падобны да экстрэмісцкай абрэвіятуры

290 рублёў за 4 літары і 4 кропкі, якія некаторыя расшыфроўваюць як крытыку супрацоўнікаў паліцыі.

https://nn.by/?c=ar&i=272179
Наста Дашкевіч пра ўмовы ўтрымання мужа: Для палітычных стварылі гета

«У нашай краіне прасцей быць алкаголікам і дэбашырам, чалавекам, які б’е сваю жонку ці заводзіць бойкі ў грамадскіх месцах, чым чалавекам з перакананнямі».

https://nn.by/?c=ar&i=272180
Чэшскі Карлаў універсітэт прыняў 8 студэнтаў-медыкаў з Беларусі, сярод якіх выдатнікі вучобы

Уцёкі дактароў працягваюцца.

https://nn.by/?c=ar&i=272183
Паглядзіце, як выглядала першая ў гэтым годзе суперпоўня

Спадарожнік Зямлі, з-за асаблівасцяў сваёй арбіты, аказваецца на мінімальнай адлегласці ад Зямлі. Бачны памер Месяца павялічваецца на 14%, але яркасць узрастае прыкладна на 30%.

Красавіцкую поўню ў розных культурах называюць "ружовай".

На фота: Стамбул, Нью-Ёрк, Парыж, Берлін, Франкфурт, Луісвіль.
Ад заўтра закрываецца гандлёвы дом «На Нямізе»

Такое паведамленне апублікавана на сайце крамы. У адміністрацыі прычынай закрыцця назвалі рэарганізацыю аб'екта. Як доўга яна працягнецца, невядома.

Таксама вядома, што ў гандлёвага цэнтра змяніўся ўласнік, цяпер ён належыць ўнівермагу «Беларусь».

Фота: kp.by
У прафсаюзе РЭП будзе новы кіраўнік, Васіль Завадскі з'ехаў у Вільню

https://nn.by/?c=ar&i=272191
Разблакіроўка айфона ў масцы, новыя эмоджы і менш рэкламы

Apple выпусціла абнаўленне.

https://nn.by/?c=ar&i=272186
Reuters: Расійскія нафтавыя кампаніі могуць прыпыніць пастаўкі на наваполацкі НПЗ «Нафтан» з-за санкцый ЗША

Расійскія кампаніі занепакоеныя тым, што іх могуць пакараць за супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі, якія трапілі пад санкцыі ЗША.

Па дадзеных Reuters, «Раснафта» і «Сургутнафтагаз» не плануюць пастаўляць нафту на завод «Нафтан» у маі, а шэраг іншых расійскіх кампаній пакуль чакаюць распараджэнняў кіраўніцтва і не падпісваюць загады.

Расія пастаўляе на «Нафтан» 5,5 мільёнаў барэляў нафты штомесяц.
Адным з герояў фільма «Забіць прэзідэнта» на АНТ стане… Уладзімір Чудзянцоў, затрыманы ў лістападзе 2019 года.

Журналіст расказвае пра чыйсьці план збіць самалёт з Лукашэнкам: «У момант заходу прэзідэнцкага самалёта на пасадку проста па ім выстрэліць».

Уладзімір Чудзянцоў быў затрыманы пры канцы 2019 года на беларуска-польскай граніцы. Мытнікі знайшлі ў яго багажы марыхуану, потым яе ж знайшлі і ў яго кватэры. Атрымаў пяць з паловай гадоў зняволення.

У 1990-я Чудзянцоў (тады пад прозвішчам Зуеў) быў аўтарам прапагандысцкіх артыкулаў пра апазіцыянераў. Пасля Крыма-2014 рэзка змяніў пазіцыю, займеў антыпуцінскія і антылукашэнкаўскія погляды. Лічыўся адным з аўтараў тэлеграм-канала Нехта.
Жыхары Серабранкі, Ангарскай, Дражні, Шарыкаў і іншых раёнаў Мінска зладзілі дваровы марш з фаерамі і дымавымі шашкамі.
Даследчыкі: Чыстка зубоў можа знізіць рызыку цяжкай формы кавіду

https://nn.by/?c=ar&i=272169