Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
😭😭😭 Гігін заявіў, што выкінуў пустыя цюбікі ад "Нівеа"

У гэтым дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ прызнаўся падчас патрыятычнага кангрэсу Алега Гайдукевіча:

«Должны все зарубить у себя на носу: Беларусь — это независимое суверенное государство. Мы сами можем за себя постоять. Я вот лично скажу, я раньше пользовался маркой Nivea, но после этих хамских заявлений, которые были сделаны в начале года, для меня этой компании больше нет. Я даже те пустые тюбики, которые у меня были, собрал в пакетик и выбросил. И больше покупать не буду. И до той поры, пока вот эта их компания не извинится перед Беларусью. Никому прощать таких действий нельзя!»
Зяленскі: Усё ідзе да таго, што сустрэча з Пуціным адбудзецца

https://nn.by/?c=ar&i=272113
«Галадоўку скончылі, але пасля пра гэта пашкадавалі»

Пра жорсткія парадкі на Акрэсціна і ў Жодзіне асуджаныя расказвалі не раз. А што ў рэгіёнах?

«Нашай Ніве» распавялі, як рэзка змяніліся ўмовы ў бабруйскім ізалятары, які затрыманыя раней называлі гуманным.

https://nn.by/?c=ar&i=272116
Наша Ніва
Каля рэстарана «Паедзем, паядзім» адбыліся затрыманні. Сёння каля рэстарана быў і Зміцер Дашкевіч, які штопятніцу з 2018 года дзяжурыць каля Курапатаў. Затрымалі таксама Ганну Шапуцька, Кірыла Лойку і яшчэ некалькіх чалавек.
Ганну Шапуцька, якую затрымалі ў Курапатах, асудзілі на 15 сутак

На судзе Ганна сказала пра тое, што знаходзілася [падчас затрымання] ў Курапатах. Роўна гэтак, як заўсёды на працягу трох гадоў.

Суддзя Казлова нервова рэагавала на ўсе спробы жанчыны патлумачыць прычыну знаходжання там і не даў нічога расказаць.

Вынік суда: арышт на 15 сутак.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Роўна 25 гадоў таму адбыўся Чарнобыльскі шлях — 1996, які доўгі час лічыўся самай масавай акцыяй пратэсту супраць Аляксандра Лукашэнкі. Большая колькасць дэмастрантаў выйшла толькі ў 2020 годзе.

У 1996 дзясяткі тысяч чалавек сабраліся каля Акадэміі навук і выйшлі на праспект Францыска Скарыны. На плошчы Якуба Коласа дэманстранты перадолелі першую перашкоду — перакулілі дзве міліцэйскія машыны і разагналі ланцуг міліцыі. Каля плошчы Перамогі стаялі грузавікі, але дэманстранты проста пералезлі праз іх. Каля цырка калона павярнула ў бок Нямігі, дзе адбылася яшчэ адна сутычка з сілавікамі. У выніку мітынг правялі на прыступках Палаца спорту.
Рыгора Кастусёва пасадзілі ў «Амерыканцы» ў адну камеру з Віктарам Бабарыкам

https://nn.by/?c=ar&i=272128
Начальнік міліцыі Мінскага раёна Голікаў напісаў ліст у суд з просьбай пакараць Змітра Дашкевіча арыштам, а не штрафам

На думку міліцыянера, штрафы неэфектыўныя, а аштрафаваныя актывісты не адчуваюць сябе пакаранымі.

Адвакат затрыманага ў пятніцу ў Курапатах Дашкевіча хадайнічае аб пераносе разгляду справы ў іншы суд, бо міліцыя цісне на суддзяў.

Падчас пасяджэння Зміцер Дашкевіч распавёў, што для "палітычных" у ІЧУ стварылі асаблівыя ўмовы: ім двойчы за ноч ладзяць праверкі, не даюць матрацы, зняважліва ставяцца і не перадаюць перадачы, хаця яны яшчэ нават не былі асуджаныя. Такія ўмовы Дашкевіч назваў гетам.
З розных раёнаў Мінска надыходзяць паведамленні, што сёння патрулі міліцыі і байцоў Унутраных войскаў правяраюць у людзей рукзакі, корпаюцца ў сумках.

ДАІ таксама спыняе і правярае аўтамабілі.

Гэта звязана з тым, што сёння дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі і ўлады баяцца пратэстаў.

Нагадваем вам, што любую інфармацыю, фота і відэа, якія вы лічыце важнымі, вы можаце дасылаць нам у @nashanivabot
Чытачы «Нашай Нівы» паведамляюць, што вуліцу Леніна патрулююць сілавікі, вакол плошчы Свабоды шмат бусаў. Дастаць свечку ў такой сітуацыі — гарантыя быць затрыманым.
Каля 10 чалавек былі затрыманыя ў двары па вуліцы Мендзялеева ў Мінску. Маладыя людзі прыйшлі павіншаваць сваю сяброўку з Днём нараджэння і сканчэннем каранціну ў сувязі з каранавірусам.

Як піша @viasna96, хлопцы і дзяўчаты былі апранутыя ў спецыяльныя касцюмы і трымалі плакаты.

У хуткім часе ў двор прыехалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, які спачатку акружылі людзей, праверылі дакументы, а потым усіх затрымалі.
У памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС людзі запальваюць знічы.

У многіх гарадах гэта робіцца далёка ад цэнтральных вуліц, бо паступала інфармацыя пра затрыманні. У Мінску сілавікі патрулявалі цэнтр, абшуквалі сумкі і рукзакі ў пошуках свечак.
Як па-вашаму, беларусы зрабілі дастатковыя вывады з Чарнобыля? #poll
Anonymous Poll
4%
так
28%
не
68%
грамадства, большасць людзей - так, улады - не
Яшчэ фоты ўшанавання памяці ахвяр Чарнобыля ў розных раёнах Беларусі, якое сёлета насіла падпольны характар, пад пагрозаю арыштаў.