Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Серабранкі прысвяцілі раённае шэсце гадавіне чарнобыльскай катастрофы.
«Рыхтавалася парадку 150 уседарожнікаў з буйнакалібернымі кулямётамі. Меркавалася ўварванне пад прыкрыццём, што яны дойдуць да Мінска з Літвы за 3 гадзіны. І з буйнакаліберных кулямётаў узяць рэзідэнцыю і расстраляць прэзідэнта».

Пра гэта заявіў у эфіры АНТ Станіслаў Князеў — ураджэнец Навасібірска, выпускнік школы КДБ СССР і Акадэміі ФСБ Расіі, які ў пачатку 2000-х быў першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Цяпер ён выкладчык у Акадэміі кіравання.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ціханоўскі: Пасля вас пытанні будуць потым да Колі. Вось гэта я меў на увазе. Вось гэта мая думка была. Яны будуць, гэтыя пытанні да Колі пасля!
Лукашэнка: У цябе да Колі ніякіх пытанняў не будзе.
Ціханоўскі: У мяне не будзе?
Лукашэнка: Ён будзе звычайным грамадзянінам, як твае дзеці.
Ціханоўскі: Прыедуць па яго.

Пікіроўка паміж Сяргеем Ціханоўскім і Аляксандрам Лукашэнкам падчас сустрэчы ў СІЗА. Кантэкст не зусім зразумелы, але адметна, што Ціханоўскі звяртаецца на «вы», а Лукашэнка — на «ты».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адзін раённы марш — Лошыца пад бел-чырвона-белымі сцягамі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзяржаўнае тэлебачанне працягвае пераконваць, што гісторыя пра пограб, у якім нехта нібыта збіраўся ўтрымліваць дзяцей Аляксандра Лукашэнкі, цалкам рэальная.

У якасці доказу паказваюць нешта падобнае да следчага эксперыменту ў нейкай вёсцы. Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.
«Зямля качэўнікаў» — найлепшы фільм, Хопкінс і Макдормад — найлепшыя акцёры

Вынікі прэміі «Оскар»:

https://nn.by/?c=ar&i=272077
Сёння — 35-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы

26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа.

https://nn.by/?c=ar&i=272081
«Мяне палохае, што людзі жывуць у страху»

Маладой маці далі два гады хатняй хіміі за акцыі на пешаходным пераходзе ў падтрымку палітвязняў.

https://nn.by/?c=ar&i=272088
Наша Ніва
«Зямля качэўнікаў» — найлепшы фільм, Хопкінс і Макдормад — найлепшыя акцёры Вынікі прэміі «Оскар»: https://nn.by/?c=ar&i=272077
Вестэрн, дзе зямлю не асвойваюць, а кідаюць

Рэцэнзія на «Зямлю качэўнікаў», які атрымаў «Оскар» за найлепшы фільм.

https://nn.by/?c=ar&i=269723
Паўла Севярынца перавялі ў Магілёў

Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку жонка палітвязня Вольга.

Такім чынам новы адрас для лістоў: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, СТ-4, Павел Канстанцінавіч Севярынец

Павел знаходзіцца за кратамі ад 7 чэрвеня 2020 года.
Галоўнага рэдактара Intex-press за інтэрв'ю з Ціханоўскай аштрафавалі на 580 рублёў

Яго абвінавачвалі ў распаўсюдзе забароненай інфармацыі.

https://nn.by/?c=ar&i=272097
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Чарнобыльскі шлях у мінскай Малінаўцы пад чорнымі парасонамі: нягледзячы на аблавы, людзі працягваюць ладзіць масавыя акцыі.
«Падвозіў будаўнікоў у Мінск»

У ДТЗ пад Бараўлянамі загінуў бацька траіх дзяцей.

https://nn.by/?c=ar&i=272109
😭😭😭 Гігін заявіў, што выкінуў пустыя цюбікі ад "Нівеа"

У гэтым дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ прызнаўся падчас патрыятычнага кангрэсу Алега Гайдукевіча:

«Должны все зарубить у себя на носу: Беларусь — это независимое суверенное государство. Мы сами можем за себя постоять. Я вот лично скажу, я раньше пользовался маркой Nivea, но после этих хамских заявлений, которые были сделаны в начале года, для меня этой компании больше нет. Я даже те пустые тюбики, которые у меня были, собрал в пакетик и выбросил. И больше покупать не буду. И до той поры, пока вот эта их компания не извинится перед Беларусью. Никому прощать таких действий нельзя!»
Зяленскі: Усё ідзе да таго, што сустрэча з Пуціным адбудзецца

https://nn.by/?c=ar&i=272113
«Галадоўку скончылі, але пасля пра гэта пашкадавалі»

Пра жорсткія парадкі на Акрэсціна і ў Жодзіне асуджаныя расказвалі не раз. А што ў рэгіёнах?

«Нашай Ніве» распавялі, як рэзка змяніліся ўмовы ў бабруйскім ізалятары, які затрыманыя раней называлі гуманным.

https://nn.by/?c=ar&i=272116
Наша Ніва
Каля рэстарана «Паедзем, паядзім» адбыліся затрыманні. Сёння каля рэстарана быў і Зміцер Дашкевіч, які штопятніцу з 2018 года дзяжурыць каля Курапатаў. Затрымалі таксама Ганну Шапуцька, Кірыла Лойку і яшчэ некалькіх чалавек.
Ганну Шапуцька, якую затрымалі ў Курапатах, асудзілі на 15 сутак

На судзе Ганна сказала пра тое, што знаходзілася [падчас затрымання] ў Курапатах. Роўна гэтак, як заўсёды на працягу трох гадоў.

Суддзя Казлова нервова рэагавала на ўсе спробы жанчыны патлумачыць прычыну знаходжання там і не даў нічога расказаць.

Вынік суда: арышт на 15 сутак.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Роўна 25 гадоў таму адбыўся Чарнобыльскі шлях — 1996, які доўгі час лічыўся самай масавай акцыяй пратэсту супраць Аляксандра Лукашэнкі. Большая колькасць дэмастрантаў выйшла толькі ў 2020 годзе.

У 1996 дзясяткі тысяч чалавек сабраліся каля Акадэміі навук і выйшлі на праспект Францыска Скарыны. На плошчы Якуба Коласа дэманстранты перадолелі першую перашкоду — перакулілі дзве міліцэйскія машыны і разагналі ланцуг міліцыі. Каля плошчы Перамогі стаялі грузавікі, але дэманстранты проста пералезлі праз іх. Каля цырка калона павярнула ў бок Нямігі, дзе адбылася яшчэ адна сутычка з сілавікамі. У выніку мітынг правялі на прыступках Палаца спорту.
Рыгора Кастусёва пасадзілі ў «Амерыканцы» ў адну камеру з Віктарам Бабарыкам

https://nn.by/?c=ar&i=272128