Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
❗️Сяргей "Хлопотное дельце" Міронаў асуджаны на 30 сутак

Героя інтэрнет-мема затрымалі ўчора разам з маці, а сёння суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прысудзіў яму па двух артыкулах КаАП (паўторнае масавае мерапрыемства і непадпарадкаванне) 30 сутак арышту.

Справу маці, 60-гадовай Святланы Чапурка, адправілі на дапрацоўку.
«Там было 50-100 чалавек, а не 10-15». Як Сяргея «Хлопотное дельце» Міронава судзілі за марш у Малінаўцы

Праваабаронцы падзяліліся з «НН» аўдыязапісам суда над хлопцам.

Спачатку выслухалі сведку-сілавіка:
«Быў на службе. На праспекце Любімава выявілі групу — больш за 10-15 чалавек. Неслі бел-чырвона-белыя сцягі. Выкрыквалі лозунгі. Мы прадставіліся, паведамілі, што міліцыя. Мною быў затрыманы гэты грамадзянін. Ён пачаў вырывацца, паводзіў сябе агрэсіўна, адмаўляўся прайсці ў службовы аўтамабіль».

Суддзя пацікавіўся, ці ёсць у Сяргея пытанні да сведкі.

«Колькі чалавек праходзіць па справе, акрамя мяне? Там было 50-100 чалавек, а сведка кажа, што 10-15», — сказаў Міронаў.
«Не тлумачэнні, а пытанні да сведкі» — удакладніў суддзя.
«Пытанні да сведкі…— паразмысліў Сяргей. — Можа, вы мяне з кімсьці пераблыталі?»
«Не, я ўпэўнены», — адказаў сведка.
«Яшчэ пытанні ёсць?» — спытаў суддзя.
«Не», — засмяяўся Міронаў.

На гэтым суд скончыўся. Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч выйшаў для вынясення прысуду. Вырак: 30 сутак
З БНТУ паведамляюць пра вобшук у 11-м інтэрнаце ў студэнтаў энергетычнага факультэта сёння рана-ранкам.

Студэнта, у якога быў ператрус, дома не засталі. Вобшук праводзілі пяць сілавікоў.
У Мінску за палітыку затрымалі 65-гадовага пенсіянера. Сцвярджаюць, што ў яго знайшлі 65 тысяч еўра і 87 тысяч даляраў

МУС называе яго адміністратарам раённага чата Уручча.

https://nn.by/?c=ar&i=272015
Дастатковы сон, рух і здаровыя зубы — галоўнае для доўгажыхарства

Сем звычак, што павінны дапамагчы ў змаганні з старэннем.

https://nn.by/?c=ar&i=271997
❗️Для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, "з улікам недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускага народа" ўрад Беларусі забараніў да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь тавары кампаній "LIQUI MOLY", "ŠKODA AUTO" і "BEIERSDORF"

У пералік забароненых тавараў ўнесены тавары груп кампаній "LIQUI MOLY", "ŠKODA AUTO" і "BEIERSDORF" (гандлёвыя маркі "NIVEA", "EUCERIN", "LA PRAIRIE", "LABELLO", "HANSAPLAST", "FLORENA", " 8X4 "," SKIN STORIES "," GAMMON "," TESA "," CHAUL "," COPPERTONE "," HIDROFUGAL "," STOP THE WATER WHILE USING ME ").

Забарона будзе дзейнічаць на працягу 6 месяцаў.

Раней "LIQUI MOLY", "ŠKODA" і "NIVEA" адмовіліся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, калі б ён праводзіўся ў Мінску, У выніку гэта стала яшчэ адной важнай прычынай па пераносе турніру ў Латвію.
Каля рэстарана «Паедзем, паядзім» адбыліся затрыманні.

Сёння каля рэстарана быў і Зміцер Дашкевіч, які штопятніцу з 2018 года дзяжурыць каля Курапатаў.

Затрымалі таксама Ганну Шапуцька, Кірыла Лойку і яшчэ некалькіх чалавек.
Хутка дактары атрымаюць магчымасць сачыць за паказчыкамі здароўя пацыента праз электронную скуру на яго целе.

Тэхналогія электроннай скуры зарадзілася толькі некалькі гадоў таму, але ўжо ў 2019 годзе гэтую індустрыю ацэньвалі ў 4,5 мільярда даляраў. Як працуе гэта тэхналогія?

https://nn.by/?c=ar&i=272026
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску на вуліцы Балтыйскай затрымалі журналістку агенцтва БелаПАН Таццяну Бублікаву. Яна брала інтэрв'ю ў былой палітзняволенай Марыі Сафонавай.
Жанчыны прайшлі па вуліцах Заводскага раёна сталіцы з парасонамі беларускіх колераў.
Алег Корбан нечакана выйшаў на свабоду. Яму прызначылі не пазбаўленне, а абмежаванне волі.

36-гадовага лідара ліберальна-кансерватыўнай ініцыятывы "Альтэрнатыва" абвінавачвалі ў "арганізацыі беспарадкаў". Корбан ужо быў палітвязнем у 2010—2011 гадах.
Каму нашкодзілі? Санкцыі ўдараць па беларускіх дылерах і расійскіх заводах

«
Шкоду» і «Нівеа» для беларускага рынку вырабляюць пераважна на расійскіх заводах.

Што да «Шкоды» як брэнду, то ў сусветным маштабе ад беларускіх санкцый яны могуць нават выйграць. А «Нівеа» і «Лікві Молі» і яшчэ больш.

https://nn.by/?c=ar&i=272030
Новыя затрыманні ў Брэсце: "Юрия Киселя забрали из дома, увезли в Ленинский [РАУС]. Пришли с проверкой, конфисковали технику. В соседнем подъезде вывешивали флаг, теперь ищут всех «подозрительных» и забирают", — паведамілі чытачы.

"На Луцкой, 64 сегодня взламывали подъезд. Там неделю назад люди вывесили пять белорусских флагов" — іншае паведамленне.
У мінчука скралі нумарныя знакі на машыне, ён прыехаў у міліцыю скласці заяву, а атрымаў пратакол і штраф за пікетаванне «шляхам размяшчэння на лабавым шкле машыны сцяжка памерам прыкладна 10*20»

https://nn.by/?c=ar&i=272036
Сёння 39 год спаўняецца Марыі Калеснікавай, якую сілавікі спрабавалі гвалтам вывезці з Беларусі, каб абвесціць "збеглай".

Яе разарваны на мяжы пашпарт стаў для беларусаў сімвалам негвалтоўнага супраціву і неверагоднай унутранай свабоды.