Наша Ніва
28.2K subscribers
57.1K photos
8.94K videos
2 files
42.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Рэпарцёры НН паведамляюць, што паўсюдна ў ваколіцах Бангалора прагульваюцца сотні чалавек. Усе без сімволікі. Калі хтосьці з кіроўцаў пачынае сігналіць, людзі паказваюць знак салідарнасці. Народу шмат, але паколькі спецтэхнікі нямерана, то ўсе стараюцца не прыцягваць да сябе ўвагу.
Наша Ніва
У Мінску затрымалі рэдактарку партала TUT.BY Ганну Калтыгіну.
Затрымана яшчэ адна рэдактарка партала Tut.by — Галіна Уласік. Яна знаходзілася ў раёне плошчы Бангалор у адным з кафэ.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінчукі нясуць вялізны сцяг.
‼️ У раёне плошчы Бангалор затрымалі галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча і фатографку Надзею Бужан. Іх машыну спынілі даішнікі. Ягора спачатку павялі на размову, а пасля амапавец суправадзіў яго ў аўтазак. Апошняе, што напісала Надзея: "Прынялі".
‼️ Таксама ў раёне плошчы Бангалор затрыманая рэпарцёрка "Нашай Нівы" Кацярына Карпіцкая.
❗️Калі вы сталі сведкам затрымання нашых журналістаў у раёне Бангалора каля 15 гадзін дня, маеце фота альбо відэа, калі ласка, шліце інфармацыю і файлы ў @NashaNivaBot.
У сённяшнім праўладным аўтапрабегу ў раёне плошчы Бангалор бралі ўдзел машыны са сцягамі "ДНР".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жорсткае затрыманне маладога чалавека трапіла на відэа. Сілавікі павалілі хлопца на зямлю. Але раварысту ў выніку ўдалося вырвацца і збегчы.
Затрыманая таксама Наталля Дуліна, сябра Каардынацыйнай рады, экс-дацэнтка кафедры італьянскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У дварах ля плошчы Бангалор пагоня і затрыманні.
❗️Новая інфармацыя па сітуацыі з мастаком Алесем Пушкіным.

"А 2-й гадзіне ночы ў вёсцы Бобр, дзе жыве мастак, быў ператрус. Яго праводзілі ў хаце і ў майстэрні.
Прыязджалі людзі з Гарадзенскага аддзелу Следчага камітэту і пяцёра амапаўцаў. Забралі тэлефоны і тэхніку ўсіх чальцоў сям'і, у тым ліку няпоўнагадовых сына і дачкі.
У майстэрні пашкодзілі карціны, пабілі шкло", — паведамляе Беларускі фонд культурнай салідарнасці.
‼️ Галоўнае на гэты момант

Сілавікі не далі сабрацца людзям у Мінску на акцыю пратэсту. Людзей на вуліцах і ў дварах затрымлівалі прэвентыўна.

У Мінску ў раёне месца збору дэманстрантаў сістэмна затрымлівалі таксама рэпарцёраў недзяржаўных выданняў. Сярод затрыманых — рэдактары і фотарэпарцёры @nashaniva i Tut.by.

Масавыя затрыманні адбыліся сёння таксама ў Навагрудку, а ператрусы — у Салігорску, дзе яны закранулі стачкамаўцаў "Беларуськалія", а таксама ў мастака Алеся Пушкіна ў Бабры Крупскага раёна.

Сын Уладзіміра Макея, былы дыпламат, раскрытыкаваў учарашнюю заяву МЗС на адрас ЗША: «Мне сумна, што мае былыя калегі, да многіх з якіх я адчуваю шчырыя сяброўскія пачуцці, вымушаныя мірыцца з сітуацыяй, пры якой немагчыма свабодная стваральная творчасць. Вельмі хацелася б, каб у гэты задушлівы час прафесіяналы захавалі свае веды, навыкі, вопыт і маральныя арыенціры. Яны нам усім яшчэ спатрэбяцца», — напісаў ён у LinkedIn.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На Камароўцы сілавікі затрымалі мужчыну, які проста сядзеў з бел-чырвона-белымі кветкамі, у адзіноце і моўчкі.
Міліцыя паведамляе пра больш за 100 затрыманых

Большасць — у Мінску, каля плошчы Бангалор. У тым ліку затрыманыя галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч, фатографка Надзея Бужан і рэпарцёрка Кацярына Карпіцкая. Затрыманыя рэдактары Tut.by Ганна Калтыгіна і Галіна Уласік.

Таксама затрыманыя жыхары Навагрудку. Паведамляецца, што яны прыйшлі на экскурсію.

Спісы шукайце тут
Наша Ніва
Затрыманая таксама Наталля Дуліна, сябра Каардынацыйнай рады, экс-дацэнтка кафедры італьянскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Наталля Дуліна на волі. Яе адпусцілі пасля праверкі дакументаў і асабістых рэчаў. У РУУС яе не забіралі, паведамляе канал Каардынацыйнай рады.
Момант затрымання нашай журналісткі Каці Карпіцкай. Яе суправаджаюць два чалавекі ў чорным. На Каці выразна бачны бэйдж "Прэса".

Фота: Tut.by
У відэа пра затрыманне чалавека з газавым пісталетам міліцыя паказала каналы, на якія ён нібыта быў падпісаны.

Сярод іх быў і наш канал, але ў МУС заблюрылі імя і прозвішча Арцёма Шрайбмана ў апублікаваным допісе.

Таксама чытачы звяртаюць увагу, што ўсе падпіскі на "забароненыя" каналы свежыя.
У Навагрудку людзі прыйшлі на экскурсію, а трапілі ў РАУС

У міліцыю забралі каля 15 чалавек.

https://nn.by/?c=ar&i=270523
Наша журналістка Кацярына Карпіцкая на волі!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Над "Табакеркай" уздымаецца бела-чырвонае воблака дыму.