Наша Ніва
27.1K subscribers
60.6K photos
9.32K videos
2 files
46.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Настаўнік са Смаргоні расказваў на ўроку пра бчб-сцяг, а сын чыноўніцы запісаў усё на тэлефон — настаўніка звольнілі

https://nn.by/?c=ar&i=269949
Камісію, якая пазбавіла ліцэнзіі адваката Максіма Конана, узначальвае яго цесць

https://nn.by/?c=ar&i=269953
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Былы следчы Яўген Юшкевіч заўважыў, што ў той час, калі ён з адвакатам быў на допыце ў мінскім упраўленні Следчага камітэта, у бацькаву машыну, на якой ён прыехаў, пралезлі невядомыя і нейкі час там корпаліся.

Ён заўважыў гэта па вяртанні, бо рэгістратар спрацаваў на рухі.

Яўген Юшкевіч падзяліўся гэтай інфармацыяй з журналістамі, бо асцерагаецца правакацый.
Байдэна спыталі, ці лічыць ён Пуціна забойцам. Прэзідэнт ЗША адказаў сцвярджальна

Таксама ён выказаў упэўненасць у тым, што Пуцін «заплаціць» за ўмяшанне ў амерыканскія выбары.

https://nn.by/?c=ar&i=269959
Стрым: Святлана Ціханоўская выступіць у Камітэце па міжнародных адносінах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША

Там разглядаюць пытанне дэмакратычнага руху ў Беларусі і лідарства жанчын.

https://youtu.be/KJNzjay3K_o
Да 6 гадоў: судзяць мужчын, якія на Пушкінскай адбілі дэманстранта ад амапаўцаў і прымусілі сілавікоў уцячы

https://nn.by/?c=ar&i=269951
"Да пытання пра дарогі. Гэта дарога на нашай вуліцы ў Дукоры (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці). Надзелы розданы ў 2011 годзе. У ходзе маей бясконцай перапіскі у гэтым годзе абяцалі падлатаць. Чакаю", — піша чытач @nashaniva

Мяркуючы па нашай пошце, стан дарожнага пакрыцця на вуліцах гарадоў і пасёлкаў стаў крытычнай праблемай для многіх людзей. Колькасць зваротаў па гэтай тэме ў @nashaniva моцна вырасла за апошнія гады.
У гарадзенскіх журналістаў сілавікі ладзяць «агляды» кватэр. Да вакаліста гурта Dzieciuki Алеся Дзянісава прыйшлі, калі дома была адна дачка.

Як паведамляе @bajby, раніцай быў затрыманы Ян Роман, пасля «агляду» з кватэры забралі ноўтбук і смартфон. Нагодай да гэтага было тое, нібыта журналіст заплаціў штрафы за двух чалавек, якіх пакаралі ў межах адміністрацыйных спраў. Нібыта так Роман фінансаваў пратэсты ў краіне.

У Дзянісава ў межах той жа праверкі, што і ў Романа, забралі 2 ноўтбукі, 4 мабільныя тэлефоны, розныя налепкі. Сам журналіст знаходзіцца не ў Гродне.

UPD. Увечары Яна Романа адпусцілі.
Свежыя "Нашу гісторыю" і дзіцячыя часопісы шукайце ў гіпермаркетах, на поштах і ў кнігарнях.

Паколькі ў саюздруках часопісаў больш не прадаюць, то трымайце спіс кнігарань, а таксама спасылку на продаж электроннай версіі:

https://nn.by/?c=ar&i=269333
Прадстаўнік Беларусі пры ААН: Што такое Святлана Ціханоўская? У яе няма і 100 тысяч падпісчыкаў у сацсетках

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч у інтэрв'ю швейцарскай тэлерадыёкампаніі RTS выказаўся аб Святлане Ціханоўскай.

Адказваючы на пытанне, ці мае намер беларускі ўрад пачаць дыялог з лідарамі апазіцыі, у прыватнасці, са Святланай Ціханоўскай або Каардынацыйнай Радай, дыпламат адзначыў: «Паглядзіце, кім з'яўляецца Святлана Ціханоўская. Паглядзіце ў інтэрнэце, колькі ў яе падпісчыкаў у сацыяльных сетках. Гэтая лічба ніколі не перавышала 100 000 чалавек. Гэтым усё сказана».

Варта адзначыць, што ў лідаркі апазіцыі ў інстаграме — 169 тысяч фаловераў, у тэлеграм-канале Ціханоўскай — амаль 99,6 тысяч падпісчыкаў. У канале прэс-службы Лукашэнкі — амаль на тысячу менш.
Наша Ніва
Прадстаўнік Беларусі пры ААН: Што такое Святлана Ціханоўская? У яе няма і 100 тысяч падпісчыкаў у сацсетках Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч у інтэрв'ю швейцарскай тэлерадыёкампаніі…
Пасля публікацыі словаў Юрыя Амбразевіча і заклікаў іншых каналаў падпісвацца, імкліва пачала расці колькасць падпісчыкаў тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай.

Цяпер у яе больш за 100 тысяч.
Святлана Ціханоўская выступіла на анлайн-слуханнях Кангрэса ЗША

Вось што яна расказала:
https://nn.by/?c=ar&i=269974
Следчы камітэт: Мікіта Крыўцоў скончыў жыццё самагубствам

Па факце смерці актыўнага ўдзельніка пратэстаў, зніклага 12 жніўня і знойдзенага павешаным у лесапаркавай зоне Мінска 22 жніўня, скончана праверка. СК сцвярджае, што ўсё паказвае менавіта на суіцыд.

Нагадаем, фанат футбольнай каманды «Маладзечна» і ўдзельнік дэманстрацый Мікіта Крыўцоў знік 12 жніўня. Цела Мікіты Крыўцова было знойдзена 22 жніўня ў лесапаласе ў межах Мінска.

Смерць аднаго з лідараў паслявыбарчых пратэстаў у Маладзечне, футбольнага фаната Мікіты Крыўцова застаецца адной з галоўных трагедый і загадак жніўня 2020 года.
Сярэдняя зарплата ў Польшчы дасягнула $1439

За год яна павялічылася на 4,5%.

У Беларусі сярэдні заробак за люты склаў 1290 рублёў. Гэта $498.

https://nn.by/?c=ar&i=269975
У чым сакрэт высокай прадуктыўнасці?

Як ні парадаксальна, але калі вы хочаце дасягаць больш, то трэба знаходзіць час, каб нічога не рабіць.

https://nn.by/?c=ar&i=269978
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вечаровы марш у мінскім Сухараве.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сяргей Міхалок праспяваў хіт N.R.M. “Тры чарапахі”

https://www.instagram.com/tv/CMhZZPzBFOm/?igshid=1cbjyrxilkkaa
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адно масавае шэсце пад нацыянальнымі сцягамі адбылося сёння ў Серабранцы.

відэа @serebro_by
10 памылак, якія перашкаджаюць здароваму сну

https://nn.by/?c=ar&i=269918