Наша Ніва
26.1K subscribers
62.8K photos
9.57K videos
2 files
48.6K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Медыя без выбару. Польскія незалежныя СМІ прыпынілі асвятленне навінаў і размясцілі адкрыты ліст да ўрада.

Так медыя пратэстуюць супраць падатку на рэкламу ў СМІ.
У Расіі гіганцкі разрыў між афіцыйнай статыстыкай смяротнасці ад кавіду і "лішняй смяротнасцю", аж 6,5 разоў. Гэта азначае, што пандэмія забрала тут нашмат больш жыццяў, чым афіцыйна сцвярджаецца.

Зрэшты, у Беларусі, якая не трапіла ў даследаванне, сітуацыя яшчэ горшая. Розніца між афіцыйнай статыстыкай і "лішняй смяротнасцю" ў 2-м квартале 2020 года складала 14,7 разу.

У асобных раёнах Беларусі, дзе медыкі здолелі апублікаваць статыстыку, смяротнасць у 2020-м вырасла ад 20 да 27 %. Усяго па краіне ў 2019 годзе памерла прыкладна 120 тысяч чалавек.

Статыстыка паводле: Dmitry Kobak, «Excess mortality reveals Covidʼs true toll in Russia», Significance Magazine
Паглядзіце, як цяпер выглядае будынак гарвыканкама ў Бабруйску. Фота: @vybory_smotri
Да медыяменеджара Віктара Малішэўскага прыйшоў ДФР, ён і ягоны сын не выходзяць на сувязь ад ранку, адбываецца ператрус, напісала ягоная жонка Галіна Малішэўская.

Малішэўскі працаваў у "Комсомольской правде в Беларусі", на Еўрарадыё, у часопісе "Office Life", быў кансультантам у Прэс-клубе. Апошнім часам ён працаваў дырэктарам аддзела камунікацый у Альфа-банку.

Галіна Малішэўская працавала ў "Камсамолцы", пасля кансультавала розныя СМІ, выкладала ў розных журналісцкіх школах.

@nashaniva

UPD. Малішэўскі знаходзіцца на свабодзе.
МНС тлумачыць, чаму проціпажарныя нормы як дышла адны для бел-чырвона-белых палотнішчаў на будынках і іншыя — для чырвона-зялёных розныя для жылых і адміністратыўных будынкаў. @nashaniva
Мінчук трымаў на Акрэсціна сухую галадоўку

Схуднеў на 5 кілаграмаў, ледзь мог гаварыць.

https://nn.by/?c=ar&i=268111
Хто выступіць на "Усебеларускім сходзе"?

Тэлеграм-канал "Нік і Майк" апублікаваў праграму "Усебеларускага народнага сходу". Акрамя Лукашэнкі, на ім выступіць 41 чалавек, усе выступы размеркаваныя загадзя.

Выступоўцы 11 лютага:

1. Иванкович Валерий, генеральный директор ОАО «МАЗ»
2. Ложечник Сергей, председатель Лидского райисполкома
3. Борисенко Дмитрий, главный инженер ОАО «Строительный трест №12», Могилев
4. Чеботарь Виктор, глава крестьянского хозяйства «Антей-Сад», Мядельский район
5. Макей Владимир, министр иностранных дел
6. Лебедев Сергей, исполнительный секретарь СНГ
7. Муравейко Павел, замначальника Генштаба
8. Козлова Анна, студентка 6-го курса Витебского медуниверситета
9. Шимбалева Людмила, директор ГУ «Картинная галерея Ващенко», председатель районной организации ОО «Белорусский союз женщин», Гомель
10. Митрополит Вениамин
11. Богдан Елена
, председатель ОО «Белорусский союз женщин»
12. Камай Алексей, председатель Совета Коммунистической партии Беларуси
13. Макарук Дмитрий, директор ЗАО «Брестский научно-технический парк»
14. Сушко Наталья, первый заместитель председателя Жодинского горисполкома

Выступоўцы 12 лютага:

1. Головченко Роман, премьер-министр
2. Орда Михаил, глава Федерации профсоюзов Беларуси
3. Приходько Алексей, слесарь контрольно-измерительных приборов БМЗ
4. Исакова Наталья, ткач 5-го разряда «Барановского производственного хлопчатобумажного объединения»
5. Тарасевич Жанна, директор Бизнес-союза предпринимателей и нанимателей имени Кунявского
6. Ярошенко Александр, глава администрации индустриального парка Великий камень
7. Даречкин Николай, тракторист-машинист СПК «Колхоз Родина», Белыничи
8. Карпович Наталья, заместитель председателя Конституционного суда
9. Восресенский Юрий
10. Шпаковский Александр
, директор информационного-просветительского учреждения «Актуальная концепция»
11. Гайдукевич Олег, председатель ЛДПБ
12. Сивец Сергей, председатель комиссии Совета Республики по законодательству и государственному строительству
13. Данилович Вячеслав, ректор Академии управления
14. Лобановский Антон, учитель белорусского языка и литературы Межисетской средней школы, Могилевский район
15. Макаревич Егор, председатель Молодежного парламента при Национальном собрании
16. Дриленок Тамара, председатель Лиозненского районного совета депутатов
17. Кандыбович Сергей, председатель Федеральной национально-культурной автономии белорусов в России
18. Лазарева Елена, председатель правления Союза белорусов Латвии
19. Карчевская Наталья, ректор БГУКИ
20. Кривоносов Андрей, военный комиссар Гомельской области
21. Гигин Вадим, декан факультета философии и социальных наук БГУ
22. Леонович Елена, главврач Витебского областного роддома
23. Романов Олег, первый проректор Гродненского университета имени Купалы
24. Великоселец Казимир, апостольский администратор Минско-Могилевской архидиоцезии
25. Студнев Александр, председатель Бобруйского городского исполнительного комитета
26. Захожая Татьяна, тракторист-машинист РСДУП «Путчино», Дзержинский район
27. Мирончик-Иванова Анастасия, спортсмен сборной Беларуси по легкой атлетике
"Развіццё" — дэвіз "Усебеларускага народнага сходу", на які заўтра з'язджаюцца лукашэнкаўцы. А на дыяграме зверху — памер ВУП Беларусі ў мільярдах даляраў.

У 2020-м урад прагназуе скарачэнне ВУП у даляравым эквіваленце на 5,6% (прагнозны слупок — аранжавы). Інфаграфіка "ВУП Беларусі ў USD у 2008—2020 гадах, без папраўкі на інфляцыю" — з канала @lukanomika

"Рашэнні" папярэдніх "Сходаў" паслядоўна не супадалі з рэальнасцю. З 2008 да 2020 года ВУП Беларусі ў даляравым выражэнні практычна не змяніўся, і гэта яшчэ без уліку інфляцыі даляра, якая ў сярэднім складае 1—2% за год.

@nashaniva
Наша Ніва
Самая маладая выступоўца на УНС — 23-гадовая студэнтка-медык з Віцебска «Буду расказваць пра Рады студэнтаў». https://nn.by/?c=ar&i=268114
Трактарыстка, якая выступіць на «Усебеларускім сходзе»: Усіх апазіцыянераў я адправіла б вясной на камяні

«Наконт таго, білі людзей ці не, я не ведаю. Канечне, можа, троху палку перагнулі, але што рабіць было, як іх спыніць! Можа, і занадта. Але калі ім дуць у дупу, то яны на галаву сядуць і нагадзяць там. Так жа? Я чалавек вясковы, кажу проста».

https://nn.by/?c=ar&i=268123
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Гомсельмаш" перадае прывітанне Паўночнай Карэі!
Наша Ніва
"Гомсельмаш" перадае прывітанне Паўночнай Карэі!
На 01/04/2019 чыстыя актывы Гомсельмаша складалі 51 млн руб. На 01/04/2020 яны былі роўныя мінус 206,5 млн руб.

На пачатак ІІ квартала 2020 г. даўгі завода па доўгатэрміновых крэдытах дасягалі 1,267 млрд руб. Запасы гатовай прадукцыі на складах складалі 201,7 млн руб., піша @lukanomika
Жонка Мікалая Статкевіча заклікае не толькі пасылаць лісты палітвязням, але і рабіць ім грашовыя паштовыя пераводы або высылаць пасылкі.

Зняволеныя як на этапе следства, так і падчас адбыцця пакарання маюць права атрымліваць неабмежаваную колькасць пераводаў. Пытанне толькі ў тым, колькі яны могуць скарыстаць (грошы атаварваюць у краме СІЗА). Там ёсць нормы. Ад 10 б.в. на месяц да 1-й — у залежнасці ад рэжыму. Але ўсё не прападзе, а застанецца на рахунку.

Падследныя і тыя, чый прысуд яшчэ не ўступіў у сілу, маюць таксама права атрымліваць бандэролі і пасылкі ў неабмежаваных колькасцях. Толькі ўлічыце, што кнігі не прапусцяць, папярэджвае Марына Адамовіч.

Спісы палітарыштантаў — тут: dissidentby.com
«Для яе выпрабаванне не турма, а расстанне з дзецьмі»

Як муж з жонкай апынуліся на Валадарцы.

https://nn.by/?c=ar&i=268118
"Адзінства" — яшчэ адзін дэвіз "Усебеларускага народнага сходу", на які заўтра з'язджаюцца лукашэнкаўцы. Але ці гэтае "адзінства" распаўсюджваецца на ўсю нацыю, ці толькі на "сваіх"?
Генпракуратура прызнала, што атрымлівае "шматлікія" звароты грамадзян адносна намеру прызнання беларусай нацыянальнай сімволікі экстрэмісцкай. І дала адказ, што ўмывае рукі.

«В связи с поступлением в Генеральную прокуратуру многочисленных обращений граждан по вопросам отнесения бело-красно-белого флага к экстремистской символике сообщается следующее. Признание материалов экстремистскими осуществляется судом в соответствии с законом Республики Беларусь «О противодействии экстремизму».

@nashaniva